Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Память

Память

У нядзелю, 9 верасня, у Камаях адбылося адметнае мерапрыемства — асвячэнне адноўленага даваеннага яўрэйскага могільніка. Яшчэ нядаўна на невялікім узвышэнні непадалёку ад жывёлагадоўчага комплексу раслі хмызняк і густая высокая трава, а зараз гэта месца абгароджана, прыбрана і ўладкавана так, як мусіць быць дагледжаны любы некропаль, дзе пахаваны людзі. 

У міжваенны час яўрэі адыгрывалі значную ролю ў жыцці мястэчак на Пастаўшчыне, у тым ліку і ў Камаях, але палітыка генацыду, якую праводзілі фашысты, прывяла да таго, што большасць з іх знайшлі свой вечны спачын у брацкіх магілах у Паставах і Кабыльніку.

Ідэя аднаўлення занядбаных могілкаў належыць доктару філалогіі Варшаўскага ўніверсітэта, ураджэнцу Камай Юрасю Гарбінскаму і ксяндзу камайскага касцёла Яцэку Хутману. Асноўныя работы па добраўпарадкаванні выконвалі мясцовыя жыхары, тэхнікай дапамагалі ААТ “Камайскі-агра” і Пастаўскае ДРБУ-132.

У той дзень прыехала многа гасцей. Яўрэйскую дыяспару прадстаўлялі рабін з Мінска Борух Астроўскі, вядомы кантар Беларусі Анатоль Наліваеў, старшыня рэспубліканскага фонду “Халакост”, дырэктар Музея гісторыі і культуры яўрэяў Беларусі Вадзім Акапян, вядомы беларускі навуковец-ідышыст, аўтар фундаментальнага ідыш-беларускага слоўніка Аляксандр Астравух (дарэчы, ён падарыў 3 свае слоўнікі Яцэку Хутману, Пастаўскай раённай бібліятэцы, Пастаўскай арганізацыі ТБМ), беларускі навуковец-ідышыст і філосаф Юлія Міцура, палітолаг і перакладчык Вольф Рубінчык, філолаг і культуролаг Святлана Рубінчык, арганізатар экскурсій па яўрэйскіх мясцінах Беларусі Святлана Бергер, беларускі бард і перакладчык, выканаўца песень на ідыш Аляксей Жбанаў. На мерапрыемстве прысутнічалі намеснік старшыні Пастаўскага райвыканкама Юрый Кісялёў, начальнік ДРБУ-132 Станіслаў Рагіня, настаўніца СШ № 4 Тамара Храпавіцкая і аўтар гэтых радкоў.

Напачатку ў касцёле адбылася Імша па памерлых, якую адслужыў ксёндз Яцэк. З кароткімі прамовамі выступілі Ю. Кісялёў, Т. Храпавіцкая, А. Астравух, А. Наліваеў, Ю. Гарбінскі. Бард А. Жбанаў выканаў некалькі песень на ідыш і з перакладам на беларускую мову. Затым усе пайшлі на адноўленыя могілкі. Прадстаўнікі яўрэйскай дыяспары памаліліся за памерлых, а прадстаўнікі фонду “Халакост” уручылі невялікія падарункі ўсім, хто ўдзельнічаў у аднаўленні могілак.

Такім чынам жыхары Камайшчыны паказалі ўзор міжканфесійнай салідарнасці ў справе адраджэння памяці аб людзях, якія жылі на гэтай зямлі побач з нашымі дзядамі і бабулямі. І вельмі сімвалічна гучаць словы з Талмуда, якія выбіты на камяні-помніку: “Ведай, адкуль ты пайшоў і куды йдзеш…” Яны — не толькі памяць аб памерлых, але і наказ для ўсіх нас.

Ігар ПРАКАПОВІЧ, краязнаўца.

Память

Память

 

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Спутник планеты Земля?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Постав

Чтобы подать бесплатное объявление на Край.бай, просто наберите с мобильного телефона номер 133

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта www.ivetta.ua Разместить бесплатное объявление на нашем портале стало проще. Для этого 41

Как заработать покупая?

Хотите узнать больше? Кэшбэк – современный способ заработка Еще совсем недавно любители интернет-шопинга впервые услышали о «новомодной» бонусной системе под названием 44

Дождались тепла! До +27 ожидается по западу Беларуси 20 мая

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта pixabay.com Кратковременные дожди и грозы ожидаются в Беларуси в выходные. В субботу по 35

Сергей Чепик назначен председателем Поставского райисполкома (фото)

Хотите узнать больше? Александр Лукашенко 12 мая согласовал назначение новых руководителей местных исполнительных и распорядительных органов. Фото с сайта president.gov.by 130

Ищем супергероев в Молодечно и Сморгони!

Хотите узнать больше? Английский летний лагерь «Академия супергероев» в Молодечно Английский летний лагерь «Академия супергероев» для ребят от 8 до 12 лет начнет свою 63

Выгодные покупки. Шоп-тур в Белосток из Молодечно состоится 12 мая

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта pixabay.com Шоп-тур выходного дня в Белосток (Польша) организует автобусный парк №4 49

Родители учеников СШ №4 в Поставах: «Помогите нам сохранить школу в том же статусе!»

Хотите узнать больше? Военно-патриотический класс СШ №4 в Поставах. Фото с сайта belchas.by В этом году поставская школа №4 отметит 50-летие. Ее «изюминка» – 69

Как теперь будет выглядеть справка для бесплатного проезда школьников в Беларуси (фото)

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта lentaregion.ru На справках, по которым дети бесплатно ездят в общественном транспорте, 81