Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

У “акаймоўцы” саксафона і скрыпкі. У раёне прайшоў музычны фестываль “Гучаць старадаўнія арганы Пастаўшчыны”

У “акаймоўцы” саксафона і скрыпкі. У раёне прайшоў музычны фестываль “Гучаць старадаўнія арганы Пастаўшчыны”

Кацярына Архіпава, Віктар Кісцень, Тамара Рэмез і Канстанцін Шараў.

24—25 кастрычніка ў нашым раёне прайшоў трэці музычны фестываль “Гучаць старадаўнія арганы Пастаўшчыны”, які арганізуюць Пастаўскі райвыканкам сумесна з Беларускай дзяржаўнай акадэміяй музыкі і парафіяй касцёла Святога Антонія Падуанскага ў райцэнтры. Ён падарыў усім аматарам духоўнага музычнага мастацтва сустрэчу з ужо вядомымі і новымі на Пастаўшчыне выканаўцамі.

Менавіта старыя добрыя госці пастаўскай зямлі — выкладчыца Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі, таленавітая арганістка Вольга Падгайская і лаўрэат міжнародных конкурсаў, саксафаніст Віталій Дарашук — адкрылі ў суботу фестывальную праграму ў Паставах, парадаваўшы ўсіх, хто прыйшоў у касцёл Святога Антонія Падуанскага, цудоўным канцэртам. На працягу га­дзіны ў іх выкананні гучалі творы кампазітараў арганнай музыкі розных часоў — ад XІV стагоддзя да нашых дзён. В. Падгайская выканала і адзін твор уласнага сачынення — “Калыханку”. Зата­іў­шы дыханне, слухалі прысутныя чароўныя гукі, якія запаўнялі сабой усю прастору храма, адбіваліся рэхам ад яго скляпенняў і набывалі асаблівую глыбіню.

У “акаймоўцы” саксафона і скрыпкі. У раёне прайшоў музычны фестываль “Гучаць старадаўнія арганы Пастаўшчыны”

Вядучая канцэрта Маргарыта Захарыя.

У “акаймоўцы” саксафона і скрыпкі. У раёне прайшоў музычны фестываль “Гучаць старадаўнія арганы Пастаўшчыны”

За арганам Вольга Падгайская.

У нядзелю прычыніцца да высокага мастацтва мелі магчымасць таксама жыхары раёна. Раніцай адбыліся канцэрты ў касцёлах Святога Іаана Хрысціцеля ў Камаях і Святога Тадэвуша ў Лучаі. А днём арган зноў загучаў у Паставах. У гэты дзень перад слухачамі выступілі арганіст мінскага касцёла Найсвяцейшай Тройцы, журналіст Беларускага радыё Віктар Кісцень, салістка ансамбля “Камерныя салісты Мінска”, скрыпачка Кацярына Архіпава і салісты Бел­дзярж­філармоніі Канстанцін Шараў (арган) і  Тамара Рэмез (вакал). Вяла канцэрты дыктар Беларускага радыё Маргарыта Захарыя.

І зноў, як і ў першы фестывальны дзень, паслухаць жывую музыку ў выкананні прызнаных майстроў, якія з’яўляюцца лаўрэатамі рэспубліканскіх і міжнародных конкурсаў і фестываляў, прыйшлі сотні пастаўчан і жыхароў раёна. Дружнымі апладысментамі яны дзякавалі музыкантам за кожны твор. Але асабліва шчыра і доўга апладзіравалі салістцы Тамары Рэмез, чый непаўторны голас заварожваў сваёй чысцінёй і сярэбранымі пералівамі.

— Прыблізна ў адзін час у Беларусі праходзяць адразу тры фестывалі духоўнай музыкі: “Званы Сафіі” ў Полацку, “Залатагорская ліра” ў Мінску і “Гучаць старадаўнія арганы Пастаўшчыны”, — адзначыў пасля заканчэння канцэрта ў Паставах аўтар ідэі правядзення музычнага свята, эксперт-каардынатар нацыянальных і міжнародных культурных праектаў Беларускага фонду культуры Т. І. Стружэцкі. — І гэты фестываль наўрад ці адбыўся б, калі б у вашым горадзе не было такога ўзнёслага, прыгожага душой і сэрцам чалавека, як ксёндз-пробашч Анджэй Возьняк. Спачатку ён прадаставіў касцёл для канцэртаў у рамках Міжнароднага фестывалю “Звіняць цымбалы і гармонік”. А зараз у яго сценах вы маеце яшчэ адну магчымасць слухаць цудоўную арганную музыку.

Шчырыя словы ўдзячнасці Тадэвуш Іванавіч адрасаваў таксама кіраўніцтву райвыканкама і аддзелу ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі, якія зрабілі ўсё, каб музычны форум праходзіў на належным узроўні. Пры гэтым выказаў надзею, што фестываль на Пастаўшчыне павінен існаваць многія гады, бо тут захаваліся чатыры цудоўныя арганы. У той час як далёка не ў кожным куточку Беларусі зной­дзецца хаця б адзін аўтэнтычны інструмент у добрым стане, на якім могуць іграць музыканты самага высокага ўзроўню.

— Упэўнены, калі фестываль будзе жыць, ён прыцягне новых выканаўцаў і сюды абавязкова прыедуць арганісты з іншых краін. Хацелася б, каб яго лёс быў такім жа доўгім, як і “цымбалаў”, і вы маглі прыходзіць на канцэрты сем’ямі, з роднымі і сябрамі, — рэзюмаваў Т. І. Стружэцкі.

Начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Г. М. Чаплінская ў сваю чаргу заўважыла, што музыка, якая гучыць у намоленых стагоддзямі храмах, — асаблівая. Яна ўзбагачае нас духоўна, вучыць любіць жыццё і Бога, вядзе да веры.  Ад імя ўсіх пастаўчан Галіна Мікалаеўна падзякавала Тадэвушу Іванавічу, які дапамагае арганізоўваць фестывалі, і музыкантам за цудоўны падарунак — чароўную музыку і магчымасць далучыцца да высокага выканальніцкага майстэрства. А затым уручыла гасцям і ксяндзу-пробашчу Анджэю Возь­няку Падзячныя лісты райвыканкама і невялікія падарункі.

Алена ШАПАВАЛАВА. Фота аўтара.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: 24 часа это - ?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Постав

Поставские косари победили на Чемпионате мира по сенокошению

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото из архива kraj.by На Чемпионате мира по сенокошению, который проходил в Польше, косари из 42

Ветер, температура до +26°С и дожди – погода в Беларуси на этой неделе

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта pixabay.com На предстоящей неделе ожидается неустойчивый характер погоды. Об этом 48

После трагедии в Молодечно убирать картошку на Поставщине помогают учителя. Школьников больше не задействуют

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта pxhere.com В Поставском районе на уборку картофеля вместе с сельчанами выходят учителя 48

Пересесть на велосипед и больше ходить пешком. Мядель и Вилейка поучаствуют в Европейской неделе мобильности

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта pixabay.com Молодечно и Поставы присоединились к проведению этой кампании год назад. 55

«Андрей дал мне все, что нужно женщине». История инвалида из Постав, который нашел свою любовь

Хотите узнать больше? Андрей Чепулис, его жена Алеся и мама Татьяна Васильевна. Фото с сайта vitvesti.by Жизнь Андрея Чепулиса из Постав перевернул случай: неудачно нырнув 83

Готовимся к школе вместе с магазином «Багет»

Хотите узнать больше? Готовимся к школе вместе с магазином «Багет» Меньше двух недель остается до начала учебного года – самое время купить все необходимое. Собрать 74

Как в 77 лет носить юбку с разрезом и много путешествовать. История Ванды Тюльковой из Постав

Хотите узнать больше? Ванда Тюлькова не бывает в плохом настроении. Фото портала tut.by Ванда Тюлькова не бывает в плохом настроении. На интервью пришла в кожаной юбке с 90

Рыбачьте бесплатно. Участки Западной Двины в Браславском и Поставском районах забрали у арендаторов

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта wikimedia.org Участки некоторых водотоков, ранее находившиеся в ведении арендаторов, 92