Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Поставский «Кооператор» открыт после реконструкции

Поставский «Кооператор» открыт после реконструкции

Старшыня праўлення райспажыўтаварыства Р. А. Леўкавец і дырэктар філіяла “Каапгандаль №2” М. Д. Скраблевіч.

«Родны кут» — такую новую назву пасля рэканструкцыі атрымаў універсам “Кааператар” філіяла “Каапгандаль №2 раённага спажывецкага таварыства” ў мікрараёне пятага гарадка. Змена назвы зусім невыпадковая, для магазінаў такога ўзроўню Белкаапсаюз устанавіў адзіны брэнд для ўсёй сістэмы спажывецкай кааперацыі рэспублікі. Атрымаць назву “Родны кут” могуць толькі сучасныя гандлёвыя прадпрыемствы, якія адпавядаюць высокім патрабаванням, у тым ліку міжнародным стандартам. Абавязковымі ўмовамі з’яўляюцца камп’­ютарызацыя і аўтаматызацыя гандлёвых аперацый, выкарыстанне сучасных форм і метадаў разлікаў, дысконтных карт, наяўнасць не менш 5—10 тысяч адзінак тавараў самага шырокага асартыменту і многае іншае, што прыцягвае людзей, фарміруе шырокае кола пастаянных пакупнікоў. І хаця пасля афіцыйнага адкрыцця ўніверсама прайшоў непрацяглы час, ужо сёння бачна, што ён адпавядае брэнду: тавараабарот узрос у два разы і больш.

Нараджэнне па сутнасці новага гандлёвага прадпрыемства (ранейшымі засталіся толькі сцены) адбывалася на віду як гандлёвых работнікаў, так і жыхароў гарадка. Усе будаўнічыя і аддзелачныя работы, устаноўка шматлікага абсталявання вяліся паэтапна, без спынення гандлёвага працэсу. Пры гэтым асаблівых нязручнасцей пакупнікі не адчувалі.

— Універсам “Родны кут” цяпер займае практычна ўвесь першы паверх жылога дома  па вулі­цы Станкевіча (памяшканне арандуем ва УП ЖКГ), — расказваў старшыня праўлення райспажыўтаварыства Р. А. Леўкавец. —  Гандлёвая плошча з 200 квадратных метраў узрасла амаль да 400. У магазіне ўстаноўлена самае сучаснае замежнае і айчыннае абсталяванне. Яно мае не толькі прывабны эстэтычны выгляд, але і надзейнае, трывалае ў эксплуатацыі. Унікальным з’яўляецца аб’ёмісты закрыты лар. У ім не толькі падтрымліваецца зададзены тэмпературны рэжым (холад), але і выпрацоўваецца цяпло для абагрэву залы. Такога энергазберагальнага абсталявання пакуль няма ні ў адным гандлёвым прадпрыемстве спажывецкай кааперацыі Віцебшчыны. Разам з абсталяваннем у рэканструкцыю ўкладзена нямногім больш за мільярд рублёў. Акупіць сродкі разлічваем за два з палавінай гады.

Гэта, вядома, будзе залежаць ад насычанасці ўніверсама таварнай масай, попыту пакупнікоў. Асартымент багаты. Больш за 90% займаюць тавары айчыннай вытворчасці, у тым ліку амаль чацвёртая частка — вырабы ўласных хлебазавода, мяснога, квасільна-засолачнага, кандытарскага, рыбнага і іншых цэхаў філіялаў райспажыўтаварыства.

Некалькі стэлажоў і вітрын адведзена для тавараў прамысловай групы, у тым ліку буйнагабарытных — халадзільнікаў, пральных машын, электратавараў і іншых. Прыгожым і прывабным выглядае куток з жывымі кветкамі і вазонамі. Тут заўсёды ёсць наведвальнікі, якія ахвотна купляюць дзівосныя пакаёвыя расліны.

Ва ўніверсаме праводзяцца акцыі па рэалізацыі тавараў па зніжаных цэнах. Па меры асваення камп’ютарызаванай сістэмы будуць укараняцца сучасныя сістэмы абслугоўвання пакупнікоў. У прыватнасці, яны змогуць карыстацца дысконтнымі картамі.

Вялікая нагрузка і адказнасць лягла на калектыў “Роднага кута”, які шмат гадоў паспяхова ўзначальвае Тэрэса Мядзюха. Касіры і прадаўцы, колькасць якіх узрасла зусім нязначна, прывыкаюць да новых умоў работы і новых тэхналогій. На першым часе ім пастаянна даводзіцца дапамагаць пакупнікам хутчэй адшукаць патрэбныя тавары. А іх, як адзначыла дырэктар філіяла “Каапгандаль №2” М. Д. Скраблевіч, ужо цяпер ёсць у продажы каля 10 тысяч назваў.

Старшыня райспажыўтаварыства Р. А. Леўкавец, вітаючы калектыў магазіна, сваіх намеснікаў і пакупнікоў, падкрэсліў, што ў бліжэйшы час у пятым гарадку намячаецца яшчэ адно наваселле — адкрыццё аб’екта прыдарожнага сервіса, наваселлі магазінаў будуць таксама ў гарадскім пасёлку Варапаева, вёсцы Лучай, бо кааператары Пастаўшчыны імкнуцца крочыць у нагу з часам.

Поставский «Кооператор» открыт после реконструкции

Прадаўцы Іна Танана, Тамара Ванілоўская, Вікторыя Іванова.

Поставский «Кооператор» открыт после реконструкции

 
Поставский «Кооператор» открыт после реконструкции

Поставский «Кооператор» открыт после реконструкции

Тэкст і фота Пятра КУРЫЛОВІЧА.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Спутник планеты Земля?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Постав

Чтобы подать бесплатное объявление на Край.бай, просто наберите с мобильного телефона номер 133

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта www.ivetta.ua Разместить бесплатное объявление на нашем портале стало проще. Для этого 35

Как заработать покупая?

Хотите узнать больше? Кэшбэк – современный способ заработка Еще совсем недавно любители интернет-шопинга впервые услышали о «новомодной» бонусной системе под названием 42

Дождались тепла! До +27 ожидается по западу Беларуси 20 мая

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта pixabay.com Кратковременные дожди и грозы ожидаются в Беларуси в выходные. В субботу по 31

Сергей Чепик назначен председателем Поставского райисполкома (фото)

Хотите узнать больше? Александр Лукашенко 12 мая согласовал назначение новых руководителей местных исполнительных и распорядительных органов. Фото с сайта president.gov.by 129

Ищем супергероев в Молодечно и Сморгони!

Хотите узнать больше? Английский летний лагерь «Академия супергероев» в Молодечно Английский летний лагерь «Академия супергероев» для ребят от 8 до 12 лет начнет свою 59

Выгодные покупки. Шоп-тур в Белосток из Молодечно состоится 12 мая

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта pixabay.com Шоп-тур выходного дня в Белосток (Польша) организует автобусный парк №4 47

Родители учеников СШ №4 в Поставах: «Помогите нам сохранить школу в том же статусе!»

Хотите узнать больше? Военно-патриотический класс СШ №4 в Поставах. Фото с сайта belchas.by В этом году поставская школа №4 отметит 50-летие. Ее «изюминка» – 67

Как теперь будет выглядеть справка для бесплатного проезда школьников в Беларуси (фото)

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта lentaregion.ru На справках, по которым дети бесплатно ездят в общественном транспорте, 79