Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Пастаўскія сыры ў Сібіры на ўра

Пастаўскія сыры ў Сібіры на ўра

Амаль пяць сутак правесці ў дарозе і пераадолець 4,5 тысячы кіламетраў давялося вадзіцелям малаказавода, каб трапіць у Новасібірск на кірмаш-продаж беларускіх тавараў. І пры гэтым дамоў вярнуліся з масай прыемных уражанняў.

Арганізатарамі кірмашу-продажу, які праходзіў з 1 па 11 кастрычніка ўключна, выступілі Белкаапсаюз, аблвыканкамы і Мінскі гарвыканкам, беларускія міністэрствы, канцэрны, іншыя структуры пры садзей­нічанні аддзялення Пасольства Рэспублікі Беларусь у Ра­сійскай Федэрацыі ў Новасібірску. Аўтамабіль з 15 тонамі сыроў з Пастаў туды адправіўся загадзя, 27 верасня. Прадстаўнікі прадпрыемства — а гэта першы намеснік дырэктара ААТ “Пастаўскі малочны завод” Васіль Уладзіміравіч Катовіч і таваразнаўца Валянціна Мар’янаўна Хаткевіч — самалётам вылецелі пазней.

— У першыя дні ладзіліся бізнес-сустрэчы і індывідуальныя перамовы прадстаўнікоў беларускага боку з дзелавымі коламі Сібірскай Федэральнай акругі для садзейнічання правядзенню кірмашу-продажу і выпрацоўкі сістэмы гандлю ў рэгіёне на перспектыву, — дзяліўся падчас размовы В. У. Катовіч. — Прайшла дэгустацыя прывезенай прадукцыі, а потым яе сталі прадаваць. Для гандлю выдзелілі месца на плошчы Леніна, і гэта для беларусаў зрабілі ў парадку выключэння. Быў прадстаўлены шырокі асартымент тавараў беларускіх вытворцаў. Мы вазілі 7 сартоў сыру: “Каралеўскі”, “Беларускае золата”, “Маздамер”, “Пармезан Гранд”, “Груер”, “Галандскі” і “Расійскі”. Два апошнія расіянам добра вядомыя, упадабалі яны і ўсе іншыя. На пробу звычайна куплялі па 200-300 грамаў, а потым вярталіся і бралі цэлыя кілаграмы. Сыры ішлі на ўра, за імі выстройваліся чэргі, тавар хвалілі за яго якасць. Людзі прасілі адкрыць у горадзе нашы магазіны, а напярэдадні Новага года яшчэ раз парадаваць пастаўскай прадукцыяй.

Дарэчы, частку сыроў, нерэалізаваных падчас кірмашу-продажу, прадстаўнікі малаказавода пакінулі фірме таварыства з абмежаванай адказнасцю «Рытэйлімпарт Сібір». Па заключанай дамоўленасці ў далейшым яна будзе гандляваць пастаўскімі сырамі ў Новасібірску.

Расказаў Васіль Уладзіміравіч і пра адносіны сібіракоў да беларусаў. Жыхары паўтарамільённага горада наведвалі кірмаш, а заўважыўшы нашу палатку і машыну з лагатыпам “Паставы-гарадок”, ахвотна падыходзілі, заводзілі гаворку, знаёміліся.

Галіна ПІШЧ.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Сколько лет в веке? (ответ числом)

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Постав

Чтобы подать бесплатное объявление на Край.бай, просто наберите с мобильного телефона номер 133

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта www.ivetta.ua Разместить бесплатное объявление на нашем портале стало проще. Для этого 38

Как заработать покупая?

Хотите узнать больше? Кэшбэк – современный способ заработка Еще совсем недавно любители интернет-шопинга впервые услышали о «новомодной» бонусной системе под названием 42

Дождались тепла! До +27 ожидается по западу Беларуси 20 мая

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта pixabay.com Кратковременные дожди и грозы ожидаются в Беларуси в выходные. В субботу по 34

Сергей Чепик назначен председателем Поставского райисполкома (фото)

Хотите узнать больше? Александр Лукашенко 12 мая согласовал назначение новых руководителей местных исполнительных и распорядительных органов. Фото с сайта president.gov.by 130

Ищем супергероев в Молодечно и Сморгони!

Хотите узнать больше? Английский летний лагерь «Академия супергероев» в Молодечно Английский летний лагерь «Академия супергероев» для ребят от 8 до 12 лет начнет свою 62

Выгодные покупки. Шоп-тур в Белосток из Молодечно состоится 12 мая

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта pixabay.com Шоп-тур выходного дня в Белосток (Польша) организует автобусный парк №4 49

Родители учеников СШ №4 в Поставах: «Помогите нам сохранить школу в том же статусе!»

Хотите узнать больше? Военно-патриотический класс СШ №4 в Поставах. Фото с сайта belchas.by В этом году поставская школа №4 отметит 50-летие. Ее «изюминка» – 67

Как теперь будет выглядеть справка для бесплатного проезда школьников в Беларуси (фото)

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта lentaregion.ru На справках, по которым дети бесплатно ездят в общественном транспорте, 80