Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Яе чакаюць, па ёй сумуюць

Яе чакаюць, па ёй сумуюць

— Ірачка, прысядзь, не мітусіся, — за­прашае да стала сацыяльную работніцу яе падапечная Ганна Данілаўна Петухова. — Ты ўсё ўжо перарабіла. Адпачні. Паглядзі, дзеці прыслалі фотаздымак з юбілею майго старэйшага сына.

Ірына слухаецца. І Ганна Данілаўна ў каторы раз пачынае апавядаць ёй пра справы ў дзяцей і ўнукаў, успамінаць пражытае. Жанчыне 93 гады, але яна да драбніц памятае жудасны ваенны час, калі была падпольшчыцай, расказвае пра шчаслівае замужжа, як нараджала і выхоўвала двух сыноў і дачку. Цяпер дзеці клічуць маці да сябе, але яна не згаджаецца на пераезд.

— Калі памёр муж, дачка ўпрасіла па­ехаць да яе, — расказвала Г. Д. Петухова. — Кватэра вялікая, добра там. Але душа рвалася ў свае сцены. Ды ў мяне і тут дачушка — Ірачка. Чакаю яе з нецярпеннем, усё давяраю. Яна такая чулая, добрая, старанная, руплівая. Дзякуй ёй за цярпенне і ўвагу. І купіць усё неабходнае, і ў кватэры прыбярэ, і дроў нанясе, а печку я сама зацеплю. Дзеці не забываюць, штодня тэлефануюць, а на сэрцы лягчэе толькі тады, калі з Ірай пагавару.

У сацыяльную службу Ірына Куцуха трапіла выпадкова. Па адукацыі яна тэхнолаг хлебапякарнай вытворчасці, стаяла на ўліку ў цэнтры занятасці. Знаёмая прапанавала папрацаваць сацыяльным работнікам.

— Вельмі баялася гэтай работы, — успамінала Ірына. — На першым часе падтрымлівалі і падказвалі інспектары аддзялення сацыяльнай дапамогі на даму, калегі па рабоце. Прадугледзець усё немагчыма. У кожнага свае звычкі. Ёсць дабрадушныя, ёсць і капрызныя. Адным хочацца пастаянна камандаваць, а іншыя радуюцца ўжо таму, што я прыйшла.

Ірына ў сацыяльнай службе працуе шосты год. Многім старым і адзінокім людзям яна замяніла самых родных. Сацыяльны работнік купляе і прыносіць прадукты харчавання, прамысловыя тавары першай неабходнасці, лякарствы, хадайнічае аб забеспячэнні на зіму палівам, агароднінай, прыбірае памяшканне, носіць ваду, плаціць за камунальныя паслугі, дапамагае ў афармленні розных дакументаў, дастаўляе падапечных у бальніцу, лазню, цырульню.

— Некаторыя адзінокія спачатку неахвотна ідуць на кантакт, — расказвала Ірына. — Толькі праз пэўны час добрымі ўчынкамі можна заслужыць іх давер. А потым ужо чакаюць не дачакаюцца. Многім не столькі дапамога патрэбна, колькі выгаварыцца. Спраўляюся з хатнімі справамі, саджуся і ў каторы раз слухаю пра іх маладосць, пра дзяцей і ўнукаў. Падапечныя давяраюць мне свае тайны, крыўды.

Сацыяльны работнік — гэта медсястра, цырульнік, повар, тэхнічка, качагар, кур’ер у адной асобе. А яшчэ трэба быць і добрым  псіхолагам. Людзі старыя, са складанымі лёсамі, большасць з іх пахавалі сваіх родных: мужоў і нават сыноў і дачок. У некаторых дзеці далёка, а ў каго хоць і блізка, але наведваюцца рэдка. Гэта яшчэ больш балюча.

Ірына для адных стала дачкой або ўнучкай, для другіх — сяброўкай. Яна разумее, як цяжка пажылым хворым людзям. Стараецца падтрымліваць. Пераканалася, што добрае, шчырае слова падымае настрой, усяляе надзею. Абслугоўвае І. Л. Куцуха дзесяць чалавек. Жывуць яны на розных вуліцах горада. Дабіраецца да іх то на аўтобусе, то пешшу. Наведвае згодна з графікам, у асноўным два разы ў тыдзень. На кожнага падапечнага адводзіцца крыху больш за гадзіну часу. Пачынае з прывычных пытанняў: як самаадчуванне, як спалі, што елі, у чым маюць патрэбу. Добра ведае і мінулае сваіх бабуль, і тое, што непакоіць іх сёння. Многія звоняць ёй дадому толькі таму, што засумавалі, хочуць пачуць яе голас, непакояцца пра яе здароўе.

— Данілаўна, пабягу я, — развітваецца Ірына з Г. Д. Петуховай. — Зачыняйцеся. Да сустрэчы ў панядзелак! А сёння мяне чакаюць яшчэ чатыры чалавекі…

Анна АНІШКЕВІЧ. Фота аўтара.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: 24 часа это - ?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Постав

Свадьба месяца. Вилейчане Илья и Кристина Тихоновичи расписывались в парке под дождем и венчались в костеле (фото)

Хотите узнать больше? Вилейчане Илья и Кристина Тихоновичи расписывались в вилейском парке. Фото предоставлено kraj.by Кристиной Тихонович Kraj.by вместе с Вилейским 44

Под Молодечно директор «Видевщины» попался за взятку, в Сморгони рабочего засыпало землей. Неделя в объективе kraj.by

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта pixabay.com Неделя в регионе отметилась громкими событиями: коррупцией в 172

Быть или не быть остекленному балкону в Вашем доме?

Хотите узнать больше? Погода иногда подкидывает сюрпризы Все-таки планирование очень полезная штука. Никогда не знаешь, что ждет тебя завтра. Даже погода подкидывает 47

Автобусный парк Молодечно организует шоп-тур в Вильнюс по сниженной цене

Хотите узнать больше? Автобусный парк Молодечно организует шоп-тур в Вильнюс по сниженной цене 14 октября филиал автобусный парк №4 Молодечно организует однодневный 51

Купить легко: новые Renault под 0% до конца года

Хотите узнать больше? Купить легко: новые Renault под 0% до конца года Купить новый Renault сегодня как никогда легко. Покупателю надо сделать всего 3 шага, чтобы стать 35

В Беларуси – новый министр культуры

Хотите узнать больше? Юрий Бондарь. Фото с сайта minsknews.by Александр Лукашенко назначил Юрия Бондаря министром культуры Беларуси, до этого он работал ректором 136

Житель Постав воевал в Украине на стороне сепаратистов – его осудили (фото)

Хотите узнать больше? 29-летний Алексей Ершов из Постав воевал в Украине за сепаратистов. Фото с сайта news.vitebsk.cc 26 сентября Витебский областной суд приговорил 74

Я на рыбалку, дорогая!

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта pixabay.com Если рядом Вилия и Вилейское водохранилище, кто же не будет целыми 59