Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Майстар-клас па тэме «Жыццялюбства»

Майстар-клас па тэме «Жыццялюбства»

Занятак для сябе можна знайсці заўсёды, лічыць пастаўчанка Леанарда Зянонаўна Адамовіч. У свае амаль 82 гады яна яшчэ шмат чытае і цікавіцца тэлеперадачамі, вышывае стужкамі, шые.

Дзяцінства пакінула глыбокі след у душы. І па сённяшні дзень жанчына памятае, як у вайну немцы спалілі яе Трумпічы. Людзі адбудаваліся толькі ў мірны час, але ўжо ў Вайцяхах, па суседстве. Родная ж вёска так і не паўстала з попелу. А тады, у кастрычніку 43-га, калі над ёй шугала полымя, усіх трумпічан разам з пажыткамі і скацінай па бальшаку прыгналі ў гета ў Варапаеве, дзе праз некаторы час людзей рассартавалі: адных, у тым ліку і двух братоў Леанарды Зянонаўны, вывезлі ў Германію, іншых распусцілі. Сям’ю прытулілі бедныя, але добрыя людзі з Чорнага. Такое і праз дзесяцігоддзі не забываецца.

Вайна закончылася, жыццё пакрысе стала наладжвацца. Ствараліся калгасы, і людзі ў іх працавалі. Дзеці вучыліся ў школах.

— Жылі бедна, адзяваліся сціпла — у саматканае, самаробнае, таму і трэба было ўмець прасці, ткаць, шыць, вязаць, — гаварыла Л. З. Адамовіч. — Шыць мяне навучыла вясковая суседка Вера Адольфаўна Павалковіч — ёй ужо 94 гады, і мы перазвоньваемся. А ўсё астатняе я пераняла ад сваёй бабулі, якая была вялікай майстрыхай.

І далей Леанарда Зянонаўна расказала, што па жыцці і сама заўсёды была рукадзельніцай — шыла, вязала, вышывала. Магла справіцца нават з перацяжкай мэблі. А што датычыць убораў, дык у самых модных часопісах, у тым жа “BURDA MODEN”, напрыклад, выбірала фасоны і старалася пашыць так, як на малюнку. Я слухала, а самой не верылася, што звычайная вясковая жанчына магла быць такой адукаванай у тэндэнцыях моды. Але яе дачка Ліля пацвердзі­ла: “Так, мама сапраўды выпісвала самыя модныя часопісы і карысталася імі”.

— Чытаю шмат з дзяцінства, — тлумачыла. — Дзядзька, бывала, гаварыў: “Па кніжках чытаць навучылася, а вось з газетай ці справішся?” Хацелася даказаць, што спраўлюся, таму і старалася. Хадзіла ў вясковую бібліятэку і брала ўсё, што прапаноўвалі, — беларускіх, замежных аўтараў. З’явілася цяга і да спецыяльнай літаратуры па псіхалогіі. Пераехаўшы ў горад і выйшаўшы замуж, чытаць не перастала. Часта наведвалася ў кніжны магазін. Выпісвала часопісы “Работница”, “Крестьянка”, “Работніца і сялянка”, “Цветоводство”, пазней — газеты “Аргументы и факты”, раёнку, “Друг пенсионера”. Аднойчы сын падарыў падпіску на газету “Помоги себе сам”, я яе таксама ўпадабала. Цяпер атрымліваю чатыры часопісы.

— І ўсё перачытваеце?

— А як жа! Няма таго дня, каб не чытала якога артыкула. Напрыклад, у часопісе «Психология и я» расказваецца пра жыццё. У старасці чалавека, як кажуць, сто хвароб турбуюць, і кожную толькі таблеткамі лячыць не будзеш. Вось я і імкнуся начытацца разумных парад, каб саму сябе ўмець супакоіць, настроіць на лепшы лад. У “Народном докторе” знаходжу карысныя рэцэпты. “Кудесницу” выпісваю дзеля ўнучкі. Сачу за яе манерамі адзявацца, нават “Модный приговор” па тэлевізары гляджу рэгулярна. Сёе-тое яшчэ магу і сама пашыць. Вядома, спрыт ужо не той, што ў маладосці, але…

Сустрэчу і гутарку са сваёй новай знаёмай я назвала так: “Майстар-клас па тэме “Жыццялюбства”. Леанарда Зянонаўна Адамовіч так проста і шчыра распавядала пра жыццё ва ўсіх яго праявах, раіла, як кожны дараваны дзень трэба рабіць цікавым і карысным. На развітанне не ўтрымалася і спытала пра адно з апошніх яе захапленняў — вышыванне стужкамі. З задавальненнем бабуля прынесла скрыначку з падушачкамі, карцінкамі, лілеямі, ружамі. І расказала, як пачыналася. Дачка з бібліятэкі прынесла часопіс “Цветы своими руками”. Потым яшчэ ў інтэрнэце паглядзелі разам, і справа пайшла. Цяпер бярэ паштоўку з прыгожымі кветкамі і вышывае такія ж стужкамі: пялёстак да пялёстачка, лісточак да лісточка, складвае ў букецік, мацуе.

— Хоць і заходзяць штодзень дачка з унучкай, ды і астатнія родныя даведваюцца рэгулярна пра здароўе і настрой, усё роўна без майго дзядулі мне сумнавата, — прызнаецца. — А з такімі заняткамі весялей. Не даюць забыцца пра жыццё і тэлефонныя размовы. Званю стрыечным сёстрам у Гуту, Полава, Віцебск, суседкам, якія жывуць па вуліцы Маркава. Пагавару — і быццам “на сяло” да кожнай схадзіла…

Галіна ПІШЧ.     

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Сколько лет в веке? (ответ числом)

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Постав

Из рода богатырей и староверов. История 100-летнего поставчанина (фото)

Хотите узнать больше? Житель Постав Илларион Русаловский родился в 1917 году. Фото с сайта vitvesti.by Житель Постав Илларион Русаловский родился в 1917 году. Всего на 42

Под Молодечно усыпляют собак, под Вилейкой колясочники ездят по встречке, а в Сморгони заговорила «зебра» – итоги недели

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта pixabay.com Рабочая суббота внесла коррективы в наш традиционный обзор. Трудовая неделя 56

Житель Постав Алексей Ершов вновь воюет в ДНР

Хотите узнать больше? Житель Постав Алексей Ершов вновь воюет в ДНР. Фото со страницы Алексея Ершова во ВКонтакте Поставчанин, осужденный за участие в военных действиях на 61

Ночной рынок, супермаркет и торговый центр. Шоп-тур выходного дня в Белосток из Молодечно состоится 27 октября

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта pixabay.com Шоп-тур выходного дня в Белосток (Польша) организует автобусный парк №4 46

Свадьба месяца. Вилейчане Илья и Кристина Тихоновичи расписывались в парке под дождем и венчались в костеле (фото)

Хотите узнать больше? Вилейчане Илья и Кристина Тихоновичи расписывались в вилейском парке. Фото предоставлено kraj.by Кристиной Тихонович Kraj.by вместе с Вилейским 94

Под Молодечно директор «Видевщины» попался за взятку, в Сморгони рабочего засыпало землей. Неделя в объективе kraj.by

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта pixabay.com Неделя в регионе отметилась громкими событиями: коррупцией в 242

Быть или не быть остекленному балкону в Вашем доме?

Хотите узнать больше? Погода иногда подкидывает сюрпризы Все-таки планирование очень полезная штука. Никогда не знаешь, что ждет тебя завтра. Даже погода подкидывает 82

Автобусный парк Молодечно организует шоп-тур в Вильнюс по сниженной цене

Хотите узнать больше? Автобусный парк Молодечно организует шоп-тур в Вильнюс по сниженной цене 14 октября филиал автобусный парк №4 Молодечно организует однодневный 87