Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Пастаўчане згулялі ў футбол з камандай тэлеканала «АНТ»

Пастаўчане згулялі ў футбол з камандай тэлеканала «АНТ»

Гэта пацвердзіў таварыскі футбольны матч паміж пастаўчанамі і камандай тэлеканала “АНТ”, які адбыўся 28 чэрвеня, у Дзень моладзі, на гарадскім стадыёне ў Паставах. Вядомыя журналісты і артысты даказалі, што з найлепшага боку могуць праяўляць сябе не толькі ў творчасці.

Трыбуны нядаўна абноўленага стадыёна такога аншлагу не бачылі даўно. Сотні пастаўчан прыйшлі сюды не толькі пабалець за прыгожы футбол, але і  ўбачыць ужывую, а не з экранаў тэлевізараў, папулярных медыйных асоб Беларусі. Сярод іх былі спявак і спартсмен, рэкардсмен Кнігі рэкордаў Гінеса Альберт Скараход, акцёр і выканаўца, аўтар песень Анатолій Длускі, музыкант, артыст і шоумен Дзядзя Ваня (ён, дарэчы, прыехаў у Паставы на матацыкле), палітычны аглядальнік тэлеканала “АНТ”, кіраўнік праграмы “Дыхание планеты” Тэнгіз Думбадзэ, спявак Дзмітрый Смольскі і іншыя.

Гонар пастаўчан абаранялі ветэраны каманды ПМЦ пад кіраўніцтвам трэнера Васілія Грантоўскага. Быў у складзе нашай дружыны і ксёндз-вікарый Пастаўскага касцёла Ежы Вільк. Ён вялікі прыхільнік здаровага ладу жыцця, неаднойчы выступаў за футбольную зборную беларускіх святароў на чэмпіянаце Еўропы і іншых прадстаўнічых турнірах.

І вось каманды на полі. Іх склад гледачам прадставіў галоўны рэдактар пастаўскага радыё Уладзімір Шык. Ён жа і каменціраваў матч. Дапамагаў яму ў гэтым вядучы праектаў АНТ “Жди меня. Беларусь” і “Легенды. Life” Іван Падрэз.

Балельшчыкам сумаваць не даводзілася. Гульня не затрымлівалася ў цэнтры поля. Абедзве каманды паказвалі хуткі, атакуючы футбол і мелі аднолькавыя шансы на перамогу. Першымі поспеху дасягнулі госці — гол у пачатку другога тайма забіў Дзмітрый Кулінковіч. Пасля яго пастаўчане актывізаваліся і адправілі ў вароты тэлевізійных зорак два безадказныя мячы — вызначыліся Юрый Галаўко і Алег Смірноў. Такім чынам, пасля фінальнага свістка на табло красаваўся лік 2:1 на карысць гаспадароў.

Паражэнне настрой мінчанам не сапсавала. Яны з задавальненнем і без аніякага ценю “зорнасці” раздавалі аўтографы і фатаграфаваліся з балельшчыкамі, дзяліліся ўражаннямі з мясцовымі журналістамі.

— Перад прыездам у Паставы ведаў, што гэта вельмі самабытны і  прыгожы горад, — расказваў Тэнгіз Думбадзэ. — Пра яго ў мяне свой успамін. Некалькі гадоў назад я рабіў серыю дакументальных фільмаў пра Латвію і браў эксклюзіўнае інтэрв’ю ў Прэзідэнта гэтай краіны. Большую частку гутаркі ён прысвяціў настальгічным успамінам пра сваю маладосць, у тым ліку і пра службу ў Паставах. Гаварыў і пра тое, што Браслаўскія азёры — адзін з самых яркіх і прыгожых успамінаў яго маладосці. Прэзідэнт дзяліўся марай: сесці за руль аўто і праехаць па вашых мясцінах. Добра яго разумею. Калі ехаў сюды на сустрэчу, бясконца захапляўся прыгажосцю, гармоніяй навокал. Як гэтым не ганарыцца? Як журналісту мне давялося пабываць на дзесяці войнах. Добра ведаю, што такое гарачыя кропкі і колькі чалавечага гора ў іх сканцэнтравана. Паверце: на свеце няма нічога даражэй за мір. Ён у руках кожнага з нас. Нам берагчы гэту краіну, мір у ёй, выхоўваць дзяцей і моладзь. Будзьце патрыётамі сваёй Айчыны, любіце сваю малую радзіму, свой утульны гарадок — і тады нам не прыйдзецца хвалявацца за будучыню Беларусі.

Пасля двух футбольных таймаў (па 35 хвілін кожны) прысутных чакаў трэці — музычны. Перад трыбунамі выступілі Анатоль Длускі, Альберт Скараход, Сяргей Собаль a.c.a. Ace Cape, Дзмітрый Смольскі, Дзядзя Ваня. У свае нумары яны актыўна падключалі пастаўчан: заахвочвалі іх спяваць разам, уцягвалі ў падтанцоўку дзетак.

— Людзі радаваліся — а значыць, мэта нашага прыезду дасягнута, — гаварыў пасля выступлення спявак Дзмітрый Смольскі. — Я неаднойчы даваў сольныя канцэрты на Пастаўшчыне і запомніў вашых гледачоў як асабліва шчырых, добразычлівых. Сёння ў гэтым яшчэ раз пераканаўся. Наогул, вельмі ўдзячны тэлеканалу “АНТ” за запрашэнне на гэты матч. Маленькія гарады прывабліваюць сваёй асаблівай утульнасцю. Некалькі гадоў назад аб’ездзіў з канцэртным турам усю Беларусь, бліжэй пазнаёміўся з беларускімі людзьмі і культурна-гістарычнай спадчынай. Даражэй за нашу краіну і эмоцый ад такіх выступленняў у мяне нічога няма.

Ад імя ўсіх пастаўчан гасцям падзякаваў намеснік старшыні райвыканкама Ю. М. Кісялёў. Ён падкрэсліў: у гэты дзень перамагло жаданне зрабіць жыццё больш яркім і актыўным, і паставіў мерапрыемства ў прыклад. Спорт у пары з творчасцю прыцягвае асаблівую ўвагу гараджан. Юрый Мікалаевіч прапанаваў зрабіць такія сустрэчы традыцыйнымі. Тэнгіз Думбадзэ запэўніў, што так яно і бу­дзе. Яму як капітану каманды напрыканцы сустрэчы ўручылі Падзячны ліст ад старшыні райвыканкама В. С. Гутарава і карціну ад пастаўскіх майстроў.

Аналагічныя футбольныя сустрэчы ўжо прайшлі ў іншых гарадах Беларусі — Дзяржынску, Гродне, Бабруйску… Тэлеканал “АНТ” плануе актыўна ладзіць іх і надалей.

Пастаўчане згулялі ў футбол з камандай тэлеканала «АНТ»

Пастаўчане згулялі ў футбол з камандай тэлеканала «АНТ»

Пастаўчане згулялі ў футбол з камандай тэлеканала «АНТ»

Пастаўчане згулялі ў футбол з камандай тэлеканала «АНТ»

Пастаўчане згулялі ў футбол з камандай тэлеканала «АНТ»

Пастаўчане згулялі ў футбол з камандай тэлеканала «АНТ»

Іна СНЯЖКОВА.

Фота аўтара.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: 24 часа это - ?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Постав

Свадьба месяца. Вилейчане Илья и Кристина Тихоновичи расписывались в парке под дождем и венчались в костеле (фото)

Хотите узнать больше? Вилейчане Илья и Кристина Тихоновичи расписывались в вилейском парке. Фото предоставлено kraj.by Кристиной Тихонович Kraj.by вместе с Вилейским 31

Под Молодечно директор «Видевщины» попался за взятку, в Сморгони рабочего засыпало землей. Неделя в объективе kraj.by

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта pixabay.com Неделя в регионе отметилась громкими событиями: коррупцией в 158

Быть или не быть остекленному балкону в Вашем доме?

Хотите узнать больше? Погода иногда подкидывает сюрпризы Все-таки планирование очень полезная штука. Никогда не знаешь, что ждет тебя завтра. Даже погода подкидывает 43

Автобусный парк Молодечно организует шоп-тур в Вильнюс по сниженной цене

Хотите узнать больше? Автобусный парк Молодечно организует шоп-тур в Вильнюс по сниженной цене 14 октября филиал автобусный парк №4 Молодечно организует однодневный 42

Купить легко: новые Renault под 0% до конца года

Хотите узнать больше? Купить легко: новые Renault под 0% до конца года Купить новый Renault сегодня как никогда легко. Покупателю надо сделать всего 3 шага, чтобы стать 31

В Беларуси – новый министр культуры

Хотите узнать больше? Юрий Бондарь. Фото с сайта minsknews.by Александр Лукашенко назначил Юрия Бондаря министром культуры Беларуси, до этого он работал ректором 129

Житель Постав воевал в Украине на стороне сепаратистов – его осудили (фото)

Хотите узнать больше? 29-летний Алексей Ершов из Постав воевал в Украине за сепаратистов. Фото с сайта news.vitebsk.cc 26 сентября Витебский областной суд приговорил 69

Я на рыбалку, дорогая!

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта pixabay.com Если рядом Вилия и Вилейское водохранилище, кто же не будет целыми 55