Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Успомніліся школьныя гады

Успомніліся школьныя гады

Гэтаму здымку больш за паўвека. На ім — вучні нашага 9 “А” класа пастаўскай сярэдняй школы №2 на ўроку фізкультуры. Набліжаліся выпускныя экзамены, і апошнія ўрокі фізкультуры мы праводзілі на спартпляцоўках. У той цудоўны майскі дзень 1964 года мы гулялі ў валейбол.

Дзве каманды праводзілі адну партыю, прайграўшых замянялі тыя, хто чакаў сваёй чаргі. На здымку за палётам мяча сочаць Зоя Аўласевіч, Рая Нікіпяровіч, Валя Чарняўская, Ніна Алексіюк, Гена Варашкевіч, Валодзя Соў­ка, А. Літвіновіч, В. Рагіня, Пеця Федарчук і іншыя. Цяпер у будынку нашай былой школы, які бачны за спінамі вучняў, размяшчаецца арганізацыйная структура ДТСААФ. На месцы спартыўнай пляцоўкі — агароды.

Здымак зрабіў я, на тую пару заўзяты аматар гэтай справы, якой навучыўся ў гуртку пры Доме быту. Цяпер у гэтым будынку на Камсамольскай плошчы — аптэка, магазін спецадзення. А займаўся з намі прафесійны фатограф Пётр Гуданец.

Наша сям’я пераехала з вёскі Ракіты Курапольскага сельсавета ў Паставы ў лістападзе 1957 года. Для мяне, якога выправілі ў школу ў няпоўныя шэсць гадоў, а ў Паставах споўнілася дзевяць, усё было дзівосным і нязвыклым: гудок ільнозавода раніцай і вечарам, грукат цягнікоў, якія хадзілі праз дзве хаты ад нашай, брукаваная вулі­ца з тратуарамі, праўда, толькі да цяперашняга аддзялення ДАІ (раней там была і музычная школа), ліхтары на слупах уздоўж вуліцы. А за пераездам, дзе цяпер мікрараён будаўнікоў, было поле, на якім мы гулялі “ў вайну”. Школа выглядала агромністай. Яна была беларускай, а прывёў мяне туды адразу пасля свята Вялікай Кастрычніцкай рэвалюцыі тата. Тагачасны дырэктар Кірпіч выклікаў да сябе кіраўніка 3-га класа Ніну Якаўлеўну Малькевіч і сказаў, што з гэтага часу я — яе вучань. Ніна Якаўлеўна ўзяла мяне за руку і павяла ў клас, які размяшчаўся ў невялікім цагляным доміку злева ад галоўнага ўвахода ў школу, пасадзіла за першую парту да дзяўчынкі Раі з вуліцы М. Горкага. Так пачалася мая вучоба.

Не скажу, што наш клас быў вельмі дружны, але вучобе гэта не перашкаджала. Было нават некалькі выдатнікаў. Да гэтага часу памятаю сваіх аднакласнікаў: Гену і Броньку Цыбульскіх, Люду Волк і Юру Давідовіча, Зою Аўласевіч, Галю Нязамаву, Стася Хо­міча, Ніну Алексіюк, Раю і Колю Нікіпяровіч, Гену Варашкевіча. Потым з іншых школ прыйшлі Валік Мядзюха, Валік Чарнадзед, Пеця Федарчук (з двума апошнімі я вельмі сябраваў), Пашкевіч, А. Літві­новіч, Славік Рагіня, Валя Чарняўская, Валя Сарока і іншыя.

Запамінальнымі былі пілігрымкі пасля экзаменаў: у Манькавічы, Азёркі, на Нарач. Працавалі на палетках калгаса імя Мічурына, саўгаса “Пастаўскі”, іншых гаспадарак. Добра памятаю Ганну Усцінаўну Швед — настаўніцу матэматыкі, мужа і жонку Катовіч, якія выкладалі рускую мову і літаратуру, чарчэнне і маляванне. Дзякуючы ім гэтыя прадметы даваліся лёгка. З падачы настаўніка В. Галадца гісторыя была адным з самых любі­мых прадметаў. Цікаўлюся ёй і цяпер. Вельмі грунтоўныя веды давала настаўніца хіміі Л. М. Ва­сільева. Вялікім аўтарытэтам карыстаўся наш дырэктар Я. І. Ашыхмін, на якога мы стараліся быць падобнымі.

…Падчас святкавання 75-годдзя “Пастаўскага краю” да мяне падышла Валя Чарняўская, якая жыве ў Мінску, і спытала: “Як там на­шы?” На жаль, адказаць нічога не змог, бо 30 гадоў маёй адсутнасці ў Паставах далі сумны вынік — пра сваіх былых аднакласнікаў не ведаю. Спадзяюся, што гэта публікацыя дапаможа і хтосьці з нашых адгукнецца. Нумар майго тэлефона — у рэдакцыі “Пастаўскага краю”.

Л. СЕМЯНАС,

няштатны карэспандэнт.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Сколько лет в веке? (ответ числом)

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Постав

Чтобы подать бесплатное объявление на Край.бай, просто наберите с мобильного телефона номер 133

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта www.ivetta.ua Разместить бесплатное объявление на нашем портале стало проще. Для этого 41

Как заработать покупая?

Хотите узнать больше? Кэшбэк – современный способ заработка Еще совсем недавно любители интернет-шопинга впервые услышали о «новомодной» бонусной системе под названием 44

Дождались тепла! До +27 ожидается по западу Беларуси 20 мая

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта pixabay.com Кратковременные дожди и грозы ожидаются в Беларуси в выходные. В субботу по 35

Сергей Чепик назначен председателем Поставского райисполкома (фото)

Хотите узнать больше? Александр Лукашенко 12 мая согласовал назначение новых руководителей местных исполнительных и распорядительных органов. Фото с сайта president.gov.by 130

Ищем супергероев в Молодечно и Сморгони!

Хотите узнать больше? Английский летний лагерь «Академия супергероев» в Молодечно Английский летний лагерь «Академия супергероев» для ребят от 8 до 12 лет начнет свою 63

Выгодные покупки. Шоп-тур в Белосток из Молодечно состоится 12 мая

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта pixabay.com Шоп-тур выходного дня в Белосток (Польша) организует автобусный парк №4 49

Родители учеников СШ №4 в Поставах: «Помогите нам сохранить школу в том же статусе!»

Хотите узнать больше? Военно-патриотический класс СШ №4 в Поставах. Фото с сайта belchas.by В этом году поставская школа №4 отметит 50-летие. Ее «изюминка» – 69

Как теперь будет выглядеть справка для бесплатного проезда школьников в Беларуси (фото)

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта lentaregion.ru На справках, по которым дети бесплатно ездят в общественном транспорте, 81