Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

В Поставах прошёл республиканский турнир по шашкам

В Поставах прошёл республиканский турнир по шашкам

Пераможца турніру Яўгеній Кандрачэнка (злева).

З 9 па 11 лістапада ў Паставах прайшоў рэспубліканскі турнір па шашках-64 “Пастаўская восень-2012”. Адметнай асаблівасцю спаборніцтваў з’явілася тое, што неаднаразовыя іх удзельнікі Андрэй Валюк і Яўгеній Кандрачэнка на гэты раз прыехалі ў Паставы адпаведна ў званні чэмпіёна і бронзавага прызёра чэмпіянату Еўропы па шашках. 

— Сёлетні шашачны чэмпіянат кантынента праходзіў у апошняй дэкадзе кастрычніка ў расійскім горадзе Суздаль, — расказваў міжнародны арбітр, галоўны суддзя турніру Аляксандр Аніська. — Ён завяршыўся трыумфальнай перамогай беларусаў. Мінчанін, міжнародны гросмайстар Андрэй Валюк стаў чэмпіёнам, а міжнародны майстар з Гомеля, мінулагодні пераможца “Пастаўскай восені” Яўгеній Кандрачэнка заваяваў бронзавы медаль. Прайшлі ўсяго два тыдні, а нашы знакамітыя шашысты зноў у гульні, на турніры ў Паставах. І хаця яны паводзяць сябе як звычайна, сціпла, іх удзел і  тытулы надаюць спраборніцтвам асаблівую атмасферу, выклікаюць ва ўдзельнікаў пачуццё гонару, жаданне згуляць як мага лепш.

Шашачны турнір  сабраў 38 спартсменаў з Мінска, Гомеля, Гродна, Віцебска, Маладзечна, Оршы, Мар’інай Горкі, Шаркаўшчыны, Свіслачы, Глыбокага, Мядзела, Докшыц. Сярод іх было 8 майстроў і 21 кандыдат у майстры спорту. Такое прадстаўніцтва не спалохала вядучых шашыстаў Пастаўшчыны: арганізатара і ідэйнага натхняльніка турніру Івана Троцкага, дзеючага чэмпіёна раёна Уладзіміра Халдзея, апантаных ігракоў Пятра Жука, Валерыя Зубарава, Івана Працука, Уладзіміра Пушкіна, Вайцеха Сямашку, Анатолія Сапрончыка.

Турнір пад эгідай аддзела фізічнай культуры, спорту і турызму райвыканкама праводзіўся па швейцарскай сістэме, у дзевяць тураў. За ходам паядынкаў уважліва сачылі суддзі, балельшчыкі розных узростаў, самі шашысты, якія горача абмяркоўвалі перамогі і няўдачы. Даваць ацэнку выступленням удзельнікаў спаборніцтваў — справа спецыялістаў. На рахунку многіх з іх ёсць шмат перамог на рэспубліканскім і міжнародным узроўнях. Відавочным было адно: кожны імкнуўся паказаць тое, на што здольны. А мацнейшымі, як і чакалася, аказаліся Яўгеній Кандрачэнка (першае месца) і Андрэй Валюк (другое месца). Трэцяе месца ў турнірнай табліцы ў мінчаніна, майстра спорту, ветэрана шашак Вячаслава Палянскага. Удала выступіў наш Іван Троцкі, які стаў чацвёртым. Найбольшае задавальненне спартсмен атрымаў ад сустрэчы з дзеючым чэмпіёнам Еўропы Андрэем Валюком, згуляўшы ўнічыю.  У дзясятку мацнейшых увайшлі таксама Дзмітрый Немец, Віталій Варушыла (г. Мінск), Міхаіл Кароткін (г. Віцебск), Марына Навіцкая (г. Мар’іна Горка), Міхаіл Семянюк і Ягор Ханукеў (г. Мінск).

Усе яны адзначаны прызамі аддзела фізічнай культуры, спорту і турызму райвыканкама, якія ўручыў начальнік аддзела Васілій Захарэвіч. Ён нагадаў, што ў наступным годзе шашачны турнір будзе праводзіцца ў дзясяты раз. Гаспадары пастараюцца зрабіць усё для таго, каб ён запомніўся кожнаму ўдзельніку, сабраў мацнейшых майстроў шашак Беларусі.

— Турнір “Пастаўская восень” не дае пераможцам ніякіх рангавых званняў, высокіх узнагарод, — адзначыў галоўны суддзя Аляксандр Аніська. — Але кожны год на яго прыязджаюць мацнейшыя спартсмены краіны. Прыцягваюць арганізаванасць, гасціннасць, творчая атмасфера, прыгажосць горада. Дзякуй за гэта кіраўніцтву раёна і асабіста нястомнаму прапагандысту шашак, сапраўднаму майстру Івану Троцкаму.

В Поставах прошёл республиканский турнир по шашкам

Вайцех Сямашка, Уладзімір Пушкін, Іван Працук і Пётр Жук.

В Поставах прошёл республиканский турнир по шашкам

Чэмпіён Еўропы па шашках Андрэй Валюк (злева) і адзін з арганізатараў турніру Іван Троцкі.

Тэкст і фота Пятра КУРЫЛОВІЧА.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Сколько лет в веке? (ответ числом)

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Постав

Чтобы подать бесплатное объявление на Край.бай, просто наберите с мобильного телефона номер 133

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта www.ivetta.ua Разместить бесплатное объявление на нашем портале стало проще. Для этого 38

Как заработать покупая?

Хотите узнать больше? Кэшбэк – современный способ заработка Еще совсем недавно любители интернет-шопинга впервые услышали о «новомодной» бонусной системе под названием 42

Дождались тепла! До +27 ожидается по западу Беларуси 20 мая

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта pixabay.com Кратковременные дожди и грозы ожидаются в Беларуси в выходные. В субботу по 33

Сергей Чепик назначен председателем Поставского райисполкома (фото)

Хотите узнать больше? Александр Лукашенко 12 мая согласовал назначение новых руководителей местных исполнительных и распорядительных органов. Фото с сайта president.gov.by 129

Ищем супергероев в Молодечно и Сморгони!

Хотите узнать больше? Английский летний лагерь «Академия супергероев» в Молодечно Английский летний лагерь «Академия супергероев» для ребят от 8 до 12 лет начнет свою 62

Выгодные покупки. Шоп-тур в Белосток из Молодечно состоится 12 мая

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта pixabay.com Шоп-тур выходного дня в Белосток (Польша) организует автобусный парк №4 49

Родители учеников СШ №4 в Поставах: «Помогите нам сохранить школу в том же статусе!»

Хотите узнать больше? Военно-патриотический класс СШ №4 в Поставах. Фото с сайта belchas.by В этом году поставская школа №4 отметит 50-летие. Ее «изюминка» – 67

Как теперь будет выглядеть справка для бесплатного проезда школьников в Беларуси (фото)

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта lentaregion.ru На справках, по которым дети бесплатно ездят в общественном транспорте, 80