Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

За чатыры гады двойчы першыя

За чатыры гады двойчы першыя

Старшыня раённага выканаўчага камітэта В. С. Гутараў віншуе маладзёжны экіпаж у складзе Валерыя Ярашэвіча і Антона Міхалевіча з намалотам першай тысячы тон зерня.

9 жніўня маладзёжны экіпаж адкрытага акцыянернага таварыства “Хацілы-агра” ў складзе старшага камбайнера Валерыя Ярашэвіча і камбайнера Антона Міхалевіча першым на Пастаўшчыне намалаціў на сёлетнім жніве 1000 тон збожжа і паўтарыў свой поспех трохгадовай даўнасці. Тады Валерый і Антон таксама першымі сярод ста экіпажаў перавысілі тысячны рубеж па намалоце.

— Розніца толькі ў тым, што сёлета для гэтага спатрэбілася ўсяго дзесяць дзён, — адзначыў Валерый Ярашэвіч. — У гаспадарцы, як ніколі раней, урадзілі зерневыя. Калі, напрыклад, убіралі пшаніцу і трыцікале з ураджайнасцю 60-70 цэнтнераў з гектара, то за дзень намалочвалі ад 100 да 128 тон зерня.  І не толькі мы, але і іншыя экіпажы.

Для Пастаўшчыны гэта рэкордныя намалоты. Але, каб іх мець, трэба вельмі старацца, дакладна арганізаваць работу ў полі. Валерый расказваў, што ў іх няма затрымак з палівам, транспартам для адвозкі зерня, непатрэбных перакураў. Уборачныя машыны працуюць практычна ўвесь светлавы дзень. Затое і вынікі адпаведныя.

Павіншаваць герояў дня ў поле прыехала прадстаўнічая дэлегацыя: старшыня райвыканкама Віктар Сяргеевіч Гутараў, яго першы намеснік, начальнік райсельгасхарчу Сяргей Васільевіч Чэпік, старшыня раённай прафсаюзнай арганізацыі работнікаў аграпрамысловага комплексу Сяргей Мікалаевіч Герасіменка, першы сакратар райкама ГА “БРСМ” Іна Каралёва, журналісты мясцовых сродкаў масавай інфармацыі.

Кіраўнік раённай вертыкалі павіншаваў першых тысячнікаў з працоўным дасягненнем, пажадаў далейшага плёну ў працы, уручыў экіпажу Падзячнае пісьмо, а старшаму камбайнеру Валерыю Ярашэ­вічу — пашпарт на падарунак — халадзільнік, які папярэдне яму быў дастаўлены дадому. Звяртаючыся да прысутных, Віктар Сяргеевіч Гутараў адзначыў, што ў раёне імкнуліся да таго, каб атрымаць як мага лепшы вынік, але рэальны ўраджай, асабліва азімых, перавышае ўсе чаканні. На 13 жніўня зерневыя і зернебабовыя былі ўбраны на 53% планавай плошчы пры сярэдняй ураджайнасці больш за 39 цэнтнераў з гектара. Валавы намалот перавысіў 43 тысячы тон і да канца жніва чакаецца ў межах 77-78 тысяч тон, што стане своеасаблівым рэкордам апошніх дзесяцігоддзяў. Сфарміраваць такі ўра­джай дапамагла прырода, але галоўнае — заслуга людзей. Нягледзячы на некаторы недабор мінеральных удабрэнняў, сяўбу азімых і яравых у раёне правялі на належным агратэхнічным узроўні. Былі арганізаваны падкормкі, хімічная праполка пасеваў. З вялікай адказнасцю вяскоўцы працуюць і цяпер. Механізатары і спецыялісты не лічацца з часам, спаўна выкарыстоўваюць пагодлівае надвор’е. Разлікі паказваюць, што пры захаванні такіх кліматычных умоў і тэмпаў спатрэбіцца не больш за 10 рабочых дзён, каб убраць усё вырашчанае, выканаць дзяржаўны заказ, засыпаць неабходную колькасць насення і фуражу. В. С. Гутараў выказаў надзею, што атрад тысячнікаў у раёне будзе расці як сярод камбайнераў, так і сярод вадзіцеляў, а Валерыю Ярашэвічу  і Антону Міхалевічу асабіста пажадаў намалаціць дзве тысячы тон.

— Вельмі адметна, што менавіта ў Год моладзі ў нашым раёне тон у спаборніцтве на жніве задаюць маладыя камбайнеры і вадзіцелі, — падкрэсліла першы сакратар РК ГА “БРСМ” Іна Каралёва. — Яны працуюць не толькі ў ААТ “Хацілы-агра”, але і ў СП “Дунілавічы-агра”, ААТ “Камайскі-агра”, “Ярэва-агра”, “Сцяг Перамогі-агра”, іншых гаспадарках.

Як і прадугледжана ўмовамі раённага спаборніцтва, кіраўнік маладзёжнай арганізацыі ўручыла Валерыю Ярашэвічу і Антону Міхалевічу Грамату райкама БРСМ і грашовыя прэміі ад аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама.

У гэты дзень у ААТ “Хацілы-агра”  адбылася яшчэ адна сустрэча. Віншаванні з перавозкай першай тысячы тон збожжа новага ўраджаю атрымаў дваццаціпяцігадовы вадзіцель Андрэй Галубоўскі. І не толькі віншаванні, але і грашовую прэмію, грамату і каштоўны падарунак ад раённых арганізацый прафсаюза работнікаў АПК, грамадскіх аб’яднанняў “БРСМ” і “Белая Русь”.

За чатыры гады двойчы першыя

Андрэй Галубоўскі — першы тысячнік сярод маладых вадзіцеляў раёна.

* * *

Заахвочвальныя прэміі ад раённай арганізацыі прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу атрымаюць таксама вадзіцелі ААТ “Навасёлкі-Лучай”  Аляксандр Альхімёнак і Аляксандр Болт, якія сталі тысячнікамі ў мінулую нядзелю. Прэміі чакаюць і наступных трох камбайнераў-тысячнікаў.

Тэкст і фота Пятра КУРЫЛОВІЧА.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц лета?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Постав

Чтобы подать бесплатное объявление на Край.бай, просто наберите с мобильного телефона номер 133

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта www.ivetta.ua Разместить бесплатное объявление на нашем портале стало проще. Для этого 41

Как заработать покупая?

Хотите узнать больше? Кэшбэк – современный способ заработка Еще совсем недавно любители интернет-шопинга впервые услышали о «новомодной» бонусной системе под названием 44

Дождались тепла! До +27 ожидается по западу Беларуси 20 мая

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта pixabay.com Кратковременные дожди и грозы ожидаются в Беларуси в выходные. В субботу по 35

Сергей Чепик назначен председателем Поставского райисполкома (фото)

Хотите узнать больше? Александр Лукашенко 12 мая согласовал назначение новых руководителей местных исполнительных и распорядительных органов. Фото с сайта president.gov.by 130

Ищем супергероев в Молодечно и Сморгони!

Хотите узнать больше? Английский летний лагерь «Академия супергероев» в Молодечно Английский летний лагерь «Академия супергероев» для ребят от 8 до 12 лет начнет свою 63

Выгодные покупки. Шоп-тур в Белосток из Молодечно состоится 12 мая

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта pixabay.com Шоп-тур выходного дня в Белосток (Польша) организует автобусный парк №4 49

Родители учеников СШ №4 в Поставах: «Помогите нам сохранить школу в том же статусе!»

Хотите узнать больше? Военно-патриотический класс СШ №4 в Поставах. Фото с сайта belchas.by В этом году поставская школа №4 отметит 50-летие. Ее «изюминка» – 68

Как теперь будет выглядеть справка для бесплатного проезда школьников в Беларуси (фото)

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта lentaregion.ru На справках, по которым дети бесплатно ездят в общественном транспорте, 81