Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Поставские интеллектуалы покоряют ОНТ

Поставские интеллектуалы покоряют ОНТ

За гульнявым сталом каманда “Паставымэбля”.

У верасні ў Мінску адбыліся здымкі першага Чэмпіянату свету па тэлевізійным “Брэйн-рынгу”, які правёў тэлеканал “АНТ”. Яго ўдзельнікамі сталі 34 каманды з 6 краін: Беларусі, Расіі, Украіны, Туркменістана, Азербайджана і Арменіі. Сярод іх аказалася і адзі­ная каманда школь­нікаў — “Паставымэбля”, партнёрам, або спонсарам якой выступіла адкрытае акцыянернае таварыства «Паставымэбля». У склад каманды ўвайшлі лепшыя юныя інтэлектуалы з нашага раёна: Віктар Рэут (капітан), які сёлета паступіў на вучобу ў Мінскі абласны дзяржаўны ліцэй, вучні 10-га і 11-га класаў СШ №1 Ілья Зямчонак, Надзея Дзямідка, Таццяна Машніч, Аляксандр Прыстаўка і 9-класнік сталічнай гімназіі Цімафей Пракапенка.

Як нашы землякі трапілі на чэмпіянат? Вось што расказаў пра гэта кіраўнік раённага інтэлектуальнага клуба “Піквік” У. К. Пушкар:

— Мы падалі заяўку на ўдзел у аргкамітэт спаборніцтваў, які складаўся з прадстаўнікоў Беларускай лігі інтэлектуальных каманд і рэдакцыі тэлекампаніі “Игра ТВ-Бел”, якую ўзначальваюць вядомы беларускі ігрок у “Што? Дзе? Калі?” Алесь Мухін і яго жонка Таццяна. У выніку з вялікай колькасці жадаючых сесці за гульнявы стол былі выбраны 34 каманды, у тым ліку 9 спонсарскіх. Каманды, чый удзел у чэмпіянаце быў аплачаны спонсарам, мелі тры гарантаваныя пасадкі за стол, замежныя — дзве, астатнія — адну. Мы вельмі ўдзячны кіраўніцтву ААТ “Паставымэбля” за тое, што згадзілася выступіць нашым спонсарам, асабіста дырэктару прадпрыемства С. Р. Зямчонку, яго намесніку С. С. Лацецкаму, службе маркетынгу, якая спрацавала вельмі аператыўна і за кароткі тэрмін зрабіла майкі для ігракоў з лагатыпам прадпрыемства і транспаранты, бо  пытанне аб удзеле нашай каманды ў чэмпіянаце вырашалася літаральна за некалькі дзён да пачатку здымак. Вялікі дзякуй таксама ўсяму калектыву завода, які за нас балее.

Пакуль па тэлебачанні паказалі толькі адну перадачу з удзелам “Паставымэблі”. Для тых, хто не бачыў яе, скажу: у першага саперніка — удвая старэйшай па ўзросце каманды “Беларускі народны страхавы пенсійны фонд” — пастаўчане выйгралі з лікам 5:3. Але затым саступілі камандзе “Анега”, у складзе якой вельмі моцныя і вопытныя ігракі (некаторыя з іх раней гулялі ў элітарным маскоўскім клубе “Што? Дзе? Калі?”), узяўшы 2 ачкі. Трансляцыі наступных гульняў нашых інтэлектуалаў запланаваны на 4 лістапада і 9 снежня. Як яны паказалі сябе ў іх, расказваць не буду: уключайце ў гэтыя дні тэлевізары — самі ўсё ўбачыце. Зазначу толькі, што пастаўскія разумнікі і разумніцы вельмі спадабаліся ўдзельнікам і арганізатарам чэмпіянату сваім артыстызмам і непасрэднасцю і атрымалі запрашэнне на здымкі вясенняй серыі гульняў, якія адбудуцца ў лютым.

Нядаўна я сустрэлася з членамі нашай каманды, каб задаць ім некалькі пытанняў. І найперш пацікавілася тым, якія ўражанні засталіся ад чэмпіянату.

Таня Машніч: — Іх шмат! Тэлевізійны “Брэйн-рынг” не параўнаць са звычайным спартыўным. Гэта безліч эмоцый, адрэналіну. Адным словам, было здорава!

— Вы аказаліся самай юнай камандай-удзель­ніцай. Не адчувалі страху перад дарослымі сапернікамі?

Надзя Дзямідка: — Хутчэй было складана. Нам не рабілі патуранняў: пасадзілі гуляць з камандамі, удвая старэйшымі і вопытнейшымі за нас. Але мы не спалохаліся. Да таго ж нас вельмі падтрымлівалі падчас гульні: у зале крычалі “Паставы! Паставы!”. Балелі нават замежныя каманды. І гэта вельмі дапамагала.

— Самі задаволены сваёй гульнёй?

Таня Машніч: — Па вялікім рахунку, так. Мы змаглі выйграць у дастаткова моцных каманд і прайгралі таксама моцным сапернікам.

— Гледзячы па тэлебачанні перадачу з вашым удзелам, падалося, што ў першай гульні немалую ролю адыграла шанцаванне.

Надзя Дзямідка: — Нам дапамагло, што каманда пенсійнага фонду крыху разгубілася. Часта яе ігракі ведалі правільны адказ на пытанне, але не маглі дакладна сфармуляваць яго. І ў нас з’яўлялася магчымасць адказаць пасля іх.

Ілья Зямчонак: — Думаю, яны проста не чакалі ад такіх юных сапернікаў, як мы, такога моцнага супраціўлення.

— У гульні з “Анегай” у вас таксама былі шанцы выйграць, калі б не фальстарт.

Надзя Дзямідка: — На кнопцы сядзела я і вельмі хвалявалася, паколькі раней не даводзілася быць у ролі “націскаючай”. Пасля фальстарту ўсе вельмі расстроіліся, бо ведалі правільны адказ на пытанне. А “Анега” пасля нас яшчэ секунд 15 думала.

Ілья Зямчонак: — Затое Надзя вызначылася, калі мы ў трэці раз селі за гульнявы стол. Яна націскала на кнопку хутчэй за сапернікаў, і мы маглі першымі адказаць на пытанне. Канешне, акрамя яе, у той перамозе вялікая заслуга хлопцаў і дзяўчат, якія ведалі правільныя адказы.

— Цікава, у тэлевізійным чэмпіянаце пытанні былі больш складаныя, чым на турнірах, на якія вы звычайна ездзіце?

Таня Машніч: — Яны аказаліся такімі ж, як і на іншых спаборніцтвах. І калі сядзіш на трыбуне, то вельмі шмат пытанняў “бярэш”. А за гульнявым сталом пад прыцэлам тэлекамер нервы, стрэс, мандраж… Гэта вельмі ўплывае пры адказе.

Зараз юныя інтэлектуалы дома, рыхтуюцца да чарговых спаборніцтваў. І не губляюць надзеі зноў паехаць на Чэмпіянат свету, каб яшчэ раз перажыць яркія эмоцыі, прыпраўленыя адрэналінам.

Алена ШАПАВАЛАВА.


Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц лета?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Постав

Поставские косари победили на Чемпионате мира по сенокошению

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото из архива kraj.by На Чемпионате мира по сенокошению, который проходил в Польше, косари из 42

Ветер, температура до +26°С и дожди – погода в Беларуси на этой неделе

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта pixabay.com На предстоящей неделе ожидается неустойчивый характер погоды. Об этом 48

После трагедии в Молодечно убирать картошку на Поставщине помогают учителя. Школьников больше не задействуют

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта pxhere.com В Поставском районе на уборку картофеля вместе с сельчанами выходят учителя 48

Пересесть на велосипед и больше ходить пешком. Мядель и Вилейка поучаствуют в Европейской неделе мобильности

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта pixabay.com Молодечно и Поставы присоединились к проведению этой кампании год назад. 55

«Андрей дал мне все, что нужно женщине». История инвалида из Постав, который нашел свою любовь

Хотите узнать больше? Андрей Чепулис, его жена Алеся и мама Татьяна Васильевна. Фото с сайта vitvesti.by Жизнь Андрея Чепулиса из Постав перевернул случай: неудачно нырнув 83

Готовимся к школе вместе с магазином «Багет»

Хотите узнать больше? Готовимся к школе вместе с магазином «Багет» Меньше двух недель остается до начала учебного года – самое время купить все необходимое. Собрать 73

Как в 77 лет носить юбку с разрезом и много путешествовать. История Ванды Тюльковой из Постав

Хотите узнать больше? Ванда Тюлькова не бывает в плохом настроении. Фото портала tut.by Ванда Тюлькова не бывает в плохом настроении. На интервью пришла в кожаной юбке с 90

Рыбачьте бесплатно. Участки Западной Двины в Браславском и Поставском районах забрали у арендаторов

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта wikimedia.org Участки некоторых водотоков, ранее находившиеся в ведении арендаторов, 92