Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Акция «ЗаРождение» прошла в Поставах

Акция «ЗаРождение» прошла в Поставах

Сем’і па-сапраўднаму шчаслівыя тады, калі ў кожным пакоі дома ці кватэры звіняць дзіцячыя галасы. «Дзетак шмат — гэта цудоўна!» — канстатуем радасна. У той жа час задумваемся: клопатаў нямала з малымі, пакуль яны падрастуць. Па гэтай ці па іншай прычыне здараецца так, што на свет з’яўляюцца не ўсе, якія маглі б нарадзіцца.

Праваслаўная Царква выступае супраць абортаў, і работа ў гэтым кірунку праводзіцца пастаянна. А ў адну з пятніц напрыканцы лета пастаўскім храмам Свяціцеля Мікалая Цудатворца была арганізавана акцыя «ЗаРождение». Такія мерапрыемствы праводзяцца ва ўсіх гарадах. У Паставах — упершыню. Заступніцай руху стала ікона Божай Маці Чанстахоўскай (копія). Яе правезлі праз усю Беларусь, цяпер яна знаходзіцца ў Мінску.
Сам праект накіраваны на абарону сямейных каштоўнасцей і на тое, каб захаваць жыццё дзіцяці, каб павялічвалася колькасць мнагадзетных сем’яў і каб яны ўсе былі добранадзейныя. Падчас акцыі на храмавай тэрыторыі панавала незвычайная атмасфера таварыскасці, добразычлівасці. Вучні і выкладчыкі нядзельнай школы, прыхаджане — актывісты і валанцёры — наладзілі сапраўднае свята, удзельнікамі якога станавіліся ўсе прахожыя, каму гэта было цікава. Яны ўручалі памяткі з тэкстамі, прачытаўшы якія наўрад ці застанешся абыякавым, глухім да слоў немаўляці, якое не нарадзілася. Удумайцеся, напрыклад, у гэтыя словы: «Я такой же, как все, как бутончик в росе, я хотел расцвести и по жизни идти. Мама, мама, зачем ты меня сорвала? Мама, мама, зачем мою жизнь отняла? Я просил: «Не губи!» Я молил: «Полюби!» Только слышал в ответ: «Нет! Нет! Нет!» І калі сэрца хоць адной жанчыны, якая збіралася зрабіць аборт, здрыганулася пасля гэтых слоў і яна адмовілася ад намеру, гэта і ёсць перамога.

Акция «ЗаРождение» прошла в Поставах

Падчас акцыі прапаноўваліся літаратура па тэме (а яе можна ўзяць, запісаўшыся ў царкоўную бібліятэку), дыскі. Акцыя мела і дабрачынны характар. Прымаліся добраахвотныя ахвяраванні, і атрыманыя сродкі былі накіраваны на падтрымку дзяцей, якія аказаліся без бацькоўскай апекі.

А сямнаццатай гадзіне ў храме адбыўся малебен аб здароўі цяжарных да іконы Божай Маці «У родах памочніца». Яго правёў настаяцель протаіерэй Валерый Пашкевіч.

Акция «ЗаРождение» прошла в Поставах

Галіна ПІШЧ.
Фота Пятра КУРЫЛОВІЧА.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Спутник планеты Земля?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Постав

И снова розыгрыш! Вы можете выиграть билет на ночной концерт Сергея Любавина «Глаза родные» в Молодечно

Хотите узнать больше? Сергей Любавин. Фото с сайта afisha.yuga.ru Ночной концерт Сергея Любавина состоится 25 июня в 00.30 в Летнем амфитеатре Молодечно. Аккомпанировать 33

Старыя лекавыя ўпакоўкі, каробачкі ад лекавых сродкаў, старадаўнія бутэлечкі. Музей аптэкі з’явіцца у Паставах

Хотите узнать больше? Музей аптэкі з’явіцца у Паставах. Фота з сайта news.vitebsk.cc Віцебскае гандлёва-вытворчае рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства «Фармацыя» 33

В цирк-шапито «SIRIUS» в Островце идет Марина Кажура из Вилейки

Хотите узнать больше? Цирк-шапито «SIRIUS» выступит в Островце 16 и 17 июня с программой «Другой цирк!» Цирк-шапито «SIRIUS» выступит в Островце 16 и 17 июня с программой 53

Канцэрты, конкурсы і горад майстроў. Пастаўскі фестываль “Звіняць цымбалы і гармонік” пройдзе 9-11 чэрвеня (праграма)

Хотите узнать больше? Выява выкарыстана ў якасці ілюстрацыі. Фото з архіва Край.бай Асноўнымі пляцоўкамі для правядзення ХХ Міжнароднага фестывалю народнай музыкі “Звіняць 85

Чтобы подать бесплатное объявление на Край.бай, просто наберите с мобильного телефона номер 133

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта www.ivetta.ua Разместить бесплатное объявление на нашем портале стало проще. Для этого 69

Как заработать покупая?

Хотите узнать больше? Кэшбэк – современный способ заработка Еще совсем недавно любители интернет-шопинга впервые услышали о «новомодной» бонусной системе под названием 63

Дождались тепла! До +27 ожидается по западу Беларуси 20 мая

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта pixabay.com Кратковременные дожди и грозы ожидаются в Беларуси в выходные. В субботу по 45

Сергей Чепик назначен председателем Поставского райисполкома (фото)

Хотите узнать больше? Александр Лукашенко 12 мая согласовал назначение новых руководителей местных исполнительных и распорядительных органов. Фото с сайта president.gov.by 185