Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Захавала сацыяльную накіраванасць

Захавала сацыяльную накіраванасць

Начальнік вытворчасці хлебазавода Наталля Марціна і начальнік вытворчай лабараторыі Святлана Чалей (трэцяя і другая злева) з кантралёрам гатовай прадукцыі Аленай Апанасевіч, фармоўшчыцамі Ірынай Давідовіч, Крысцінай Гарус, Юліяй Андрон, цеставодам Вольгай Курта і пекарам Уладзімірам Клянцэвічам. Фота Пятра КУРЫЛОВІЧА.

На тэрыторыі нашага раёна гандлёвую дзейнасць ажыццяўляюць сотні прадпрымальнікаў, дзясяткі вялікіх і малых мага­зінаў, іншых суб’ектаў гаспадарання розных форм уласнасці. На раённае спажывецкае таварыства прыпадае 46% агульнага аб’ёму тавараабароту. На сённяшні дзень гэта, бадай, адзіная  структура, якая аказвае паслугі пераважна сельскаму насельніцтву, у тым ліку жыхарам самых аддаленых вёсак, выступае буйным пакупніком прадукцыі беларускіх прадпрыемстваў, вядзе продаж тавараў у асноўным айчыннай вытворчасці. Аднак ва ўмовах пастаянна ўзрастаючай канкурэнцыі кааператарам усё складаней утрымацца на раней заваяваных пазіцыях, асабліва ў раённым цэнтры.

Пра тое, як працуе калектыў, выконвае сваю сацыяльную місію,  напярэдадні прафесійнага свята расказаў заслужаны работнік сферы абслугоўвання Рэспублікі Беларусь, старшыня праўлення райспажыўтаварыства Рыгор Арсенцьевіч ЛЕЎКАВЕЦ:

Таму што базавае

Спажывецкая кааперацыя Пастаўшчыны, як і ў цэлым краіны, з’яўляецца адной з найбольш буйных грамадска-гаспадарчых структур, мае багатую гісторыю. Ва ўмовах сучаснай канкурэнцыі кааператары шукаюць і рэалі­зуюць новыя магчымасці па павышэнні ўзроўню і якасці гандлёвага абслугоўвання насельніцтва, павелічэнні нарыхтовак лішкаў сельскагаспадарчай і дзікарослай прадукцыі ў вяскоўцаў, мадэрнізацыі матэрыяльна-тэхнічнай базы, укараненні новых перадавых тэхналогій і павышэнні фінансавай устойлівасці ва ўсіх галінах кааператыўнай гаспадаркі. А гэта не толькі гандаль і грамадскае харчаванне, але і прамысловасць, нарыхтоўкі, транспарт, будаўніцтва. На працягу мінулага года і сёлета спажывецкая кааперацыя Пастаўшчыны займае першыя месцы ў вобласці па аб’ёме рознічнага тавараабароту, вырабе ўласнай прадукцыі грамадскага харчавання, экспарце, вытворчасці тавараў і нарыхтовак, другое — па абароце грамадскага харчавання, працуе з прыбыткам. А інакш і не можа быць, бо ў верасні 2014 года праўленне Белкаапсаюза вызначыла наша райспажыўтаварыства базавым па Віцебскай вобласці, што ўсклала на праўленне і калектыў у цэлым яшчэ большую адказнасць за дасягненне высокіх вынікаў ва ўсіх галінах дзейнасці.

Вядучае месца належыць гандлю

Летась рознічны тавараабарот склаў 305 мільярдаў 109 мільёнаў рублёў. За год на аднаго чалавека прада­дзена тавараў у сярэднім амаль на 8,2 мільёна рублёў. Спецыялісты гандлёвай галіны вядуць пастаянны пошук дадатковых рэзерваў і новых форм работы па павелічэнні аб’ёмаў рознічнага тавараабароту. У многім гэтаму садзейнічаюць актыўныя формы абслугоўвання пакупні­коў: кірмашы, выязны гандаль, а таксама продаж тавараў у крэдыт, правядзенне сумесных акцый з пастаўшчыкамі па зніжэнні гандлёвых надбавак і іншае. Усім спажывецкім якасцям і патрабаванням адпавядае ўніверсам “Родны кут” гандлёвай плошчай 504 квадратныя метры, адкрыты ў Паставах па вуліцы Савецкай. Летась праведзены рамонт 5 магазінаў, 10 аўтамагазінаў пераведзены на трохразовае абслугоўванне пакупнікоў. Для ажыццяўлення насельніцтвам безнаяўных плацяжоў дадаткова ўстаноўлена 5 тэрміналаў. Рознічны тавараабарот па сістэме разлікаў праз тэрміналы склаў за год больш за 11% ад агульнага гандлёвага тавараабароту. Адкрыты тры фірменныя секцыі. Працягваецца работа па ўстаноўцы камп’ютарных сістэм, выкладцы  тавараў з выкарыстаннем мерчэндайзінгу і іншых сучасных тэхналогій. У буйных гандлёвых аб’ектах існуе сістэма заахвочвання пакупнікоў.

У 2015 годзе аб’ём рознічнага тавараабароту гандлёвай сеткі павінен скласці 350 мільярдаў 500 мільёнаў рублёў. Зыходзячы з гэтага прагнознага паказчыка, ажыццяўляецца комплекс мерапрыемстваў па ўмацаванні пазіцый кааператараў.

Заказ – праз інтэрнэт

Састаўной часткай сістэмы спажывецкай кааперацыі з’яўляецца грамадскае харчаванне. Яго рознічны тавараабарот у мінулым годзе склаў 31 мільярд 581 мільён рублёў, або 846,7 тысячы на аднаго чалавека з ліку насельніцтва, якое абслугоўваецца. У грамадскім харчаванні за год укаранёна каля 70 рэцэптур новых вырабаў. У гандлёвую сетку адпушчана кандытарскіх і здобна-булачных вырабаў, паўфабрыкатаў, рыбнай прадукцыі на 15,3 мільярда рублёў. Нарошчванне аб’ёмаў вытворчасці ўласнай прадукцыі па-ранейшаму з’яўляецца важнейшай задачай. На сучасным этапе асабліва важна павя­лічваць яе выпуск з выкарыстаннем “шокавай” замарозкі.

Здаровае харчаванне, бяспека, якасць, асартымент, цана, сэрвісныя паслугі — вось што сёння з’яўляецца галоўным у прыцягненні кліентаў у нашы бары, кафэ, рэстаран. Сёлета будзе прадоўжана прымяненне адной з прагрэсіўных тэхналогій абслугоўвання наведвальнікаў па сістэме кейтэрынг. Навінкай стане адкрыццё віртуальнага рэстарана, у якім можна будзе зрабіць заказ праз інтэрнэт.

Многае значыць і прафесійная падрыхтоўка повараў, кандытараў, бармэнаў. У нашым спажывецкім таварыстве ў параўнанні з іншымі сярод іх найбольш майстроў, пераможцаў і прызёраў рэспубліканскіх і міжнародных конкурсаў. Іх вопыт, прафесійнае майстэрства з’яўляюцца базай, асновай для творчай, інавацыйнай дзейнасці іншых работнікаў грамадскага харчавання.

Уласнай вытворчасці

Наяўнасць моцнай матэрыяльна-тэхнічнай базы дазваляе забяспечваць насельніцтва нашага і іншых раёнаў прадукцыяй уласнай прамысловай вытворчасці. Летась яе атрымана на суму больш за 54,2 мільярда рублёў. Найбольшы аб’ём — амаль 1800 тон — займаюць хлебабулачныя вырабы. Іх асартымент налічвае каля 150 назваў.

Пасля таго, як была праведзена мадэрнізацыя каўбаснага цэха, тут забяспечваюцца глыбокая перапрацоўка сыравіны і выпуск шырокага асартыменту прадукцыі, у тым ліку па “хатніх” рэцэптах. Удзельная вага апошніх у агульным аб’ёме складае 157 тон, або больш за 80 працэнтаў. Асаблівым попытам карыстаюцца ліверна-паштэтныя каўбасныя вырабы і зельцы.

У квасільна-засолачным цэху вядзецца  перапрацоўка плодаагародніннай сыравіны: агуркоў, таматаў, капусты, перцу, яблыкаў, часнаку. Салёныя вырабы з агародніны гатуюцца як па традыцыйных для Беларусі вясковых рэцэптах, так і па спецыяльна распрацаваных з улікам венгерскіх тэхналогій. Акрамя традыцыйных салёнай агародніны і квашанай капусты, у цэху вырабляюцца часнок салёна-марынаваны, капуста марынаваная арыгінальная, салаты з агародніны — усяго больш за дзесяць назваў.

Працягваецца работа па ўдасканаленні тэхналогій вырабаў, кааперацыі з іншымі вытворцамі, у прыватнасці з фірмай “Барса” па вытворчасці сасісак для арганізацыі харчавання ў аб’ектах прыдарожнага сэрвісу. Важнейшымі застаюцца нарошчванне экспартнага патэнцыялу, эканомія  сыравінных і энергетычных рэсурсаў.

Нарыхтоўкамі займаюцца ўсе

Неад’емнай часткай усёй сістэмы спажывецкай кааперацыі з’яўляецца нарыхтоўчая галіна. Усяго летась было нарыхтавана сельскагаспадарчай прадукцыі і сыравіны амаль на 28 мільярдаў рублёў, у тым ліку ад насельніцтва — на 12,8 мільярда рублёў. Закуплена 830 тон агародніны, 4496 — бульбы, 427 — фруктаў, 2234 — металалому, 240 — макулатуры, 93 — шклабою і іншай сыравіны. Нарыхтоўкамі займаюцца практычна ўсе гандлёвыя прадпрыемствы, спецыяльныя пункты, няштатныя работнікі. Сёлета за пяць месяцаў ужо адгружана на экспарт сельгаспрадукцыі на 380 тысяч долараў ЗША. Праўленнем пастаўлена задача яшчэ больш актывізаваць гэту работу, падключыць да яе не толькі вяскоўцаў, але і фермерскія гаспадаркі. Больш шырока будзе весціся сустрэчны гандаль па продажы насельніцтву насення, саджанцаў, гербіцыдаў, мінеральных угнаенняў, палімернай плёнкі, тары, сельгасінвентару, іншых вырабаў. Рэальным клопатам пра жыхароў соцень вёсак служыць іх трохразовае на тыдзень абслугоўванне аўтамагазінамі. У трэцім квартале будзе набыты яшчэ адзін сучасны магазін на колах.

Мець свой капітал

Жыхарам раёна аказваецца каля 20 відаў платных паслуг. Іх колькасць сёлета яшчэ больш пашырылася. Летам павінен прыняць першых наведвальнікаў аб’ект агратурызму ў вёсцы Шыркі. Летась у асноўны капітал было ўкладзена 2 мільярды 561 мільён рублёў інвестыцый. Сёлета таксама вядзецца работа па ўмацаванні матэрыяльна-тэхнічнай базы. Але яна дасягнула такога ўзроўню, што цяпер важна паўней і з большай эфектыўнасцю выкарыстоўваць ужо створаны патэнцыял, мець ад яго належную аддачу. У сістэме спажывецкай кааперацыі 2015-ты аб’яўлены годам якасных паказчыкаў. Галоўны з іх — наяўнасць уласнага капіталу. Па фінансавым становішчы і будзе ацэньвацца дзейнасць усіх галін і падраздзяленняў спажывецкага таварыства.

Гэта было ўлічана і пры падрыхтоўцы да свята. Праўленне і прафсаюзны камітэт, кадравая служба пастараліся матэрыяльна заахвоціць усіх, хто ўносіць важкі ўклад  у работу сваіх калектываў і спажывецкай кааперацыі ў цэлым. Мы паважаем і цэнім працу кожнага работніка і ў гэты святочны дзень жадаем ім, а таксама ветэранам, пайшчыкам поспехаў у працы і жыцці, здароўя, шчасця і дабрабыту.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц весны?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Постав

Свадьба месяца. Вилейчане Илья и Кристина Тихоновичи расписывались в парке под дождем и венчались в костеле (фото)

Хотите узнать больше? Вилейчане Илья и Кристина Тихоновичи расписывались в вилейском парке. Фото предоставлено kraj.by Кристиной Тихонович Kraj.by вместе с Вилейским 44

Под Молодечно директор «Видевщины» попался за взятку, в Сморгони рабочего засыпало землей. Неделя в объективе kraj.by

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта pixabay.com Неделя в регионе отметилась громкими событиями: коррупцией в 168

Быть или не быть остекленному балкону в Вашем доме?

Хотите узнать больше? Погода иногда подкидывает сюрпризы Все-таки планирование очень полезная штука. Никогда не знаешь, что ждет тебя завтра. Даже погода подкидывает 47

Автобусный парк Молодечно организует шоп-тур в Вильнюс по сниженной цене

Хотите узнать больше? Автобусный парк Молодечно организует шоп-тур в Вильнюс по сниженной цене 14 октября филиал автобусный парк №4 Молодечно организует однодневный 47

Купить легко: новые Renault под 0% до конца года

Хотите узнать больше? Купить легко: новые Renault под 0% до конца года Купить новый Renault сегодня как никогда легко. Покупателю надо сделать всего 3 шага, чтобы стать 34

В Беларуси – новый министр культуры

Хотите узнать больше? Юрий Бондарь. Фото с сайта minsknews.by Александр Лукашенко назначил Юрия Бондаря министром культуры Беларуси, до этого он работал ректором 133

Житель Постав воевал в Украине на стороне сепаратистов – его осудили (фото)

Хотите узнать больше? 29-летний Алексей Ершов из Постав воевал в Украине за сепаратистов. Фото с сайта news.vitebsk.cc 26 сентября Витебский областной суд приговорил 74

Я на рыбалку, дорогая!

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта pixabay.com Если рядом Вилия и Вилейское водохранилище, кто же не будет целыми 58