Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Дзякуй, “Сафія”!

Дзякуй, “Сафія”!

15 кастрычніка новае аддзяленне дзённага знаходжання для пажылых грамадзян Пастаўскага ТЦСАН наведалі прадстаўнікі міжнароднага дабрачыннага грамадскага аб’яднання “Сафія”. Дзякуючы яго фінансавай дапамозе тут цалкам абсталявана трэнажорная зала. Сума праекта склала больш за 15 мільёнаў рублёў.

Дабрачыннае аб’яднанне супрацоўнічае з Пастаўскім тэрытарыяльным цэнтрам сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва не  ўпершыню. Раней за яго кошт было набыта абсталяванне для кухні ў Дунілавіцкі псіханеўралагічны дом-інтэрнат, для пральні — у Лынтупскае аддзяленне кругласутачнага знаходжання.

У Беларусі “Сафія” ажыццяўляе сваю дзейнасць з 1999 года. За гэты час рэалізаваны сотні праектаў — як у Мінску, абласных цэнтрах, так і ў шматлікіх рэгіёнах. Яны скіраваны на аказанне дапамогі пажылым, маламаёмным грамадзянам, інвалідам і іншым уразлівым катэгорыям насельніцтва.

У Паставы прыехала дэлегацыя ў скла­дзе сямі чалавек. Сярод іх былі кіраўнікі гуманітарнай работы ў Беларусі Гэры і Кейлін Джон, чатыры юнакі-валанцёры з Амерыкі і выканаўчы дырэктар МДГА “Сафія” Сяргей Зубовіч. Мэта візіту — убачыць вынік сумеснай працы.

Гасцей сустракалі начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Пётр Леанідавіч Курто і дырэктар ТЦСАН Дзіяна Іванаўна Пякарская. Разам з загадчыцай аддзялення дзённага знаходжання для пажылых грамадзян Ларысай Фень яны правялі экскурсію па пакоях нядаўна адкрытай установы, расказалі пра асноўныя кірункі яе дзейнасці.

Кабінет для масажу і ароматэрапіі, камп’­ютарны клас і нават гасцінічны нумар — тут шмат што звяртае на сябе ўвагу. Але найбольш дэлегацыю цікавіла трэнажорная зала. Яна атрымалася прасторнай і сучасна абсталяванай. Дзякуючы “Сафіі” закуплены новыя вібрамасажор, магнітны велатрэнажор, магнітны эліптычны трэнажор, лаўка для прэса, дыванкі для аэробікі, стэп-платформы, абручы… Госці праверылі іх работу і кожны пазначылі спецыяльным лагатыпам.

—            Мы прыемна ўражаны, — пракаменціраваў Гэры Джон. —  Найперш таму, што бачылі, як выглядала гэта памяшканне да рамонту і ў яго працэсе. Адчуваецца, колькі сіл укладзена ў будаўніцтва аддзялення. Упэўнены, што яно будзе запатрабаваным у пажылых людзей, паспрыяе ўмацаванню іх здароўя. Праект закрыты, але планаў у нас, як заўсёды, шмат. Мы таксама аказваем дапамогу ўстановам аховы здароўя (напрыклад, у Віцебску рэалізуецца маштабная міжнародная праграма-трэнінг “Пярвічная рэанімацыя нованароджаных”), прапагандуем здаровы лад жыцця, сямейныя каштоўнасці. Напрыклад, у нас з жонкай сямёра дзяцей, амаль чатыры дзясяткі ўнукаў. У Патрыка, нашага валанцёра, трынаццаць братоў і сясцёр. Мы ўсе перакананы, што моцная дзяржава пачынаецца з моцнай сям’і.

Візіт дэлегацыі быў непрацяглым — яе ў той дзень чакалі на закрыцці яшчэ некалькіх праектаў у розных раёнах Віцебшчыны.

—            Мы былі рады сустракаць у нашым аддзяленні такіх ганаровых гасцей, — адзначыла Д. І. Пякарская. — Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання шчыра ўдзячны “Сафіі” за такую важкую дапамогу. Спадзяёмся, што сумесныя праекты будуць працягвацца.

Іна СНЯЖКОВА. Фота аўтара.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц весны?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Постав

Погода на неделю в Беларуси: до +36 °С, грозы, шквалистый ветер, возможен град

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото из архива Край.бай На этой неделе в Беларуси ожидается всплеск жары, но при этом пройдут грозы, 37

Марина Коляда из Молодечно идет в цирк «SIRIUS» в Ошмянах: «Сначала муж выиграл у вас, а теперь я!»

Хотите узнать больше? Цирк-шапито «SIRIUS» с программой «Другой цирк!» выступит в Ошмянах 23 и 24 июня Цирк-шапито «SIRIUS» с программой «Другой цирк!» выступит в Ошмянах 39

И снова розыгрыш! Вы можете выиграть билет на ночной концерт Сергея Любавина «Глаза родные» в Молодечно

Хотите узнать больше? Сергей Любавин. Фото с сайта afisha.yuga.ru Ночной концерт Сергея Любавина состоится 25 июня в 00.30 в Летнем амфитеатре Молодечно. Аккомпанировать 41

Старыя лекавыя ўпакоўкі, каробачкі ад лекавых сродкаў, старадаўнія бутэлечкі. Музей аптэкі з’явіцца у Паставах

Хотите узнать больше? Музей аптэкі з’явіцца у Паставах. Фота з сайта news.vitebsk.cc Віцебскае гандлёва-вытворчае рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства «Фармацыя» 44

В цирк-шапито «SIRIUS» в Островце идет Марина Кажура из Вилейки

Хотите узнать больше? Цирк-шапито «SIRIUS» выступит в Островце 16 и 17 июня с программой «Другой цирк!» Цирк-шапито «SIRIUS» выступит в Островце 16 и 17 июня с программой 61

Канцэрты, конкурсы і горад майстроў. Пастаўскі фестываль “Звіняць цымбалы і гармонік” пройдзе 9-11 чэрвеня (праграма)

Хотите узнать больше? Выява выкарыстана ў якасці ілюстрацыі. Фото з архіва Край.бай Асноўнымі пляцоўкамі для правядзення ХХ Міжнароднага фестывалю народнай музыкі “Звіняць 90

Чтобы подать бесплатное объявление на Край.бай, просто наберите с мобильного телефона номер 133

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта www.ivetta.ua Разместить бесплатное объявление на нашем портале стало проще. Для этого 85

Как заработать покупая?

Хотите узнать больше? Кэшбэк – современный способ заработка Еще совсем недавно любители интернет-шопинга впервые услышали о «новомодной» бонусной системе под названием 66