Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Поставские медики ищут пути решения проблемы

Поставские медики ищут пути решения проблемы

Нярэдкія ў апошні час звароты грамадзян у раённую газету звязаны з адсутнасцю ў Пастаўскай ЦРБ урачоў-гінеколагаў. Пракаменціраваць сітуацыю мы папрасілі галоўнага ўрача УАЗ “Пастаўская ЦРБ” Уладзіміра Мікалаевіча ЧАКАВАГА. Вось што ён патлумачыў:

— Сітуацыя склалася сапраўды няпростая, і звязана гэта з тым, што чатыры спецыялісты амаль у адзін і той жа час пакінулі работу ў Пастаўскай ЦРБ (адна паехала за межы Беларусі, два ўрачы пайшлі на пенсію, адна знаходзіцца ў дэкрэтным водпуску). Каб вырашыць пытанне, запрашаем акушэраў-гінеколагаў з устаноў аховы здароўя Віцебска. Згодна з загадам начальніка ўпраўлення аховы здароўя аблвыканкама, у Пастаўскай ЦРБ пастаянна знаходзіцца ў камандзіроўцы адзін з вопытных акушэраў-гінеколагаў з абласнога цэнтра, які аказвае дапамогу ў акушэр-гінекалагічным аддзяленні і вядзе прыём у жаночай кансультацыі.

Акрамя таго, з 1 жніўня на стаўку працуе ўрач Лілія Аляксандраўна Рэут, якая мае спецыялізацыю і вопыт работы па акушэрстве і гінекалогіі, а з 24 верасня — па сумяшчальніцтве ўрач-акушэр са шпіталя.

Для таго, каб медыцынская дапамога была больш дзейснай, адзін раз у два месяцы будзе прыязджаць брыгада акушэраў-гінеколагаў з абласнога цэнтра. Тры вопытныя спецыялісты, якія маюць вышэйшую катэгорыю, 12-14 верасня ўжо вялі комплекснае абследаванне пацыентаў: прынялі 254 жанчыны, зрабілі 122 ультрагукавыя даследаванні.

Адным словам, над вырашэннем праблемы працуем. Спадзяюся, што яна часовая. Так думаць дае падставу той факт, што тры ўрачы-інтэрны (акушэры-гінеколагі) праходзяць стажыроўку ў Пастаўскай ЦРБ, а з 1 жніўня наступнага года яны прыступяць да работы. (Да таго ж, у медыцынскіх ВНУ займаюцца 52 выпускнікі пастаўскіх школ, у тым ліку 25 — па накіраванні ЦРБ). У кастрычніку выйдзе на работу спецыяліст — наш работнік, які цяпер адсутнічае па прычыне хваробы. Ёсць спадзяванне, што станоўча завершацца перамовы са спецыялістам першай катэгорыі з Мінска: ён даў згоду на пераезд у Паставы пры ўмове прадастаўлення яму жылля.

На жаль, рэальнасць такая, што праблема недахопу медыцынскіх кадраў на сённяшні дзень актуальная па ўсёй Беларусі, у тым ліку і ў Мінску: ва ўсіх сталічных бальніцах ёсць вакансіі.

Галіна ПІШЧ.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц лета?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Постав

Я на рыбалку, дорогая!

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта pixabay.com Если рядом Вилия и Вилейское водохранилище, кто же не будет целыми 20

Поставские косари победили на Чемпионате мира по сенокошению

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото из архива kraj.by На Чемпионате мира по сенокошению, который проходил в Польше, косари из 46

Ветер, температура до +26°С и дожди – погода в Беларуси на этой неделе

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта pixabay.com На предстоящей неделе ожидается неустойчивый характер погоды. Об этом 50

После трагедии в Молодечно убирать картошку на Поставщине помогают учителя. Школьников больше не задействуют

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта pxhere.com В Поставском районе на уборку картофеля вместе с сельчанами выходят учителя 51

Пересесть на велосипед и больше ходить пешком. Мядель и Вилейка поучаствуют в Европейской неделе мобильности

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта pixabay.com Молодечно и Поставы присоединились к проведению этой кампании год назад. 60

«Андрей дал мне все, что нужно женщине». История инвалида из Постав, который нашел свою любовь

Хотите узнать больше? Андрей Чепулис, его жена Алеся и мама Татьяна Васильевна. Фото с сайта vitvesti.by Жизнь Андрея Чепулиса из Постав перевернул случай: неудачно нырнув 83

Готовимся к школе вместе с магазином «Багет»

Хотите узнать больше? Готовимся к школе вместе с магазином «Багет» Меньше двух недель остается до начала учебного года – самое время купить все необходимое. Собрать 78

Как в 77 лет носить юбку с разрезом и много путешествовать. История Ванды Тюльковой из Постав

Хотите узнать больше? Ванда Тюлькова не бывает в плохом настроении. Фото портала tut.by Ванда Тюлькова не бывает в плохом настроении. На интервью пришла в кожаной юбке с 92