Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Напярэдадні свята — чарговае званне

Напярэдадні свята — чарговае званне

3 ліпеня 2007 года стаў для пастаўчаніна Аляксандра Ткачэнкі асабліва запамінальным днём: ён, тады яшчэ першакурснік Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь, упершыню ўдзельнічаў у парадзе з нагоды Дня Незалежнасці ў Мінску. Пасля гэтага наш зямляк яшчэ шэсць разоў удастойваўся гонару прадстаўляць сваю ВНУ на галоўным свяце краіны. І кожны год сустракаў яго з новымі дасягненнямі.

У сям’і Аляксандра ваеннаслужачых няма, тым не менш у яго з дзяцінства асаблівае стаўленне да гэтай прафесіі. Спачатку вабілі прыгожая форма і палявая «рамантыка» збораў, у старэйшых класах прыцягвалі такія аргументы, як дзяржаўнае забеспячэнне, гарантаванае працоўнае месца, прэстыжнасць службы. Захапілі аповедам і першакурснікі акадэміі, якія праводзілі з выпускнікамі СШ № 2 прафарыентацыйныя сустрэчы.

Аляксандр канчаткова вырашыў «штурмаваць» адну з самых прэстыжных ВНУ краіны. Абраў факультэт супрацьпаветранай абароны. Конкурс на яго быў немалы, але юнак усе іспыты прайшоў паспяхова. Лічыць, што ў гэтым вялікая заслуга настаўніка па фізічнай падрыхтоўцы Леаніда Сцяпанавіча Жука, класнага кіраўніка Веры Аляксандраўны Жук, іншых педагогаў СШ № 2. Яны заклалі трывалы падмурак неабходных ведаў і ўменняў, і ім малады афіцэр за гэта вельмі ўдзячны.

Але самыя складаныя экзамены былі наперадзе. Галоўным з іх стала выпрабаванне на самастойнасць. Умовы падчас вучобы былі далёкія ад хатніх: спачатку жыццё ў казарме на сто чалавек, потым — у пакоях з 7-8 аднакурснікамі. Ладзіць з людзьмі, у любой сітуацыі быць культурным і выхаваным, а дзесьці цярплівым — у тым ліку і гэтаму навучылі курсанцкія будні.

Дыплом Аляксандр атрымаў у 2011 годзе.

—            Я вучыўся на «бюджэце» і меў шмат прывілей у параўнанні са студэнтамі іншых ВНУ, — расказваў афіцэр. — Усе пяць гадоў знаходзіўся на поўным дзяржаўным забеспячэнні. Пражыванне, харчаванне, форма былі бясплатнымі. Да таго ж атрымліваў немалую стыпендыю. Пераканаўся: атрымаць добрую адукацыю, гарантаваць сабе будучыню ў нашай краіне можа кожны, толькі было б жаданне.

Размеркаванне атрымаў у Слуцк, дзе два гады праслужыў у зенітна-ракетнай брыгадзе. У 2013-ым прапанавалі вярнуцца ў Ваенную акадэмію ў якасці курсавога афіцэра. Сёння 27-гадовы Аляксандр займае там пасаду начальніка курса. У яго падначаленні — 96 курсантаў-трэцякурснікаў. У абавязкі ўваходзіць арганізацыя іх пазавучэбнай дзейнасці, у тым ліку ідэалагічная і выхаваўчая работа. Працягвае вучыцца. Летась паступіў у магістратуру, піша дысертацыю ў галіне электроннай інжынерыі. Пасля яе абароны плануе прадоўжыць навуковую дзейнасць у ад’юнктуры (ваенны аналаг аспірантуры). Найперш — для самаадукацыі, і толькі потым — для перспектывы ў прафесіі.

У Паставах бывае нячаста. Сёлета атрымалася прыехаць у родны горад на фестываль «Звіняць цымбалы і гармонік», які падарыў шмат сустрэч і ўражанняў. Але зусім не песнямі прыцягвае малая радзіма. Тут жывуць бацькі — Іна Антонаўна і Віктар Мікалаевіч, і кожная сустрэча з імі — вялікая радасць.

Родныя і блізкія па магчымасці прыязджаюць у Дзень Незалежнасці на ваенны парад, каб раздзяліць гэты адказны і ганаровы момант з Аляксандрам. Сам ён прызнаецца, што заўсёды пасля заканчэння ўрачыстасці прымае шмат званкоў, віншаванняў. Сёлета іх будзе яшчэ больш: напярэдадні гэтага свята маладому афіцэру прысвоілі чарговае воінскае званне «капітан».

Іна СНЯЖКОВА.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: 24 часа это - ?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Постав

Чтобы подать бесплатное объявление на Край.бай, просто наберите с мобильного телефона номер 133

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта www.ivetta.ua Разместить бесплатное объявление на нашем портале стало проще. Для этого 29

Как заработать покупая?

Хотите узнать больше? Кэшбэк – современный способ заработка Еще совсем недавно любители интернет-шопинга впервые услышали о «новомодной» бонусной системе под названием 33

Дождались тепла! До +27 ожидается по западу Беларуси 20 мая

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта pixabay.com Кратковременные дожди и грозы ожидаются в Беларуси в выходные. В субботу по 26

Сергей Чепик назначен председателем Поставского райисполкома (фото)

Хотите узнать больше? Александр Лукашенко 12 мая согласовал назначение новых руководителей местных исполнительных и распорядительных органов. Фото с сайта president.gov.by 128

Ищем супергероев в Молодечно и Сморгони!

Хотите узнать больше? Английский летний лагерь «Академия супергероев» в Молодечно Английский летний лагерь «Академия супергероев» для ребят от 8 до 12 лет начнет свою 54

Выгодные покупки. Шоп-тур в Белосток из Молодечно состоится 12 мая

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта pixabay.com Шоп-тур выходного дня в Белосток (Польша) организует автобусный парк №4 46

Родители учеников СШ №4 в Поставах: «Помогите нам сохранить школу в том же статусе!»

Хотите узнать больше? Военно-патриотический класс СШ №4 в Поставах. Фото с сайта belchas.by В этом году поставская школа №4 отметит 50-летие. Ее «изюминка» – 63

Как теперь будет выглядеть справка для бесплатного проезда школьников в Беларуси (фото)

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта lentaregion.ru На справках, по которым дети бесплатно ездят в общественном транспорте, 74