Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Рэйдавыя групы — на варце бяспекі працы

Рэйдавыя групы — на варце бяспекі працы

Падчас наведвання малочнага завода

У адпаведнасці з пастановай Прэзідыума Савета Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі ад 29 лістапада 2012 года № 234 “Аб стане пытанняў аховы працы і ўмоў быту на вытворчасці”, пры Віцебскім абласным аб’яднанні прафсаюзаў створаны і працуюць рэйдавыя групы з ліку тэхнічных інспектараў працы галіновых прафсаюзаў. Штомесяц яны праводзяць маніторынг па стварэнні бяспечных умоў працы ў арганізацыях і на прадпрыемствах.

На мінулым тыдні такі маніторынг праведзены ў нашым раёне. Галоўныя тэхнічныя інспектары абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў аховы здароўя Святлана Кутузава, работнікаў адукацыі і навукі — Дзмітрый Лукашэвіч і работнікаў аграпрамысловага комплексу — Міхаіл Лапко наведалі аўтатранспартнае прадпрыемства №17, прыватнае прадпрыемства “Пастаўскі вытворча-мэблевы цэнтр”, СШ № 3, яслі-сад № 2, аддзел адукацыі, спорту і турызму райвыканкама, малочны завод. Асаблівая ўвага пры правядзенні маніторынгу ўдзялялася пытанням рэалізацыі арганізацыйна-тэхнічных мерапрыемстваў па ахове працы, кантролю з боку адміністрацыі і прафсаюзнага камітэта за захаваннем устаноўленага парадку перадрэйсавага медыцынскага агляду вадзіцеляў, забеспячэнню работнікаў санітарна-бытавымі памяшканнямі і іх належнаму функцыянаванню, іншым аспектам работы па ахове працы.

На малочным заводзе, дзе разам з М. С. Лапко пабывала і аўтар гэтых радкоў, найперш адбылася сустрэча з галоўным інжынерам прадпрыемства Г. П. Касценем. Георгій Пятровіч у свой час спалучаў абавязкі галоўнага інжынера з абавязкамі інжынера па тэхніцы бяспекі, таму добра ведае ўсе тонкасці справы. Менавіта дзякуючы яго намаганням, на прадпрыемстве пасады раздзялілі. Трэці год за тэхніку бяспекі на малочным заво­дзе адказвае А. Ф. Дулінец. Апошні адзначыў, што заўсёды знаходзіць паразуменне з кіраўніцтвам завода і адчувае падтрымку, сам прыкладвае нямала намаганняў для кантролю за тэхнікай бяспекі на прадпрыемстве, вялікую ўвагу надае прафілактычнай рабоце.

М. С. Лапко расказаў пра трагедыі, якія адбыліся ў вобласці за першае паўгоддзе, прычынай якіх стала грубае парушэнне элементарных правілаў тэхнікі бяспекі, засяродзіў увагу на найбольш рас­паўсю­джаных парушэннях. Затым тэхнічны інспектар пабываў на вытворчасці, азнаёміўся з умовамі працы і быту і адзначыў, што на прадпрыемстве праводзіцца адпаведная работа, якая накіравана на бяспеку працы работнікаў, даў некаторыя рэкамендацыі, аказаў метадычную дапамогу службе аховы працы.

З мэтай рэалізацыі плана работы Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі па ажыццяўленні грамадскага кантролю на прадпрыемствах і ў арганізацыях па стварэнні наймальнікамі бяспечных умоў працы рэйдавыя групы і ў далейшым будуць праводзіць маніторынгі, у тым ліку і ў нашым раёне.

Тэкст і фота

Анны АНІШКЕВІЧ.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц весны?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Постав

Марина Коляда из Молодечно идет в цирк «SIRIUS» в Ошмянах: «Сначала муж выиграл у вас, а теперь я!»

Хотите узнать больше? Цирк-шапито «SIRIUS» с программой «Другой цирк!» выступит в Ошмянах 23 и 24 июня Цирк-шапито «SIRIUS» с программой «Другой цирк!» выступит в Ошмянах 34

И снова розыгрыш! Вы можете выиграть билет на ночной концерт Сергея Любавина «Глаза родные» в Молодечно

Хотите узнать больше? Сергей Любавин. Фото с сайта afisha.yuga.ru Ночной концерт Сергея Любавина состоится 25 июня в 00.30 в Летнем амфитеатре Молодечно. Аккомпанировать 38

Старыя лекавыя ўпакоўкі, каробачкі ад лекавых сродкаў, старадаўнія бутэлечкі. Музей аптэкі з’явіцца у Паставах

Хотите узнать больше? Музей аптэкі з’явіцца у Паставах. Фота з сайта news.vitebsk.cc Віцебскае гандлёва-вытворчае рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства «Фармацыя» 36

В цирк-шапито «SIRIUS» в Островце идет Марина Кажура из Вилейки

Хотите узнать больше? Цирк-шапито «SIRIUS» выступит в Островце 16 и 17 июня с программой «Другой цирк!» Цирк-шапито «SIRIUS» выступит в Островце 16 и 17 июня с программой 56

Канцэрты, конкурсы і горад майстроў. Пастаўскі фестываль “Звіняць цымбалы і гармонік” пройдзе 9-11 чэрвеня (праграма)

Хотите узнать больше? Выява выкарыстана ў якасці ілюстрацыі. Фото з архіва Край.бай Асноўнымі пляцоўкамі для правядзення ХХ Міжнароднага фестывалю народнай музыкі “Звіняць 87

Чтобы подать бесплатное объявление на Край.бай, просто наберите с мобильного телефона номер 133

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта www.ivetta.ua Разместить бесплатное объявление на нашем портале стало проще. Для этого 74

Как заработать покупая?

Хотите узнать больше? Кэшбэк – современный способ заработка Еще совсем недавно любители интернет-шопинга впервые услышали о «новомодной» бонусной системе под названием 64

Дождались тепла! До +27 ожидается по западу Беларуси 20 мая

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта pixabay.com Кратковременные дожди и грозы ожидаются в Беларуси в выходные. В субботу по 48