Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

У Пастаў прыбавілася пабрацімаў

У Пастаў прыбавілася пабрацімаў

Незалежная, самастойная Беларусь падтрымлівае дыпламатычныя адносіны больш чым са 170 краінамі свету. Штогод расце колькасць гарадоў-пабрацімаў. Не выключэнне і Паставы, дзе нядаўна падчас міжнароднага свята музыкі прайшоў шэраг дзелавых сустрэч.

У наш горад прыехалі не толькі ўдзельнікі фестывалю, кіраўнікі творчых калектываў, але і афіцыйныя дэлегацыі гарадоў Пушкіна, Смаленск і Невель (Расійская Федэрацыя),  Рэзекне і Віесітэ (Латвійская Рэспубліка), Швянчоніс, Купішкіс, Шырвінтас, Рокішкіс, Малетай (Літоўская Рэспубліка), Йыхві (Эстонская Рэспубліка). Яны прысутнічалі на фестывальных выступленнях, прэс-канферэнцыі, азнаёміліся з работай акцыянерных таварыстваў “Пастаўскі малочны завод” і “Паставымэбля”, былі запрошаны на прыём з нагоды падпісання дагавора паміж Пастаўскім раёнам і Віесіцкай краявой думай Латвіі.

Падчас цырымоніі адзначалася, што кіраўніцтва нашага раёна вядзе актыўную работу па ўсталяванні сяброўскіх, добрасуседскіх адносін, культурных і дзелавых кантактаў з гарадамі і іншымі суб’­ектамі кіравання не толькі суседніх краін, але і далёкага замежжа. Пабрацімамі Пастаў з’яўляюцца дванаццаць гарадоў Расійскай Федэрацыі, Поль­шчы, Прыбалтыкі, Італіі і Іспаніі. Глыбока сімвалічна, што супрацоўніцтва з многімі замежнымі краінамі пачыналася дзякуючы культурным сувязям і непасрэдна Міжнароднаму фестывалю народнай музыкі “Звіняць цымбалы і гармонік”. Вось і ў заключны дзень сёлетняга музычнага форуму свае подпісы пад дагаворамі паставілі кіраўнік раённай вертыкалі Віктар Гутараў і мэр Віесіцкага муніцыпалітэта Яніс Дзімітрыеўс.

— Нам вельмі прыемна, што з кожным годам расце колькасць латышскіх самадзейных мастацкіх калектываў, якія даўно ўдзельнічаюць у фестывалі, — падкрэсліў В. Гутараў. — Пашыраецца і геаграфія прадстаўніцтва. З сённяшняга дня нашым афі­цыйным партнёрам з’яўляецца горад Віесітэ. Упэўнены, што заключэнне дагавора надасць імпульс наладжванню кантактаў ва ўсіх сферах жыцця, будзе са­дзейнічаць моцнаму сяброўству, дзелавому супрацоўніцтву.

— Віесітэ мае гарады-пабраці­мы ў Літве, Даніі, Польшчы і ва Украіне, — адзначыў Яніс Дзімітрыеўс. — Цяпер, як да сваіх, будзем ехаць і ў Беларусь  — у Паставы. Перакананы, што, пазнаёміўшыся бліжэй, розныя структуры гарадоў змогуць наладзіць непасрэдныя кантакты, знойдуць агульныя інтарэсы, якія стануць карыснымі для абодвух бакоў.

Падпісанне дагавора аб супрацоўніцтве вітала консул, кіраўнік консульства Латвійскай Рэспублікі ў Віцебску Дагнія Лацэ-Атэ. Асаблівую ўвагу яна звярнула на тое, што кантакты наладжваюцца на ўзроўні самакіраванняў, бакі самі вызначаюць магчымыя шляхі супрацоўніцтва, дзейнічаюць самастойна. Такія сувязі на практыцы аказваюцца самымі моцнымі і карыснымі.

Падчас фестывалю адбылася яшчэ адна падзея, якая ўвойдзе ў яго гісторыю.  Перад пачаткам гала-канцэрта ў гарадскім парку старшыня раённага выканаўчага камітэта Віктар Гутараў і народны артыст Беларусі, прафесар, мастацкі кіраўнік Нацыянальнага аркестра імя І. Жыновіча Міхаіл Казінец  урачыста адкрылі памятны знак, прысвечаны гарадам-пабрацімам. Ён уяўляе сабой вялізны валун, на якім прымацаваны гранітныя шыльды з гербамі і назвамі гарадоў-пабрацімаў.

У Пастаў прыбавілася пабрацімаў

У Пастаў прыбавілася пабрацімаў

Аляксандр Фінскі

Гэта вынік сумеснай работы  скульптараў Аляксандра Фінскага, Андрэя Суднікава і спецыялістаў таварыства «ПастКамень». Дарэчы, на цырымоніі ўзнага­родж­вання шмат удзячных слоў было сказана ў адрас Аляксандра Міхайлавіча. Дзякуючы яму і студэнтам Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў у гора­дзе з’явілася некалькі цікавых скульптурных кампазіцый.

Тэкст і фота Пятра КУРЫЛОВІЧА.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Спутник планеты Земля?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Постав

Поставские косари победили на Чемпионате мира по сенокошению

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото из архива kraj.by На Чемпионате мира по сенокошению, который проходил в Польше, косари из 43

Ветер, температура до +26°С и дожди – погода в Беларуси на этой неделе

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта pixabay.com На предстоящей неделе ожидается неустойчивый характер погоды. Об этом 48

После трагедии в Молодечно убирать картошку на Поставщине помогают учителя. Школьников больше не задействуют

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта pxhere.com В Поставском районе на уборку картофеля вместе с сельчанами выходят учителя 49

Пересесть на велосипед и больше ходить пешком. Мядель и Вилейка поучаствуют в Европейской неделе мобильности

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта pixabay.com Молодечно и Поставы присоединились к проведению этой кампании год назад. 55

«Андрей дал мне все, что нужно женщине». История инвалида из Постав, который нашел свою любовь

Хотите узнать больше? Андрей Чепулис, его жена Алеся и мама Татьяна Васильевна. Фото с сайта vitvesti.by Жизнь Андрея Чепулиса из Постав перевернул случай: неудачно нырнув 83

Готовимся к школе вместе с магазином «Багет»

Хотите узнать больше? Готовимся к школе вместе с магазином «Багет» Меньше двух недель остается до начала учебного года – самое время купить все необходимое. Собрать 74

Как в 77 лет носить юбку с разрезом и много путешествовать. История Ванды Тюльковой из Постав

Хотите узнать больше? Ванда Тюлькова не бывает в плохом настроении. Фото портала tut.by Ванда Тюлькова не бывает в плохом настроении. На интервью пришла в кожаной юбке с 91

Рыбачьте бесплатно. Участки Западной Двины в Браславском и Поставском районах забрали у арендаторов

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта wikimedia.org Участки некоторых водотоков, ранее находившиеся в ведении арендаторов, 93