Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Жніво набліжаецца да фінішу

Жніво набліжаецца да фінішу

Пра тое, як у гаспадарках працуюць на фінішы жніва, выконваюць іншыя работы, карэспандэнту “Пастаўскага краю”  Пятру Курыловічу расказалі:

Міхаіл Іванавіч БУТАР, дырэктар

ААТ “Пастаўскі райаграсэрвіс”:

— Напярэдадні ўборкі на базе нашага прадпрыемства адбылася абласная нарада кіраўнікоў і  галоўных спецыялістаў райаграсэрвісаў Віцебшчыны. Былі падведзены вынікі работы за першае паўгоддзе, прадэманстраваны  падрыхтоўка ўборачнай тэхнікі, яе рэгуліроўка. Правядзенне такога мерапрыемства ў цэлым са­дзейнічала таму, што мы больш арганізавана  пачалі жніво. З першага дня ў полі працавала пяць камбайнаў. Як і ў папярэднія гады, лепшыя намалоты ў Сяргея Дунца і Васілія Чабуранава. Сяргей, напрыклад, намалаціў ужо больш за 600 тон зерня. Стараюцца таксама Сяргей Ганчар, Павел Букаў, Часлаў Пяткоўскі, Мікалай Карасік. Сярод вадзіцеляў больш за іншых перавезлі зерня Антон Шыцько і Славак Пабудка.

Зерневыя і зернебабовыя ўбраны на 715 гектарах, што складае 84% планавай плошчы. На 500 гектарах вырошчвалі азімую пшаніцу. Кожны гектар даў у сярэднім па 30 цэнтнераў. У параўнанні з іншымі гаспадаркамі ўраджайнасць не такая і высокая, але нас яна парадавала. Усяго мы намалацілі паўтары тысячы тон зерня гэтай культуры. У цэлым валавы намалот зерневых і зернебабовых перавысіў дзве тысячы тон, што больш, чым было атрымана летась за ўсю ўборку. Вузкім месцам з’яўляецца сушыльная гаспадарка. Але дзякуючы спякотнаму надвор’ю вільготнасць збожжа ўсяго да 10%, і яно ў асноўным толькі ачышчаецца. Выканалі дзяржаўны заказ па продажы збожжа. Завяршаем засыпку насення яравых культур, сяўбу рапсу, на якой  вялікім стараннем вызначаецца механізатар Васілій Чабуранаў.

Сяргей Уладзіміравіч Астапчук,

галоўны аграном ААТ “Кураполле-агра”:

— Завяршаючы жніво, у гаспадарцы адначасова актыўна вядзецца работа па падрыхтоўцы да сяўбы азімых. На 500 гектарах з тысячы глеба ўжо ўзарана. Засыпана 250 тон насення. Усяго тры дні спатрэбілася механізатару Паўлу Балту, каб на ста гектарах пасеяць азімы рапс. Зага­дзя на ўсёй плошчы былі ўнесены гліфасаты. Глебу ўзбагацілі  мінеральнымі ўдабрэннямі, якія ўносіў Віктар Давыдаў. На падрыхтоўцы глебы пастараліся Юрый Сівы і Максім Адынец. Акрамя таго, Максім паспеў папрацаваць на ворыве і дыскаванні глебы ў СВК “Андроны”. Сяўбу азімага рапсу больш чым на 100 гектарах тут таксама правёў наш механізатар Павел Болт.

Мікалай Мікалаевіч Савук,

упраўляючы Сакунскага аддзялення ААТ “Камайскі-агра”:

— Уборку зерневых у аддзяленні пачыналі Дзмітрый і Вадзім Дуброўскія і Андрэй Сакалоў. Але, намалаціўшы 242 тоны зерня, камбайн “Мега-204” Андрэя (а ён шмат гадоў працуе на  ім) выйшаў са строю. Механізатар вымушаны быў пераключыцца на іншую работу. У полі засталіся толькі Дуброўскія — бацька з сынам. Абодва старанныя, шчырыя ў працы, пастаянна ў ліку лепшых не толькі ў гаспадарцы, але і ў раёне. На ўчарашні дзень Вадзім Дуброўскі меў ужо 942 тоны зерня. Калі не здарыцца ніякай паломкі, то да вечара павінен выйсці на тысячны рубеж. Усяго на некалькі дзясяткаў тон меншы намалот у Дзмітрыя Альфонсавіча.

Камбайнеры, як і ўсе мы, задаволены сёлетнім ураджаем. Азімай пшаніцы, напрыклад, выйшла на круг больш чым па 44 цэнтнеры. Нядрэнна ўрадзіў і ячмень. Засталося ўбраць трыцікале. Усяго збожжавыя ў нас займалі 729 гектараў, 24 гектары ячменю былі пасеяны для патрэб насельніцтва. Ён абмалочаны.

У тым, што ўборка ідзе практычна без затрымкі і набліжаецца да фінішу, вялікая заслуга вадзіцеляў, механізатараў, якія адвозяць зерне ад камбайнаў. З нашых адзначыў бы  Іосіфа Цыяна, Рамана Бучаля, Мікалая Высоцкага. Амаль кожны дзень, калі ёсць патрэба, на адвозку зерня прыбываюць МАЗы з іншых аддзяленняў.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц лета?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Постав

Погода на неделю в Беларуси: до +36 °С, грозы, шквалистый ветер, возможен град

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото из архива Край.бай На этой неделе в Беларуси ожидается всплеск жары, но при этом пройдут грозы, 39

Марина Коляда из Молодечно идет в цирк «SIRIUS» в Ошмянах: «Сначала муж выиграл у вас, а теперь я!»

Хотите узнать больше? Цирк-шапито «SIRIUS» с программой «Другой цирк!» выступит в Ошмянах 23 и 24 июня Цирк-шапито «SIRIUS» с программой «Другой цирк!» выступит в Ошмянах 39

И снова розыгрыш! Вы можете выиграть билет на ночной концерт Сергея Любавина «Глаза родные» в Молодечно

Хотите узнать больше? Сергей Любавин. Фото с сайта afisha.yuga.ru Ночной концерт Сергея Любавина состоится 25 июня в 00.30 в Летнем амфитеатре Молодечно. Аккомпанировать 43

Старыя лекавыя ўпакоўкі, каробачкі ад лекавых сродкаў, старадаўнія бутэлечкі. Музей аптэкі з’явіцца у Паставах

Хотите узнать больше? Музей аптэкі з’явіцца у Паставах. Фота з сайта news.vitebsk.cc Віцебскае гандлёва-вытворчае рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства «Фармацыя» 44

В цирк-шапито «SIRIUS» в Островце идет Марина Кажура из Вилейки

Хотите узнать больше? Цирк-шапито «SIRIUS» выступит в Островце 16 и 17 июня с программой «Другой цирк!» Цирк-шапито «SIRIUS» выступит в Островце 16 и 17 июня с программой 62

Канцэрты, конкурсы і горад майстроў. Пастаўскі фестываль “Звіняць цымбалы і гармонік” пройдзе 9-11 чэрвеня (праграма)

Хотите узнать больше? Выява выкарыстана ў якасці ілюстрацыі. Фото з архіва Край.бай Асноўнымі пляцоўкамі для правядзення ХХ Міжнароднага фестывалю народнай музыкі “Звіняць 92

Чтобы подать бесплатное объявление на Край.бай, просто наберите с мобильного телефона номер 133

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта www.ivetta.ua Разместить бесплатное объявление на нашем портале стало проще. Для этого 86

Как заработать покупая?

Хотите узнать больше? Кэшбэк – современный способ заработка Еще совсем недавно любители интернет-шопинга впервые услышали о «новомодной» бонусной системе под названием 66