Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

«Витанню» — 30 гадоў

«Витанню» — 30 гадоў

Народны ансамбль народнай музыкі і песні “Вітанне” ведаюць не толькі ў нашым горадзе, але і далёка за межамі раёна, вобласці, рэспублікі і нават за мяжой. А пачынаўся яго творчы шлях з раённага аддзела ўнутраных спраў.

Трыццаць гадоў таму супрацоўнікаў райаддзела міліцыі абавязалі прыняць удзел у занальным аглядзе мастацкай самадзейнасці. Начальнік РАУС В. І. Шушкевіч звярнуўся па дапамогу да выкладчыцы музычнай школы Ірыны Генадзьеўны Макоўскай. Яна на той час мела вопыт кіраўніцтва тысячным хорам, які арганізоўвалі з работнікаў арганізацый, прадпрыемстваў, калгасаў. Разам з акампаніятарам Анатолем Собалем ездзілі па раёне, на месцах праводзілі рэпетыцыі. Потым збіралі ўсіх разам у Паставах, выступалі на маштабных раённых святах. Працавалі і з самадзейнымі калектывамі райбыткамбіната, райсельгасхіміі. Не адмовіла І. Г. Макоўская і кіраўніцтву РАУС, з запалам узялася за справу.

«Витанню» — 30 гадоў

— На той час вельмі моднымі былі розныя вакальна-інструментальныя ансамблі, — успамінала Ірына Генадзьеўна, — а я прапанавала стварыць народны калектыў з адпаведным рэпертуарам і народнай манерай выканання. Праслухвала кожнага, хто прыходзіў, рэпеціравала асобна з жанчынамі і мужчынамі. Потым сабрала разам. Мала хто верыў, што ў нас штосьці атрымаецца.

Атрымалася! На конкурсе занялі першае месца. Члены журы не верылі, што спяваюць не настаўнікі музычнай школы. Прыйшлося паказваць пасведчанні. Першы поспех акрыліў. Удзельнікі ансамбля палюбілі народную песню. Яны сталі выступаць на розных мерапрыемствах не толькі раённага маштабу, але і ў вобласці, рэспубліцы. “Вітанне” запрашалі нават у Літву, Польшчу. Выступалі ў чарнобыльскай зоне.

Ансамбль трымаўся на энтузіязме (ніхто не плаціў ніякіх грошай), таму некаторыя ў ім не затрымліваліся, хтосьці ішоў на павышэнне па службе. На замену прыходзілі новыя людзі, і з імі І. Г. Макоўская пачынала з нуля развучваць харавую азбуку. Але было галоўнае — жаданне, і работнікі міліцыі пасля дзяжурстваў спяшаліся на рэпетыцыі. Касцяк складалі Казімір і Павел Кішко, браты Вячаслаў і Ігар Трафімавы, якія прыязджалі ажно з Варапаева, Анатоль Козел, Алег Парневіч, Таццяна Казакевіч, Ніна Петухова, Марыя Дыса, Марыя Чырванец, Вера Казаровец, Наталля Бароўка.

Праз пяць гадоў ансамблю прысвоілі званне “народны”. На той час гэта быў пік славы. Але ў аддзеле ўнутраных спраў змяніўся начальнік, і ансамбль стаў не патрэбен. Яго пад сваю апеку узяў раённы Дом культуры. Каб не страціць калектыў, Ірына Генадзьеўна займалася падборам іншага складу, запрашала работнікаў культуры, настаўнікаў школ горада, работнікаў іншых прадпрыемстваў і арганізацый, якія хоць крыху мелі слых і голас. Потым сама кіраўнік перайшла ў толькі што створанае “Паазер’е”. У канцы 90-ых “Вітанне” рашылі сфарміраваць з ліку настаўнікаў музычнай школы. Паступова ў яго ўліліся людзі іншых прафесій, якія і па сённяшні дзень не расстаюцца з калектывам. Яны таленавітыя і ўлюбёныя ў народную песню.

Больш за 10 гадоў у “Вітанні” пастаянны склад. Гэта былыя выпускнікі музычнай школы і іх настаўнікі. А аб’ядноўвае лепшых па выканальніцкім майстэрстве людзей Ірына Генадзьеўна Макоўская.

— З Ірынай Генадзьеўнай разам працуем больш за 40 гадоў, — гаварыў дырэктар Пастаўскай школы мастацтваў А. А. Собаль. — Надзвычай таленавіты, творчы чалавек, цудоўны хормайстар і пастаноўшчык, прафесіянал у сваёй справе. Дзякуючы менавіта ёй “Вітанне” стала такім вядомым.

— Сённяшні ансамбль — каманда аднадумцаў, — дзялілася І. Г. Макоўская. — Мы размаўляем на адной мове. Разумеем, што павінны не проста спяваць, а спяваць граматна. Я раблю апрацоўкі песень, раскладваю на галасы. Калі ідзеш ад слова, думаеш пра што спяваеш, тады з песні атрымліваецца спектакль. Вакалісты і музыканты — адно цэлае. Пры аранжыроўцы стараюся, каб добра вядомая ўсім песня прагучала па-новаму, імкнуся дабавіць “изюминку”.

Удалы тандэм у І. Г. Макоўскай склаўся з Ірынай Эдмундаўнай Рагіня. Яна не толькі прыгожа спявае, але і піша музычныя партытуры, а таксама вершы. “Вітанне” выконвае многія яе песні. Надзвычай адказная Святлана Аляксандраўна Пусько, якая акампаніруе на баяне і складае праграму выступлення. На другім баяне іграе Андрэй Валянцінавіч Гутар, на бас-гітары — Часлаў Мечыслававіч Сівіцкі, на дудцы — Наталля Сямёнаўна Белікава. А як гучыць скрыпка ў руках Ірыны Афанасьеўны Клімюк! Цудоўныя галасы ў вакалістак Наталлі Францаўны Крупадзёравай, Ірыны Віктараўны Рагіня, Іны Міхайлаўны Гарачкінай, Ксеніі Вячаславаўны Грэська. А яшчэ Наталля хораша чытае вершы, Ксенія можа зрабіць падтанцоўку.

— Нашы таленты і здольнасці ў руках мудрага кіраўніка, — гаварылі ўдзельнікі ансамбля. — Ірына Генадзьеўна ўмее іх раскрыць, падкарэкціраваць, накіраваць. З радасцю прымае любую ідэю. А яшчэ ёй лёгка адкрыцца, расказаць пра самае патаемнае. Яна для нас — сябар, выхавальнік, псіхолаг.

— Любоў да песні мне перадалася ад мамы, — расказвала І. Г. Макоўская. — Яна мела цудоўны голас сапрана, яе запрашалі на вучобу ў Варшаўскую кансерваторыю. Але ў сям’і было недастаткова сродкаў. У “Беларускай капэле”, якая ўваходзіць у склад Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь, спяваў брат. На жаль, яго жыццё раптоўна абарвалася ў 55 гадоў. Добрыя галасы маюць мае дачка і сын. Таму песня — паўнапраўны член нашай сям’і. А “Вітанне” — сэнс майго жыцця. Рознае здаралася. Часам, як кажуць, “кошки на душе скребутся”, а выходзіш на сцэну, “уключаеш” усмешку, заводзіш песню — і спакайнее сэрца, адступаюць непрыемнасці. Урэшце дадому вяртаешся з добрым настроем.

Сёння “Вітанне” мае шмат паклоннікаў, яго вітаюць слухачы розных гарадоў Беларусі і замежжа. З многіх фестываляў ансамбль вяртаецца з высокімі ўзнагародамі. Пастаянна абнаўляецца рэпертуар. Часам хтосьці кажа, што народная песня — гэта ўчарашні дзень. Няпраўда! Калі яна выканана на прафесіянальнай аснове, з любоўю, то гэта сапраўднае мастацтва. А калі песня бярэ гледача за сэрца, значыць артысты ўклалі ў яе сваю душу.

Анна АНІШКЕВІЧ. Фота Пятра КУРЫЛОВІЧА і з архіва 
І. Г. Макоўскай.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц весны?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Постав

Чтобы подать бесплатное объявление на Край.бай, просто наберите с мобильного телефона номер 133

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта www.ivetta.ua Разместить бесплатное объявление на нашем портале стало проще. Для этого 41

Как заработать покупая?

Хотите узнать больше? Кэшбэк – современный способ заработка Еще совсем недавно любители интернет-шопинга впервые услышали о «новомодной» бонусной системе под названием 44

Дождались тепла! До +27 ожидается по западу Беларуси 20 мая

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта pixabay.com Кратковременные дожди и грозы ожидаются в Беларуси в выходные. В субботу по 35

Сергей Чепик назначен председателем Поставского райисполкома (фото)

Хотите узнать больше? Александр Лукашенко 12 мая согласовал назначение новых руководителей местных исполнительных и распорядительных органов. Фото с сайта president.gov.by 130

Ищем супергероев в Молодечно и Сморгони!

Хотите узнать больше? Английский летний лагерь «Академия супергероев» в Молодечно Английский летний лагерь «Академия супергероев» для ребят от 8 до 12 лет начнет свою 63

Выгодные покупки. Шоп-тур в Белосток из Молодечно состоится 12 мая

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта pixabay.com Шоп-тур выходного дня в Белосток (Польша) организует автобусный парк №4 49

Родители учеников СШ №4 в Поставах: «Помогите нам сохранить школу в том же статусе!»

Хотите узнать больше? Военно-патриотический класс СШ №4 в Поставах. Фото с сайта belchas.by В этом году поставская школа №4 отметит 50-летие. Ее «изюминка» – 69

Как теперь будет выглядеть справка для бесплатного проезда школьников в Беларуси (фото)

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта lentaregion.ru На справках, по которым дети бесплатно ездят в общественном транспорте, 81