Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Дзе тонка, там і рвецца

Дзе тонка, там і рвецца

“ПМЦ-Паставы” — ФК “Лепель” — 4:6

У адрозненне ад пастаўчан ФК “Лепель” у перыяд міжсезоння  сур’ёзна ўзмацніўся за кошт ігракоў з Новалукомля, загуляных у чэмпіянаце Беларусі па міні-футболе, і з наваполацкага “Нафтана”, якія цяпер служаць у лепельскім гарнізоне. А вось у гаспадароў зноў узніклі кадравыя праблемы з-за адсутнасці па розных прычынах двух асноўных футбалістаў. А ў вопытнага цэнтральнага абаронцы А. Жарскага ўжо на 10-й хвіліне абвастрылася леташняя траўма нагі, і ён не змог прадоўжыць гульню. Госці скарысталіся гэтым і правялі дзве выніковыя імклівыя контратакі.

З такім развіццём падзей наша каманда не пагадзілася, і на 32-й хвіліне апорны паўабаронца Руслан Зелянкевіч ударам у абыход сценкі са штрафнога па-майстэрску правёў прыгожы гол. Аднак госці неў­забаве зноў скарысталіся памылкай абароны ПМЦ, і Дзяніс  Бортка без перашкод правёў свой другі мяч. Пасля гэтага на цудоўным газоне стадыёна мэблевага цэнтра пайшоў адкрыты футбол, а гледачы ўзрадаваліся, калі пастаўчане разыгралі адпрацаваную камбінацыю і Арцём Цітовіч уварваўся ў штрафную, абыграў апекуна і моцна стрэліў у далёкі вугал — 2:3.

Праўда, абноўленая лінія абароны гаспадароў не паспявала за хуткімі перамяшчэннямі саперніка і перад свістком на перапынак зноў дазволіла вызначыцца нападаючаму лепяльчан Сяргею Носіку. У другой палове сустрэчы каманды прадоўжылі абмен ударамі, і пастаўчане ледзь не пераламалі ход няўдалага дагэтуль матча. Яны зноў правялі небяспечную фланговую атаку, якую завяршыў цэнтрфорвард ПМЦ Раман Мядзве­дзеў. Затым А. Цітовіч мог зраўняць лік, але яму не ўдалося перайграць вопытнага варатара, капітана гасцей. На ход барацьбы, на жаль, неўзабаве паўплывала памылка су­дзейскай брыгады, калі свой пяты гол у матчы госці правялі са становішча “па-за гульнёй”.

Засмучаныя пастаўчане ў канцоўцы таксама зноў памыліліся і яшчэ раз прапусцілі мяч, калі няўдала паспрабавалі стварыць штучны афсайд. Да гонару пастаўчан, яны змагаліся да канца, хоць выратаваць лёс матча было ўжо немагчыма. На апошніх хвілінах рашуча пайшоў наперад абаронца ПМЦ Віталь Дубін і завяршыў трапным ударам камбінацыю сваіх таварышаў. Калі б не слабая гульня ў задняй лініі, то вынік сустрэчы з моцным сапернікам мог бы быць станоўчым. Нягле­дзячы на асечку, гледачы апладысментамі право­дзілі з поля Прыходзьку (Казараўца), Місніка, Дубіна, Жылевіча (Амбразевіча), Жарскага (Павініча), Голубева (Лысёнка), Якаўлева (Лубко), Карагу (к), Зелянкевіча, Мядзведзева (Чавусава), Цітовіча (Шурко).

У гэтым туры лідар — “Полацкгаз” — страціў два ачкі на сваім полі, дзе згуляў унічыю з лікам 2:2 з глыбачанамі. У Верхня­дзвінску мясцовая “Дзвіна-Барс” з лікам 3:1 перамагла докшыцкі “Ветразь”, а сустрэча каманд Шаркаўшчыны і Міёр была перанесена. У наступным туры пастаўскія футбалісты ў суботу, 27 чэрвеня, пазмагаюцца на выездзе з міёрцамі.

Уладзімір ШЫК.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Сколько лет в веке? (ответ числом)

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Постав

Свадьба месяца. Вилейчане Илья и Кристина Тихоновичи расписывались в парке под дождем и венчались в костеле (фото)

Хотите узнать больше? Вилейчане Илья и Кристина Тихоновичи расписывались в вилейском парке. Фото предоставлено kraj.by Кристиной Тихонович Kraj.by вместе с Вилейским 26

Под Молодечно директор «Видевщины» попался за взятку, в Сморгони рабочего засыпало землей. Неделя в объективе kraj.by

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта pixabay.com Неделя в регионе отметилась громкими событиями: коррупцией в 150

Быть или не быть остекленному балкону в Вашем доме?

Хотите узнать больше? Погода иногда подкидывает сюрпризы Все-таки планирование очень полезная штука. Никогда не знаешь, что ждет тебя завтра. Даже погода подкидывает 43

Автобусный парк Молодечно организует шоп-тур в Вильнюс по сниженной цене

Хотите узнать больше? Автобусный парк Молодечно организует шоп-тур в Вильнюс по сниженной цене 14 октября филиал автобусный парк №4 Молодечно организует однодневный 42

Купить легко: новые Renault под 0% до конца года

Хотите узнать больше? Купить легко: новые Renault под 0% до конца года Купить новый Renault сегодня как никогда легко. Покупателю надо сделать всего 3 шага, чтобы стать 29

В Беларуси – новый министр культуры

Хотите узнать больше? Юрий Бондарь. Фото с сайта minsknews.by Александр Лукашенко назначил Юрия Бондаря министром культуры Беларуси, до этого он работал ректором 129

Житель Постав воевал в Украине на стороне сепаратистов – его осудили (фото)

Хотите узнать больше? 29-летний Алексей Ершов из Постав воевал в Украине за сепаратистов. Фото с сайта news.vitebsk.cc 26 сентября Витебский областной суд приговорил 69

Я на рыбалку, дорогая!

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта pixabay.com Если рядом Вилия и Вилейское водохранилище, кто же не будет целыми 53