Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

«Образование должно быть качественным»

«Образование должно быть качественным»

Пра гэта і іншае ў інтэрв’ю з начальнікам аддзела адукацыі райвыканкама Аляксандрам Яўгенавічам КАШЫРЫНЫМ.

— Аляксандр Яўгенавіч, размову пачнём з галоўнага: ці гатовы школы да пачатку навучальнага года?

— Усе ўстановы адукацыі падрыхтаваліся да новага навучальнага года. На гэтыя мэты з раённага бюджэту было выдаткавана каля двух мільярдаў рублёў, і практычна ўсе яны асвоены. Большая частка сродкаў пайшла на арганізацыю бягучага рамонту, а самы сур’ёзны зроблены ў дзіцячым садку “Рамонак”, дзе планамерна, на працягу трох гадоў, мяняем сістэму ацяплення, робім практычна новую. Сёлета пачалі і замену аконных блокаў. Значны аб’ём работ выкананы і ў СШ №3: тут за два гады зрабілі новую сістэму ацяплення з устаноўкай чыгунных радыятараў.

Акрамя таго, ва ўсіх сярэдніх школах працавалі брыгады з ліку старшакласнікаў. Фінансаванне ішло праз раённы цэнтр занятасці (было выдзелена каля 200 млн. рублёў), за што мы шчыра ўдзячны.

Адным словам, дзеці і настаўнікі прыйдуць у абноўленыя класы і кабінеты. Гатовы і спартыўныя збудаванні. Работы вядуцца толькі на басейне ў дзіцячым садку “Крынічка”, і яны будуць завершаны да канца года.

— А як падрыхтаваліся да ацяпляльнага сезона?

— У нас засталося восем устаноў адукацыі, дзе пячное ацяпленне. Ужо ёсць неабходныя запасы торфабрыкету і дроў — працэнтаў на 80 ад гадавой патрэбнасці. Да пачатку ацяпляльнага сезона завязём астатняе.

Падрыхтаваны і ўсе кацельні, якія будуць даваць цяпло ад УП ЖКГ, і тыя, што знаходзяцца на балансе аддзела адукацыі.

— Што скажаце пра кадравы патэнцыял?

— У сістэме адукацыі працуюць падрыхтаваныя, высокапрафесійныя кадры. У раён па накіраванні навучальных устаноў прыбыло 15 маладых спецыя­лістаў, і ўсе яны атрымалі сваё першае рабочае месца. Размеркаваны ў асноўным у сельскую мясцовасць. У сувязі з тым, што з кожным годам памяншаецца колькасць навучэнцаў, скарачаецца і невялікі працэнт настаўнікаў. Скарачаем у асноў ным пенсіянераў, пераразмяркоўваем і ў іншыя школы. Атрымліваецца так, што 40-50 чалавек штогод мяняюць месца работы ў сувязі з вытворчай неабходнасцю.

— Ці ва ўсіх школах празвініць першы школьны званок?

— У бягучым навучальным годзе ў сістэме адукацыі раёна будуць функцыянаваць 28 школ, у тым ліку 1 гімназія, 12 сярэдніх, 14 базавых,  1 пачатковая. На жаль, больш не празвініць званок у Целякоўскай базавай школе — яна закрыта ў сувязі са змяншэннем колькасці навучэнцаў і з мэтай аптымізацыі сеткі. За парты сядуць 3640 навучэнцаў, што на 80 чалавек менш, чым было на 1 верасня папярэдняга навучальнага года. Упершыню школьны парог пераступяць больш за 300 хлопчыкаў і дзяўчынак, і гэта лічба таксама меншая, чым была летась. Затое радуе тое, што да­школьнікаў становіцца больш — у 23 дзіцячых садках іх выхоўваецца 1200.

— Над вырашэннем якіх задач будзеце працаваць у новым навучальным годзе?

— Сучасная адукацыя павін­на быць якаснай, і пра гэта мы гаварылі ўчора на традыцыйнай жнівеньскай нарадзе. Падвялі вынікі, акрэслілі задачы. Сур’ёзных новаўвя­дзенняў не чакаецца, за выключэннем таго, што выпускнікі сярэдніх школ будуць здаваць абавязковы экзамен па замежнай мове. Ва ўстановах адукацыі ёсць усё неабходнае для арганізацыі вучэбна-выхаваўчага працэсу, развіцця творчых магчымасцей навучэнцаў. Выконваецца сацыяльны стандарт па забяспечанасці персанальнымі камп’ютарамі, усе школы падключаны да інтэрнэту. Вялікая ўвага надаецца падвозу дзяцей на заняткі ў сельскай мясцовасці. У канцы верасня плануем абнавіць парк школьных аўтобусаў на адну адзінку (цяпер іх чатыры), грашовыя сродкі ўжо вы­дзелены.

— Аляксандр Яўгенавіч, сёння праходзяць урачыстыя лінейкі. Пра што скажаце і дзецям, і дарослым?

— І я, і кіраўнікі школ па­дзякуем шэфам за падтрымку. У ліку тых, хто актыўна дапамагае школам, ПМЦ, «Камайскі-агра», «Хацілы-агра», Лынтупскі спіртзавод. Скажам шчырыя словы тым, хто арганізоўваў летні адпачынак дзяцей. Напрыклад, на базе пастаўскага касцёла лагер для дзяцей дзейнічаў на працягу амаль усяго лета. Працавалі прышкольныя лагеры дзённага знаходжання і кругласутачныя. Райкамам ГА «БРСМ» былі арганізаваны рабочыя атрады — больш за 50 падлеткаў працавалі на добраўпарадкаванні ферм і на зернетаках.

Першы рабочы дзень — у панядзелак, 3 верасня. Ён пачнецца з Дня ведаў, пройдзе пад знакам роднай мовы і літаратуры і будзе прысвечаны юбілеям беларускіх песняроў Я. Купалы, Я. Коласа і М. Танка. У краіне праходзіць Год кнігі — і гэтай падзеі таксама будзем надаваць увагу.

Карыстаючыся выпадкам, шчыра віншую ўсіх з пачаткам навучальнага года і жадаю выдатнага настрою, аптымізму, моцнага здароўя, поспехаў ва ўсіх справах!

Гутарыла Галіна ПІШЧ.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Сколько лет в веке? (ответ числом)

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Постав

Погода на неделю в Беларуси: до +36 °С, грозы, шквалистый ветер, возможен град

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото из архива Край.бай На этой неделе в Беларуси ожидается всплеск жары, но при этом пройдут грозы, 35

Марина Коляда из Молодечно идет в цирк «SIRIUS» в Ошмянах: «Сначала муж выиграл у вас, а теперь я!»

Хотите узнать больше? Цирк-шапито «SIRIUS» с программой «Другой цирк!» выступит в Ошмянах 23 и 24 июня Цирк-шапито «SIRIUS» с программой «Другой цирк!» выступит в Ошмянах 39

И снова розыгрыш! Вы можете выиграть билет на ночной концерт Сергея Любавина «Глаза родные» в Молодечно

Хотите узнать больше? Сергей Любавин. Фото с сайта afisha.yuga.ru Ночной концерт Сергея Любавина состоится 25 июня в 00.30 в Летнем амфитеатре Молодечно. Аккомпанировать 41

Старыя лекавыя ўпакоўкі, каробачкі ад лекавых сродкаў, старадаўнія бутэлечкі. Музей аптэкі з’явіцца у Паставах

Хотите узнать больше? Музей аптэкі з’явіцца у Паставах. Фота з сайта news.vitebsk.cc Віцебскае гандлёва-вытворчае рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства «Фармацыя» 44

В цирк-шапито «SIRIUS» в Островце идет Марина Кажура из Вилейки

Хотите узнать больше? Цирк-шапито «SIRIUS» выступит в Островце 16 и 17 июня с программой «Другой цирк!» Цирк-шапито «SIRIUS» выступит в Островце 16 и 17 июня с программой 61

Канцэрты, конкурсы і горад майстроў. Пастаўскі фестываль “Звіняць цымбалы і гармонік” пройдзе 9-11 чэрвеня (праграма)

Хотите узнать больше? Выява выкарыстана ў якасці ілюстрацыі. Фото з архіва Край.бай Асноўнымі пляцоўкамі для правядзення ХХ Міжнароднага фестывалю народнай музыкі “Звіняць 90

Чтобы подать бесплатное объявление на Край.бай, просто наберите с мобильного телефона номер 133

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта www.ivetta.ua Разместить бесплатное объявление на нашем портале стало проще. Для этого 85

Как заработать покупая?

Хотите узнать больше? Кэшбэк – современный способ заработка Еще совсем недавно любители интернет-шопинга впервые услышали о «новомодной» бонусной системе под названием 66