Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Захоўваючы памяць і традыцыі. У Паставах прэзентавалі фільм і спектакль (+фота)

Захоўваючы памяць і традыцыі. У Паставах прэзентавалі фільм і спектакль (+фота)

27 жніўня ў канцэртнай зале па вуліцы Чырвонаармейскай вольных месцаў не было. Тут адбылася прэзентацыя фільма да 115-годдзя паэта Уладзіміра Дубоўкі “У думках я на Беларусь малюся” і спектакля “Як мужык жонку шукаў”.

З усёй любоўю да паэта

Вечар падрыхтавала Пастаўская раённая арганізацыя Таварыства беларускай мовы. Спачатку гледачоў прывіталі яе старшыня І. М. Пракаповіч і сябра ТБМ, бібліятэкар дзіцячай бібліятэкі імя У. Дубоўкі  Л. Ф. Сяменас, якая расказала, як здымаўся фільм. І вось ён на экране.

…Шуміць вадаспад у Манькавічах. Паўстаюць летнія краявіды мясцовай прыроды, якая некалі натхняла вялі­кага паэта. У кадры — Людміла Сяменас, якая пачынае фільм з філасофскага разважання: “Учора і заўтра. Паміж імі — сёння. Гэта масток, праз які мінулае пераходзіць у будучыню. І вялікая адказнасць на нас, цяперашнім пакаленні. Якую памяць мы захаваем? Што перададзім нашчадкам? Скарына, Колас, Купала, Быкаў, Барадулін… Іх ужо няма з намі, але іх думкі жывуць”. Не забыта і творчасць У. Дубоўкі.

У кадры вучаніца СШ № 1 Лізавета Галаўко. У вышыванцы, з васількамі ў руках, яна эмацыянальна чытае верш “Ля Мядзела ёсць возера адно”. Творы Дубоўкі ў фільме таксама дэкламуюць і іншыя пастаўскія школьнікі — Кацярына Мацюшонак, Алена Гутар, Улад Касцень, Яўген Леўшын, Роберт Урбан, Маргарыта Сяменас. А Алі­на Казаровец з Варапаева іх наогул… праспявала пад гітару.

Менш чым за дваццаць хвілін, якія доўжыўся фільм, прагучала шмат біяграфічных фактаў пра Уладзіміра Дубоўку — як добра вядомых, так і не вельмі. Ці ведалі вы, напрыклад, тое, што паэта ледзьве не напаткаў лёс прарока Маісея, якога малым паклалі ў кошык і пусцілі па рацэ? Аднойчы пяць хлапчукоў — у будучым яны сталі  сябрамі паэта — на чале са старэйшым яго братам прыйшлі ў хату з намерам пакласці дзіця ў начоўку, аднесці да вадзянога млына і пакінуць: настолькі яно дакучала сваім плачам. На шчасце, своечасова з’явілася маці. “Вось так Уладзімір Дубоўка ледзьве не трапіў на хвалі ў першыя дні жыцця, — сцвярджалася ў фільме.  — У далейшым лёс падымаў яго ажно да нябёс, але і апускаў, бадай, на самае дно жыцця”.

Неба адмерала паэту 76 гадоў. Ён скочыў Манькавіцкую пачатковую школу, Мядзельскае двухкласнае вучы­лішча, Нова-Віленскую настаўніцкую семінарыю. У 1918 годзе паступіў у Маскоўскі ўніверсітэт, але мусіў перапыніць вучобу, каб дапамагаць сям’і. Пазней працягнуў адукацыю ў вышэйшым літаратурна-мастацкім інстытуце імя В. Брусава. Сябраваў з Ясеніным, Маякоўскім. Янка Купала назаве Дубоўку беларускім Пушкіным. Ён абнавіў слоўнік беларускай мовы за кошт “ажыўлення” даўно забытых слоў. На старонках часопіса “Узвышша” нязменна звяртаў увагу на культуру мовы, раіў пазбягаць русізмаў і безгустоўных вобразаў.

Паэт-наватар займаў адказныя пасады ў прадстаўніцтве Беларусі пры Урадзе СССР, быў лектарам Камуністычнага ўніверсітэта народаў Захаду. З’яўляўся лідарам літаратурных аб’яднанняў “Маладняк” і “Узвышша”. Выдаў зборнікі “Строма”, “Там, дзе кіпарысы”, “Трысцё”, “Наля”.

У 1926 годзе на навукова-практычнай канферэнцыі па рэформе беларускага правапісу быў распаўсюджаны антыбальшавіцкі верш. Аўтарства прыпісалі Дубоўку, якога арыштавалі прама ў Крамлі. У агульнай колькасці ў лагерах і ссылках паэт правёў 28 гадоў. У няволі асвоіў каля дваццаці рабочых спецыяльнасцей. Пасля выбуху ў каменаломні цудам застаўся жывым. Але лёс аказаўся нялітасцівым да яго адзінага сына Альгерда, які падарваўся на міне. Нават пасля такіх страшных жыццёвых удараў Уладзімір Дубоўка не ўпусціў у душу бруд. У засценках НКУС не напісаў ніводнага даносу, у той час як сябры чарнілі яго на старонках газет.

Пасля вяртання з месцаў зняволення паэт шмат пісаў для дзяцей, займаўся перакладамі з мовы арыгінала Байрана, Гётэ, санетаў Шэкспіра. Жыў у Маскве, а сэрца ўсё роўна належала роднай Беларусі і Пастаўшчыне. “А колькі б дзе ні вандраваў,/ Хоць добра ўсюды і прыгожа,/ Мяне цягнула да Пастаў,/ Хацелася пабыць ля Доўжа…”, — пісаў Дубоўка. Менавіта гэтыя радкі прагучалі напрыканцы фільма. А закончыўся ён класічным узнёслым вершам “О, Беларусь, мая шыпшына”, пакладзеным на музыку.

Фільм, над якім працавалі Зміцер Лупач, Дзмітрый Юрык, Людміла Сяменас, атрымаўся непрацяглым, але вельмі інфарматыўным. Адчувалася, што яго стваральнікі ўклалі душу ў сцэнарый, а дзеці — у кожны прачытаны верш.

З гумарам пра сур’ёзнае

Другая частка вечара прысвячалася іншаму віду мастацтва — тэатральнаму. Гледачоў чакаў спектакль “Як мужык жонку шукаў”.

Аўтары аднайменнай п’есы — былыя настаўнікі Балаёўскай школы Алена Танона і Марына Каравацкая. Яна была напісана 13 гадоў назад да дзесяцігадовага юбілею літаратурнага клуба “Вытокі”, які аб’ядноўваў нямала творчых педагогаў і вучняў, і паказана мясцовымі школьнікамі. А пасля гэтага надоўга забытая.

Другое жыццё твор атрымаў дзякуючы настаўніцы беларускай мовы і літаратуры СШ № 3 Аліне Лявонаўне Латыш. Спектакль паставілі на конкурсе дзіцячых тэатраў. Потым ім зацікавілася і Пастаўская раённая аргані­зацыя ТБМ. Праўда, тэкст крыху перапрацавалі: стварылі некалькі новых запамінальных вобразаў, дадалі жартаў, “абвастрылі” ўзнятыя праблемы.

Сюжэт спектакля просты, але цікавы. Беларускі селянін Васіль, які любіць прыкласціся да бутэлькі, жыве ў пастаянных сварках са сваёй жонкай Настай. Тая вырашыла ашчаслівіць “суджанага” і развітацца з ім назаўсёды. Радасць Васіля была нядоўгай: ён не ведае, як  справіцца нават з элементарнымі хатнімі справамі. Раптам у хаце з’яўляецца дзед-чараўнік і кажа, што можа выканаць тры любыя жаданні. Спачатку селянін просіць жонку прыгожую, маладую ды фігурыстую. Але тая любіць толькі сябе, ды яшчэ і грошай на сукенкі патрабуе. Просіць іншую. І зноў промах — “нявеста” аказалася скнарай. У трэці раз захацеў жонку з Еўропы. І тут зала грымнула смехам, бо на сцэну выйшла… Канчыта Вурст. Так-так, тая самая барадатая пераможца “Еўрабачання”.

На дапамогу прыходзіць Бог і прапаноўвае выбраць спадарожніцу жыцця з чатырох жанчын, твары якіх схаваныя. У выніку Васілю дастаецца… яго жонка. Але як яна папрыгажэла! У фінале селянін адмаўляецца ад сваёй шкоднай звычкі — вылівае самагонку ў вядро.

Галоўныя ролі выканалі Яўген Леўшын і Вераніка Сіланава, астатнія —  Вадзім Шышко, Віялета Сяменас, Воля Лісіцкая, Людміла Сяменас, Уладзіслаў Гуменік. Гукавое афармленне забяспечылі Аксана Нікалаева і Арсень Леўшын.Акцёрам-аматарам, рэжысёру-пастаноўшчыку Святлане Марозавай гледачы апладзіравалі стоячы.

—            Што прымушае нас, дарослых і занятых людзей, вечарамі рэпеціраваць, а не глядзець, напрыклад, серыялы? — задала пытанне Людміла Сяменас і сама на яго адказала. — У першую чаргу, мы хочам успомніць багацце нашай роднай мовы, традыцыі, не дазволіць адысці ў нябыт таму, што імкліва страчваецца. Для гэтага не патрэбны сродкі, дастаткова энтузіязму, нераўнадушша. Калі ёсць мэта — будзе і час, і жаданне. Нават адзін чалавек здольны на многае. А калі нас будзе шмат?

Іна СНЯЖКОВА. Фота аўтара.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: 24 часа это - ?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Постав

Поставские косари победили на Чемпионате мира по сенокошению

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото из архива kraj.by На Чемпионате мира по сенокошению, который проходил в Польше, косари из 27

Ветер, температура до +26°С и дожди – погода в Беларуси на этой неделе

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта pixabay.com На предстоящей неделе ожидается неустойчивый характер погоды. Об этом 42

После трагедии в Молодечно убирать картошку на Поставщине помогают учителя. Школьников больше не задействуют

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта pxhere.com В Поставском районе на уборку картофеля вместе с сельчанами выходят учителя 40

Пересесть на велосипед и больше ходить пешком. Мядель и Вилейка поучаствуют в Европейской неделе мобильности

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта pixabay.com Молодечно и Поставы присоединились к проведению этой кампании год назад. 46

«Андрей дал мне все, что нужно женщине». История инвалида из Постав, который нашел свою любовь

Хотите узнать больше? Андрей Чепулис, его жена Алеся и мама Татьяна Васильевна. Фото с сайта vitvesti.by Жизнь Андрея Чепулиса из Постав перевернул случай: неудачно нырнув 79

Готовимся к школе вместе с магазином «Багет»

Хотите узнать больше? Готовимся к школе вместе с магазином «Багет» Меньше двух недель остается до начала учебного года – самое время купить все необходимое. Собрать 68

Как в 77 лет носить юбку с разрезом и много путешествовать. История Ванды Тюльковой из Постав

Хотите узнать больше? Ванда Тюлькова не бывает в плохом настроении. Фото портала tut.by Ванда Тюлькова не бывает в плохом настроении. На интервью пришла в кожаной юбке с 84

Рыбачьте бесплатно. Участки Западной Двины в Браславском и Поставском районах забрали у арендаторов

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта wikimedia.org Участки некоторых водотоков, ранее находившиеся в ведении арендаторов, 88