Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

У Паставах ушанавалі работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці аграпрамысловага комплексу (+шмат фота)

“Наш гонар” — пад такой назвай у раённым Доме культуры прайшлі мерапрыемствы, прысвечаныя раённым дажынкам і Дню работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці аграпрамысловага комплексу.

Cвята вяскоўцаў мае глыбокія карані. У розныя гады яго героямі станавіліся сотні механізатараў і жывёлаводаў, кіраўнікоў і спецыялістаў. Неаднаразова на галоўную сцэну Пастаўшчыны запрашаліся і Віталій Якаўлевіч Лапушынскі, Іван Юльянавіч Юхно, Баляслаў Півусавіч Шылько, Пётр Міхайлавіч Розынка, Валянцін Антонавіч Пашкевіч, Аляксандр Якаўлевіч і Роза Пятроўна Мухля, Вільгельма Ільічна Гембіцкая, Аляксандр Канстанцінавіч Кейзік і іншыя ветэраны сельскагаспадарчай вытворчасці. На ўрачыстасцях у Паставах яны прысутнічалі ў якасці ганаровых гасцей. Ім было што ўспомніць, параўнаць, былі падставы парадавацца і за сённяшні дзень хлебаробаў раёна.

Ушаноўванне лепшых прадстаўнікоў і працоўных калектываў пачалося з   выступлення заслужанага калектыву Рэспублікі Беларусь, народнага фальклорнага ансамбля “Паа­зер’е” і харэаграфічнай кампазіцыі танцавальнага калектыву “Непаседы” раённага цэнтра дзяцей і моладзі.

У такой прыўзнятай атмасферы  старшыні раённага выканаўчага камітэта Віктару Сяргеевічу Гутараву быў паднесены каравай —  сімвал жыцця, дабрабыту і вечнага абнаўлення.

— У гэтым годзе працаўнікі вёскі паспяхова выканалі пастаўленыя перад імі задачы, якасна і ў найкарацейшыя тэрміны правялі жніво, — адзначыў, звяртаючыся да прысутных, кіраўнік раённай вертыкалі. — Разам мы зрабілі ўсё магчымае, каб каравай атрымаўся рэкордны: яго вага — 85 тысяч тон — на 27 тысяч тон больш, чым летась. Упершыню за апошнія чатыры дзесяцігоддзі сярэдняя ўраджайнасць зерневых па раёне склала 41,4 цэнтнера з гектара.  Лепшыя вынікі на хлебнай ніве ў  ААТ “Хацілы-агра”. Атрымаўшы  больш за 80 цэнтнераў зерневых з гектара,  гаспадарка заняла першае месца сярод сельгаспрадпрыемстваў Віцебшчыны. У ліку лепшых у вобласці і ААТ “Навасёлкі-Лучай”, дзе на круг выйшла па 51,8 цэнтнера, а валавы намалот збожжа склаў 15 тысяч тон. Больш за 40 цэнтнераў зерня з гектара намалацілі ў  філіяле “Нафтазаводмантаж-агра”, “Камайскі-агра” і “Кураполле-агра”.

Вырашчаны багаты ўра­джай рапсу — 5,8 тысячы тон, што на 2,6 тысячы тон больш, чым у папярэднім годзе. Чацвёртая частка валавога намалоту масланасення прыпадае на ААТ “Навасёлкі-Лучай”. ААТ “Кураполле-агра” і філіял “Нафтазаводмантаж-агра” маюць нядрэнныя вынікі на кармавым полі.

За 10 месяцаў бягучага года ў сельскагаспадарчай вытворчасці атрымана валавой прадукцыі на 491 мільярд рублёў, што складае 106% да ўзроўню папярэдняга года і 205 мільёнаў рублёў на аднаго работніка. А ў ААТ “Хацілы-агра” гэты паказчык дасягае 400 мільёнаў, “Навасёлкі-Лучай  — 340, “Кураполле-агра” — 270, “Сцяг Перамогі-агра” — 230 мільёнаў рублёў.

У 2015 годзе з усіх крыніц фінансавання ў сельскагаспадарчую вытворчасць укладзены 51 мільярд рублёў, у тым ліку з мясцовага бюджэту —  больш за 3 мільярды. А ўвогуле за апошнюю пяцігодку гэта сума склала 540 мільярдаў рублёў.

Дзякуючы перапрацоўчай прамысловасці, раён цалкам забяспечаны ўласнай малочнай,  мясной і хлебабулачнай прадукцыяй. Яна карыстаецца попытам не толькі ў раёне, але і далёка за яго межамі. Найбольш паспяхова новыя рынкі збыту заваёўвае ў Расійскай Федэрацыі прадукцыя малочнага завода.

В. С. Гутараў шчыра па­дзякаваў за працу перадавікам вытворчасці, шэфам, школьнікам, навучэнцам прафтэхкаледжа, якія прынялі самы актыўны ўдзел ва ўборцы ўраджаю. Словы ўдзячнасці былі адрасаваны ветэранам працы.

Затым на сцэне Дома культуры пачалася цырымонія ўзнагароджвання пераможцаў раённага спаборніцтва. Першым заслужаныя апладысменты прысутных у зале атрымаў дырэктар ААТ “Хацілы-агра” Вячаслаў Іосіфавіч  Крыштафовіч, які за шматгадовую плённую працу ў аграпрамысловым комплексе, значны асабісты ўклад у развіццё сельскагаспадарчай вытворчасці ўдастоены Ганаровай граматы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь. Высокую ўзнагароду яму ўручыў старшыня райвыканкама В. С. Гутараў.

В. І. Крыштафовіч яшчэ некалькі разоў падымаўся на сцэну, каб атрымаць пераходныя вымпелы раённага выканаўчага камітэта і раённага Савета дэпутатаў. Гаспадарка, якую ён узначальвае, заняла ў раённым спаборніцтве першае месца па вытворчасці зерня і другія — па вытворчасці травяністых кармоў і алейных культур. Пераможцамі і прызёрамі працоўнага саперніцтва ў раслінаводстве сталі таксама  філіял “Нафтазаводмантаж-агра”, ААТ “Навасёлкі-Лучай”, “Кураполле-агра”, “Камайскі-агра”, “Сцяг Перамогі-агра”.

Падзякамі старшыні райвыканкама адзначана шэфская дапамога, якую аказалі  сельгасарганізацыям філіял “АТП №17 г. Паставы”, прафтэхкаледж, УП ЖКГ, прадпрыемства меліярацыйных сістэм, райспажыўтаварыства, Пастаўскі мэблевы цэнтр, ТАА “Возера”.

Затым гаспадарамі сцэны сталі камбайнеры, ва­дзіцелі і механізатары, якія  дабіліся найвышэйшай выпрацоўкі. Іх вітаў і ўручыў Падзякі першы намеснік старшыні райвыканкама, начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Сяргей Васільевіч Чэпік. Сярод камбайнераў на ўборцы зерневых п’едэстал гонару занялі Станіслаў Міхайлавіч Марціновіч, Аляксандр Часлававіч Курдо і Віктар Браніслававіч Граблеўскі з ААТ “Навасёлкі-Лучай” і “Сцяг Перамогі-агра” .

А лепшы паказчык па намалоце на сёлетнім жніве — 2014 тон — у  маладзёжнага экіпажа з ААТ “Хацілы-агра”, які на свяце прадстаўляў Валерый Васільевіч Ярашэвіч. Разам з ім на сцэну былі запрошаны Андрэй Анатольевіч Борыс з ААТ “Сцяг Перамогі-агра” і Віктар Андрэевіч Рогаў з ААТ “Навасёлкі-Лучай”.

Усяго некалькі дзясяткаў тон не хапіла да трохтысячнага рубяжа па перавозцы збожжа ад камбайнаў вадзіцелю  ААТ “Навасёлкі-Лучай” Аляксандру Мікалаевічу Альхімёнку. Больш чым па дзве тысячы тон зерня перавезлі Вацлаў Віктаравіч Шымковіч з “Камайскага-агра” і Юрый Зіфрыдавіч Квач са “Сцяга Перамогі-агра”. Нараўне з імі працавалі маладыя вадзіцелі-“хацілаўцы” Уладзімір Віктаравіч Усаценка і Андрэй Славіслававіч Галубоўскі. У лік пераможцаў увайшоў і механізатар ААТ “Кураполле-агра” Дзмітрый Яўгеньевіч Лысёнак.

Увогуле, сёлета ўпершыню за ўсю гісторыю раёна 45 камбайнераў і 32 вадзіцелі сельгаспрадпрыемстваў намалацілі і перавезлі з поля на ток па адной-дзве і больш тысяч тон зерня кожны. У іх ліку прадстаўнікі не толькі валаўтваральных гаспадарак. Тысячнікамі сталі перадавыя камбайнеры філіяла “Нафтазаводмантаж-агра”  Д. А. Жалянцоў, У. А. Жойдзь, Г. М. Казакевіч,  ААТ “Кураполле-агра” — М. І. Адынец, А. В. Яначкін, В. А. Бароўка, А. М. Чарэнка, В. В. Мішута, “Ярэва-агра” — Л. К. Нагановіч, С. А. Шарко, “Янавіца-агра” — А. Ф. Тамілін, “Парыж-агра” — А. Ю. Кабайла, СП “Дунілавічы-агра” — А. У. Галінскі і У. І. Будзько.

Не вельмі спрыяльным выдаўся сёлетні год для нарыхтоўкі кармоў. Але гэта не перашкодзіла механізатару Юрыю Парфір’евічу Гваздову ў каторы раз прадэманстраваць сваё высокае майстэрства і нарыхтаваць амаль 24,5 тысячы тон сянажнай і сіласнай масы. Амаль на 10 тысяч тон ён апярэдзіў сваіх бліжэйшых сапернікаў Дзмітрыя Яўгеньевіча Лысёнка і Андрэя Вадзімавіча Калінскага з Кураполля і Хаціл.

На тысячу тон больш, чым летась, нарыхтаваў сёлета ільнотрасты механізаваны атрад ільнозавода. На вырошчванні, доглядзе і ўборцы даўгунцу вызначыліся многія механізатары, а лепшымі прызнаны Віктар Данатавіч Пузан, Алег Станіслававіч Вайткевіч і Аляксандр Віктаравіч Аліноўскі. Ім і ў цэлым працоўнаму калектыву льнозавода ўручаны Падзякі старшыні райвыканкама.

Так была адзначана і праца лепшых аператараў зернесушыльных комплексаў, механізатараў на ўздыме зябліва, спецыялістаў сельскагаспадарчых арганізацый і ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама.

Ад імя абласнога выканаўчага камітэта ўдзельні-каў свята, а ў іх асобе ўсіх работнікаў аграпрамысловага комплексу Пастаўшчыны, павіншаваў дырэктар адкрытага акцыянернага таварыства “Віцебсксортнасенгародніна” Аляксандр Сцяпанавіч Зайчанка. Ён уручыў Ганаровую грамату Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь кіраўніку сялянска-фермерскай гаспадаркі “Раніца” Аляксандру Іванавічу Гаўрыленку.

Вялікай групе спецыялістаў, кіраўнікоў, работнікаў розных участкаў вытворчасці былі ўручаны Граматы абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу, Ганаровыя граматы і Падзякі віцебскага канцэрна “Мяса-малочныя прадукты”, а таксама прэміі і каштоўныя падарункі дырэкцый перапрацоўчых і гандлёвай   арганізацый  горада. Гэтую ганаровую місію выканалі старшыня раённай арганізацыі прафсаюза работнікаў АПК С. М. Герасіменка, дырэктар ільнозавода П. І. Скурко, першы намеснік дырэктара малаказавода В. У. Катовіч,  старшыня праўлення райспажыўтаварыства Р. А. Леўкавец.

Маляўнічым і ўрачыстым атрымалася ўшаноўванне лепшых студэнцкіх атрадаў — пераможцаў раённага конкурсу на ўборцы бульбы і іншых культур.

Пасля афіцыйнай часткі адбыўся вялікі святочны канцэрт, падрыхтаваны ўдзель­нікамі мастацкай сама­дзейнасці ўстаноў культуры горада і раёна. Добры настрой і зарад бадзёрасці выклікалі выступленні ўзорнага духавога аркестра прафтэхкаледжа і ансамбля барабаншчыц Пастаўскай дзіцячай школы мастацтваў, народнага ансамбля народнай песні “Вітанне”, узорнай эстраднай студыі “Юніта”, народнай эстраднай групы “25 плюс-мінус”, салістаў Пятра Караля, Ганны Раўданік, Дзяніса Круглова, Юліі Галяш, Аляксандра Апанасевіча, Анжалікі Сялевіч, Аляксандра Макаранкі. Святочны канцэрт стаў свое­асаблівым аглядам творчых магчымасцей і здольнасцей аматараў сцэны, паказаў, што на Пастаўшчыне ўмеюць не толькі працаваць, але і арганізоў­ваць  адпачынак. З такой музыкай, песнямі і танцамі ўпаўне можна выступаць не толькі на раённай сцэне. Як заўсёды, на вышыні была вядучая і сцэнарыст вялікай святочнай праграмы Алена Слядзеўская.

Тэкст і фота Пятра КУРЫЛОВІЧА.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: 24 часа это - ?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Постав

Поставские косари победили на Чемпионате мира по сенокошению

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото из архива kraj.by На Чемпионате мира по сенокошению, который проходил в Польше, косари из 42

Ветер, температура до +26°С и дожди – погода в Беларуси на этой неделе

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта pixabay.com На предстоящей неделе ожидается неустойчивый характер погоды. Об этом 47

После трагедии в Молодечно убирать картошку на Поставщине помогают учителя. Школьников больше не задействуют

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта pxhere.com В Поставском районе на уборку картофеля вместе с сельчанами выходят учителя 48

Пересесть на велосипед и больше ходить пешком. Мядель и Вилейка поучаствуют в Европейской неделе мобильности

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта pixabay.com Молодечно и Поставы присоединились к проведению этой кампании год назад. 55

«Андрей дал мне все, что нужно женщине». История инвалида из Постав, который нашел свою любовь

Хотите узнать больше? Андрей Чепулис, его жена Алеся и мама Татьяна Васильевна. Фото с сайта vitvesti.by Жизнь Андрея Чепулиса из Постав перевернул случай: неудачно нырнув 82

Готовимся к школе вместе с магазином «Багет»

Хотите узнать больше? Готовимся к школе вместе с магазином «Багет» Меньше двух недель остается до начала учебного года – самое время купить все необходимое. Собрать 70

Как в 77 лет носить юбку с разрезом и много путешествовать. История Ванды Тюльковой из Постав

Хотите узнать больше? Ванда Тюлькова не бывает в плохом настроении. Фото портала tut.by Ванда Тюлькова не бывает в плохом настроении. На интервью пришла в кожаной юбке с 90

Рыбачьте бесплатно. Участки Западной Двины в Браславском и Поставском районах забрали у арендаторов

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта wikimedia.org Участки некоторых водотоков, ранее находившиеся в ведении арендаторов, 92