Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Экзатычныя жывёлы Кузьміновых

Экзатычныя жывёлы Кузьміновых

Многія з тых, хто ўязджае ў Варапаева з боку Пастаў, прыпыняюцца каля аднаго з дамоў па левым баку вуліцы Вакзальнай. Увагу прыцягваюць прыгожыя высокія (да 90 сантыметраў) жывёліны з кароткай бліскучай шэрсцю чорнай, карычневай, гнядой, белай, плямістай масці. Гэта рэдкія для Беларусі нубійскія козы.

Ад сваіх суродзічаў іх          адрозніваюць гар        баты нос і доўгія          апушчаныя вушы. Большасць іх — бязрогія. У казлоў рогі разгалістыя, падобныя да барановых. Казінае царства належыць сям’і Кузьміновых. Святлана Казіміраўна з захапленнем расказвае пра сваю гаспадарку. Цяпер на падвор’і ўтрымліваецца 9 такіх коз, два казлы гэтай жа пароды і тры зааненскія казы. Вясной іх намнога больш. А яшчэ ёсць джэрсейская карова і тры цялушкі такой жа пароды — паўтара года, дзесяці і шасці месяцаў.

Экзатычныя жывёлы Кузьміновых

— Першую звычайную казу набылі каля чатырнаццаці гадоў таму, — расказвала Святлана Казіміраўна. — Цяжка хварэў малодшы сын Кірыл. Ніякія медыкаменты палёгкі не прыносілі, нам параілі лячыць свежым казіным малаком. Хлопчык пайшоў на папраўку, і мы завялі яшчэ некалькі коз. Зааненскіх купілі каля Віцебска. Маленькіх казлянятак прывезлі з мужам у вялікай сумцы цягніком.

Святлана Казіміраўна ў той час працавала адміністратарам у гасцініцы гарпасёлка. Чакалася скарачэнне кадраў. Яна звольнілася па ўласным жаданні і вырашыла займацца гаспадаркай. Ды не простай хатняй жывёлай — нубійскімі козамі. Іх радзіма — Нубійская пустыня ў Паўночным Судане.  Выпадкова ўбачыла ў інтэрнэце гэтых экзатычных жывёлін і захацела развесці такіх на сваім падвор’і. Задавальненне дарагое, тым не менш на сямейным савеце вырашылі набыць.

Экзатычныя жывёлы Кузьміновых

— Нубійскіх коз называюць інтэлігентамі сярод іншых парод, — расказвала С. К. Кузьмінова. — Яны дружалюбныя, разумныя, грацыёзныя. У іх доўгія ногі і тонкая шыя. Прыгажуні! А верныя, як сабакі. Калі зааненскія бягуць наперад мяне, то гэтыя — толькі побач, ды яшчэ ў вочы заглядваюць. Люблю іх і за тое, што не маюць прывычнага спецыфічнага паху, смачнае малако, якое нагадвае марожанае пламбір. Высокаўдойныя: першаакотка дае да чатырох літраў за суткі, трэцяй і чацвёртай лактацыі — да сямі. Ёсць рэкардыстка, ад якой надойваю восем літраў. Малако высокай тлустасці. З дзесяці літраў атрымліваецца два з паловай кілаграмы тварагу. Вельмі смачныя і пажыўныя смятана і масла. Масла б’ецца хутка — дастаткова некалькі хвілін патрэсці ў трохлітровым слоіку смятану, як яна ператворыцца ў масла. Сыр з малака нубійскіх коз прызнаны самым смачным у свеце. Прыплод каза прыносіць два разы ў год па два-тры казляняці. Нубійскія чыстапародныя козы дарагія. Маладняк цэніцца ў 500-800 долараў. Па іх да нас прыязджаюць з розных куточкаў не толькі вобласці, але і краіны.

Выручаных за дойную казу грошай хапае на набыццё сена на зіму на ўвесь статак, за казляня — на камбікорм і вітамінныя дабаўкі. Нубійскія козы любяць цяпло. У Кузьміновых абсталяваны дыхтоўныя хлявы. Раніцай асноўныя клопаты па гаспадарцы Святлана бярэ на сябе. Муж працуе ў “Каапнарыхтпрамгандлі” ў Паставах, штодня ездзіць на работу. А вечарамі і ў выхадныя дні ўпраўляюцца разам.

Экзатычныя жывёлы Кузьміновых

— У мяне самы лепшы муж: надзейны, клапатлівы, старанны, — дзялілася Святлана. —  Хоць і ў маіх руках “паслухмяны” малаток, Саша імкнецца ўсё зрабіць сам. Дапамагаюць таксама сыны: 27-гадовы Арцём і 16-гадовы Кірыл. Раней ніколі не думала, што буду трымаць коз, карову. А цяпер так захапілася! Люблю жывёлу, мне падабаецца даглядаць яе і назіраць за ёй, ды і прыбытак маем. Шмат карыснай інфармацыі чэрпаю з інтэрнэту, чытаю часопісы, іншую літаратуру. У “Аднакласніках” ёсць групы аматараў развядзення экзатычных коз, джэрсейскіх кароў.

Экзатычныя жывёлы Кузьміновых

Каровы  джэрсейскай пароды высокапрадукцыйная прыгожыя, рыжавата-бурай масці. Выведзены на востраве Джэрсі, які знаходзіцца паміж сучаснымі Англіяй і Францыяй, у праліве Ла-Манш. Тлустасць малака дасягае 7 працэнтаў. Першую цялушачку Кузьміновым прывёз фермер з Гомельскай вобласці. Ёй далі мянушку Лайма. Яна прывяла Дзіянку. А затым купілі яшчэ дзвюх цялушачак. Святлана не толькі доіць, корміць жывёлу, яна навучылася і акоты-ацёлы прымаць. Вялікую дапамогу аказваюць варапаеўскія ветурачы Аляксандр Рудак і Міхаіл Брэскі.

— Вялікае дзякуй Аляксандру і Міхаілу. Яны многаму мяне навучылі, — гаварыла гаспадыня. — Падказвалі, як абыходзіцца з жывёлай, давалі парады. У любы момант магу па тэлефоне параі­цца з Відай Грэська з Лынтуп. Мы некалі з ёй разам вучыліся ў аўташколе, сядзелі за адной партай, а зараз Віда — мой кампетэнтны кансультант.

Экзатычныя жывёлы Кузьміновых

Гутарыла са Святланай Казімі­раўнай, а козы з цікавасцю сачылі за намі праз сетку. Па са­дзе на прывязі хадзілі вялікія бараны, тут жа шчыпалі траву качкі, далей пасвіліся зааненскія козы, каровы. Даглядаць усю гэту жыўнасць нялёгка (няма ні выхадных, ні водпуску, нават паехаць куды-небудзь сям’ёй на дзень не атрымліваецца). І нескладана. Было б жаданне — будзе і задавальненне, а таксама экалагічна чыстыя прадукты харчавання і прыбытак у сямейны бюджэт.

Тэкст і фота Анны АНІШКЕВІЧ.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц весны?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Постав

Погода на неделю в Беларуси: до +36 °С, грозы, шквалистый ветер, возможен град

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото из архива Край.бай На этой неделе в Беларуси ожидается всплеск жары, но при этом пройдут грозы, 37

Марина Коляда из Молодечно идет в цирк «SIRIUS» в Ошмянах: «Сначала муж выиграл у вас, а теперь я!»

Хотите узнать больше? Цирк-шапито «SIRIUS» с программой «Другой цирк!» выступит в Ошмянах 23 и 24 июня Цирк-шапито «SIRIUS» с программой «Другой цирк!» выступит в Ошмянах 39

И снова розыгрыш! Вы можете выиграть билет на ночной концерт Сергея Любавина «Глаза родные» в Молодечно

Хотите узнать больше? Сергей Любавин. Фото с сайта afisha.yuga.ru Ночной концерт Сергея Любавина состоится 25 июня в 00.30 в Летнем амфитеатре Молодечно. Аккомпанировать 41

Старыя лекавыя ўпакоўкі, каробачкі ад лекавых сродкаў, старадаўнія бутэлечкі. Музей аптэкі з’явіцца у Паставах

Хотите узнать больше? Музей аптэкі з’явіцца у Паставах. Фота з сайта news.vitebsk.cc Віцебскае гандлёва-вытворчае рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства «Фармацыя» 44

В цирк-шапито «SIRIUS» в Островце идет Марина Кажура из Вилейки

Хотите узнать больше? Цирк-шапито «SIRIUS» выступит в Островце 16 и 17 июня с программой «Другой цирк!» Цирк-шапито «SIRIUS» выступит в Островце 16 и 17 июня с программой 61

Канцэрты, конкурсы і горад майстроў. Пастаўскі фестываль “Звіняць цымбалы і гармонік” пройдзе 9-11 чэрвеня (праграма)

Хотите узнать больше? Выява выкарыстана ў якасці ілюстрацыі. Фото з архіва Край.бай Асноўнымі пляцоўкамі для правядзення ХХ Міжнароднага фестывалю народнай музыкі “Звіняць 90

Чтобы подать бесплатное объявление на Край.бай, просто наберите с мобильного телефона номер 133

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта www.ivetta.ua Разместить бесплатное объявление на нашем портале стало проще. Для этого 85

Как заработать покупая?

Хотите узнать больше? Кэшбэк – современный способ заработка Еще совсем недавно любители интернет-шопинга впервые услышали о «новомодной» бонусной системе под названием 66