Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Рецепт от скуки — работа

Рецепт от скуки — работа

Па-рознаму складваецца жыццё ў людзей, якія, дасягнуўшы пэўнага ўзросту, ідуць на пенсію. Адны ўспрымаюць гэту падзею як належнае. Іншыя сумуюць, пакутуюць, нажываюць сабе шматлікія балячкі. І толькі па той прычыне, што губляюцца, лічаць сябе не патрэбнымі нікому. Ад такіх шкодных думак, па меркаванні пастаўчанкі Аліцыі Нікадзімаўны Трафімовіч, рэцэпт просты: праца. Напрыклад, на прысядзібным або дачным участку.

У сваёй газеце мы  ўжо расказвалі пра яе ліпніцкі феномен — аазіс у мініяцюры. Змяшчалі і фотаздымкі. Але адна справа — проста ўбачыць і прачытаць, і зусім іншая — паназіраць, як жанчына завіхаецца ў цяпліцы, каля кветак. Дагледжаная сядзіба, усюды ўтульна і камфортна. Хочацца на ўсё наглядзецца. Вабяць вока акуратна падстрыжаныя газоны. У двары­шчы — гамак, на якім улетку гушкаюцца ўнучкі, басейн. Тут жа цуд-печка, дзе можна смажыць шашлыкі. Утульная веранда магнітам цягне да сябе. А які незвычайны дыван з фотаздымкаў упрыгожвае сцяну ў адным з пакояў! “Усё на сто балаў”, — кажу Аліцыі Нікадзімаўне і разумею, якая ж праца стаіць за гэтай прыгажосцю і ўтульнасцю, каб з ранняй вясны яркімі фарбамі квітнелі астраўкі на зялёнай траве — белыя, ружовыя, сінія…

— Дзівосаў тут няма, усё проста, — гаворыць. — Дапамагаюць і карысныя парады даюць дзеці. Я гляджу перадачы на канале “Усадьба”, чытаю шматлікія часопісы. Акцэнт цяпер робіцца на закругленыя формы, каб нідзе вострых вуглоў і каб раслі культуры ў звычайным парадку і было месца ўсяму.

Так яно і ёсць. Нельга прайсці міма кустоў руж, а тым больш не паслухаць, як гаспадыня над імі чаруе. Крыху далей — фарзіцыя, кустарнік, які вясной зацвітае адным з першых. А каб пасля не стаяў пусты, А. Н. Трафімовіч упрыгожвае яго штучнымі кветкамі з каляровага пластыка. Выстраіўся цэлы рад лілій. А дзе, скажыце, вы бачылі жоўты бэз з такой гучнай назвай “Каралева Масквы”? У Аліцыі Нікадзімаўны ёсць. Выпісала па каталогу.

Дарэчы, менавіта па каталогу заказвала шматлікія культуры, атрымлівала іх па пошце. За некаторымі ездзі­ла на выстаўку ў Мінск. Так, напрыклад, з’яві­ліся на яе дачы ў Ліпніках два ліліянападобныя кусцікі. Цвітуць абодва, а вось плады — міні-ківі — бываюць толькі на адным, жаночым. Цікава расказвала Аліцыя Нікадзімаўна і пра сваю паездку ў Віцебск да вядомага беларускага вінаградара-селекцыянера Кухарава. Прачытала ў адным з часопісаў — і не адступілася ад ідэі, якая ўзнікла імгненна. Другі год вінаградная лаза займае гаспадыніны думкі, душу і сэрца: клопатаў з ёй шмат. Але ўра­джай ужо ёсць. І я каштавала: смаката!

Як на дражджах, раслі ў цяпліцы і памідоры. Гаспадыня ведае няхітры рэцэпт: сухі хлеб і батон размочвае ў ва­дзе і гэтай кашай падкормлівае. Шмат давялося папрацаваць, каб вырас багаты ўраджай цыбулі, часнаку, клубніц. Парадавалі капуста брокалі, чарэшня, амаль спелы фундук.

— Ці ў радасць такія клопаты? — пытаюся.

— А як жа! Усё гэта і трымае ў жыцці, — адказвае А. Н. Трафімовіч. — Зімы баюся, калі няма чаго рабіць. Чалавек жыве, пакуль заняты справамі. Чытаю газеты, часопісы, знаёмлюся з цікавымі людзьмі, перапісваюся, абменьваемся думкамі. У газеце “Друг пенсионера» адзін чалавек расказваў, як можна ў двары зрабіць невялікі вадаём і запусціць туды карпаў. Вадаёмчык ёсць — карпы будуць вясной…

Вяртаючыся дамоў, спрабавала ўявіць, як гэта клапатлівая гаспадыня шчыруе на дачы ледзь не круглы год — сее, садзіць, даглядае. “Яшчэ не вечар”, —  напэўна, гаворыць сама сабе, рупячыся ля кветак, у цяпліцы. “Яшчэ не восень”, — спадзяюся, шэпча ёй жыццё ў адказ і дае жанчыне сілы і надзею.

Галіна ПІШЧ.

Фота Іосіфа ЦАПЕЛІКА.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Сколько лет в веке? (ответ числом)

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Постав

Свадьба месяца. Вилейчане Илья и Кристина Тихоновичи расписывались в парке под дождем и венчались в костеле (фото)

Хотите узнать больше? Вилейчане Илья и Кристина Тихоновичи расписывались в вилейском парке. Фото предоставлено kraj.by Кристиной Тихонович Kraj.by вместе с Вилейским 0

Под Молодечно директор «Видевщины» попался за взятку, в Сморгони рабочего засыпало землей. Неделя в объективе kraj.by

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта pixabay.com Неделя в регионе отметилась громкими событиями: коррупцией в 144

Быть или не быть остекленному балкону в Вашем доме?

Хотите узнать больше? Погода иногда подкидывает сюрпризы Все-таки планирование очень полезная штука. Никогда не знаешь, что ждет тебя завтра. Даже погода подкидывает 43

Автобусный парк Молодечно организует шоп-тур в Вильнюс по сниженной цене

Хотите узнать больше? Автобусный парк Молодечно организует шоп-тур в Вильнюс по сниженной цене 14 октября филиал автобусный парк №4 Молодечно организует однодневный 42

Купить легко: новые Renault под 0% до конца года

Хотите узнать больше? Купить легко: новые Renault под 0% до конца года Купить новый Renault сегодня как никогда легко. Покупателю надо сделать всего 3 шага, чтобы стать 29

В Беларуси – новый министр культуры

Хотите узнать больше? Юрий Бондарь. Фото с сайта minsknews.by Александр Лукашенко назначил Юрия Бондаря министром культуры Беларуси, до этого он работал ректором 127

Житель Постав воевал в Украине на стороне сепаратистов – его осудили (фото)

Хотите узнать больше? 29-летний Алексей Ершов из Постав воевал в Украине за сепаратистов. Фото с сайта news.vitebsk.cc 26 сентября Витебский областной суд приговорил 67

Я на рыбалку, дорогая!

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта pixabay.com Если рядом Вилия и Вилейское водохранилище, кто же не будет целыми 52