Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

У Паставах адбыўся канцэрт фіналістаў маладзёжнага вакальнага конкурсу ФПБ “Новыя галасы для любімай краіны”

У Паставах адбыўся канцэрт фіналістаў маладзёжнага вакальнага конкурсу ФПБ “Новыя галасы для любімай краіны”

28 жніўня ў раённым Доме культуры па вуліцы Станкевіча ў рамках Рэспубліканскай народна-патрыятычнай акцыі Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі “Мы — разам!” адбыўся канцэрт фіналістаў маладзёжнага вакальнага конкурсу ФПБ “Новыя галасы для любімай краіны”. Мерапрыемства было прымеркавана да Дня ведаў і прайшло падчас традыцыйнай жнівеньскай педагагічнай канферэнцыі.

Каардынатар акцыі, начальнік упраўлення і рэалізацыі спецыяльных праектаў Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі Глеб Лапіцкі адзначыў, што ў такі адказны для нашай краіны год важна нагадаць кожнаму жыхару пра тое, што калі мы разам, то ёсць і Беларусь — незалежная, моцная дзяржава. А ў ёй жывуць унікальныя людзі, якія разам працуюць, адпачываюць, займаюцца творчасцю, разам радуюцца перамогам Дар’і Домрачавай і разам робяць выбар на карысць моцнай і квітнеючай Беларусі. Усё гэта асабліва яскрава праяўляецца падчас акцыі “Мы —разам!”, якая стартавала ў канцы чэрвеня і прадаўжае свой тур па гарадах Беларусі.

У маштабным мерапрыемстве прымаюць удзел фіналісты маладзёжнага вакальнага конкурсу ФПБ “Новыя галасы — для любімай краіны” і зоркі беларускай эстрады. У Паставы з творчымі падарункамі прыехалі Наталля Камісарава, Мікалай Гомераў, Вольга Новікава, Вольга Любавіна, Кірыл Арцёменка, ­Дар’я Валадзько і папулярныя артысты: дуэт “Аляксандра і Канстанцін”, Саша Нэма, заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь Ірына Дарафеева, шоу-балет “V. I. P”.

Для многіх выступленні маладых і вядомых выканаўцаў сталі сапраўдным сюрпрызам. Асабліва ўзрушанымі былі дзве педагагічныя дынастыі, ушаноўванне якіх прымеркавалі да галоўнага сходу настаўніцтва раёна і рэспубліканскай акцыі “Мы – разам!”. Спачатку на сцэну запрасілі лынтупчан: ветэранаў педагагічнай працы былога майстра вытворчага навучання з 36-гадовым стажам Івана Якаўлевіча Чалко і яго жонку Аліну Антонаўну, якая 41 год адпрацавала настаўніцай, яе родную сястру Людмілу Антонаўну Домжа, а таксама дачок Наталлю Іванаўну Раманоўскую, Дзіяну Іванаўну Пякарскую і зяця, дырэктара СШ №4 г. Паставы Вячаслава Часлававіча Пякарскага.  Агульны педагагічны стаж гэтай дынастыі — 156 гадоў.

41 год педагагічнага стажу ў былой настаўніцы Варапаеўскай СШ Алены Дзмітрыеўны Качан. Яе дачка Святлана Пятроўна і зяць Леанід Веніямінавіч Латыш  працуюць настаўнікамі ў Навадруцкай школе. Іх агульны стаж набліжаецца да паўстагоддзя і  будзе прымнажацца, бо прафесію настаўніка выбраў сын Аляксей — студэнт гістарычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Настаўніцкія дынастыі — гэта залаты фонд раёна, людзі, вартыя шчырай  павагі  за свой прафесіяналізм, сумленнасць і шчырасць у рабоце, —  адзначыла старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў І. А. Далецкая. — Для таго каб павысіць прэстыж прафесіі настаўніка, павагу да яго творчай, ініцыятыўнай працы, у аб’яднанні і галіновым райкаме прафсаюза распрацаваны шэраг мерапрыемстваў, адно з іх — ушаноўванне педагагічных дынастый —  і праводзіцца ў рамках акцыі “Мы—разам!”.

Сямейныя дынастыі  вітаў таксама намеснік старшыні райвыканкама Ю. М. Кісялёў. Ён, у прыватнасці, падкрэсліў, што перадаваць з пакалення ў пакаленне прафе­сійнае майстэрства —  ганарова і адказна. Гэта робяць  людзі, для якіх абраная прафесія з’яўляецца справай і сэнсам усяго жыцця.

Увогуле, у той дзень педагогі Пастаўшчыны былі ўражаны ўвагай, якой акружылі іх напярэдадні свята ведаў, новага навучальнага года. Прыемна было атрым­ліваць віншаванні ад удзельнікаў канцэртнай праграмы, а самым актыўным і нераўнадушным  выканаўцы ўручалі сувеніры —  белых буслоў.

На развітанне намеснік старшыні райвыканкама Ю. М. Кісялёў і начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама А. Я. Кашырын падзякавалі гасцям за творчасць, цудоўнае выступленне, уручылі  сувеніры.

Развітваючыся, каардынатар акцыі, спявак і вядучы канцэртнай праграмы Глеб Лапіцкі падкрэсліў, што пасля Пастаў зорны дэсант пабывае яшчэ больш чым у 50 гарадах Беларусі. У асноўным гэта будуць раённыя цэнтры, дзе прыезд артыстаў заўсёды ўспрымаецца як свята.

У Паставах адбыўся канцэрт фіналістаў маладзёжнага вакальнага конкурсу ФПБ “Новыя галасы для любімай краіны”

У Паставах адбыўся канцэрт фіналістаў маладзёжнага вакальнага конкурсу ФПБ “Новыя галасы для любімай краіны”

У Паставах адбыўся канцэрт фіналістаў маладзёжнага вакальнага конкурсу ФПБ “Новыя галасы для любімай краіны”

У Паставах адбыўся канцэрт фіналістаў маладзёжнага вакальнага конкурсу ФПБ “Новыя галасы для любімай краіны”

У Паставах адбыўся канцэрт фіналістаў маладзёжнага вакальнага конкурсу ФПБ “Новыя галасы для любімай краіны”

Тэкст і фота

Пятра КУРЫЛОВІЧА.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: 24 часа это - ?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Постав

Чтобы подать бесплатное объявление на Край.бай, просто наберите с мобильного телефона номер 133

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта www.ivetta.ua Разместить бесплатное объявление на нашем портале стало проще. Для этого 29

Как заработать покупая?

Хотите узнать больше? Кэшбэк – современный способ заработка Еще совсем недавно любители интернет-шопинга впервые услышали о «новомодной» бонусной системе под названием 36

Дождались тепла! До +27 ожидается по западу Беларуси 20 мая

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта pixabay.com Кратковременные дожди и грозы ожидаются в Беларуси в выходные. В субботу по 26

Сергей Чепик назначен председателем Поставского райисполкома (фото)

Хотите узнать больше? Александр Лукашенко 12 мая согласовал назначение новых руководителей местных исполнительных и распорядительных органов. Фото с сайта president.gov.by 128

Ищем супергероев в Молодечно и Сморгони!

Хотите узнать больше? Английский летний лагерь «Академия супергероев» в Молодечно Английский летний лагерь «Академия супергероев» для ребят от 8 до 12 лет начнет свою 55

Выгодные покупки. Шоп-тур в Белосток из Молодечно состоится 12 мая

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта pixabay.com Шоп-тур выходного дня в Белосток (Польша) организует автобусный парк №4 46

Родители учеников СШ №4 в Поставах: «Помогите нам сохранить школу в том же статусе!»

Хотите узнать больше? Военно-патриотический класс СШ №4 в Поставах. Фото с сайта belchas.by В этом году поставская школа №4 отметит 50-летие. Ее «изюминка» – 63

Как теперь будет выглядеть справка для бесплатного проезда школьников в Беларуси (фото)

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта lentaregion.ru На справках, по которым дети бесплатно ездят в общественном транспорте, 74