Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Перапляліся гісторыя і сучаснасць (+фота)

Перапляліся гісторыя і сучаснасць (+фота)

Сёлета для многіх дзясяткаў жыхароў вуліц Чырвонаармейскай і Вакзальнай у Паставах апошні майскі дзень стаў асабліва памятным. Дзякуючы работнікам раённага Дома культуры яны дакрануліся да багатай гісторыі вуліц, прадпрыемстваў, арганізацый і ўстаноў, размешчаных на іх, пазнаёміліся са старажыламі, цікавымі сем’ямі і людзьмі, якія выклікалі ў прысутных захапленне і пачуццё гонару.

Названыя вуліцы — гэта своеасаблівыя вароты ў горад, яго галоўныя  транспартныя артэрыі. Яны вызначаюцца не толькі сваёй старажытнасцю, але і забудовай, добраўпарадкаванасцю, інтэнсіўнасцю руху, наяўнасцю  жыццёва важных арганізацый, такіх, як “Паставымэбля”, завод “Беліт”, прадпрыемства меліярацыйных сістэм, філіял “ДЭУ-33”, райбыткамбінат, лясгас, раён электрычных сетак, “Энергазбыт”, чыгуначная станцыя, дзіцячая школа мастацтваў імя А. Тызенгаўза, Дом рамёстваў “Стары млын” і іншыя.

Іх прадстаўнікі і сабраліся разам на прасторнай пляцоўцы ля адміністрацыйнага корпуса завода “Беліт”, дзе ладзілася свята вуліц. І першым прагучаў расказ вядучай Таццяны Кухальскай пра калектыў, які гасцінна прыняў ­удзельнікаў мастацкай самадзейнасці, герояў урачыстасці,  жыхароў вуліц.

У наступным годзе завод “Беліт” будзе адзначаць сваё саракагоддзе. Пра яго гісторыю, кіраўнікоў і лю­дзей нагадала Галіна Паўлаўна Камінская. Яна адна з тых, хто працуе на прадпрыемстве з першых дзён. У свой час гэта быў самы вялікі ў райцэнтры калектыў, дзе паспяхова вырашаліся вытворчыя задачы, сацыяльныя пытанні. Што значыла ўжо толькі ўзвя­дзенне трох 80-кватэрных жылых дамоў у мікрараёне вуліцы Юбілейнай! І такіх радасных падзей было шмат. На жаль, сёння на прадпрыемстве сітуацыя не з лепшых. Але, як адзначыў дырэктар Дзмі­трый Барысавіч Чыжэўскі, засталіся вопыт, падрыхтаваныя кваліфікаваныя кадры, ёсць абноўлены інжынерны персанал. Таму і жыве надзея, што справы на заводзе нала­дзяцца. Як і многія іншыя, гэтага жадаюць і ветэраны працы А. А. Пашкевіч і І. В. Півавар, якім дырэктар уручыў памятныя падарункі.

У 1981 годзе сваю першую прадукцыю выпусціў размешчаны па суседстве з “Белітам” завод вучэбнага абсталявання па чарчэнні і рысаванні (цяпер — “Паставымэбля”), які ўзначальваў удзельнік Вялікай Айчыннай вайны А. Д. Лабоўкін. Завод адгружаў тысячы камплектаў школьнага абсталявання ў многія рэгіёны Савецкага Саюза.  Школьная мэбля карыстаецца попытам і цяпер. А ўвогуле ў асартыменце прадпрыемства налічваецца больш за 200 відаў вырабаў, якія адпавядаюць высокім тэхналагічным патрабаванням, сучасным тэндэнцыям мэблевай моды. Тут пастаянна ствараюцца новыя рабочыя месцы, але аснову калектыву складаюць людзі са стажам, з высокай кваліфікацыяй. На свяце іх прадстаўлялі Іван Іосіфавіч Гушча, Пётр Імпалітавіч Соўка, маці з дачкой Галіна Іванаўна і Марыяна Юр’еўна Бураўлёвы, бацька з сынам Іван Мустафавіч і Дзяніс Іванавіч Радкевічы.

Летась споўнілася 75 гадоў лясгасу, зялёныя ўгоддзі якога займаюць 90 тысяч гектараў. Тут праводзяцца лесааднаўленчыя работы, мерапрыемствы па папярэджванні пажараў, абуладкоўваюцца месцы адпачынку, вядзецца нарыхтоўка драўніны. У лясгасе сфарміраваўся калектыў, здольны выконваць усе пастаўленыя перад ім задачы. Прыкладам для маладых рабочых і спецыялістаў служаць ветэраны. У ліку іх Іван Фабіянавіч і Часлава Каліктаўна Працук, агульны стаж работы якіх у лясгасе складае 80 гадоў. Каля чатырох дзесяцігоддзяў адпрацаваў у калектыве Іван Іванавіч Сіманёнак. У  іх асобе арганізатары свята выказалі ўдзячнасць усім работнікам лясной гаспадаркі, а галоўны ляснічы В. А. Гарбуль уручыў ветэранам памятныя сувеніры.

Прагучалі расказы і пра іншыя калектывы вытворчай і сацыяльнай сфер.  З асаблівай цеплынёй называліся прозвішчы тых, хто не лічыцца з часам, сумленна і адказна выконвае свае службовыя абавязкі. Гэта энергетыкі, дарожнікі, бытавікі, чыгуначнікі, меліяратары, выкладчыкі музыкі і іншыя. Нямала сярод іх сямейных дынастый.

Чырвонаармейская, як і Вакзальная, з года ў год мяняе сваё аблічча.  Тут вядзецца новае будаўніцтва, абнаўляюцца жылыя дамы  як даваеннага, так і пасляваеннага часу. Пра яе шмат могуць расказаць старажылы Раман Іосіфавіч Куніцкі, Часлава Эдуардаўна Амбразевіч, Павел Іванавіч Захарэвіч, Кацярына Пракоф’еўна Нямірская, а таксама Марыя Антонаўна Касатая з Вакзальнай і многія іншыя. У іх памяці захаваліся многія падзеі, сведкамі якіх былі вуліца і яе жыхары. На жаль, не ўсе змаглі прыйсці, але пра кожнага старажыла на свяце гаварылі з павагай і ўдзячнасцю.

Арганізатары мерапрыемства імкнуліся пазнаёміць прысутных з найбольш цікавымі, асаблівымі, на іх погляд, людзьмі і сямейнымі парамі. Захапленне выклікалі Лявон Іванавіч і Ала Іванаўна Бароўкі, якія напрыканцы мая адзначылі залатое вяселле. Першымі павіншавалі юбіляраў дачка Святлана, зяць Уладзімір і ўжо дарослая ўнучка Вераніка. Потым далучыліся і іншыя.

Віталі на свяце і сям’ю Пякарскіх: Ванду Аляксандраўну, Юрыя Уладзіміравіча, іх старэйшую дачку Сафію і малодшага Эрнэста. Ён аказаўся самым юным жыхаром у гэтым раёне горада.

Шчаслівымі і ўзбуджанынымі выглядалі Мая Ана­тольеўна і Павел Іосіфавіч Цапелікі, іх дзеці Дзмі­трый, Вікторыя, Данііл, Цімафей і Лізавета. Неаднойчы даводзілася сустракацца з гэтай мнагадзетнай сям’ёй, і кожны раз не пераставаў  захапляцца яе згуртаванасцю, цёплымі, вельмі паважлівымі  ўзаемаадносінамі дарослых і дзяцей, гатоўнасцю ў любы момант падтрымаць, дапамагчы.

Быць такімі жадалі і самай маладой пары — Аксане і Аляксандру Гінько, якія стварылі сям’ю  ў красавіку. Прыкладам для іх і многіх іншых служаць сямейныя саюзы, якія заключылі некалькі дзясяткаў гадоў назад Ванда Баляславаўна і Часлаў Баляслававіч Кісель, Ірына Лявонаўна і Антон Баляслававіч Раманоўскія, Леакадзія Раманаўна і Антон Іванавіч Літвін, Ала Віктараўна і Дзмітрый Аляксандравіч Мігачовы і іншыя сямейныя пары з Чырвонаармейскай і Вакзальнай.

Ім, як і іншым героям мерапрыемства, падарылі свае музычныя падарункі народная эстрадная група “25 плюс-мінус”, а таксама яе салісты Эла Панавас, Вольга Толсцік, Пётр Кароль, Сяргей Казура, Аляксей Конанаў, юныя баяністы дзіцячай школы мастацтваў Дар’я Шэлег, Яна Татарчук, Ягор Карпенка, Аляксандр Іжмайловіч, Аляксей Гамолка і іншыя выканаўцы.

Спадабаліся ўдзельнікам свята паказальныя выступленні супрацоўнікаў раённага аддзялення Дэпартамента аховы  і раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях. Дзве га­дзіны весялосці, шчырасці і ўспамінаў праляцелі вельмі хутка. Людзі дзякавалі арганізатарам свята за падораную магчымасць адпачыць, парадавацца за работнікаў прадпрыемстваў, суседзяў і знаёмых, за ўсіх, чыё жыццё служыць прыкладам.


Перапляліся гісторыя і сучаснасць (+фота)

Перапляліся гісторыя і сучаснасць (+фота)

Перапляліся гісторыя і сучаснасць (+фота)

Перапляліся гісторыя і сучаснасць (+фота)

Перапляліся гісторыя і сучаснасць (+фота)

Перапляліся гісторыя і сучаснасць (+фота)

Перапляліся гісторыя і сучаснасць (+фота)

Перапляліся гісторыя і сучаснасць (+фота)

Перапляліся гісторыя і сучаснасць (+фота)

Перапляліся гісторыя і сучаснасць (+фота)

Перапляліся гісторыя і сучаснасць (+фота)

Перапляліся гісторыя і сучаснасць (+фота)

Перапляліся гісторыя і сучаснасць (+фота)

Перапляліся гісторыя і сучаснасць (+фота)

Перапляліся гісторыя і сучаснасць (+фота)

Перапляліся гісторыя і сучаснасць (+фота)

Перапляліся гісторыя і сучаснасць (+фота)

Перапляліся гісторыя і сучаснасць (+фота)

Перапляліся гісторыя і сучаснасць (+фота)

Перапляліся гісторыя і сучаснасць (+фота)

12

Тэкст і фота Пятра КУРЫЛОВІЧА.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Сколько лет в веке? (ответ числом)

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Постав

Чтобы подать бесплатное объявление на Край.бай, просто наберите с мобильного телефона номер 133

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта www.ivetta.ua Разместить бесплатное объявление на нашем портале стало проще. Для этого 32

Как заработать покупая?

Хотите узнать больше? Кэшбэк – современный способ заработка Еще совсем недавно любители интернет-шопинга впервые услышали о «новомодной» бонусной системе под названием 39

Дождались тепла! До +27 ожидается по западу Беларуси 20 мая

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта pixabay.com Кратковременные дожди и грозы ожидаются в Беларуси в выходные. В субботу по 29

Сергей Чепик назначен председателем Поставского райисполкома (фото)

Хотите узнать больше? Александр Лукашенко 12 мая согласовал назначение новых руководителей местных исполнительных и распорядительных органов. Фото с сайта president.gov.by 129

Ищем супергероев в Молодечно и Сморгони!

Хотите узнать больше? Английский летний лагерь «Академия супергероев» в Молодечно Английский летний лагерь «Академия супергероев» для ребят от 8 до 12 лет начнет свою 56

Выгодные покупки. Шоп-тур в Белосток из Молодечно состоится 12 мая

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта pixabay.com Шоп-тур выходного дня в Белосток (Польша) организует автобусный парк №4 46

Родители учеников СШ №4 в Поставах: «Помогите нам сохранить школу в том же статусе!»

Хотите узнать больше? Военно-патриотический класс СШ №4 в Поставах. Фото с сайта belchas.by В этом году поставская школа №4 отметит 50-летие. Ее «изюминка» – 64

Как теперь будет выглядеть справка для бесплатного проезда школьников в Беларуси (фото)

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта lentaregion.ru На справках, по которым дети бесплатно ездят в общественном транспорте, 77