Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Августовское совещание педагогов в Поставах

Августовское совещание педагогов в Поставах

У сістэме адукацыі Беларусі захавалася добрая традыцыя напярэдадні навучальнага года праводзіць жнівеньскія нарады педагогаў. У Паставах яна прайшла сёлета 31 жніўня, а ўжо на наступны дзень школы паклікалі дзяцей у краіну ведаў. Урачыстасць гэтай падзеі разам з удзельнікамі галоўнага педагагічнага савета раздзялілі старшыня раённага выканаўчага камітэта В. С. Гутараў, старшыня раённага Савета дэпутатаў В. П. Арэхаў, старшыня Шаркаўшчынскага райвыканкама, кандыдат у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь М. В. Морхат, намеснік старшыні Віцебскага абласнога камітэта прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі Г. Д. Рудзёнак, якія выступілі, а таксама іншыя адказныя работнікі аддзелаў і ўпраўленняў выканаўчага камітэта, раённых службаў, цесна звязаных з работай устаноў адукацыі Пастаўшчыны.

Пра тое, як яны працавалі ў мінулым навучальным годзе, задачах на новы год расказаў начальнік раённага аддзела адукацыі А. Я. Кашырын. Вопытам па пэўных кірунках работы падзяліліся: дырэктар раённага цэнтра дзяцей і моладзі Л. М. Пушкар, настаўніца нямецкай мовы Пастаўскай раённай гімназіі Л. К. Трацэўская, намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце Дунілавіцкай яслі-сад-сярэдняй школы І. Р. Кішко, дырэктар цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі Пастаўскага раёна І. І. Краўчук, загадчыца дзіцячага сада №1 Л. Я. Канчаніна.

Жнівеньская нарада педагогаў з’яўляецца своеасаблівым аглядам дасягненняў сістэмы адукацыі раёна ў цэлым і яе складальнікаў — асобных звенняў і настаўнікаў. Размова на ёй, як правіла, вядзецца сур’ёзная, з глыбокім аналізам. Адначасова гэта мерапрыемства носіць і святочны характар. Вось і на гэты раз такую атмасферу стварылі гурткоўцы раённага цэнтра дзяцей і моладзі, самыя юныя выхаванцы СШ №4, якія песнямі і вершамі віталі педагогаў і гасцей. Урачыстай атрымалася цырымонія прадстаўлення маладых спецыялістаў. Сёлета іх 15, амаль столькі, колькі было прынята на работу ва ўстановы адукацыі Пастаўшчыны за папярэднія тры гады. Выпускнікі Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П. М. Машэрава, Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка, Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта і Полацкага каледжа папоўнілі педагагічныя калектывы Гуцкай, Казлоўшчынскай, пастаўскіх СШ №№ 1, 2 і 3, Лукашоўскай, Ляхаўшчынскай і Андронаўскай БШ, дзіцячых садоў №№1, 3 і 5 г. Паставы.

Звяртаючыся да іх, дырэктар СШ №1 П. Ю. Трава заклікаў маладых спецыялістаў быць упэўненымі ў сабе, сумленнымі і адкрытымі, гатовымі да канструктыўнай крытыкі, не палохацца рабіць смелыя ўчынкі, не замыкацца ў вузкіх рамках прафесіі.
Такіх педагогаў на Пастаўшчыне сотні. Іх выніковая праца, актыўная жыццёвая пазіцыя не застаюцца незаўважанымі. Вось і напярэдадні новага навучальнага года вялікай групе педагогаў былі ўручаны Ганаровыя граматы раённага выканаўчага камітэта і раённага Савета дэпутатаў, аб’яўлены Падзякі старшыні райвыканкама. Іх атрымалі А. І. Ластоўская (Старадворская БШ), Р. І. Мікуліч (Казлоўшчынская СШ), А. Л. Латыш, У. Ч. Койра (СШ №3), Т. І. Андрон (СШ №1), А. К. Міцэвіч, А. А. Семяніхіна (СШ №5), З. У. Цяляк (Целякоўская БШ).

За дасягнутыя поспехі ў навучанні і выхаванні школьнікаў граматамі ўпраўлення адукацыі Віцебскага аблвыканкама ўзнагароджаны Ж.П. Мышко (дзіцячы сад №3), І. А. Мадвейка (СШ №2), Л. Г. Гінько (Андронаўская БШ), Т. І. Шумуліанене (раённы цэнтр дзяцей і моладзі), Т. І. Віршута (Варапаеўская СШ).
Настаўнікі і выхавальнікі адзначаны таксама Ганаровымі граматамі абкама прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі, раённага аддзела адукацыі.

Добры плён у справе выхавання падлеткаў і моладзі прыносіць супрацоўніцтва з воінамі часцей Пастаўскага гарнізона, рэлігійнымі арганізацыямі горада. Пацвярджэннем з’яўляюцца Падзяка старшыні райвыканкама намесніку камандзіра в/ч 1257 па ідэалагічнай рабоце і кадравым забеспячэнні М. М. Яльчыку і Падзячныя пісьмы ксяндзу-дэкану Анджэю Возьняку, пробашчу рымска-каталіцкай парафіі Беззаганнага зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі і Святога Антонія Падуанскага ў Паставах і благачыннаму, настаяцелю храма Свяціцеля Мікалая Цудатворца г. Паставы протаіерэю Валерыю Пашкевічу.

Аналізуючы вынікі работы за мінулы навучальны год, начальнік аддзела адукацыі райвыканкама А. Я. Кашырын адзначыў, што педагагічныя калектывы з пастаўленымі задачамі ў асноўным справіліся. Гэтаму садзейнічалі кадравае забеспячэнне, умацаванне вучэбнай базы ўстаноў, станоўчыя тэндэнцыі, дасягнутыя на ўсіх ступенях адукацыі. Калі гаварыць аб агульнай сярэдняй, то тут асноўныя намаганні былі скіраваны на падрыхтоўку выпускнікоў, якія валодаюць інфармацыйнымі тэхналогіямі, замежнай мовай, асновамі эканомікі і прадпрымальніцтва.

Усе сярэднія школы раёна маюць сучасныя камп’ютарныя класы, а ў СШ №1 і гімназіі такіх класаў па два ў кожнай. Агульнаадукацыйныя ўстановы падключаны да сеткі інтэрнэт, маюць электронную пошту. Вядзецца работа па забеспячэнні шырокапалоснага доступу ў сетку інтэрнэт. У 12 школах і раённым аддзеле адукацыі створаны сайты. Інтэрнэт дапамагае ў павышэнні якасці навучання і выхавання. Але існуюць і праблемы. Таму выкарыстанне рэсурсаў інтэрнэта павінна быць строга рэгламентавана.

На ўсіх ступенях навучання арганізавана сетка факультатыўных заняткаў. У мінулым годзе імі было ахоплена 94% вучняў 1—11 класаў. Працягвалася работа па ўдасканаленні арганізацыі навучальнага працэсу па замежных мовах. У цэнтры ўвагі былі пытанні фарміравання ў вучняў дастатковага ўзроўню валодання замежнай мовай і падрыхтоўкі да здачы ў 2012—2013 навучальным годзе абавязковага экзамену на трэцяй ступені агульнай сярэдняй адукацыі.

Аналіз якасці правядзення выніковай атэстацыі вучняў паказвае, што ў цэлым навучальны працэс ва ўстановах адукацыі носіць арганізаваны характар. Абавязковыя экзамены на трэцяй ступені агульнай сярэдняй адукацыі на высокім і дастатковым узроўні здалі: па матэматыцы — 56% вучняў, па беларускай і рускай мовах — 65 і 72% адпаведна. Лепшыя вынікі паказалі вучні гімназіі (настаўнікі — Н. Д. Субач і О. І. Шылько), Навасёлкаўскай СШ (Я. Я. Анкудовіч), СШ №4 (А. Г. Шыцікава) і іншыя.

Такі ж узровень паказалі і пацвердзілі гадавыя адзнакі вучні, якія па выбары здавалі экзамены па фізіцы, замежнай мове, хіміі, біялогіі, геаграфіі, інфарматыцы, грамадазнаўстве.

Сёлета выпускнікі Кірыл Касцючэнка (СШ №1), Вікторыя Шальц, Аксана Шыман (СШ №3), Багдан Фарманюк (гімназія) былі ўзнагароджаны залатымі медалямі. Усе яны паступілі ў вышэйшыя навучальныя ўстановы. 47 выпускнікоў сярэдніх школ (16,7% ад іх агульнай колькасці) былі ўдастоены пахвальных лістоў за асаблівыя поспехі ў вывучэнні асобных прадметаў.

У рамках выканання раённай праграмы “Маладыя таленты Беларусі” ў банк даных унесена 756 вучняў. Многія з іх актыўна ўдзельнічаюць у абласных, рэспубліканскіх і міжнародных конкурсах і алімпіядах па агульнаадукацыйных прадметах, у тым ліку дыстанцыйных, і дабіваюцца добрых поспехаў. Найбольшую актыўнасць праяўляюць вучні гімназіі, СШ №№ 1, 2, 5, Варапаеўскай СШ.

Адным з важнейшых кірункаў у рабоце з адоранымі вучнямі з’яўляецца арганізацыя іх даследніцкай дзейнасці. З гэтай мэтай у гімназіі і ўсіх сярэдніх школах створаны навуковыя таварыствы вучняў. Найбольш плённа яны працуюць у гімназіі (кіраўнік – І. М. Пракаповіч), СШ №1 ( С. М. Громава), Лынтупскай яслі-сад-школе (С. С. Васільеў).

32 вучні школ раёна прымалі ўдзел у трэцім (абласным) этапе Рэспубліканскай алімпіяды па 13 агульнаадукацыйных прадметах. Імі атрымана 10 дыпломаў ( 4 — другой і 6 — трэцяй ступеняў). 6 дыпломаў на рахунку вучняў гімназіі, па адным — СШ №1 і №2, Варапаеўскай і Дунілавіцкай СШ. У заключным этапе алімпіяды ўдзельнічалі 3 вучні.

У раёне склалася пэўная сістэма падрыхтоўкі да працягу навучання выпускнікоў базавай і сярэдняй школы. Лідарамі па колькасці вучняў, якія ў 2012 годзе паступілі ў вышэйшыя навучальныя ўстановы, з’яўляюцца гімназія (90%), Дунілавіцкая СШ (75%), СШ №5 (71%), СШ №1 (65%). Па раёне гэты паказчык склаў 54,3% і з’яўляецца самым высокім за апошнія пяць гадоў. Да 43,3% павялічылася колькасць выпускнікоў, якія жадаюць атрымаць сярэднюю спецыяльную і прафесіянальна-тэхнічную адукацыю.

У сваім дакладзе А. Я. Кашырын асвятліў таксама работу, якая праводзіцца па выхаванні дзяцей і вучнёўскай моладзі, спыніўся на задачах па далейшай рэалізацыі асноўных палажэнняў Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі, якія накіраваны на развіццё ўсіх узроўняў адукацыі, павышэнне даступнасці і якасці агульнаадукацыйных паслуг, пажадаў плёну ў рабоце, творчых пошукаў, удалых рашэнняў і знаходак.

Тэкст і фота Пятра КУРЫЛОВІЧА.

Августовское совещание педагогов в Поставах

Августовское совещание педагогов в Поставах

Августовское совещание педагогов в Поставах

Августовское совещание педагогов в Поставах

Августовское совещание педагогов в Поставах

Августовское совещание педагогов в Поставах

Августовское совещание педагогов в Поставах

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Спутник планеты Земля?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Постав

Чтобы подать бесплатное объявление на Край.бай, просто наберите с мобильного телефона номер 133

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта www.ivetta.ua Разместить бесплатное объявление на нашем портале стало проще. Для этого 39

Как заработать покупая?

Хотите узнать больше? Кэшбэк – современный способ заработка Еще совсем недавно любители интернет-шопинга впервые услышали о «новомодной» бонусной системе под названием 43

Дождались тепла! До +27 ожидается по западу Беларуси 20 мая

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта pixabay.com Кратковременные дожди и грозы ожидаются в Беларуси в выходные. В субботу по 35

Сергей Чепик назначен председателем Поставского райисполкома (фото)

Хотите узнать больше? Александр Лукашенко 12 мая согласовал назначение новых руководителей местных исполнительных и распорядительных органов. Фото с сайта president.gov.by 130

Ищем супергероев в Молодечно и Сморгони!

Хотите узнать больше? Английский летний лагерь «Академия супергероев» в Молодечно Английский летний лагерь «Академия супергероев» для ребят от 8 до 12 лет начнет свою 62

Выгодные покупки. Шоп-тур в Белосток из Молодечно состоится 12 мая

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта pixabay.com Шоп-тур выходного дня в Белосток (Польша) организует автобусный парк №4 49

Родители учеников СШ №4 в Поставах: «Помогите нам сохранить школу в том же статусе!»

Хотите узнать больше? Военно-патриотический класс СШ №4 в Поставах. Фото с сайта belchas.by В этом году поставская школа №4 отметит 50-летие. Ее «изюминка» – 68

Как теперь будет выглядеть справка для бесплатного проезда школьников в Беларуси (фото)

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта lentaregion.ru На справках, по которым дети бесплатно ездят в общественном транспорте, 81