Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Узважана, сур’ёзна, адказна

Узважана, сур’ёзна, адказна

Так да сваёй работы адносяцца члены Маладзёжнай палаты пры Пастаўскім раённым Савеце дэпутатаў. 30 кастрычніка адбылося яе другое пасяджэнне, дзе былі падведзены вынікі работы за сакавік—жнівень, зацверджаны план мерапрыемстваў на 2015/2016 навучальны год.

У рабоце пасяджэння прынялі ўдзел старшыня раённага Савета дэпутатаў В. П. Арэхаў, намеснік старшыні райвыканкама Ю. М. Кісялёў, а таксама каардынатары дзейнасці Маладзёжнай палаты: старшыня пастаяннай камісіі па пытаннях мясцовага самакіравання і рэгламенту раённага Савета дэпутатаў М. П. Нагановіч, дэпутат раённага Савета дэпутатаў, дырэктар СШ №1 П. Ю. Трава, галоўны спецыяліст раённага Савета дэпутатаў А. У. Мінкевіч, другі сакратар райкама БРСМ В. Л. Казлоўская, галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама С. У. Падгайская, метадыст вучэбна-метадычнага кабінета аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама А. А. Танана.

Па першым пытанні парадку дня выступіла вучаніца СШ №1 Надзея Гір’ят, старшыня пастаяннай камісіі па пытаннях адукацыі і прафарыентацыі школьнікаў. Акрамя гэтай камісіі, у складзе Маладзёжнай палаты працуюць яшчэ чатыры: па грамадзянска-патрыятычным выхаванні моладзі і прафілактыцы правапарушэнняў у маладзёжным асяроддзі (узначальвае Кацярына Мацюшонак, СШ №3); па папулярызацыі фізічнай культуры і спорту, прапагандзе здаровага ладу жыцця ў маладзёжным асяроддзі (Вадзім Яновіч, Лынтупская яслі-сад-СШ); па арганізацыі вольнага часу і правядзенні культурна-масавых мерапрыемстваў для моладзі (Ігар Бараўцоў, СШ №2); па пытаннях экалогіі, развіцця валанцёрскага руху і сувязях з грамадскімі арганізацыямі, СМІ (Андрэй Гутараў, гімназія).

Пра работу кожнай з іх і расказала дакладчык. У прыватнасці, мала­дзёжныя лідары прымалі актыўны ўдзел у конкурсе на лепшую пярвічную арганізацыю ГА “Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі” сярод школ раёна, у акцыях “За чысціню гарадоў і сёл” да 70-годдзя перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне, “Кветкі  Вялікай Перамогі”, напісалі не адзін дзясятак пісьмаў ветэранам вайны, дзядам і прадзедам, якія загінулі на палях баёў, ­удзельнічалі ў святкаванні юбілею Перамогі ў раёне, супрацоўнічалі з валанцёрамі БРСМ: збіралі адзенне, абутак, канцылярскія прылады, тым самым аказалі дапамогу школам на тэрыторыі Варапаеўскага сельсавета, Палескай БШ і СШ №2.

Ваенна-патрыятычнай тэме і мерапрыемствам, якія праводзіліся ў СШ №3, прысвяціла сваё выступленне старшыня пастаяннай камісіі па грамадзянска-патрыятычным выхаванні моладзі і прафілактыцы правапарушэнняў у маладзёжным асяроддзі Кацярына Мацюшонак.

Па другім пытанні выступіла старшыня Маладзёжнай палаты вучаніца СШ №1 Лізавета Галаўко. Яна прапанавала агульны план работы на бягучы навучальны год, пасля чаго члены палаты разам з каардынатарамі працавалі ў камісіях па кірунках. Прывяду два меркаванні ўдзельнікаў пасяджэння.

А. У. Мінкевіч: “Працавала ў камісіі па грамадзянска-патрыятычным выхаванні. Школьнікі актыўна дыскусіравалі, аналізавалі. Напрыклад, усебеларускую акцыю “Мы — грама­дзяне Беларусі” канкрэтызавалі, запісаўшы ў план фотавыставу. Агульнарэспубліканскі патрыятычны праект “Вясна 45-га года” дапоўнілі міні-спектаклем, прысвечаным Дню Перамогі, пры гэтым прапанавалі з усіх школ выбраць лепшы і ўключыць яго ў святочны канцэрт. Запісалі таксама і лыжны крос. “У раёне ён праводзіцца сярод дарослых, а чаму б не наладзіць яго і сярод школьнікаў?” — пыталіся. Прапанова была прынята”.

В. Л. Казлоўская: “Працавала ў камісіі па экалогіі, развіцці валанцёрскага руху і сувязях з грамадскімі арганізацыямі, СМІ. Абмеркаванне плана праходзіла актыўна. Прапаноў паступіла шмат, і кожная была ўважліва выслухана і пракаменціравана. У некаторых мерапрыемствах мы ўжо ўдзельнічалі і раней, асноўная іх частка — наперадзе. Наш пастаянны клопат — ветэраны, воінскія пахаванні, удзел у акцыях “Ад сэрца да сэрца” да Міжнароднага дня інвалідаў, “Калядная ёлка — нашы дзеці” і г. д. І пры гэтым зацікаўленасць праяўляецца не толькі ў камісіях і падчас пасяджэнняў. У кожнай школе ёсць актывісты, пярвічныя арганізацыі БРСМ, маладзёжныя лідары. Усе яны разам — трывалы касцяк, вакол якога аб’ядноўваецца вучнёўская моладзь. А ў канчатковым выніку адкрываецца магчымасць для маладых удзельнічаць у вырашэнні праблем грамадства”.

План работы на бягучы навучальны год зацверджаны.

Перад прысутнымі  выступілі старшыня раённага Савета дэпутатаў В. П. Арэхаў, які падзяліўся вопытам работы, даў карысныя парады, у тым ліку і ў плане вучобы, бо амаль усе члены Маладзёжнай палаты — адзінаццацікласнікі, а наперадзе — выпускныя экзамены, і намеснік старшыні райвыканкама Ю. М. Кісялёў — ён падзякаваў за работу, даў ацэнку дзейнасці Маладзёжнай палаты, пажадаў плёну ў далейшым.

Галіна ПІШЧ.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Спутник планеты Земля?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Постав

Свадьба месяца. Вилейчане Илья и Кристина Тихоновичи расписывались в парке под дождем и венчались в костеле (фото)

Хотите узнать больше? Вилейчане Илья и Кристина Тихоновичи расписывались в вилейском парке. Фото предоставлено kraj.by Кристиной Тихонович Kraj.by вместе с Вилейским 44

Под Молодечно директор «Видевщины» попался за взятку, в Сморгони рабочего засыпало землей. Неделя в объективе kraj.by

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта pixabay.com Неделя в регионе отметилась громкими событиями: коррупцией в 167

Быть или не быть остекленному балкону в Вашем доме?

Хотите узнать больше? Погода иногда подкидывает сюрпризы Все-таки планирование очень полезная штука. Никогда не знаешь, что ждет тебя завтра. Даже погода подкидывает 44

Автобусный парк Молодечно организует шоп-тур в Вильнюс по сниженной цене

Хотите узнать больше? Автобусный парк Молодечно организует шоп-тур в Вильнюс по сниженной цене 14 октября филиал автобусный парк №4 Молодечно организует однодневный 46

Купить легко: новые Renault под 0% до конца года

Хотите узнать больше? Купить легко: новые Renault под 0% до конца года Купить новый Renault сегодня как никогда легко. Покупателю надо сделать всего 3 шага, чтобы стать 33

В Беларуси – новый министр культуры

Хотите узнать больше? Юрий Бондарь. Фото с сайта minsknews.by Александр Лукашенко назначил Юрия Бондаря министром культуры Беларуси, до этого он работал ректором 131

Житель Постав воевал в Украине на стороне сепаратистов – его осудили (фото)

Хотите узнать больше? 29-летний Алексей Ершов из Постав воевал в Украине за сепаратистов. Фото с сайта news.vitebsk.cc 26 сентября Витебский областной суд приговорил 72

Я на рыбалку, дорогая!

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта pixabay.com Если рядом Вилия и Вилейское водохранилище, кто же не будет целыми 58