Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Пошук даўжынёй у жыццё

Пошук даўжынёй у жыццё

Тэлефонны званок застаў 86-гадовую жыхарку Варапаева Галіну Іванаўну Гарбачову на кухні. Голас у трубцы быў незнаёмы, але, пачуўшы яго, зашчымела сэрца. Чалавек прадставіў­ся ўчастковым інспектарам Кіраўскага аддзела паліцыі Мурманскай вобласці Расіі і паведаміў, што ўдалося знайсці яе стрыечную сястру. Галіна Іванаўна расхвалявалася, старалася ўслухоўвацца ў словы, лавіла іх сэнс і ўсё яшчэ не верыла пачутаму.

На працягу шасцідзесяці гадоў яна шукала родных па лініі бацькі. Пісала пісьмы ў розныя інстанцыі, у тым ліку і на папулярную перадачу “Жди меня”. І ўсё безвынікова. А тут такая радасная вестка! Праз некаторы час патэлефанавала і сама сястра, з якой яны ніколі не бачыліся і нават не ведалі пра існаванне адна другой. А неўзабаве Ганна Вацлаваўна Анісімава прыехала з горада Апатыты Мурманскай вобласці ў Варапаева.

— Мой бацька Іван Вацлававіч Канюшэўскі нарадзіўся ў 1900 го­дзе на хутары Фартуна, недалёка ад Полацка, — расказвала Галіна Іванаўна. — Ён старэйшы ў сям’і. А яшчэ былі браты Вацлаў і Аттон і сёстры Аня і Франя. Бацьку прызвалі ў польскую армію. Пасля заканчэння Першай сусветнай вайны ўстаноўленыя межы раздзялілі сям’ю. Ён ажаніўся. У 1928 годзе нарадзілася я. Тата нават не спрабаваў наладзіць сувязь з роднымі, каб ім не нашкодзіць. А калі ў 1939 годзе Заходнюю Беларусь далучылі да СССР, даведаўся, што яго родных вывезлі ў Сібір. Адшукаць іх не ўдалося. У 1948-ым тата памёр. Праз пэўны час я паехала ў Полацкі раён, каб даведацца пра лёс радні. У сельскім Савеце сказалі, што людзей па прозвішчы Канюшэўскія няма. Аднак не губляла надзеі і працягвала пошук. Нядаўна дачка сяброўкі набрала ў інтэрнэце прозвішча Канюшэўскія і вось што прачытала: “Конюшевский Вацлав Вацлавович, 1906 г. р., уроженец д. Фортуна Борковичского района, приговорён тройкой ПП ОГПУ в ПВО в 1932 году, выселен в Мурманскую обл., Кировский район. Реабилитирован 20.04.2004 г. прокуратурой Мурманской обл.”. Упаміналіся таксама Канюшэўскія Ганна Вацлаваўна і Раіса Вацлаваўна, 1949 і 1942 гадоў нараджэння. Я падумала: магчыма, гэта дочкі дзядзькі Вацлава, і напісала пісьмо ў аддзяленне паліцыі Кіраўскага раёна.

— Аднаго разу прыйшоў участковы і сказаў, што мяне шукаюць з Беларусі, — уступае ў размову госця. — Я не паверыла. Ведала, што бацька нарадзіўся ў Беларусі ў вялікай сям’і. У 1928 годзе яго прызвалі ў армію. Вось яго  кніжка чырвонаармейца, якую мы беражліва захоўваем. Тут напісана, што прызваны Полацкім ваенкаматам. Кожны месяц яму плацілі па 1 рублі 45 капеек. Апошні запіс датуецца сакавіком 1930 года. Тады яго і арыштавалі, вывезлі ў Мурманск.

У Мурманску Вацлаў Канюшэўскі працаваў у порце. Потым перавялі ва Умбу, дзе пазнаёміўся з будучай жонкай. Наступным месцам жыхарства стаў пасёлак Апатыты, які вырас з часам у горад. Чалавеку пастаянна не давала супакою пытанне: за што асуджаны? Пазней атрымаў дакумент, у якім было напісана, што ён і яго дзеці з сям’і кулакоў. Хто быў кулаком, застаецца загадкай па сённяшні дзень.

Калі дазволілі выязджаць з Мурманскай вобласці, В. В. Канюшэўскі стаў шукаць родных. Удалося даведацца, што сям’ю ў 1930 годзе выселілі з хутара Фартуна ў Сібір. Там, у Чыцінскай вобласці, знайшоўся малодшы брат Аттон (пазней ён пераехаў ва Украіну), у Магнітагорску жыла сястра Ганна. Вацлаў ездзіў да іх у госці разам з дачкой Аняй. Пазнаёміў яе са стрыечнымі братамі. Але праз пэўны час сувязь з імі перарвалася. Невядомым заставаўся лёс Франі і Івана.

Пасля візіту ў паліцыю, дзе ёй далі прачытаць пісьмо ад Г. І. Гарбачовай, Ганна Вацлаваўна Анісімава не спала ноч. Перачытвала, супастаўляла тое, што ведала пра радню бацькі. А раніцой патэлефанавала ў Беларусь. Доўга размаўляла з Галінай Іванаўнай і канчаткова ўпэўнілася, што яна яе стрыечная сястра. Не стала надоўга адкладваць асабістае знаёмства і адправілася ў госці. У Варапаеве прабыла два тыдні. Сёстры гадзінамі размаўлялі, разглядалі фотаздымкі радні, розныя дакументы, якія захаваліся ў кожнай з іх. Ганне Вацлаваўне спадабаліся прыгожыя тутэйшыя мясціны, засталася ў захапленні ад квецені садоў, водару бэзу.

— Тое, што мы сустрэліся, — сапраўдны цуд, — гаварыла Г. В. Анісімава. — Майго бацьку ніхто не зваў Вацлавам Вацлававічам. У Расіі для ўсіх ён быў Васілій Васільевіч. І мы з сястрой Раісай толькі па дакументах Вацлаваўны, а так — Васільеўны. Але дзякуючы менавіта рэдкаму імені па бацьку паліцыі ўдалося выйсці на мой адрас (сястры ўжо няма ў жывых). Спадзяюся, што  ў бліжэйшы час у Беларусь прыеду зноў. Магчыма, прывязу дачку, зяця, унука. Будзе балець душа за Галіну: яна ўжо немаладая, жыве адна. Усё ж дае сабе рады: садзіць агародніну, падтрымлівае парадак у доме і каля яго. Вя­лікую дапамогу аказвае ёй сацыяльны работнік.

— Я вельмі шчаслівая, што знайшла стрыечную сястру, якую шукала ўсё жыццё, — гаварыла Галіна Іванаўна Гарбачова. — Муж памёр даўно, дзяцей Бог не даў, радні побач ніякай. Цяпер лягчэй ад таго, што ёсць свая крывіначка, якая будзе пра мяне думаць.

Тэкст і фота Анны АНІШКЕВІЧ.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц лета?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Постав

Чтобы подать бесплатное объявление на Край.бай, просто наберите с мобильного телефона номер 133

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта www.ivetta.ua Разместить бесплатное объявление на нашем портале стало проще. Для этого 35

Как заработать покупая?

Хотите узнать больше? Кэшбэк – современный способ заработка Еще совсем недавно любители интернет-шопинга впервые услышали о «новомодной» бонусной системе под названием 42

Дождались тепла! До +27 ожидается по западу Беларуси 20 мая

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта pixabay.com Кратковременные дожди и грозы ожидаются в Беларуси в выходные. В субботу по 31

Сергей Чепик назначен председателем Поставского райисполкома (фото)

Хотите узнать больше? Александр Лукашенко 12 мая согласовал назначение новых руководителей местных исполнительных и распорядительных органов. Фото с сайта president.gov.by 129

Ищем супергероев в Молодечно и Сморгони!

Хотите узнать больше? Английский летний лагерь «Академия супергероев» в Молодечно Английский летний лагерь «Академия супергероев» для ребят от 8 до 12 лет начнет свою 61

Выгодные покупки. Шоп-тур в Белосток из Молодечно состоится 12 мая

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта pixabay.com Шоп-тур выходного дня в Белосток (Польша) организует автобусный парк №4 47

Родители учеников СШ №4 в Поставах: «Помогите нам сохранить школу в том же статусе!»

Хотите узнать больше? Военно-патриотический класс СШ №4 в Поставах. Фото с сайта belchas.by В этом году поставская школа №4 отметит 50-летие. Ее «изюминка» – 67

Как теперь будет выглядеть справка для бесплатного проезда школьников в Беларуси (фото)

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта lentaregion.ru На справках, по которым дети бесплатно ездят в общественном транспорте, 80