Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

І пастаўчане «пабазарылі»

І пастаўчане «пабазарылі»

13 ліпеня завяршыўся XXIV Міжнародны фестываль мастацтваў “Славянскі базар у Віцебску”. На творчых і гандлёвых пляцоўках праявілі сябе і пастаўчане. На якіх менавіта, расказалі намеснік начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Ірына Францаўна Лойка і першы намеснік старшыні праўлення райспажыўтаварыства Ганна Мечыславаўна Сянько.

Усе праявы творчасці

У праграме сёлетняга фестывалю былі як традыцыйныя, правераныя часам мерапрыемствы, так і абсалютна новыя. Напрыклад, на плошчы Свабоды ўпершыню ладзілася свята “Ручнік — як лёс”. Усе раёны вобласці выступілі з праграмамі-прэзентацыямі традыцыйных ручнікоў, характэрных для свайго краю. Напрыканцы свята ўсе яны былі сшыты ў адзін. Большасць выступоўцаў прадставіла вясельныя ручнікі і ручнікі для хрэсьбін. Пастаўчане былі арыгінальнымі — прэзентавалі хлебны. Ім падчас зажынак абвязваюць першы сноп збожжа, замаўляючы на добры ўраджай, багацце і шчаслівую долю. Ручнік напярэдадні вышыла на палатне майстар Дома рамёстваў Крысціна Брэская.

На віцебскай сцэне ў той дзень таксама выступілі дзіцячая вакальная група “Фантазія” Цэнтра культуры і народнай творчасці Пастаўскага раёна, харэаграфічны калектыў раённага цэнтра дзяцей і моладзі, народны ансамбль народнай музыкі і песні “Заранка” Варапаеўскай дзіцячай школы мастацтваў.

Нашых землякоў можна было ўбачыць і на іншых мерапрыемствах. Майстар Дома рамёстваў Алена Касенка ўдзельнічала ў свяце-конкурсе народнай лялькі і цацкі “Забава-2015”. У “спаборніцтвах” вулічных тэатраў праявіў сябе народны лялечны тэатр раённага Дома культуры “Вытварашкі”. У конкурсе гульнёвых праграм “Вясёлкавы карагод” выступілі тэатральны калектыў “Сваякі” Камайскага Дома культуры, удзельнікі цыркавой студыі “Каскад”, вакальная група “Фантазія”. А які “Славянскі базар” без славутага горада майстроў? Шматлікія сувеніры пастаўскіх умельцаў на кірмашы дэманстравалі і прадавалі дырэктар Дома рамёстваў Таццяна Петух і майстрыха Алена Крывенькая.

У свяце-конкурсе тэатралізаваных брэндаў гарадоў і раёнаў вобласці “Рознакаляровая Віцебшчына” пастаўчане прадставілі фестываль народнай музыкі “Звіняць цымбалы і гармонік”, які можна смела назваць візітнай карткай нашага горада. Падчас тэатралізаванага прадстаўлення яны вярнулі гледачоў на стагоддзі назад.  На сцэну выйшлі Антоній Тызенгаўз (у яго ролі выступіў Аляксандр Макаранка), пажы, графіні і іншыя персанажы, якія расказалі пра гісторыю, традыцыі і галоўны фестываль нашага горада. Выступіў на свяце заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь фальклорны ансамбль “Паазер’е”. Пазней пастаўчане частавалі гасцей хлебам і сырам “Тызенгаўз”, развучвалі з жадаючымі бальныя танцы, праводзілі салонныя гульні і нават прапаноўвалі варажбу. Алена Крывенькая правяла майстар-клас па вырабе габелену, быў арганізаваны продаж сувеніраў.

І пастаўчане «пабазарылі»

Больш чым на 150 мільёнаў

На такую суму нагандлявалі на “Славянскім базары ў Віцебску” пастаўскія кааператары. Сёлета іх падвор’е “прапісалася” ў самым цэнтры горада. На яго тэрыторыі размяшчаліся сталы з крэсламі і палатка-рэстаран у стылі часоў Антонія Тызенгаўза. Адначасова тут маглі адпачыць каля 190 чалавек. Ім прапаноўваўся багаты асартымент кулінарнай прадукцыі з мяса, птушкі, рыбы, а таксама квас, марожанае, фрукты, агародніна, салодкія прысмакі… Пакупнікоў абслугоўвалі дзве змены работнікаў райспажыўтаварыства па 13 чалавек кожная. У складзе дэлегацыі таксама былі першы намеснік старшыні праўлення райспажыўтаварыства Г. М. Сянько, намеснік дырэктара філіяла “Каапгандаль №2” райспажыўтаварыства К. М. Красоўская, інжынер-тэхнолаг А. В. Штура, вядучы таваразнаўца Н. Л. Артамонава. Музычнае суправаджэнне на падвор’і арганізаваў дырэктар Навасёлкаўскага Цэнтра культуры Дзяніс Круглоў, які выканаў для гасцей дзясяткі песень.

І пастаўчане «пабазарылі»

Буфетчыцы кафэ «Паазер’е» і рэстарана «Світанак» Ганна Хахлова і Ірына Дзехцяронак, прадавец Тамара Крыніцкая.

13 ліпеня нашым кааператарам выпала ганаровая місія прымаць на сваім падвор’і дэлегацыю Лігі нацыянальных (рэспубліканскіх) саюзаў кааператыўных арганізацый спажыўкааперацыі краін СНД на чале з прэзідэнтам Лігі, старшынёй савета Цэнтрсаюза Расіі Яўгеніем Мікалаевічам Кузняцовым. Таксама прысутнічалі кіраўнікі праўленняў спажывецкіх кааператываў і таварыстваў з Грузіі, Казахстана, Малдовы, Украіны, гарадоў Расіі. Асаблівую цікавасць у іх выклікала тэхналогія шокавай замарозкі — пастаўчане выкарыстоўваюць яе адзіныя ў вобласці. Госці высока ацанілі і кулінарныя здольнасці аднаго з лепшых майстроў-повараў Пастаўшчыны і рэспублікі Галіны Зямчонак, сістэму і вынікі працы райспажыўтаварыства ў цэлым.

Іна СНЯЖКОВА.

Фота аўтара і Ірыны ЛОЙКА.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц весны?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Постав

И снова розыгрыш! Вы можете выиграть билет на ночной концерт Сергея Любавина «Глаза родные» в Молодечно

Хотите узнать больше? Сергей Любавин. Фото с сайта afisha.yuga.ru Ночной концерт Сергея Любавина состоится 25 июня в 00.30 в Летнем амфитеатре Молодечно. Аккомпанировать 33

Старыя лекавыя ўпакоўкі, каробачкі ад лекавых сродкаў, старадаўнія бутэлечкі. Музей аптэкі з’явіцца у Паставах

Хотите узнать больше? Музей аптэкі з’явіцца у Паставах. Фота з сайта news.vitebsk.cc Віцебскае гандлёва-вытворчае рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства «Фармацыя» 33

В цирк-шапито «SIRIUS» в Островце идет Марина Кажура из Вилейки

Хотите узнать больше? Цирк-шапито «SIRIUS» выступит в Островце 16 и 17 июня с программой «Другой цирк!» Цирк-шапито «SIRIUS» выступит в Островце 16 и 17 июня с программой 53

Канцэрты, конкурсы і горад майстроў. Пастаўскі фестываль “Звіняць цымбалы і гармонік” пройдзе 9-11 чэрвеня (праграма)

Хотите узнать больше? Выява выкарыстана ў якасці ілюстрацыі. Фото з архіва Край.бай Асноўнымі пляцоўкамі для правядзення ХХ Міжнароднага фестывалю народнай музыкі “Звіняць 85

Чтобы подать бесплатное объявление на Край.бай, просто наберите с мобильного телефона номер 133

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта www.ivetta.ua Разместить бесплатное объявление на нашем портале стало проще. Для этого 70

Как заработать покупая?

Хотите узнать больше? Кэшбэк – современный способ заработка Еще совсем недавно любители интернет-шопинга впервые услышали о «новомодной» бонусной системе под названием 63

Дождались тепла! До +27 ожидается по западу Беларуси 20 мая

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта pixabay.com Кратковременные дожди и грозы ожидаются в Беларуси в выходные. В субботу по 45

Сергей Чепик назначен председателем Поставского райисполкома (фото)

Хотите узнать больше? Александр Лукашенко 12 мая согласовал назначение новых руководителей местных исполнительных и распорядительных органов. Фото с сайта president.gov.by 185