Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

«Голубые сети» Поставщины в надёжных руках

«Голубые сети» Поставщины в надёжных руках

Вадзіцель службы дастаўкі газу Я. А. Пурлан (злева) і слесар Я. В. Грантоўскі.

 2 верасня — Дзень работнікаў нафтавай, газавай і паліўнай прамысловасці 

Сваё прафесійнае свята работнікі раённага вытворчага ўпраўлення “Паставырайгаз” сустракаюць з нядрэннымі вынікамі працоўнай дзейнасці. Выконваецца асноўная задача — безаварыйнае і бесперабойнае забеспячэнне спажыўцоў горада і раёна прыродным і звадкаваным газам. Так, за 7 месяцаў бягучага года газіфікаваны 154 кватэры, у тым ліку 61 з іх звадкаваным газам і 93 прыродным. 77 дамоў у прыватным сектары пераведзены са звадкаванага газу на прыродны, якога рэалізавана насельніцтву і арганізацыям 8,5 млн. м3 і 512,9 тоны. У адпаведнасці з планам, райгазаўцам сёлета неабходна пабудаваць 7 кааператываў: 5 у Паставах (па вуліцах Камунальнай, Савецкай, Палявой (два кааператывы) і Пушкіна), а таксама у Камаях і Старым Двары (гэта вёска будзе амаль цалкам газіфікавана). Як і раней, будуюцца яны па Указе Прэзідэнта №368 з 70-працэнтнай падтрымкай дзяржавы. Таксама на працягу 2012 года будзе пабудавана каля 100-120 уводаў там, дзе ўжо існуюць вулічныя газавыя сеткі.

Акрамя гэтага, у студзені  пачаліся падрыхтоўчыя работы для будаўніцтва газа­правода на Лынтупы. Генпадрадчыкам выступіла УП “Ві­цебск­газбуд”, спецыялістам якога дапамагалі калегі з Пастаў і работнікі мясцовага прадпрыемства меліярацыйных сістэм. Па словах дырэктара РВУ “Паставырайгаз” М. Д. Жданковіча, падчас пракладкі трубы не абышлося без цяжкасцяў: газавікам неабходна было прайсці чатыры забалочаныя ўчасткі. Спачатку спрабавалі зрабіць іх вытарфоўку, але потым прынялі рашэнне пракладваць трубу пад балотам. Такіх праколаў атрымалася у суме каля 2 кіламетраў. Яшчэ на працягу 2 кіламетраў давялося рабіць прасеку. Расчысткай трасы ад драўнінна-кустарнікавай расліннасці і яе ўборкай займаліся ў асноўным райгазаўцы. Яны ж ажыццяўлялі тэхнічны нагляд за будаўніцтвам, а затым усе пусканаладачныя работы.

Працягласць трубы газаправода склала 20 кіламетраў: 19 — да пасёлка і 1 кіламетр непасрэдна па Лынтупах да дамоў. Згодна з каляндарным графікам, будаўніцтва новай “блакітнай артэрыі” газавікі павінны былі завяршыць да 1 кастрычніка. Але работы выканалі датэрмінова, і ўжо 21 жніўня прыродны газ прыйшоў у першыя 20 кватэр у шматкватэрным жылым фондзе. У будучым райгазаўцы разлічваюць перавесці на яго яшчэ 300-400 прыватных дамоў лынтупчан, якія атрымаюць больш камфортныя ўмовы для пражывання.

— На сённяшні дзень заканчваецца работа над праектам падключэння да прыроднага газу Лынтупскага спіртзавода, — расказваў Мікалай Дзмітрыевіч. — Спіртзавод стане яшчэ адным буйным прамысловым спажыўцом і ў сувязі з гэтым палепшыць не толькі сваё эканамічнае становішча, але і эканамічныя складальнікі нашых паказчыкаў.

Другой значнай падзеяй у працоўным жыцці калектыву “Паставырайгазу” стала рэканструкцыя вытворчай базы філіяла, якую праводзяць спецыялісты ДКУАБП “Рассвет Пастаўскі”. Пачалі яе з гаражоў і склада балонаў. Стары склад практычна знеслі і пабудавалі наноў. Што датычыць гаражоў, то адзін іх блок ужо закончылі рэканструяваць, другі знахо­дзіц­ца на стадыі завяршэння. Хутка будзе гатовы праект па рэканструкцыі адміністрацыйнага будынка філіяла, і калі дазволіць фінансаванне, возьмуцца за яго абнаўленне ўжо ў канцы гэтага года: зробяць двухсхільны дах, уцепляць сцены, правядуць капітальны рамонт у кабінетах, бо ў некаторых яго не было з таго часу, як узвялі будынак — а менавіта з сярэдзіны 70-ых гадоў мінулага стагоддзя.

Распачатая рэканструкцыя  выклікала пэўныя складанасці ў рабоце газавікоў, якім давялося будаваць часовыя склады і рампы, прыцягваць больш людзей да разгрузкі балонаў. Але гэта ніяк не адбілася на спажыўцах газу. Працаваць у напружаных умовах не ў навіну для райгазаўцаў. Калектыў прадпрыемства зладжаны, стабільны (у ім практычна няма цякучкі кадраў) і, што самае важнае, вопытны. Таму добрых слоў тут заслугоўваюць усе работнікі, якія да свята прэміраваны “Віцебскаблгазам”. Двое з іх — вадзіцель аварыйна-дыспетчарскай службы С. Ю. Клямята і вадзіцель службы дастаўкі газу Я. А. Пурлан — атрымалі адпаведна Ганаровую грамату і Падзяку кіраўніцтва галаўнога прадпрыемства. Чацвёра — старшы майстар А. У. Апанасевіч, вадзіцелі С. Ф. Гіч, А. А. Смірноў і эканаміст І. Д. Чарэнка — узнагароджаны Ганаровымі граматамі РВУ “Паставырайгаз”. Яшчэ шасцярым супрацоўнікам аб’яўлены Па­дзякі. Восем чалавек занесены на Дошку гонару філіяла, а прыёмшчыцы заказаў аварыйнай службы Т. М. Куцуха прысвоена званне “Ганаровы ветэран прадпрыемства”. Памятаюць тут і пра тых, хто шмат гадоў аддаў райгазу, а цяпер знахо­дзіцца на заслужаным адпачынку. Яны таксама адзначаны матэрыяльна. Таму па-сапраўднаму святочны настрой будзе ва ўсіх былых і цяперашніх работнікаў “блакітных сетак” раёна

 Алена ШАПАВАЛАВА.

Фота аўтара.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц весны?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Постав

Чтобы подать бесплатное объявление на Край.бай, просто наберите с мобильного телефона номер 133

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта www.ivetta.ua Разместить бесплатное объявление на нашем портале стало проще. Для этого 41

Как заработать покупая?

Хотите узнать больше? Кэшбэк – современный способ заработка Еще совсем недавно любители интернет-шопинга впервые услышали о «новомодной» бонусной системе под названием 43

Дождались тепла! До +27 ожидается по западу Беларуси 20 мая

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта pixabay.com Кратковременные дожди и грозы ожидаются в Беларуси в выходные. В субботу по 35

Сергей Чепик назначен председателем Поставского райисполкома (фото)

Хотите узнать больше? Александр Лукашенко 12 мая согласовал назначение новых руководителей местных исполнительных и распорядительных органов. Фото с сайта president.gov.by 130

Ищем супергероев в Молодечно и Сморгони!

Хотите узнать больше? Английский летний лагерь «Академия супергероев» в Молодечно Английский летний лагерь «Академия супергероев» для ребят от 8 до 12 лет начнет свою 62

Выгодные покупки. Шоп-тур в Белосток из Молодечно состоится 12 мая

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта pixabay.com Шоп-тур выходного дня в Белосток (Польша) организует автобусный парк №4 49

Родители учеников СШ №4 в Поставах: «Помогите нам сохранить школу в том же статусе!»

Хотите узнать больше? Военно-патриотический класс СШ №4 в Поставах. Фото с сайта belchas.by В этом году поставская школа №4 отметит 50-летие. Ее «изюминка» – 68

Как теперь будет выглядеть справка для бесплатного проезда школьников в Беларуси (фото)

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта lentaregion.ru На справках, по которым дети бесплатно ездят в общественном транспорте, 81