Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Когда мы перестанем вдыхать «ароматы» очистных сооружений Поставского молочного завода?

Когда мы перестанем вдыхать «ароматы» очистных сооружений Поставского молочного завода?

Абсталяванне ачышчальных збудаванняў Пастаўскага малаказавода ўжо працуе, але аб’ект яшчэ не здадзены ў эксплуатацыю, бо неабходна выканаць частку агульнабудаўнічых работ. Але людзей хвалюе іншае. “Чаму непрыемныя пахі час ад часу разносяцца на далёкай адлегласці. У чым справа?” — цікавяцца яны. Пытанні мы пераадрасавалі галоўнаму інжынеру прадпрыемства Георгію Пятровічу Касцяню. Вось што ён паведаміў:

— Што праблема ёсць, мы прызнаём і ўсяляк імкнёмся яе вырашыць. На заводзе распрацаваны комплекс  мерапрыемстваў. Так, у маі звярнулі­ся да праекціроўшчыкаў з просьбай выканаць карэкціроўку праектных работ з мэтай перакрыцця аднаго з рэзервуараў, дзе знаходзіцца адпрацаваны шлам. У ліпені праект быў гатовы. Заказалі сэндвіч-панэлі, неабходныя металаканструкцыі і ўжо ў канцы месяца рэзервуар перакрылі. Цяпер яго ўшчыльняем: ён павінен быць герметычны. Дадаткова робім люк (на гэтым тыдні будзе гатовы), каб пры вытворчай неабходнасці ў рэзервуар можна было спусціцца і прарэвізаваць яго.

Пытанне пахаў у нас пастаянна на парадку дня, і мы яго задалі прадстаўнікам польскай фірмы WEGLO STAL, якая пастаўляе розныя кампаненты для ачысткі сцёкавых вод. Яны парэкамендавалі зрабіць фільтр, які б ачышчаў паветра, і мы яго зробім. А калі гэтыя мерапрыемствы не дадуць належнага эфекту, звернемся да праекціроўшчыкаў і папросім зрабіць яшчэ адзін праект на перакрыццё другога рэзервуару і ўстаноўкі дадатковых фільтруючых элементаў.

Часам можна пачуць, маўляў, у ачышчальных збудаваннях штосьці зроблена няправільна, таму і застаюцца пахі. Наконт гэтага скажу наступнае. Першапачаткова, калі ачышчальныя збудаванні праектаваліся, мы цікавіліся ў распрацоўшчыкаў, выканаўцаў абсталявання, ці не будзе пахаў. Яны сцвярджалі, што не будзе. А што датычыць чыстай вады, якую на выхадзе абяцалі італьянцы, дык яно так і ёсць. Маем афіцыйны пратакол выпрабавання сцёкавых вод: атрымана чыстая вада, якая па сваіх параметрах не горшая за водаправодную. Рабілі яе аналізы ў лабараторыі УП ЖКГ: вада з нашых ачышчальных збудаванняў на выхадзе набліжаецца да дыстыляванай.

Дарэчы, з красавіка па чэрвень на заводскіх ачышчальных збудаваннях працавалі спецыялісты кафедры біятэхналогіі Беларускага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта. Яны вывучалі работу збудаванняў, у тым ліку і праблему існуючых пахаў. Далі рэкамендацыі, і мы іх выконваем. Як бачыце, ідзём паступова, магчыма, дробнымі крокамі, але неадступна. Асабіста ў мяне дзень і пачынаецца, і завяршаецца на ачышчальных. Я пастаянна цікаўлюся, як абстаяць справы на іншых прадпрыемствах. У прыватнасці, нядаўна быў на Шчучынскім сыраробным заводзе, дзе ўстаноўлены прыкладна такія ачышчальныя збудаванні. Шлам у іх першапачаткова захоўваўся ў закрытых ёмістасцях, пах ёсць толькі ў памяшканні, на вуліцу практычна не выходзіць, а самі ачышчальныя збудаванні знаходзяцца на тэрыторыі прадпрыемства. І гэта надае ўпэўненасці, што намі ўзяты правільны кірунак, і што работы, якія вядзём зараз, усё-такі дадуць станоўчы эфект. Трэба адзначыць, што паху дадаюць і старыя біясажалкі, якія плануем пачысціць гэтай зімой. У бліжэйшы час наведаю яшчэ Бярозаўскі сыраробны завод — там таксама ёсць аналагічныя нашым ачы­шчальныя збудаванні. І апошняе. Мы закупілі трактар з бочкай і вывозім шлам на глеевыя пляцоўкі, каб ён як мага менш часу ўтрымліваўся ў рэзервуары.

Адным словам, пастаянна імкнёмся зменшыць негатыўнае ўздзеянне пахаў на тэрыторыі, якія знаходзяцца паблізу ачышчальных збудаванняў. Дарэчы, на гэтых вуліцах пражывае значная частка работнікаў прадпрыемства.

Запісала Галіна ПІШЧ.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Спутник планеты Земля?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Постав

Свадьба месяца. Вилейчане Илья и Кристина Тихоновичи расписывались в парке под дождем и венчались в костеле (фото)

Хотите узнать больше? Вилейчане Илья и Кристина Тихоновичи расписывались в вилейском парке. Фото предоставлено kraj.by Кристиной Тихонович Kraj.by вместе с Вилейским 44

Под Молодечно директор «Видевщины» попался за взятку, в Сморгони рабочего засыпало землей. Неделя в объективе kraj.by

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта pixabay.com Неделя в регионе отметилась громкими событиями: коррупцией в 171

Быть или не быть остекленному балкону в Вашем доме?

Хотите узнать больше? Погода иногда подкидывает сюрпризы Все-таки планирование очень полезная штука. Никогда не знаешь, что ждет тебя завтра. Даже погода подкидывает 47

Автобусный парк Молодечно организует шоп-тур в Вильнюс по сниженной цене

Хотите узнать больше? Автобусный парк Молодечно организует шоп-тур в Вильнюс по сниженной цене 14 октября филиал автобусный парк №4 Молодечно организует однодневный 51

Купить легко: новые Renault под 0% до конца года

Хотите узнать больше? Купить легко: новые Renault под 0% до конца года Купить новый Renault сегодня как никогда легко. Покупателю надо сделать всего 3 шага, чтобы стать 35

В Беларуси – новый министр культуры

Хотите узнать больше? Юрий Бондарь. Фото с сайта minsknews.by Александр Лукашенко назначил Юрия Бондаря министром культуры Беларуси, до этого он работал ректором 136

Житель Постав воевал в Украине на стороне сепаратистов – его осудили (фото)

Хотите узнать больше? 29-летний Алексей Ершов из Постав воевал в Украине за сепаратистов. Фото с сайта news.vitebsk.cc 26 сентября Витебский областной суд приговорил 74

Я на рыбалку, дорогая!

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта pixabay.com Если рядом Вилия и Вилейское водохранилище, кто же не будет целыми 59