Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

“Моладзь — рухавік прагрэсу

“Моладзь — рухавік прагрэсу

Абвяшчэнне 2015-га Годам моладзі прыцягвае дадатковую ўвагу органаў дзяржаўнага кіравання, шырокай грамадскасці да пытанняў рэалізацыі маладзёжнай палітыкі ў Рэспубліцы Беларусь. У гэтым не сумняваецца намеснік старшыні райвыканкама Ю. М. Кісялёў. З ім карэспандэнт “ПК” Іна СНЯЖКОВА сустрэлася напярэдадні Дня моладзі і пацікавілася пра поспехі, дасягненні, праблемы самай актыўнай і ініцыятыўнай катэгорыі грамадзян Пастаўшчыны. 

—            Юрый Мікалаевіч, чаму, на Ваш погляд, прынята рашэнне абвясціць сёлетні год Годам моладзі?

—            Маладзёжная палітыка — важны элемент дзяржаўнай палітыкі ў галіне сацыяльнага, эканамічнага і культурнага развіцця Рэспублікі Беларусь. Вялікая ўвага ёй удзялялася і ў папярэднія гады. У кіраўніцтва краіны ёсць разуменне таго, што моладзь — асноўны патэнцыял грамадства, рухавік прагрэсу, крыніца новых ідэй і адказаў на набалелыя пытанні. Таму сёння, у няпросты для сусветнай, і ў прыватнасці беларускай, эканомікі час неабходна ствараць адпаведныя ўмовы для развіцця, самарэалізацыі, раскрыцця творчага патэнцыялу маладых людзей.

—            Ці шмат моладзі пражывае на Пастаўшчыне?

—            У нашым раёне больш за 6700 жыхароў ва ўзросце ад 14 да 31 года. Гэта школьнікі, навучэнцы прафтэхкаледжа, спецыялісты народнагаспадарчага комплексу, рабочыя. Пераважная іх большасць (амаль 5 тысяч) маюць гарадскую прапіску. Штогод колькасць маладых работнікаў раёна папаўняецца 150-170 выпускнікамі вышэйшых, сярэднеспецыяльных, прафесійна-тэхнічных навучальных устаноў Беларусі. Многія застаюцца на працоўных месцах і пасля абавязковага тэрміну адпрацоўкі. Часцей гэта ўраджэнцы Пастаўшчыны. А вось іншагароднія “прырастаюцца” радзей. Ключавую ролю адыгрывае жыллёвае пытанне. Раённая выканаўчая ўлада, наколькі можа, дапамагае ў яго вырашэнні.

—            Многае залежыць і ад працадаўцаў…

—            Мы маем нямала станоўчых прыкладаў падтрымкі кіраўнікамі моладзі. У калектыўных дагаворах УП ЖКГ, лясгаса, райспажыўтаварыства, ААТ “Паставымэбля”, Пастаўскай ЦРБ, сельгаспрадпрыемстваў “Навасёлкі-Лучай”, “Кураполле-агра” і некаторых іншых прадугледжаны шэраг ільгот і дадатковых выплат маладым спецыялістам і работнікам, якія завочна атрымліваюць адукацыю, а таксама маладым сем’ям — у сувязі з уступленнем у шлюб і нараджэннем дзіцяці, наймам жылля і будаўніцтвам уласнага.

Асабліва вялікую ўвагу рабоце з моладдзю надае галоўны ўрач цэнтральнай раённай бальніцы Уладзімір Мікалаевіч Чакавы. Ва ўстанове склаліся добрыя традыцыі настаўніцтва, і гэта спрыяе прафесійнаму росту спецыялістаў. Як вынік — кіраўніцтва давярае маладым. Адразу тры маладыя работнікі — Вольга Налётава, Аляксандр Сварцэвіч і Генадзій Васюковіч — займаюць у райбальніцы адказныя пасады загадчыкаў аддзяленняў. Такая практыка сябе апраўдвае. Заўважае сумленных, працавітых маладых работнікаў і райвыканкам. Многія з іх уключаны ў перспектыўны кадравы рэзерв.

—            Дзе праяўляе сябе пастаўская моладзь?

—            У самых розных сферах. Сярод старшакласнікаў нямала прызёраў розных этапаў прадметных алімпіяд. Таксама мы ганарымся выхаванцамі дзіцячай школы мастацтваў імя А. Тызенгаўза, спартсменамі, у тым ліку каратыстамі і футбалістамі, якія паспяхова прадстаўляюць Пастаўшчыну і на міжнародным узроўні. Радуе сваімі справамі раённая арганізацыя ГА “БРСМ”, якая сёння аб’ядноўвае 1203 чалавекі, мае 83 пярвічныя арганізацыі. Асабліва высокіх поспехаў іх актывісты дасягнулі ў арганізацыі працоўнай занятасці моладзі. Пастаўскі раённы штаб па каардынацыі дзейнасці студэнцкіх атрадаў па выніках працоўнага семестра тройчы прызнаваўся лепшым на Віцебшчыне. Нямала перамог і ў іншых намінацыях. Летась мы наогул адзначаны на рэспубліканскім узроўні. Гэта вынік вялікай працы. Сёння яна працягваецца.

—            Якія новыя ініцыятывы рэалізаваны ў раёне ў Год моладзі?

—            Адна з самых знакавых падзей — стварэнне пры раённым Савеце дэпутатаў Маладзёжнай палаты з ліку актывістаў-школьнікаў. Прайшоў шэраг мерапрыемстваў, прымеркаваных да знамянальных дат, а таксама акцый, творчых конкурсаў і конкурсаў прафесійнага майстэрства. Сярод самых актыўных — УП ЖКГ, лясгас, “Завод “Беліт”, ААТ “Навасёлкі-Лучай” і “Камайскі-агра”. У грамадскае жыццё раёна актыўна ўключыліся маладыя работнікі Яўген Скрыдлеўскі, Ігар Гіль, Вераніка Харужая, Ірына Банькоўская, Святлана Каладзяжная і іншыя.

Запланавана правядзенне мала­дзёжнага форуму і раённага свята, прымеркаванага да Года моладзі, падчас якога будуць заахвочаны прадстаўнікі найлепшых пярвічных арганізацый БРСМ. Асноўную работу ў аргані­зацыі маладзёжных мерапрыемстваў выконваюць галоўны спецыяліст ад­дзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Святлана Уладзіміраўна Падгайская, актывісты райкама БРСМ, у першую чаргу — яго першы і другі сакратары Іна Каралёва і Вераніка Казлоўская. Яны шчыра захоплены сваёй працай — і гэта галоўнае. Заўсёды падключаюцца іншыя аддзелы райвыканкама, прадпрыемствы раёна.

—   Год моладзі супаў з годам святкавання 70-годдзя Вялікай Перамогі.

—            Гэта знакава. Маладыя людзі памятаюць пра гераізм сваіх продкаў і шануюць памяць пра іх. Сёлета яны ўдзельнічалі ў закладцы некалькіх алей, у аўтапрабегу “Памяці загінуўшым героям”, добраўпарадкоўвалі воінскія пахаванні, сустракаліся з ветэранамі, выступалі на галоўных раённых урачыстасцях… Упэўнены, што ў гэтым кірунку яны праявяць сябе і далей.

—            Вашы пажаданні маладым пастаўчанам.

—           Заўсёды імкнуцца да самаўдасканалення, не шкадаваць сіл для дасягнення пастаўленых задач, быць ініцыятыўнымі, творчымі, актыўнымі ва ўсіх справах — каб дома вамі ганарылі­ся бацькі, а на рабоце — калегі.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц лета?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Постав

Чтобы подать бесплатное объявление на Край.бай, просто наберите с мобильного телефона номер 133

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта www.ivetta.ua Разместить бесплатное объявление на нашем портале стало проще. Для этого 33

Как заработать покупая?

Хотите узнать больше? Кэшбэк – современный способ заработка Еще совсем недавно любители интернет-шопинга впервые услышали о «новомодной» бонусной системе под названием 40

Дождались тепла! До +27 ожидается по западу Беларуси 20 мая

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта pixabay.com Кратковременные дожди и грозы ожидаются в Беларуси в выходные. В субботу по 30

Сергей Чепик назначен председателем Поставского райисполкома (фото)

Хотите узнать больше? Александр Лукашенко 12 мая согласовал назначение новых руководителей местных исполнительных и распорядительных органов. Фото с сайта president.gov.by 129

Ищем супергероев в Молодечно и Сморгони!

Хотите узнать больше? Английский летний лагерь «Академия супергероев» в Молодечно Английский летний лагерь «Академия супергероев» для ребят от 8 до 12 лет начнет свою 56

Выгодные покупки. Шоп-тур в Белосток из Молодечно состоится 12 мая

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта pixabay.com Шоп-тур выходного дня в Белосток (Польша) организует автобусный парк №4 46

Родители учеников СШ №4 в Поставах: «Помогите нам сохранить школу в том же статусе!»

Хотите узнать больше? Военно-патриотический класс СШ №4 в Поставах. Фото с сайта belchas.by В этом году поставская школа №4 отметит 50-летие. Ее «изюминка» – 66

Как теперь будет выглядеть справка для бесплатного проезда школьников в Беларуси (фото)

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта lentaregion.ru На справках, по которым дети бесплатно ездят в общественном транспорте, 77