Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Нагода для свята — тры важныя падзеі

Нагода для свята — тры важныя падзеі

Пробашч камайскага касцёла ксёндз Яцэк Хутман на працягу ўсёй сваёй святарскай дзейнасці ў Камаях зрабіў для касцёла, а значыць і для людзей, столькі, што ўсе добрыя справы можна пералічваць вельмі доўга. Ён паводзіць сябе як сапраўдны сын Беларусі, ведае яе мову, робіць усё магчымае для адраджэння нашай гісторыі і духоўнай спадчыны. І гэта ўрачыстасць адбылася дзякуючы нястомнай працы пробашча па вяртанні забытых імён таленавітых людзей, чый лёс звязаны з камайскім касцёлам.

18 кастрычніка святочна прыбраны касцёл не мог змясціць усіх людзей, не толькі сваіх парафіян, але і гасцей, якія прыехалі з Расіі, Літвы, Латвіі і многіх куточкаў Беларусі.

А найгалоўнейшы з іх — біскуп Віцебскай дыяцэзіі Алег Буткевіч, якога ўсе, а асабліва тыя, хто рыхтаваўся прыняць сакрамант канфірмацыі, чакалі з вя­лікай радасцю. Высокі госць і ўзначаліў святую Імшу, якой распачалося свята. А нагодай для яго з’явіліся тры важныя падзеі: асвячэнне фрэсак, гадавіна памяці ксяндза Е.Папялушкі і 100-годдзе святарскай дзейнасці ксяндза Стаповіча.

Прыгожа, узнёсла і ўрачыста, як, дарэчы, і заўсёды, прайшоў сакрамант канфірмацыі. Духа Святога прымалі 38 чалавек  рознага ўзросту і рознага сацыяльнага становішча. Затым адбылося асвячэнне адноўленых фрэсак у капліцы імя Святой Марыі і Святога Юзафа, фундатарамі якой з’яўляюцца Сулістроўскія. Выконвалі гэту філігранную работу Аляксандр Ліпскі з сынамі. Капліца набыла новы воблік і, здаецца, напоўнілася незвычайным, нябесным святлом, якое пранікала ў душы прысутных.

У сваім казанні біскуп Алег Буткевіч звярнуў увагу бежмаваных і ўсіх прысутных на тое, што хараство святыні павінна ўсім нагадваць, каб не забывалі дбаць пра хараство сваёй душы. А для гэтага трэба прагнуць Бога.

У святых няма моўных перашкод, яны асвячаюць нас святлом з неба, апякуюцца над намі, заступаюцца за нас. Ксёндз-пакутнік Ежы Папялушка хоць нарадзіўся ў Польшчы, але яго этнічнай ра­дзімай была Беларусь, дома ўсе размаўлялі па-беларуску. Калі б не такое кароткае жыццё, то ён наведаў бы Беларусь і, безумоўна, Камаі, дзе зараз знаходзіцца яго абраз, захоўваюцца яго мошчы. 11 кастрычніка тут была асвечана фігура блаславёнага.

Адзначыць 100-годдзе пачатку святарскай дзейнасці ксяндза-паэта  Канстанціна Стаповіча (Казіміра Сваяка), якая распачалася ў Камаях у 1915 годзе, прыехалі госці з Астравеччыны на чале з ксяндзом Анатолем. Ён працаваў у клюшчанскім касцёле — парафіі, дзе нарадзіўся Сваяк. Прыехалі і даследчыкі: вядомы края­знаўца І. П. Драўніцкі, мастак А. Цыркуноў, творчая інтэлігенцыя і нязменны ўдзельнік імпрэз —гурт “Балцкі субстрат” з Мінска.  Была паказана прэзентацыя фотаздымкаў “Усе яго дарогі вялі да алтара”. І госці, і гаспадары чыталі вершы Казіміра Сваяка і свае, яму прысвечаныя. Генавефа Дубіловіч прачытала верш “Памяці Сваяка”, у якім яскрава адлюстраваны падзеі таго далёкага часу, калі ў Камаі на працу прыехаў ксёндз Стаповіч. Другая настаўні­ца, Яніна Сінкевіч, чытала баладу Сваяка “Грэшніца”, затым правяла паралелі з уласным лёсам, падкрэсліла, што кожны чалавек мае надзею на адкупленне. Святлана Буланава прысвяціла Сваяку верш-малітву “Я нарадзіўся ў Баранях…” Дзяліліся ўспамінамі,  гучалі песні.

Максім Іўкін прапанаваў прысутным цікавую і рознабаковую віктарыну “Сцежкамі паэта”, прысвечаную жыццю і творчасці К. Сваяка. На кожны адказ былі падрыхтаваны каментарыі, якія дапамагалі раскрыць малазнаёмыя старонкі біяграфіі і творчасці святара-паэта. А Святлана Буланава правяла дыктоўку, асновай да якой узяла замалёўку К.Сваяка “Аб нашай “простай” беларускай мове”.

І. ВАЛУЕВІЧ.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц лета?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Постав

Из рода богатырей и староверов. История 100-летнего поставчанина (фото)

Хотите узнать больше? Житель Постав Илларион Русаловский родился в 1917 году. Фото с сайта vitvesti.by Житель Постав Илларион Русаловский родился в 1917 году. Всего на 31

Под Молодечно усыпляют собак, под Вилейкой колясочники ездят по встречке, а в Сморгони заговорила «зебра» – итоги недели

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта pixabay.com Рабочая суббота внесла коррективы в наш традиционный обзор. Трудовая неделя 51

Житель Постав Алексей Ершов вновь воюет в ДНР

Хотите узнать больше? Житель Постав Алексей Ершов вновь воюет в ДНР. Фото со страницы Алексея Ершова во ВКонтакте Поставчанин, осужденный за участие в военных действиях на 56

Ночной рынок, супермаркет и торговый центр. Шоп-тур выходного дня в Белосток из Молодечно состоится 27 октября

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта pixabay.com Шоп-тур выходного дня в Белосток (Польша) организует автобусный парк №4 43

Свадьба месяца. Вилейчане Илья и Кристина Тихоновичи расписывались в парке под дождем и венчались в костеле (фото)

Хотите узнать больше? Вилейчане Илья и Кристина Тихоновичи расписывались в вилейском парке. Фото предоставлено kraj.by Кристиной Тихонович Kraj.by вместе с Вилейским 90

Под Молодечно директор «Видевщины» попался за взятку, в Сморгони рабочего засыпало землей. Неделя в объективе kraj.by

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта pixabay.com Неделя в регионе отметилась громкими событиями: коррупцией в 238

Быть или не быть остекленному балкону в Вашем доме?

Хотите узнать больше? Погода иногда подкидывает сюрпризы Все-таки планирование очень полезная штука. Никогда не знаешь, что ждет тебя завтра. Даже погода подкидывает 76

Автобусный парк Молодечно организует шоп-тур в Вильнюс по сниженной цене

Хотите узнать больше? Автобусный парк Молодечно организует шоп-тур в Вильнюс по сниженной цене 14 октября филиал автобусный парк №4 Молодечно организует однодневный 85