Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Поставчанка Елена Головко — «Вице-Мисс филиала Белгосстраха по Витебской области-2012″

 

“Міс філіяла “Белдзяржстраху” па Віцебскай вобласці-2012” — Сальвіна Карапецян з Віцебска і віцэ-міс пастаўчанка Алена Галаўко

 

У кастрычніку гэтага года  ўпершыню прайшоў рэспубліканскі конкурс “Міс Белдзяржстрах-2012”. На яго абласным этапе разам з яшчэ 14 прадстаўніцамі з Віцебска, Наваполацка, Полацка, Оршы,  Аршанскага, Верхня­дзвінскага, Глыбоцкага, Міёрскага, Талачынскага, Чашніцкага і Расонскага раёнаў удзельнічала пастаўчанка Алена Галаўко. За чатыры гады,  што працуе спецыялістам прадстаўніцтва філіяла Белдзяржстраху па Пастаўскім раёне, дзяўчына зарэкамендавала сябе не толькі на асноўнай рабоце. Яна добры арганізатар і выканаўца, актыўна ўдзельнічае ў грамадскім жыцці калектыву. Асабіста мне Алена запомнілася на сустрэчы маладых спецыялістаў Пастаўшчыны, на свяце, прысвечаным 90-годдзю Белдзяржстраху і іншых мерапрыемствах.

Але конкурс —  гэта больш высокі ўзровень. На яго, як правіла,  збіраюцца  найбольш падрыхтаваныя, лепшыя з лепшых. Алена Галаўко адчувала, што можа  паспаборнічаць з іншымі ў эрудыцыі, знаходлівасці, творчасці. Урэшце, галоўнае — не перамога, а ўдзел, тым больш што такое мерапрыемства праводзілася ўпершыню.

На падрыхтоўку да яго канкурсанткі мелі ўсяго два тыдні. За гэты абмежаваны час дзяўчына разам з сяброўкамі паспела многае зрабіць і ехала ў абласны цэнтр з надзеяй выступіць не горш за іншых. Як і ўсе, хвалявалася, але не гублялася. Узяўшы ў спадарожнікі добры настрой і гумар, Алена роўна, дастаткова прафесійна і артыстычна выступіла ва ўсіх чатырох турах. Яе “Візітная картачка” — расказ пра сябе, прафесію і калектыў — была паказана ў выглядзе рэкламнага роліка. Інтэлектуальны конкурс таксама вытрымала годна. Прыгожым і вясёлым атрымалася творчае спаборніцтва, падчас якога Алена пастаралася паказаць усё, на што здольная. А потым было дэфіле ў вячэрніх сукенках і чаканне вердыкту журы.

Хваляванне ўсё больш нарастала па меры таго, як канкурсанткам прысвойвалі званні: “Міс Прафесія”, “Міс Эрудыцыя”, “Міс Артыстызм”, “Міс Зачараванне”, “Міс Грацыя”, “Міс Стыль”, “Міс Арыгінальнасць”. І вось самы кульмінацыйны момант — віцэ-міс была названа наша Алена Галаўко, а пераможцай абласнога этапа конкурсу і ўладальніцай звання “Міс філіяла “Белдзяржстраху” па Віцебскай вобласці-2012” — Сальвіна Карапецян з Віцебска.

Намінанты і пераможцы атрымалі дыпломы, памятныя сувеніры, кветкі.

— Пасля завяршэння конкурсу прайшоў пэўны час, а ўражанні  перапаўняюць і цяпер, — расказвала Алена. — Удзел у ім дазволіў пашырыць кругагляд,  пераадолець пэўныя сумненні.  А яшчэ мы моцна пасябравалі паміж сабой і цяпер падтрымліваем сувязь. Усе дзяўчаты рады за Сальвіну. Яна сапраўды была мацнейшай, што і даказала нядаўна на рэспубліканскім фінале ў Мінску, стаўшы пераможцай.

Тэкст і фота Пятра КУРЫЛОВІЧА.

 

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Спутник планеты Земля?
Это когда же Петр Курилович успел сделать фото, идентичное моему?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Постав

Поставские косари победили на Чемпионате мира по сенокошению

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото из архива kraj.by На Чемпионате мира по сенокошению, который проходил в Польше, косари из 14

Ветер, температура до +26°С и дожди – погода в Беларуси на этой неделе

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта pixabay.com На предстоящей неделе ожидается неустойчивый характер погоды. Об этом 38

После трагедии в Молодечно убирать картошку на Поставщине помогают учителя. Школьников больше не задействуют

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта pxhere.com В Поставском районе на уборку картофеля вместе с сельчанами выходят учителя 35

Пересесть на велосипед и больше ходить пешком. Мядель и Вилейка поучаствуют в Европейской неделе мобильности

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта pixabay.com Молодечно и Поставы присоединились к проведению этой кампании год назад. 39

«Андрей дал мне все, что нужно женщине». История инвалида из Постав, который нашел свою любовь

Хотите узнать больше? Андрей Чепулис, его жена Алеся и мама Татьяна Васильевна. Фото с сайта vitvesti.by Жизнь Андрея Чепулиса из Постав перевернул случай: неудачно нырнув 79

Готовимся к школе вместе с магазином «Багет»

Хотите узнать больше? Готовимся к школе вместе с магазином «Багет» Меньше двух недель остается до начала учебного года – самое время купить все необходимое. Собрать 68

Как в 77 лет носить юбку с разрезом и много путешествовать. История Ванды Тюльковой из Постав

Хотите узнать больше? Ванда Тюлькова не бывает в плохом настроении. Фото портала tut.by Ванда Тюлькова не бывает в плохом настроении. На интервью пришла в кожаной юбке с 84

Рыбачьте бесплатно. Участки Западной Двины в Браславском и Поставском районах забрали у арендаторов

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта wikimedia.org Участки некоторых водотоков, ранее находившиеся в ведении арендаторов, 88