Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Пяць дзяцей, і ўсе — жаданыя

Пяць дзяцей, і ўсе — жаданыя

Як жа хвалявалася Аня Жук напярэдадні гэтай падзеі! З раённага выканаўчага камітэта паведамілі, што 3 ліпеня на ўрачыстасці з нагоды Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь, якая адбудзецца ў гарадскім парку, ёй будзе ўручаны ордэн Маці.

Указ №233 аб узнагароджанні быў падпісаны Прэзідэнтам краіны 8 чэрвеня 2015 года, а ганаровая місія ўручэння ордэна ўскладзена на старшыню райвыканкама. Той кранальны момант, напэўна, назаўсёды застанецца ў яе памяці. Узрушаная, прыняла з рук Віктара Сяргеевіча Гутарава высокую дзяржаўную ўзнагароду і раскошны букет, пачула ад кіраўніка раёна цёплыя, удзячныя словы. І тут жа на сцэну выбеглі з кветкамі павіншаваць маму ўсе яе пяцёра дзетак, уручыў букет муж. І доўга-доўга не змаўкалі шчырыя апладысменты прысутных на свяце, якіх было мноства. Маладзенькай і ўжо ардэнаноснай мамай (Ані — 33, а выглядае яна на яшчэ менш гадоў) нельга было не залюбавацца. Тоненькая, стройная, нібыта кіпарыс, з жывой хваляй распушчаных па плячах валасоў, лёгкім макіяжам на твары, яна здавалася эфектнай мадэллю, якая выйшла на подыум.

Прыехаўшы нядаўнім спякотным днём у вёску Гаўрылавічы, дзе сям’я Жук праводзіць усё лета, я ўбачыла Аню іншай — у маечцы і шортах, з сабранымі ў тугі вузел валасамі, без кроплі макіяжу, але не менш абаяльнай. Усмешлівая, прыветная, добразычлівая, яна, здаецца, выпраменьвала сонца.

— Што вы! Я сёння такая стомленая, — збянтэжылася на мае кампліменты. — Толькі што праводзілі гасцей. Мы з Андрэем займаемся і агратурызмам. Гасцявала сем чалавек з Краснадара. Яны прыязджаюць да нас каторы год запар і сталі як родныя. Бывае, што нас збіраецца ў Гаўрылавічах да 15-20 чалавек, і тады становіцца цеснавата. Але, як кажуць, у цеснаце, ды не ў крыў­дзе. Нашым гасцям вельмі падабаецца, а мы рады, што не абмінаюць нас.

І нікому не замінаюць дзеці, якіх у сям’і пяцёра. Старэйшай, Каці, — дванаццаць, меньшанькай, Крысціне, — два з паловай.

— Як рашыліся на вялікае сямейства? — пытаюся ў маладой мамы.

— Тое, што ў нас абавязкова будзе трое дзяцей, мы з Андрэем вырашылі адразу. А атрымалася, што план перавыканалі, — смяецца Аня. — Пра тое, каб перарваць цяжарнасць, нават думкі не было. Я чалавек веруючы і падпарадкоўваюся Божым запаведзям. Ды і Андрэй не дараваў бы мне такога. Таму нараджала, і ўсе нашы дзеткі — жаданыя.

А даваліся яны маме нялёгка. Кожную цяжарнасць даймаў такі моцны таксікоз, што трапляла ў бальні­цу. Тады даглядаць дзяцей дапамагалі Аніны бабуля і маці, бацькі Андрэя, якія і зараз падстаўляюць плячо. Былі і бяссонныя ночы, і хваробы малых, іх свавольствы і капрызы. Але ў размове са мной Аня нават не ўзгадвае пра гэта, а расказвае, што бачыць у кожным сваім дзіцяці, у чым яны сябе праяўляюць.

Каця, як і належыць старэйшай, найпершая маміна памочніца. Самастойная, уседлівая, летуценніца. Ёй многае падабалася, хацелася ўсё паспрабаваць. Наведвала гурткі вышывання, танцавальны. Спынілася на мастацкай школе, дзе мае вельмі добрыя поспехі. Шустры, вясёлы, добры, ласкавы, спартыўны гонар сям’і. Усё гэта пра Сашу — адзінага сына.

— А вось наша Насця, якой шэсць гадоў, вельмі правільная, — працягвае маці расказ пра дзяцей. — Пра ўсё разважае, як дарослая. Сёлета пойдзе ў першы клас. Мае здольнасці да вучобы. І ў мастацкую школу на фартэпіяна яе запісалі. Насцю бачым у музыцы, а Маргарыту — у танцах. Каардынацыя рухаў у яе ідэальная. Ну а ў чым праявіць сябе Крысці­на, пакуль сказаць цяжка. Яна ў нас усюдыісная.

Усіх сваіх дзяцей Аня і Андрэй прывучаюць да здаровага, спартыўнага ладу жыцця. У любую пару года абавязкова гуляюць на вуліцы, усё лета праводзяць у вёсцы на свежым паветры, умеюць катацца на лыжах і каньках. А як праявілі сябе ў плаванні старэйшыя — Каця і Саша! Разам з мамай і татам яны ўдзельнічалі ў абласных спаборніцтвах, якія праводзіліся летась у Віцебску ў рамках рэспубліканскага фестывалю “Залатая рыбка” на прызы вядомай беларускай плыўчыхі Аляксандры Герасімені, і занялі трэцяе месца ў сямейным заліку, дамоў вярнуліся з бронзавымі медалямі. Несумненна, што “залатых рыбак” у сям’і Жук прыбавіцца, бо летам усе дзеці плаваюць у возеры, зімой бацькі возяць іх у басейн.

— Дзеці — гэта стымул жыць і радавацца іх дасягненням, — гаварыў тата. — Напрыклад, едзем сям’ёй на спаборніцтвы, і мне не важна, як там выступім я і Аня. Галоўнае, каб праявілі сябе дзеці. І калі яны прыносяць граматы або медалі, іх узнагароды змяшчаем дома на самым бачным месцы.

У Андрэя Дзмітрыевіча як у дзелавога чалавека (ён прадпрымальнік) на сям’ю застаецца няшмат часу, таму львіная доля клопатаў кладзецца на плечы Ганны Казіміраўны.

— Мая Аня з усім спраўляецца, — з удзячнасцю гаварыў муж. — Яна працавітая і вельмі добрая, цярплівая.

Не ведаю, як бы пачувала сябе якая спешчаная гараджанка, калі б яе звезлі ў вясковы дом, дзе няма ніякіх выгод, абчапілі кучай дзяцей, паставілі ў хлеў скаціну (Жукі кожнае лета заводзяць розную жыўнасць, напрыклад, сёлета трымаюць індыкоў і трусоў), ды яшчэ панаехала б гасцей. А Аня менавіта ў такой сітуацыі і скардзіцца толькі на тое, што летам з-за мноства работы не ўдаецца прысвяціць дзецям столькі часу, колькі хацелася б. Ну а з пачаткам новага навучальнага года, калі сям’я вяртаецца ў сваю добраўпарадкаваную трохпакаёвую кватэру ў Паставах, Аня займаецца дзецьмі, так бы мовіць, па поўнай праграме. А накіроўваючая роля і дысцыпліна, адназначна, за татам. Да таго ж ён галоўны здабытчык у плане фінансаў. Хоць дзяржава аказвае мнагадзетным сем’ям немалую матэрыяльную падтрымку, Аня і Андрэй Жук найперш разлічваюць на сябе. І дбаюць не толькі пра сённяшні дзень дзяцей, але і пра іх будучыню. Падчас нашага прыезду ў Гаўрылавічы бацьку вялікага сямейства мы засталі на будоўлі — Жукі ўзводзяць прасторны дом на ўскрайку вёскі. Чаму не ў Паставах? Таму, каб быць бліжэй да прыроды, каб мець усё сваё, натуральнае.

— Гэты дом — праект усяго жыцця, — гаварыў малады гаспадар. — З-за абмежаванасці ў сродках яго ўзвядзенне ідзе марудна. Затое, калі дабудуем, якая прастора будзе! Гэта цяпер дзецям шмат месца не патрабуецца, а вырастуць, абзавядуцца сем’ямі — нас стане ў разы больш. І дом будзе аб’ядноўваць усіх. Нават калі дзеці, вырасшы, не застануцца тут жыць, яны будуць прыязджаць у госці і ведаць, што тут іх карані (дарэчы, у Гаўрылавічах у свой час жыла Аніна бабуля).

Цагліна за цаглінай расце дом, дзень за днём — Каця, Саша, Насця, Маргарыта, Крысціна. І калі выпадае рэдкі час, што ўсе яны гасцююць у бабуль і дзядулі, у доме адразу ж становіцца пуста.

— Андрэй, і што б мы рабілі, калі б у нас не было дзяцей? — спытала адным такім днём замаркочаная Аня.

— А іх не магло ў нас не быць, — пяшчотна прыхінуў Андрэй сваю палавінку. — Дзе каханне — там і дзеці.

Прычым дзеці шчаслівыя, бо яны растуць у атмасферы дабра і любові, убіраюць у сябе ўсё самае лепшае, што толькі можа быць у сям’і.

Фаіна КАСАТКІНА.

Пётр КУРЫЛОВІЧ (фота). 

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц весны?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Постав

Чтобы подать бесплатное объявление на Край.бай, просто наберите с мобильного телефона номер 133

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта www.ivetta.ua Разместить бесплатное объявление на нашем портале стало проще. Для этого 41

Как заработать покупая?

Хотите узнать больше? Кэшбэк – современный способ заработка Еще совсем недавно любители интернет-шопинга впервые услышали о «новомодной» бонусной системе под названием 43

Дождались тепла! До +27 ожидается по западу Беларуси 20 мая

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта pixabay.com Кратковременные дожди и грозы ожидаются в Беларуси в выходные. В субботу по 35

Сергей Чепик назначен председателем Поставского райисполкома (фото)

Хотите узнать больше? Александр Лукашенко 12 мая согласовал назначение новых руководителей местных исполнительных и распорядительных органов. Фото с сайта president.gov.by 130

Ищем супергероев в Молодечно и Сморгони!

Хотите узнать больше? Английский летний лагерь «Академия супергероев» в Молодечно Английский летний лагерь «Академия супергероев» для ребят от 8 до 12 лет начнет свою 62

Выгодные покупки. Шоп-тур в Белосток из Молодечно состоится 12 мая

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта pixabay.com Шоп-тур выходного дня в Белосток (Польша) организует автобусный парк №4 49

Родители учеников СШ №4 в Поставах: «Помогите нам сохранить школу в том же статусе!»

Хотите узнать больше? Военно-патриотический класс СШ №4 в Поставах. Фото с сайта belchas.by В этом году поставская школа №4 отметит 50-летие. Ее «изюминка» – 68

Как теперь будет выглядеть справка для бесплатного проезда школьников в Беларуси (фото)

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта lentaregion.ru На справках, по которым дети бесплатно ездят в общественном транспорте, 81