Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Праздник улицы Юбилейной в Поставах

Праздник улицы Юбилейной в Поставах

Святы мікрараёнаў даўно сталі традыцыйнымі ў календары культурных падзей нашага горада. У кожнага з іх свае час і месца правядзення. Напрыклад, пяты гарадок збірае жыхароў у канцы мая на пляцоўцы каля раённага Дома культуры. Шосты гарадок святкуе ў сярэдзіне жніўня на беразе возера Задзеўскае. А вось “пара” Юбілейнай — залатая восень, другая палова верасня, калі дрэвы пачынаюць апранаць жоўта-барвовы ўбор, а на дварэ яшчэ дастаткова цёпла і сонечна. Менавіта такім — яркім не толькі ад восеньскіх фарбаў, але і ад шчырых усмешак дзясяткаў жыхароў, цёплым і сонечным — выдалася 16 верасня, калі ля сцен СШ №1 загучалі песні і віншаванні ў адрас тых, хто пражывае ў гэтым мікрараёне.

Юбілейная — адзін з самых маладых мікрараёнаў у Паставах. І, як адзначыў, вітаючы яго жыхароў, намеснік старшыні райвыканкама Ю. М. Кісялёў, ён вызначаецца асаблівай атмасферай і дынамікай у развіцці. За некалькі апошніх гадоў тут вырасла шмат новабудоўляў. Так, з 2009-га па 2012 год здадзены ў эксплуатацыю адзін 80-кватэрны і пяць 60-кватэрных дамоў, дзякуючы чаму 430 сямей атрымалі новае добраўпарадкаванае жыллё. У канцы бягучага года плануецца ўвесці ў эксплуатацыю яшчэ адзін 60-кватэрны жылы дом. А гэта значыць, што Юбілейная зноў папоўніцца новымі, пераважна маладымі, жыхарамі. Але і без таго іх колькасць за непрацяглы час павялічылася настолькі, што ў школе ўпершыню пасля 80-ых гадоў мінулага стагоддзя сёлета адкрыты ажно 5 першых класаў. У геаметрычнай прагрэсіі расце таксама колькасць дашкалят, і ўжо хутка, напэўна, спатрэбіцца будаваць у мікрараёне яшчэ адзін дзіцячы садок.

Праздник улицы Юбилейной в Поставах

Усё гэта не можа не ўсяляць аптымізм і радасць, у першую чаргу ў сэрцы саміх жыхароў Юбілейнай, якія імкнуцца зрабіць яе яшчэ больш утульнай і прыгожай, штогод высаджваючы каля сваіх дамоў кветкі і маладыя дрэўцы. Асабліва стараюцца ўпрыгожыць прыдамавыя тэрыторыі жыхары новабудоўляў. На іх сёлета і была звернута асаблівая ўвага пры традыцыйным падвядзенні вынікаў па добраўпарадкаванні. Урэшце лепшай прызнана тэрыторыя ля дома №17. Старшай па ім Іне Мікалаеўне Драбовіч Ю. М. Кісялёў і намеснік дырэктара УП ЖКГ М. А. Кабайла ўручылі салодкі пачастунак — торт.

Праздник улицы Юбилейной в Поставах

Старшая па доме № 17 Іна Мікалаеўна Драбовіч з дачкой.

Увогуле, кветак у мікрараёне вялікая колькасць. А найбольш іх — у двары СШ №1, які ў той дзень “расцвіў” яшчэ ярчэй і пышней дзякуючы асеннім букетам і кампазіцыям, зробленым вучнямі школы на конкурс “Залатая чараўніца восень”. Пра дружныя, зладжаныя калектывы гэтай навучальнай установы, дзіцячага сада “Крынічка”, арганізацый, прадпрыемстваў і магазінаў, размешчаных у мікрараёне і паблізу яго, на свяце было сказана шмат добрых, цёплых слоў. А маленькія выхаванцы садка, вучні школы і іншыя самадзейныя артысты, сярод якіх былі госці з Нарачы, падарылі ўсім свае вершаваныя і музычныя віншаванні. Прагучалі таксама персанальна адрасаваныя віншавальныя “паштоўкі” — самай юнай жыхарцы мікрараёна Юлі Панковай, якая з’явілася на свет 9 верасня, і яе бацькам Крысціне Іванаўне і Аляксею Мікалаевічу; самай маладой сям’і Вольгі Касюра і Андрэя Вештарта, чый стаж сумеснага жыцця складае ўсяго адзін месяц; мнагадзетнай сям’і Ірыны Эдуардаўны і Сяргея Пятровіча Сідаровічаў, што выхоўваюць чацвярых дзяцей; жамчужным юбілярам Аляксандру Карлавічу і Іне Аляксандраўне Зілгалавым, якія ўзялі шлюб тры дзесяцігоддзі назад, 2 кастрычніка 1982 года. Усе яны атрымалі яшчэ і невялікія падарункі.

Ганаровымі граматамі і грашовымі прэміямі прадпрыемстваў на свяце былі адзначаны лепшыя работнікі заводаў “Паставымэбля” і “Беліт”. Памятныя сувеніры ў гонар прафесійнага свята — Дня работнікаў лесу — атрымалі супрацоўнікі лясгаса, якія пражываюць на Юбілейнай. Не забыў пра сваіх укладчыкаў і “Белаграпрамбанк”. Начальнік разлікова-касавага цэнтра №1 аддзялення банка ў г. Паставы Д. М. Собаль уручыў ім падарункі, а яго калега, пераапрануты ў касцюм Агрыка з сімволікай банка, парадаваў дзяцей, падарыўшы ім паветраныя шарыкі. Гэты персанаж асабліва спадабаўся малышам, якія ахвотна абдымаліся і фатаграфаваліся з ім.

Праздник улицы Юбилейной в Поставах

Праграма свята складалася не толькі з віншаванняў і пажаданняў. Арганізатары пастараліся зрабіць яе разнастайнай і цікавай для ўсіх. Побач са сцэнай, дзе праходзіла асноўная дзея, на школьным стадыёне, былі арганізаваны спаборніцтвы вучняў першай, другой і чацвёртай школ у лёгкаатлетычнай эстафеце і гульня ў футбол. Тут жа сваё майстэрства дэманстравалі юныя выхаванцы ваенна-спартыўнага клуба “Азімут” і супрацоўнікі раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях. З другога боку школы для маленькіх наведвальнікаў свята працавала дзіцячая пляцоўка, дзе хлопчыкаў і дзяўчынак забаўлялі вясёлыя клоўны — 9-класніцы СШ №1 Надзя Маразевіч і Віка Януш, якія займаюцца ў гуртку “Акцёрскае майстэрства” ў раённым цэнтры дзяцей і моладзі. Таксама былі арганізаваны продаж і розыгрыш латарэйных білетаў. 66 штук іх разляцеліся за лічаныя хвіліны, нібы гарачыя піражкі. А прызамі шчасліўчыкам стала прадукцыя ААТ “Паставымэбля” — кніжныя паліцы, табурэты і іншае. Сваю сувенірную прадукцыю прапаноўваў пакупнікам Дом рамёстваў “Стары млын”. Працаваў гандаль.

Праздник улицы Юбилейной в Поставах

Завяршальным акордам свята стаў невялікі канцэрт народнага ансамбля народнай музыкі і песні “Заранка” выкладчыкаў Варапаеўскай дзіцячай школы мастацтваў.

Алена ШАПАВАЛАВА.
Фота аўтара. 

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Спутник планеты Земля?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Постав

Поставские косари победили на Чемпионате мира по сенокошению

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото из архива kraj.by На Чемпионате мира по сенокошению, который проходил в Польше, косари из 31

Ветер, температура до +26°С и дожди – погода в Беларуси на этой неделе

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта pixabay.com На предстоящей неделе ожидается неустойчивый характер погоды. Об этом 43

После трагедии в Молодечно убирать картошку на Поставщине помогают учителя. Школьников больше не задействуют

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта pxhere.com В Поставском районе на уборку картофеля вместе с сельчанами выходят учителя 42

Пересесть на велосипед и больше ходить пешком. Мядель и Вилейка поучаствуют в Европейской неделе мобильности

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта pixabay.com Молодечно и Поставы присоединились к проведению этой кампании год назад. 46

«Андрей дал мне все, что нужно женщине». История инвалида из Постав, который нашел свою любовь

Хотите узнать больше? Андрей Чепулис, его жена Алеся и мама Татьяна Васильевна. Фото с сайта vitvesti.by Жизнь Андрея Чепулиса из Постав перевернул случай: неудачно нырнув 79

Готовимся к школе вместе с магазином «Багет»

Хотите узнать больше? Готовимся к школе вместе с магазином «Багет» Меньше двух недель остается до начала учебного года – самое время купить все необходимое. Собрать 69

Как в 77 лет носить юбку с разрезом и много путешествовать. История Ванды Тюльковой из Постав

Хотите узнать больше? Ванда Тюлькова не бывает в плохом настроении. Фото портала tut.by Ванда Тюлькова не бывает в плохом настроении. На интервью пришла в кожаной юбке с 84

Рыбачьте бесплатно. Участки Западной Двины в Браславском и Поставском районах забрали у арендаторов

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта wikimedia.org Участки некоторых водотоков, ранее находившиеся в ведении арендаторов, 89