Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Майстар-повар Галіна Зямчонак: “Галоўнае — мець мару і крочыць да яе штодня”

Майстар-повар Галіна Зямчонак: “Галоўнае — мець мару і крочыць да яе штодня”

Майстар-повар кафэ “Церамок” райспажыўтаварыства Галіна Зямчонак сёлета ўдастоена ганаровага звання “Чалавек года Віцебшчыны”. У сваёй прафесіі яна дасягнула, здаецца, усяго: мае дзясяткі дыпломаў і самых прэстыжных узнагарод, заваяваных на рэспубліканскім і міжнародным узроўнях. І цяжка паверыць у тое, што ў кулінарыі аказалася зусім выпадкова… 

—            Раскажыце, адкуль вы родам?

—            Я нарадзілася і вучылася ў горадзе Чачэрск Гомельскай вобласці. Была выдатніцай, ішла на залаты медаль і марыла стаць урачом-хірургам. Але ўсе жыццёвыя планы перакрэсліла Чарнобыльская катастрофа. Экстранныя паведамленні, паніка, пастаяннае адчуванне трывогі — усё гэта стала неад’емнай часткай нашага жыцця. Мама вельмі спужалася за маё здароўе, патэлефанавала ў Ленін­градскае прафтэхвучылішча, растлумачыла сітуацыю і папрасіла ўзяць мяне на вучобу. Там пайшлі насустрач. У кастрычніку 1986 года маці пасадзіла мяне з рэчамі на цягнік, і я, дзевяцікласніца, па сутнасці, яшчэ дзіця, адправілася ў незнаёмы агромністы горад. Супакойвала адно: там жыла сваячка па татавай лініі. Хаця ў выніку з усімі клопатамі справілася сама.

—            Памятаеце першыя ўражанні ад Ленінграда?

—            Балтыйскі вакзал. Мора людзей. Бюро даведак. Мне растлумачылі, як знайсці патрэбны адрас. У вучылішчы паглядзелі на мае адзнакі і не маглі зразумець, што я раблю ў іх установе. Але выбіраць не прыходзілася. Атрымала спецыяльнасць “Цеставод. Машыніст цестараз­дзелачных машын”. Вучоба была спецыфічная, але мне падабалася. Асабліва ўражвалі размахі вытворчасці, дзе мы набывалі практычныя навыкі. Столькі цэхаў! Хлебабулачны, усходніх прысмакаў, вафельны… І паўсюль дэгустацыі! (Смяецца — аўт.) Наогул, узровень адукацыі быў на высокім узроўні. Да беларусаў ставіліся прыязна, і гэта дапамагала ў чужым горадзе.

—            На культурнае жыццё часу хапала?

—            У гэтым плане Ле­нін­град — горад-мара. Архітэктурныя славутасці, выставы, тэатры, кіно ці не на кожным кроку. Калі было сумна на душы, магла проста выйсці на Неўскі праспект і гуляць гадзінамі, атрымліваючы ад гэтага неймаверную асалоду. Паступова з’явілася шмат сяброў, з якімі і цяпер выходзім на сувязь праз інтэрнэт. Але ў Ленінгра­дзе не бачыла жыллёвай перспектывы. Таму пасля года адпрацоўкі вырашыла вярнуцца ў родны горад. Уладкавалася не па спецыяльнасці — спачатку інспектарам у ЗАГС, потым у бібліятэку. Гэта быў перыяд, калі кнігі, прычым самых розных жанраў, “глытала” адну за адной. Рыхтавалася паступаць у Гомельскі педагагічны інстытут. Але нечакана пераехала ў Паставы, і планы засталіся толькі планамі.

—            Як трапілі ў наш горад?

—            Тут па размеркаванні працавала мая сястра. Прыехала да яе літаральна на некалькі дзён і пазнаёмілася са сваім будучым мужам. Гэта было каханне з першага погляду. Мы згулялі вяселле праз два тыдні пасля знаёмства. Чым заваяваў маё сэрца? Адукаванасцю, інтэлігентнасцю. У наступным годзе мы адзначым 25-годдзе сумеснага жыцця.

—            Дзе пачыналі свой шлях да прафесійных вяршынь?

—            Адразу ўладкавалася вучаніцай у хлебабулачны цэх прадпрыемства грамадскага харчавання. З вялікай цікавасцю ўбірала навуку сваіх старэйшых калег. Хутка пайшла ў дэкрэтны водпуск — адзін за адным нарадзіліся два сыны. Потым працавала поварам у дзіцячым садку, школе, вайсковай часці… У кожнай установе набыла бясцэнны вопыт.

—            Што лічыце сваім першым сапраўдным поспехам?

—            Удзел у тэлепраекце Белтэлерадыёкампаніі “Шэф-повар” у 2010 годзе. Ён сабраў паўсотні найлепшых повараў краіны. Паспрабаваць там свае сілы было вельмі цікава, хаця і хвалююча. Калі прыехала і ўбачыла ўзровень падрыхтоўкі ўдзельнікаў, адразу стала не па сабе: што тут раблю я, з правінцыі?! Але перажывала дарэмна. Журы пакарыла фаршыраванай ласінай губой. Гэта вельмі даўні рэцэпт беларускай кухні, па якім гатавала, дарэчы, упершыню. У выніку мяне адабралі ў лік 16 фіналістаў, потым — у васьмёрку. Такі поспех натхніў, дадаў упэўненасці, стаў стартам да далейшых перамог.

—            Якая ўзнагарода для вас самая каштоўная?

—            Кожная. У падрыхтоўку да любога турніру ўкладваю безліч сіл і часу, і прыемна, што гэта заўважаецца. Напрыклад, сёлета ў жніўні ўдзельнічала ў міжнароднай выстаўцы “Хлебная і кандытарская справа”. Работу з салёнага цеста рыхтавала цэлы месяц. Так ёй захапілася! Кожны дзень ляпіла па некалькі фігурак, абпальвала, падмалёўвала. У выніку атрымалася вялікая сімвалічная кампазіцыя — добры, вясёлы горад з мноствам жыхароў, мір у якім ахоўваюць два галубы (журы яе ацаніла залатым медалём — ­аўт.). Але ўсё ж узнагароды не самамэта. Самае важнае ў спаборніцтвах — знаёмствы, зносіны з калегамі, вопыт.

Майстар-повар Галіна Зямчонак: “Галоўнае — мець мару і крочыць да яе штодня”

Майстар-повар Галіна Зямчонак: “Галоўнае — мець мару і крочыць да яе штодня”

Майстар-повар Галіна Зямчонак: “Галоўнае — мець мару і крочыць да яе штодня”

Майстар-повар Галіна Зямчонак: “Галоўнае — мець мару і крочыць да яе штодня”

Майстар-повар Галіна Зямчонак: “Галоўнае — мець мару і крочыць да яе штодня”

Майстар-повар Галіна Зямчонак: “Галоўнае — мець мару і крочыць да яе штодня”

Майстар-повар Галіна Зямчонак: “Галоўнае — мець мару і крочыць да яе штодня”

—            У інтэрнэце вы часта выкладваеце фата­гра­фіі работ, выразаных з прадуктаў. 

—            Любую страву важна не толькі смачна прыгатаваць, але і прыгожа падаць. Таму карвінг (так называюць мастацтва фігурнай рэзкі прадуктаў) сёння развіваецца вельмі актыўна. Цікава гэта стала і мне. Асновам вучылася ў Мінску. Пачынала з элементарнага — кветачак, лапцікаў. Паступова ўскладняла задачы, змагла асіліць і тыя, якія раней здаваліся недасягальнымі. У чарговы раз пераканалася, што ў любой справе галоўнае — жаданне.

Колькі часу займае работа, залежыць ад яе складанасці, матэрыялу (найчасцей гэта садавіна і агародніна) і… натхнення. Люблю працаваць у спакойнай абстаноўцы, часта па начах. Бывала, што і па двое сутак не спала. Дзесьці чула: чалавек можа без сну і трое. Значыць, у мяне яшчэ ёсць суткі ў запасе!  (Смяецца — аўт.)

Майстар-повар Галіна Зямчонак: “Галоўнае — мець мару і крочыць да яе штодня”

Майстар-повар Галіна Зямчонак: “Галоўнае — мець мару і крочыць да яе штодня”

Майстар-повар Галіна Зямчонак: “Галоўнае — мець мару і крочыць да яе штодня”

Майстар-повар Галіна Зямчонак: “Галоўнае — мець мару і крочыць да яе штодня”

Майстар-повар Галіна Зямчонак: “Галоўнае — мець мару і крочыць да яе штодня”

Майстар-повар Галіна Зямчонак: “Галоўнае — мець мару і крочыць да яе штодня”

—            А як працаваць, калі няма натхнення?

—            Галоўнае — мець мару і крочыць да яе штодня. Мая цяперашняя мэта — паўдзельнічаць у кулінарнай алімпіядзе, якая раз у чатыры гады праходзіць у Германіі і збірае каля паўтары тысячы повараў з усяго свету. Гэта адзін з самых прэстыжных і знакамітых кулінарных турніраў у свеце. Некалькі гадоў назад у якасці заахвочвання за перамогу “на рэспубліцы” я атрымала бясплатную пуцёўку на яе наведванне. Проста паглядзець на гэта з боку было чымсьці нерэальным. У мяне яшчэ год наперадзе, каб ажыццявіць задуманае. Тым больш што перадумовы для гэтага ёсць.

Натхненне прыходзіць і калі чуеш станоўчыя водзывы ад наведвальнікаў. Неяк у нашым кафэ абедала дэлегацыя з Прыбалтыкі, напрыканцы мяне запрасілі ў зал, і ўсе апла­дзіравалі ў знак удзячнасці. Пасля такіх момантаў хочацца рабіць усё яшчэ лепш.

—            Якія яшчэ краіны адкрылі для сябе дзякуючы рабоце?

—            Была запрошана на выставу ў Латвію. Наведала Рыгу, яе славутасці, пакаштавала мясцовыя стравы. Не менш плённай атрымалася камандзіроўка ў Туркменістан. Нібы пабывала ў іншым свеце! Уразілі і кухня, і ўнікальная культура.

Але адусюль, дзе б ні была, з вялікай радасцю вяртаюся ў Паставы. Тут жывуць і дзве мае родныя сястры, па магчымасці прыязджае маці. Гэты горад стаў мне, напэўна, больш родным, чым той, дзе нарадзілася. Хочацца працаваць на карысць Пастаўшчыны.

—            Сярод вашых калег з райспажыўтаварыства нямала пераможцаў і прызёраў прэстыжных конкурсаў прафмайстэрства. Як лічыце, у чым аснова поспеху пастаўчан?

—            Усё дзякуючы вялікай падтрымцы, якую мы атрымліваем з боку кіраўніцтва. Старшыня райспажыўтаварыства Рыгор Арсенцьевіч Леўкавец падтрымлівае любыя ініцыятывы, што надзвычай важна. Мець здольнасці — добра, а мець магчымасці іх рэалізаваць у поўную сілу — зусім іншае. У гэтым таксама дапамагаюць першы намеснік старшыні праўлення райспажыўтаварыства Ганна Мечыславаўна Сянько, дырэктар філіяла «Каапгандаль №2» Маргарыта Дзмітрыеўна Скраблевіч і яе намеснік Крыс­ціна Мечыславаўна Красоўская. У іх заўсёды шмат ідэй, прапаноў. Яны — прафесіяналы з вялікай літары, а такія людзі натхняюць. Шмат добрых слоў магу сказаць і  ў адрас іншых калег. Адным словам, у нас ёсць каманда. У гэтым і бачу падмурак поспеху.

—            Каго лічыце сваімі галоўнымі настаўнікамі?

—            Жыццё. Мама адна гадавала мяне з сёстрамі, працавала на некалькіх работах. Таму мы выраслі самастойнымі, адказнымі за свае справы людзьмі. А ў  прафесійным плане — найперш мае пастаўскія калегі. На рабоце мне сустрэлася нямала людзей, якія імкнуліся шчыра дапамагчы. Майстры-повары Тамара Іванаўна Дзеўгуць і Іна Іванаўна Новікава дзяліліся шматлікімі сакрэтамі кухні, тлумачылі яе нюансы. І сама цяпер так раблю. Напрыклад, у інтэрнэце калегі з розных краін часта просяць парад па карвінгу. Нават у выхадны дзень не палянуюся, выражу работу, сфатаграфую, пакажу паэтапна, што да чаго. І рэцэптам фірменным падзялюся. Дабро вяртаецца. Мне таксама дапамогуць, калі ў гэтым будзе патрэба.

—            У прафесіі вы дасягнулі высокіх вяршынь. Ці ёсць такое, чаму яшчэ  хацелі б навучыцца?

—            Планаў у мяне заўсёды шмат. Цяпер у кулінарыі столькі модных кірункаў, эксперыментаў! Наогул, для мяне вельмі важна пастаянна развівацца, самаўдасканальвацца. Гэтаму ж вучу і сваіх калег — маладых повараў кафэ “Церамок”, у межах разумнага даю свабоду, пакідаю месца для творчасці. Сама з нецярпеннем чакаю паездкі ў Маскву. Сёлета мяне ўзнагародзілі бясплатным навучаннем у знакамітай “Школе шакаладу”. Хачу вывучыцца ўсім тонкасцям работы з гэтым салодкім прадуктам, а вярнуўшыся, зрабіць так, каб у “Церамку” былі свае эксклюзіўныя дэсерты. Штосьці такое, дзеля чаго кліенту хацелася б да нас вяртацца. Працягну работу над удасканаленнем асноўных страў меню.

—            Вашы адносіны да прафесіі з часам змянілася?

—            Кардынальна. Некалі саромелася, а цяпер ганаруся. Удзельнічаючы ў шматлікіх турнірах, зразумела, што прафесія повара прэстыжная. Яна творчая, запатрабаваная, усё больш папулярызуецца. У ёй працуюць шмат адукаваных, усебакова развітых людзей, якія шмат ведаюць і ўмеюць.

—            Хацелі б, каб дзеці абралі вашу прафесію?

—            Старэйшы сын са спецыяльнасцю ўжо вызначыўся — вучыцца на спартыўнага псіхолага. Малодшы будзе паступаць у наступным годзе. Кім стане — яго рашэнне. Для мяне галоўнае, каб яны мелі работу, якая ім сапраўды падабаецца. Калі працуеш з задавальненнем, то поспехі не прымусяць сябе чакаць.

Гутарыла Іна СНЯЖКОВА.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: 24 часа это - ?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Постав

Чтобы подать бесплатное объявление на Край.бай, просто наберите с мобильного телефона номер 133

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта www.ivetta.ua Разместить бесплатное объявление на нашем портале стало проще. Для этого 33

Как заработать покупая?

Хотите узнать больше? Кэшбэк – современный способ заработка Еще совсем недавно любители интернет-шопинга впервые услышали о «новомодной» бонусной системе под названием 41

Дождались тепла! До +27 ожидается по западу Беларуси 20 мая

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта pixabay.com Кратковременные дожди и грозы ожидаются в Беларуси в выходные. В субботу по 30

Сергей Чепик назначен председателем Поставского райисполкома (фото)

Хотите узнать больше? Александр Лукашенко 12 мая согласовал назначение новых руководителей местных исполнительных и распорядительных органов. Фото с сайта president.gov.by 129

Ищем супергероев в Молодечно и Сморгони!

Хотите узнать больше? Английский летний лагерь «Академия супергероев» в Молодечно Английский летний лагерь «Академия супергероев» для ребят от 8 до 12 лет начнет свою 56

Выгодные покупки. Шоп-тур в Белосток из Молодечно состоится 12 мая

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта pixabay.com Шоп-тур выходного дня в Белосток (Польша) организует автобусный парк №4 47

Родители учеников СШ №4 в Поставах: «Помогите нам сохранить школу в том же статусе!»

Хотите узнать больше? Военно-патриотический класс СШ №4 в Поставах. Фото с сайта belchas.by В этом году поставская школа №4 отметит 50-летие. Ее «изюминка» – 67

Как теперь будет выглядеть справка для бесплатного проезда школьников в Беларуси (фото)

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта lentaregion.ru На справках, по которым дети бесплатно ездят в общественном транспорте, 77