Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Встреча молодых специалистов на Поставщине

Встреча молодых специалистов на Поставщине

У мінулую пятніцу, 14 верасня, у канцэртнай зале Пастаўскай дзіцячай школы мастацтваў імя А. Тызенгаўза адбылася штогадовая традыцыйная сустрэча маладых спецыялістаў, якія сёлета прыбылі на работу ў наш раён, з яго кіраўніцтвам.

Сустрэчы з маладымі спецыялістамі праводзяцца на Пастаўшчыне ўжо даўно. Іх мэта — дапамагчы юнакам і дзяўчатам, якія толькі пачынаюць сваю працоўную дзейнасць, вырашыць найбольш актуальныя бытавыя і іншыя пытанні, хутчэй адаптавацца ў калектывах і, канешне ж, пазнаёміцца паміж сабой, бо наперадзе ў маладых людзей будзе шмат розных агульных мерапрыемстваў.

У параўнанні з папярэднімі гадамі, сёлета ў нашым раёне прыступіла да работы рэкордная колькасць выпускнікоў вышэйшых і сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў — ажно 250, найбольш з іх — 115 чалавек — закончылі Пастаўскі прафтэхкаледж. Але на сустрэчу з’явіліся далёка не ўсе — толькі 70 спецыялістаў. І справа тут, хутчэй за ўсё, не ў тым, што кіраўнікі прадпрыемстваў і арганізацый не адпусцілі на паўдня сваіх маладых работнікаў, а ў нежаданні саміх юнакоў і дзяўчат прыйсці на мерапрыемства. А дарэмна, бо тыя, хто прысутнічаў, пачэрпнулі шмат карыснай для сябе інфармацыі. Ужо на ўваходзе ў залу кожны атрымаў памятны буклет з расказам пра буйнейшыя прадпрыемствы раёна, а разам з ім анкету з пытаннямі аб адаптацыі на першым рабочым месцы, падрыхтаваныя аддзелам па справах моладзі райвыканкама і райкамам ГА “БРСМ”. Непасрэдна ў зале моладзь чакалі намеснік старшыні райвыканкама Ю. М. Кісялёў, начальнік аддзела арганізацыйна-кадравай работы У. З. Гутар, намеснік начальніка ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання А. Д. Юрынёнак і галоўны спецыяліст І. В. Баравікова, а таксама начальнік разлікова-касавага цэнтра аддзялення ААТ “Белаграпрамбанк” у г. Паставы Д. М. Собаль.

— Мне вельмі прыемна бачыць сярод вас знаёмыя твары, — сказаў, вітаючы прысутных, Ю. М. Кісялёў. — Многіх я ведаю асабіста, паколькі тут ёсць выпускнікі СШ №3, іншых навучальных устаноў горада, з якімі цесна працаваў, калі быў дырэктарам трэцяй школы. Бачу заклапочанасць на вашых тварах і разумею, што вялізны цяжар адказнасці ляжыць на вас менавіта на першым этапе работы. Мы будзем і далей сустракацца і працаваць з вамі, у тым ліку індывідуальна, дапамагаючы кожнаму вырашаць пытанні, якія хвалююць.

Коратка расказаўшы пра тое, што ўяўляе сабой наш раён — яго сацыяльна-эканамічная і вытворчая сферы, Юрый Мікалаевіч адзначыў, што ў маладых людзей ёсць маса кірункаў для станаўлення і развіцця не толькі на дзяржаўных прадпрыемствах, але і ў бізнесе. Але каб быць у ім паспяховым, неабходна прайсці ўсе прыступкі росту, сфарміравацца як прафесіянал. А цяжкасці, якія сёння ёсць практычна ў кожнага маладога спецыяліста, найперш бытавога плана (адсутнасць уласнага жылля, невысокая зарплата і інш.), не павінны стаць сур’ёзнай перашкодай для развіцця, а, наадварот, загартаваць характар. Намеснік старшыні райвыканкама пажадаў моладзі ставіць перад сабой мэты і імкнуцца дасягаць іх, але не любой цаной, а навучыўшыся працаваць у камандзе, поспехаў ва ўсіх справах, моцнага здароўя і плённай працы.

Затым увазе прысутных быў прапанаваны невялікі фільм пра найбольш буйныя прамысловыя прадпрыемствы нашага раёна, падрыхтаваны журналістамі мясцовага тэлебачання. Пасля чаго іншыя запрошаныя на сустрэчу госці расказалі юнакам і дзяўчатам пра гарантыі і кампенсацыі, якія маюць у нашай краіне маладыя спецыялісты, ільготныя крэдыты “Белаграпрамбанка” на набыццё хатняй маёмасці і будаўніцтва жылля, а таксама куды трэба звяртацца ў выпадку ўзнікнення спрэчных сітуацый, па параду ці кансультацыю. І, зноў жа, пажадалі маладым людзям верыць у сябе, свае сілы — тады ўсё абавязкова атрымаецца.

Завяршылася сустрэча невялікім канцэртам творчай моладзі раёна і працоўнай акцыяй па высадцы дрэў, якая сімвалізавала сабой пачатак маладымі спецыялістамі іх працоўнай дзейнасці. Разам з Ю. М. Кісялёвым, начальнікам аддзела па справах моладзі Ю. В. Чагарынай і першым сакратаром райкама ГА “БРСМ” І. А. Кацейка яны накіраваліся ў мікрараён вуліцы Юбілейнай, дзе пасадзілі ў закладзеным раней дэндрапарку 15 саджанцаў маньчжурскага арэха і рабіны.

Алена ШАПАВАЛАВА.
Фота аўтара.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц весны?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Постав

Финансирование белорусских школ с 1 января будет зависеть от количества учеников

Хотите узнать больше? Белорусские школы планируют перевести на новый метод финансирования – в зависимости от количества учащихся. Об этом сообщила журналистам начальник 101

В Поставах прошла реконструкция боя Первой мировой войны. Участвовали белорусы, россияне и один китаец

Хотите узнать больше? Событие было приурочено к столетию завершения Первой мировой войны, которое будут отмечать 11 ноября этого года. Особенность исторической 218

Возле озера Болдук почти возвели часовню. Храм, против которого протестовали люди, не достроили

Хотите узнать больше? С осени 2016-го и до осени 2017-го на стройке было затишье. А потом работы продолжились. И вот уже спустя два года с момента начала строительства 360

Как под Поставами отметили 100-летие окончания Первой мировой

Хотите узнать больше? В Поставском районе 30 сентября отметили 100-летие окончания Первой мировой войны. На кладбище недалеко от Постав перезахоронили останки 106 русских 148

На даче под Поставами вырос гигантский "змеиный огурец"

Хотите узнать больше? Алиция Трофимович давно выращивает различные экзотические овощи и фрукты. Семенами "змеиного огурца" с ней поделилась знакомая. Весной женщина его 336

Впервые в Беларуси мать добилась компенсации за травму сына в школе

Хотите узнать больше? «Травматизм в школе случается часто, но это первый случай в Беларуси, когда в такой ситуации через суд человек добился компенсации». «Таких 80

В школу с ТАЦ «Модуль»: давать ли детям выбирать одежду самим?

Хотите узнать больше? В августе родители школьников много суетятся, ведь нужно столько всего купить к учебе. Качественного и желательно дешевого – одежды, обуви, 153

В отношении матери, чья 8-летняя дочь вынесла с пожара четверых братьев и сестер, возбудили дело

Хотите узнать больше? В результате пожара погибла 7-летняя девочка. Мать в это время пила у соседей. 654