Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Наперадзе — школа жыцця (+фота)

Наперадзе — школа жыцця (+фота)

Кожны год летнім чэрвеньскім днём школы ўрачыста праводзяць сваіх выпускнікоў. У іх ёсць прычына сумаваць: разам з экзаменамі ў мінулым засталіся гады бесклапотнага дзяцінства. Але знаходзіцца нагода і для радасці — наперадзе шмат новых дарог, знаёмстваў, адкрыццяў, поспехаў.

Такія ж змешаныя пачуцці 11 чэрвеня перапаўнялі і адзінаццаці-класнікаў СШ № 3. У гэты дзень яны, як і іншыя выпускнікі ўстаноў адукацыі Пастаўскага раёна, апошні раз прыйшлі ў сваю родную “альма матар” у статусе гаспадароў, каб атрымаць атэстаты, а разам з імі — шматлікія словы на дарогу ад сваіх бацькоў і настаўнікаў.

У школьным двары сабраліся настаўнікі, бацькі і сябры галоўных герояў вечара — выпускнікоў. Іх у СШ № 3 сёлета 27. Многія праявілі сябе ў грамадскім жыцці школы і раёна, дасягнулі высокіх вынікаў не толькі ў вучобе, але і ў спорце, творчасці. Пра гэта, адкрываючы ўрачыстую цырымонію, прысвечаную ўручэнню атэстатаў аб агульнай сярэдняй адукацыі, гаварыў дырэктар СШ № 3 У. Ч. Койра.

—            Сёння ўсе сабраліся ў такой нязмушанай, утульнай абстаноўцы, каб не толькі сказаць “да пабачэння” школе, але і ўпэўніцца, што мы адна вялікая дружная сям’я, — звярнуўся да выпускнікоў Ула­дзімір Часлававіч. — Хочацца, каб вы ўвайшлі ў дарослае самастойнае жыццё ўпэўненай хадой, не маючы за плячыма нават дробных крыўд. Тут вам жадалі і жадаюць толькі самага лепшага. На працягу многіх гадоў педагогі імкнуліся ўкласці ў кожнага не толькі веды, але і самыя лепшыя чалавечыя якасці, выхаваць годнымі, культурнымі, справядлівымі людзьмі. Памятайце сваіх настаўнікаў, не забывайце школу. Рабіце дабро, дарыце шчырасць і ўсмешкі. Чым больш вы іх падорыце людзям, тым больш атрымаеце ўзамен.

У. Ч. Койра таксама па­дзякаваў юнакам і дзяўчатам за шматлікія справы на карысць школы, выказаў надзею, што будзе яшчэ шмат нагод за іх парадавацца, пажадаў кожнаму сустрэць на жыццёвым шляху добрых настаўнікаў, здзейсніць усё задуманае.

Пасля дырэктар разам са сваім намеснікам Святланай Пятроўнай Чабатаронак прыступіў да ўручэння атэстатаў. Быў сярод іх і адзін асаблівага ўзору. Яго разам з залатым медалём атрымала вучаніца 11 “Б” класа Валерыя Чыжэўская.У той вечар былі таксама ўручаны шматлікія граматы выпускнікам за іх старанную вучобу, адказнасць, ініцыятыўнасць, пастаянны ўдзел у грамадскім жыцці. Сярод адзначаных адміністрацыяй школы — Наталля Атрахімовіч, Аліса Лелякова, Аляксандра Руднева, Дзіяна Юрэвіч, Святлана Тамашэвіч, Аляксандр Піліпчук, Ігар Павініч і іншыя. Не абышлі ўвагай і бацькоў, якіх заахвоцілі падзякамі за добрае выхаванне дзяцей і актыўнасць у справах бацькоўскага камітэта.

Прыемныя навіны прыйшлі напярэдадні з Цэнтральнага камітэта ГА “Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі”. Выпускнікі СШ № 3 Уладзімір Хаткевіч, Аляксей Шушко і Анастасія Таяновіч атрымалі рэкамендацыі, падпісаныя першым сакратаром гэтага грамадскага аб’яднання А. Э. Беляковым, для паступлення ў Акадэмію Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь і Ваенную акадэмію Рэспублікі Беларусь.

Вызначыліся са сваім выбарам і іншыя ўчарашнія адзінаццацікласнікі. Наперадзе самае хвалюючае — уступная кампанія. Перажываць за іх у гэты адказны момант будуць не толькі бацькі, але і настаўнікі, і асабліва — класныя кіраўнікі.

—            Яны ўсе мае дзеці. У іх выхаванне я ўклала столькі ж сіл, эмоцый, колькі ў родных, — прызналася класны кіраўнік 11 “А” класа Зінаіда Яўгеньеўна Бягляк. — Гляджу на іх, такіх дарослых, прыгожых, і не магу паверыць, што мінула 7 гадоў з таго часу, калі ўзяла іх пад сваё крыло. Няхай усё ў іх атрымаецца як у вучобе, так і ў асабістым жыцці.

Пасля заканчэння ўрачыстасці выпускнікоў чакаў сапраўдны сярэдневяковы баль. Не адзін месяц яны вучыліся танцаваць паланэз, вальс, мазурку і поль­ку, каб зрабіць гэты вечар незабыўным. І гэта атрымалася. Колькі здзіў­леных, захопленых позіркаў настаўнікаў і бацькоў выклікалі грацыёзныя па выпускнікоў! У адпаведна ўпрыгожанай зале яны выглядалі асабліва эфектна.

Такая дзея, падобнай да якой у школе дагэтуль не было, стала магчымай дзякуючы вялікай падрыхтоўчай рабоце намесніка дырэктара па выхаваўчай рабоце Таццяны Філіпаўны Крук і энтузіязму даўняга сябра школы — Аксаны Міхайлаўны Лушчык. У правядзенні балю і забаўляльнай праграмы таксама дапамаглі вучні 9-10 класаў.

…Выпускны вечар праляцеў імгненна. Многія з учарашніх школьнікаў могуць падумаць: вучоба скончылася. Зусім не. Наперадзе новая школа — школа жыцця.


Наперадзе — школа жыцця (+фота)

Наперадзе — школа жыцця (+фота)

Наперадзе — школа жыцця (+фота)

Наперадзе — школа жыцця (+фота)

Наперадзе — школа жыцця (+фота)

Наперадзе — школа жыцця (+фота)

Наперадзе — школа жыцця (+фота)

Наперадзе — школа жыцця (+фота)

Наперадзе — школа жыцця (+фота)

Наперадзе — школа жыцця (+фота)

Наперадзе — школа жыцця (+фота)

Наперадзе — школа жыцця (+фота)

Наперадзе — школа жыцця (+фота)

Наперадзе — школа жыцця (+фота)

Наперадзе — школа жыцця (+фота)

Наперадзе — школа жыцця (+фота)

Наперадзе — школа жыцця (+фота)

Наперадзе — школа жыцця (+фота)

Наперадзе — школа жыцця (+фота)

Наперадзе — школа жыцця (+фота)

Іна СНЯЖКОВА. Фота аўтара.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц лета?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Постав

Поставские косари победили на Чемпионате мира по сенокошению

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото из архива kraj.by На Чемпионате мира по сенокошению, который проходил в Польше, косари из 45

Ветер, температура до +26°С и дожди – погода в Беларуси на этой неделе

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта pixabay.com На предстоящей неделе ожидается неустойчивый характер погоды. Об этом 50

После трагедии в Молодечно убирать картошку на Поставщине помогают учителя. Школьников больше не задействуют

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта pxhere.com В Поставском районе на уборку картофеля вместе с сельчанами выходят учителя 49

Пересесть на велосипед и больше ходить пешком. Мядель и Вилейка поучаствуют в Европейской неделе мобильности

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта pixabay.com Молодечно и Поставы присоединились к проведению этой кампании год назад. 56

«Андрей дал мне все, что нужно женщине». История инвалида из Постав, который нашел свою любовь

Хотите узнать больше? Андрей Чепулис, его жена Алеся и мама Татьяна Васильевна. Фото с сайта vitvesti.by Жизнь Андрея Чепулиса из Постав перевернул случай: неудачно нырнув 83

Готовимся к школе вместе с магазином «Багет»

Хотите узнать больше? Готовимся к школе вместе с магазином «Багет» Меньше двух недель остается до начала учебного года – самое время купить все необходимое. Собрать 75

Как в 77 лет носить юбку с разрезом и много путешествовать. История Ванды Тюльковой из Постав

Хотите узнать больше? Ванда Тюлькова не бывает в плохом настроении. Фото портала tut.by Ванда Тюлькова не бывает в плохом настроении. На интервью пришла в кожаной юбке с 91

Рыбачьте бесплатно. Участки Западной Двины в Браславском и Поставском районах забрали у арендаторов

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта wikimedia.org Участки некоторых водотоков, ранее находившиеся в ведении арендаторов, 94