Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Пецярбург — Пятра тварэнне

Пецярбург — Пятра тварэнне

Пабываць у гэтым горадзе хацела даўно. Шмат пра яго чытала, глядзела тэлеперадачы, фільмы, здымкі ў інтэрнэце. Нядаўна мара збылася — старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў І. А. Далецкая арганізавала экскурсію для членаў прафсаюзных арганізацый устаноў культуры, адукацыі, дзярж­устаноў, цэнтральнай раённай бальніцы, сацыяльнай службы і іншых. Жадаючых аказалася так шмат, што аўтобус з Пастаў адпраўляўся ў гэты горад кожныя выхадныя тры разы запар.

Пецярбург заснаваны ў 1703 годзе царом Пятром I. Перамогшы шведаў падчас Паўночнай вайны, Пётр вырашыў замацаваць свае пазіцыі на пабярэжжы Фінскага заліва і заснаваць горад. Пошукі прывялі на Заечы востраў, дзе за тры гады была ўзведзена Петрапаўлаўская крэпасць. На яе тэрыторыі цяпер знаходзіцца асноўны выставачны комплекс Дзяржаўнага музея гісторыі Санкт-Пецярбурга. У яго ўваходзяць Петрапаўлаўскі храм, Велікакняжацкая пахавальня, Царкоўны, Ботны, Каменданцкі, Інжынерны дамы, Манетны двор, будынак турмы Трубяцкога бастыёна і іншыя збудаванні.

Усе, хто прыязджае ў Пецярбург, абавязкова наведваюць Палацавую пло­шчу. Часткай яе архітэктурнага ансамбля з’яўляецца Зімні палац. Адсюль і пачынаецца падарожжа па краінах і эпохах, памяць пра якія захоўвае ў сваіх сценах адзін з найбуйнейшых музеяў свету — Эрмітаж. Гэты музейны комплекс складаецца з пяці асноўных будынкаў з 350 заламі. Для таго каб пазнаёміцца з іх экспазіцыямі, трэба прайсці 24 кіламетры. Падлічана, што калі ля кожнага экспаната затрымацца на хвілінку і праводзіць  тут па 8 гадзін у дзень, то прагляд расцягнецца на 15 гадоў.

Асновай музея стала калекцыя з 225 карцін Кацярыны II, якую яна атрымала ў падарунак у 1764 годзе. Для захоўвання карцін і быў створаны Малы Эрмітаж. Калекцыя папаўнялася каштоўнымі камянямі, рэдкімі кнігамі, старажытнымі манетамі, іншымі экспанатамі, таму ў 1787 годзе быў пабудаваны Вялікі Эрмітаж. Будынкі Зімняга палаца і Малога Эрмітажа злучаны паміж сабой Вісячым садам, у якім мноства дрэў, насаджэнняў, кветак. У свой час давялося пабываць у многіх гарадах Еўропы, палюбавацца палацамі розных каралёў, але раскоша і непаўторнасць інтэр’ераў Эрмітажа ўразілі неймаверна.

Асобна варта сказаць пра акіянарыум Пецярбурга. У яго складзе 32 акварыумы, якія насяляюць 150 розных відаў рыб, а ўсяго іх 4500 экзэмпляраў з прэснаводных вадаёмаў Расіі, экспазіцыі з рыбамі з Паўднёвай Амерыкі, Афрыкі, Паўднёва-Усходняй Азіі, можна пазнаёміцца і з рыбамі Амазонкі. Акіянарыум — сапраўдная казка. Цэнтральны акварыум зроблены ў выглядзе празрыстага падводнага тунэля даўжынёй у 35 метраў. Аб’ём — 750 тысяч літраў вады. У ім знаходзіцца дарожка, якая рухаецца. Ідзеш, а навокал і над галавой плаваюць гіганцкія скаты, мурэны і мноства іншых рыб. З другога боку акварыум выглядае як кіназала з шырокафарматным экранам, а перад ім — лавачкі для зручнага прагляду шоу з акуламі. Многія надоўга спыняюцца каля акна-вада­спада. У двух’яруснай зале для цюленяў можна паназіраць за іх шоу ў вадзе і на пляцоўцы зверху. На заканчэнне першага дня адбылася начная экскурсія на невялікім параходзіку па Няве і яе прытоках. Начны Пецярбург заварожвае падсветкай, і апісаць словамі ўбачанае немагчыма. А як велічна разводзяцца масты!

Наступны дзень пачалі з наведвання Кранштата. Горад-порт размешчаны на востраве Котлін і іншых дробных астравах. Да 1983 года трапіць сюды было магчыма толькі водным шляхам. Цяпер пракладзена сучасная кальцавая дарога з двухкіламетровым тунэлем пад Фінскім залівам.

Затым нас чакаў Пецяргоф. Упершыню  горад упамінаецца ў 1705 годзе як «дарожны двор» і прыстань для пераезду на востраў Котлін. Тут была загарадная рэзідэнцыя Пятра з закладзеным вялікім паркам. Аснова яго планіроўкі — дзве сістэмы прамянёвых алей, якія перасякаюцца адна з другой і выхо­дзяць або да заліва, або заканчваюцца фантанам. Дакладна захоўваецца прынцып сіметрыі. Палацава-паркавы ансамбль фар­міраваўся на працягу XVIII — пачатку XIX стагоддзя і прысвячаўся перамозе Расіі ў Паўночнай вайне са шведамі. Многія параўноўваюць яго з Версалем. Але  французскаму аналагу далёка да расійскага. Самым выдатным збудаваннем з’яўляецца Вялікі пецяргофскі палац. Паркавая зона дзеліцца на Верхні і Ніжні паркі, на тэрыторыі якіх можна ўбачыць сапраўднае каралеўства фантанаў: “Самсон, які раздзірае пашчу льва”, “Адам” і “Ева”, “Фаварытны”, “Піраміда”, “Сонца”, “Парасонік”, рымскія фантаны і іншыя, каскад “Шахматная дошка”, вадзяная дарога, якая ўключаецца тры разы ў дзень.

Жыццё фантанам дае фантанны вадавод — цудоўнае стварэнне рускай гідратэхнікі ХVIII — першай паловы XIX стагоддзя. Ландшафт дазволіў стварыць самацёчную водаправодную сістэму, і пецяргофскія фантаны, у адрозненне ад версальскіх, могуць функцыянаваць пастаянна на працягу дня. Шлях вады да фантанаў пачынаецца ад мноства дробных крыніц, затым яна трапляе ў шлюз, ад якога ідзе па пецяргофскім канале да Сампсоніеўскага басейна і фантанаў. У павільёнах-вальерах, на сценах якіх захаваўся жывапіс XVIII стагоддзя,  жывуць зяблікі, чыжы, шчыглы, аўсянкі, дубаносы, а ў клетках — заморскія госці: амадзіны, рысоўкі, астрыльдзікі, канарэйкі. Таксама тут гаспадараць папугаі: аро, жако, какаду, амазоны і іншыя. У сажалцы плаваюць лебедзі, канадскія гусі і качкі. Тут цвіце мноства рэдкіх кветак.

Галоўнай асаблівасцю Верхняга парка з’яўляецца яго ідэальная сіметрыя, вада з пяці яго фантанаў падсілкоўвае вялікі каскад. Фантаны таксама размешчаны сіметрычна. Яшчэ адно ўпрыгажэнне Верхняга парка — чатыры мармуровыя скульптуры. Парк засаджаны дрэвамі, якія прывезены з розных куточкаў Расіі і з замежжа. Дрэвы фігурна пастрыжаныя. У свой час у Пецяргофе віравала прыдворнае жыццё, ладзіліся балі і гулянні для дваранскіх сем’яў.

Палац Манплезір размешчаны на беразе Фінскага заліва, быў любімым месцам Пятра. Ён называў яго “маё задавальненне”. Пасля смерці імператара палац ператварылі ў музей. Падчас Вялікай Айчыннай Пецяргоф быў практычна разбураны нямецкай артылерыяй. Пасля вайны па крупінках пачалося аднаўленне, якое працягваецца да гэтага часу.

Два дні — вельмі мала, каб убачыць усю веліч гэтых гарадоў, тым не менш станоўчых эмоцый безліч. Не цяжкай была і дарога. Экскурсанты паміж сабой знайшлі паразуменне, а вопытныя вадзіцелі аўта­транспартнага прадпрыемства № 17 Іван Сарока і Вальтар Мелец — сапраўдныя прафесіяналы сваёй справы. З імі мы адчувалі сябе камфортна і бяспечна.

Пецярбург — Пятра тварэнне

Пецярбург — Пятра тварэнне

Пецярбург — Пятра тварэнне

Пецярбург — Пятра тварэнне

Пецярбург — Пятра тварэнне

Пецярбург — Пятра тварэнне

Пецярбург — Пятра тварэнне

Анна АНІШКЕВІЧ. 

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: 24 часа это - ?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Постав

Чтобы подать бесплатное объявление на Край.бай, просто наберите с мобильного телефона номер 133

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта www.ivetta.ua Разместить бесплатное объявление на нашем портале стало проще. Для этого 41

Как заработать покупая?

Хотите узнать больше? Кэшбэк – современный способ заработка Еще совсем недавно любители интернет-шопинга впервые услышали о «новомодной» бонусной системе под названием 45

Дождались тепла! До +27 ожидается по западу Беларуси 20 мая

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта pixabay.com Кратковременные дожди и грозы ожидаются в Беларуси в выходные. В субботу по 35

Сергей Чепик назначен председателем Поставского райисполкома (фото)

Хотите узнать больше? Александр Лукашенко 12 мая согласовал назначение новых руководителей местных исполнительных и распорядительных органов. Фото с сайта president.gov.by 130

Ищем супергероев в Молодечно и Сморгони!

Хотите узнать больше? Английский летний лагерь «Академия супергероев» в Молодечно Английский летний лагерь «Академия супергероев» для ребят от 8 до 12 лет начнет свою 63

Выгодные покупки. Шоп-тур в Белосток из Молодечно состоится 12 мая

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта pixabay.com Шоп-тур выходного дня в Белосток (Польша) организует автобусный парк №4 49

Родители учеников СШ №4 в Поставах: «Помогите нам сохранить школу в том же статусе!»

Хотите узнать больше? Военно-патриотический класс СШ №4 в Поставах. Фото с сайта belchas.by В этом году поставская школа №4 отметит 50-летие. Ее «изюминка» – 69

Как теперь будет выглядеть справка для бесплатного проезда школьников в Беларуси (фото)

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта lentaregion.ru На справках, по которым дети бесплатно ездят в общественном транспорте, 82