Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Нарыхтоўваць толькі якасныя кармы

Нарыхтоўваць толькі якасныя кармы

5 чэрвеня ўпраўленне сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама правяло семінар-нараду з удзелам кіраўнікоў і галоўных спецыялістаў сельгаспрадпрыемстваў па пытаннях корманарыхтоўкі. Пра тое, як гаспадаркі прыступілі да касавіцы траў і што трэба зрабіць  для таго, каб правесці яе ў аптымальныя тэрміны, гаварылі старшыня райвыканкама В. С. Гутараў, начальнік райсельгасхарчу А. В. Чарвінскі, яго намеснікі і галоўныя спецыялісты ўпраўлення А. А. Філімонаў, А. Д. Юрынёнак, В. С. Мурза, Я. С. Бяліцкая, ветурач, хімік-таксіколаг райветстанцыі І. П. Казенка і іншыя.

Пра сучасныя падыходы да ўборкі траў, забеспячэнне  высокай якасці і пажыўнасці сенажу і сена прысутным расказаў кандыдат ветэрынарных навук, намеснік дырэктара па навуковай рабоце навукова-вытворчай фірмы “Бі-Вет” С. М. Усаў (на здымку ў цэнтры).

У грамадскім сектары раёна за пяць месяцаў атрымана 17,3 тысячы тон малака (103,1%) і рэалізавана 14,3 тысячы тон (105,4%). Продаж прадукцыі ў параўнанні з адпаведным перыядам мінулага года ўзрос дзякуючы павелічэнню надояў і таварнасці. Але для таго каб выйсці на запланаваныя ў 2015 годзе аб’ёмы вытворчасці малака і мяса, трэба не толькі арганізавана правесці пашавае ўтрыманне жывёлы, але і нарыхтаваць на стойлавы перыяд на ўмоўную галаву жывёлы не менш за 30 цэнтнераў кармавых адзінак. Значныя запасы па­вінны быць створаны з першага ўкосу траў, якія займаюць 14500 гектараў. Каб атрымаць якасныя кармы, іх уборку неабходна завяршыць не пазней за 25 чэрвеня. Для гэтага ў наяўнасці ёсць 22 КВК-800, 8 КГ-6, 4 “Ягуары”, 47 падборшчыкаў, у тым ліку пяць для ўпакоўкі сенажу, 80 касілак розных мадэляў, 58 грабляў, іншыя машыны і механізмы. Аднак у рабоце задзейнічана далёка не ўся тэхніка, у тым ліку і па прычыне яе няспраўнасці.

Перад кіраўнікамі і спецыялістамі была пастаўлена задача неадкладна прыступаць да касьбы траў і нарыхтоўкі кармоў. Аднак і ў сярэдзіне гэтага тыдня яшчэ не пачалі “зялёнае жніво” ААТ “Блакітныя азёры-агра” і “Парыж-агра”. На лічаных гектарах былі скошаны травы ў ААТ “Янавіца-агра”, “Пастаўскі райаграсэрвіс”. Такое спазненне з уборкай траў вядзе да грубых парушэнняў тэхналогіі нарыхтоўкі кармоў. А менавіта пра яе захаванне і гаварылася больш за ўсё падчас работы семінара.

Пра тое, калі лепш касіць і ў залежнасці ад гэтага выкарыстоўваць масу на сянаж або сена, было расказана і прадэманстравана на сенажацях ААТ “Камайскі-агра”. Асаблівая ўвага звярталася на захаванне самай прагрэсіўнай тэхналогіі нарыхтоўкі сенажу ва ўпакоўцы. Для гэтага ў ААТ “Навасёлкі-Лучай”, “Хацілы-агра”, “Камайскі-агра” і “Кураполле-агра” ёсць 5 прэс-падборшчыкаў-абмотчыкаў. Імі трэба нарыхтаваць сёлета каля 11 тысяч тон сенажу ва ўпакоўцы.

У гэтым годзе плануецца закласці 155 тысяч тон правяленай і здробненай масы на сянаж. Каб корм атрымаўся якасным, у абавязковым парадку трэба ачысціць і прадэзінфіцыраваць траншэі, закладваць масу вільготнасцю 55-60% у мінімальна сціслыя тэрміны. Даўжыня здробненых раслін павінна складаць не больш за 3-5 сантыметраў і мець роўны зрэз. Важнейшымі прыёмамі з’яўляюцца кругласутачная трамбоўка, шчыльнае ўкрыццё траншэй.

На семінары гаварылася аб неабходнасці правядзення далейшай аптымізацыі структуры кармавых угоддзяў, найперш за кошт шматгадовых траў, павелічэння ўдзельнай вагі бабовых, у якіх утрымліваецца больш засваяльнага пратэіну. Закранаўся шэраг іншых пытанняў корманарыхтоўкі, атрымання максімальнай колькасці жывёлагадоўчай прадукцыі. Гэтыя галоўныя кірункі работы сельгаспрадпрыемстваў узяты пад строгі кантроль.

Тэкст і фота Пятра КУРЫЛОВІЧА.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц весны?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Постав

Марина Коляда из Молодечно идет в цирк «SIRIUS» в Ошмянах: «Сначала муж выиграл у вас, а теперь я!»

Хотите узнать больше? Цирк-шапито «SIRIUS» с программой «Другой цирк!» выступит в Ошмянах 23 и 24 июня Цирк-шапито «SIRIUS» с программой «Другой цирк!» выступит в Ошмянах 30

И снова розыгрыш! Вы можете выиграть билет на ночной концерт Сергея Любавина «Глаза родные» в Молодечно

Хотите узнать больше? Сергей Любавин. Фото с сайта afisha.yuga.ru Ночной концерт Сергея Любавина состоится 25 июня в 00.30 в Летнем амфитеатре Молодечно. Аккомпанировать 38

Старыя лекавыя ўпакоўкі, каробачкі ад лекавых сродкаў, старадаўнія бутэлечкі. Музей аптэкі з’явіцца у Паставах

Хотите узнать больше? Музей аптэкі з’явіцца у Паставах. Фота з сайта news.vitebsk.cc Віцебскае гандлёва-вытворчае рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства «Фармацыя» 34

В цирк-шапито «SIRIUS» в Островце идет Марина Кажура из Вилейки

Хотите узнать больше? Цирк-шапито «SIRIUS» выступит в Островце 16 и 17 июня с программой «Другой цирк!» Цирк-шапито «SIRIUS» выступит в Островце 16 и 17 июня с программой 56

Канцэрты, конкурсы і горад майстроў. Пастаўскі фестываль “Звіняць цымбалы і гармонік” пройдзе 9-11 чэрвеня (праграма)

Хотите узнать больше? Выява выкарыстана ў якасці ілюстрацыі. Фото з архіва Край.бай Асноўнымі пляцоўкамі для правядзення ХХ Міжнароднага фестывалю народнай музыкі “Звіняць 86

Чтобы подать бесплатное объявление на Край.бай, просто наберите с мобильного телефона номер 133

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта www.ivetta.ua Разместить бесплатное объявление на нашем портале стало проще. Для этого 71

Как заработать покупая?

Хотите узнать больше? Кэшбэк – современный способ заработка Еще совсем недавно любители интернет-шопинга впервые услышали о «новомодной» бонусной системе под названием 64

Дождались тепла! До +27 ожидается по западу Беларуси 20 мая

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта pixabay.com Кратковременные дожди и грозы ожидаются в Беларуси в выходные. В субботу по 47