Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

“Найперш — гэта свята для пастаўчан”

“Найперш — гэта свята для пастаўчан”

12 чэрвеня ў Паставах пачынаецца фестываль “Звіняць цымбалы і гармонік”. Пра свята народнай музыкі і творчасці, яго гісторыю і традыцыі размова са старшынёй раённага выканаўчага камітэта В. С. ГУТАРАВЫМ.

— Віктар Сяргеевіч, у чым асаблівасці XVІІІ Міжнароднага фестывалю народнай музыкі “Звіняць цымбалы і гармонік”?

— Міжнародны фестываль народнай музыкі “Звіняць цымбалы і гармонік” за гэтыя гады стаў найбуйнейшай культурнай акцыяй, якая праводзіцца на Пастаўшчыне. Яго гісторыя пачынаецца з першага рэспубліканскага свята “Іграй, гармонік!”, якое праводзілася ў 1987 годзе ў Віцебску, потым двойчы яго прымаў Магілёў. З 1992 года фестываль “прапісаўся” ў нашым горадзе. Адбылося гэта невыпадкова, таму што на Пастаўшчыне здаўна існуюць багатыя музычныя традыцыі, цікавая і асаблівая выканальніцкая школа груздаўскіх музыкаў. Фактычна гэта адзінае месца ў рэспубліцы, дзе захаваліся дыятанічныя цымбалы, працуюць сучасныя калектывы, якія гэту школу развіваюць. Ганарымся, што “Груздаўскія музыкі” як унікальны і самабытны калектыў уключаны ў Беларускую Савецкую Энцыклапедыю. Сёння заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь фальклорны ансамбль “Паазер’е” годна працягвае і прымнажае народныя музычныя традыцыі пастаўскага краю.

Сёлетні фестываль праводзіцца ў Год моладзі і 70-годдзя Вялікай Перамогі. Менавіта з улікам гэтых тэм і пройдуць асноўныя мерапрыемствы свята. Галоўная асаблівасць у тым, што арганізатары ладзяць яго найперш для пастаўчан. Вельмі насычанай будзе праграма ў пятніцу, калі менавіта пастаўчане стануць галоўнымі ўдзельнікамі і гледачамі  шмат­лікіх мерапрыемстваў. А гэта адкрыццё фотавыставы “Горад. Гісторыя. Людзі”, літаратурнае свята, прымеркаванае да 115-годдзя з дня нараджэння нашага слыннага земляка Уладзіміра Дубоўкі, маладзёжная акцыя “Мой горад, мая краіна”. Адбудзецца таксама канцэрт творчых калектываў Смаленскага дзяржаўнага інстытута мастацтваў.

Заяўкі на ўдзел у фестывалі атрымалі ад народных музыкаў з усіх абласцей Беларусі, Расіі, Літвы, Латвіі, Эстоніі, Украіны. Прыбудуць таксама афіцыйныя дэлегацыі нашых гарадоў-пабрацімаў з Літвы, Латвіі, Эстоніі, Расіі.

— Хто, на Ваш погляд, унёс найбольш важкі ўклад у развіццё, рост аўтарытэту і папулярызацыю міжнароднага фестывалю?

— Ля яго вытокаў былі народныя артысты Рэспублікі Беларусь, прафесары М. А. Казінец і М. П. Дрынеўскі — нязменныя старшыня і намеснік старшыні журы фестывалю, заслужаныя работнікі культуры Беларусі У. В. Таран і І. А. Серыкаў, наш зямляк, член аргкамітэтаў, ініцыятар правядзення фестываляў на Пастаўшчыне Т. І. Стружэцкі.

Значны ўклад у станаўленне і развіццё фестывалю ўнеслі А. Э. Кейзік, Н. М. Булавінцава, А. А. Собаль і многія іншыя нашы землякі, народныя калектывы, работнікі культуры, кіраўнікі службаў і арганізацый, усе гараджане, якія ў дні фестываляў сардэчна і гасцінна, заўсёды годна прымаюць удзельнікаў і гасцей свята і нашага горада.

— Калі гаварыць пра асноўныя вынікі фестывальнага руху на Пастаўшчыне, то што б Вы адзначылі як галоўнае дасягненне? Што даў фестываль нашаму гораду?

— Прывяду некаторыя лічбы, якія найбольш красамоўна раскажуць пра гэта. Не памылюся, калі скажу, што за папярэднія гады значна ўзраслі аўтарытэт і прэстыж пастаўскага фестывалю. Шырокая геаграфія яго ўдзельнікаў. Больш за 12 тысяч самадзейных і прафесійных артыстаў выступілі за гэтыя гады на канцэртных пляцоўках. На фестывалі былі артысты і госці з Расіі, Літвы, Латвіі, Эстоніі, Польшчы, Украіны, Малдовы, Харватыі, Венгрыі, Чэхіі, Славакіі, Італіі, Кітая — усяго прадстаўлена больш за 20 краін свету. Акрамя таго, у дні правядзення свята ў наш горад прыязджаюць тысячы турыстаў і гасцей.

Сёння Паставы маюць 12 гарадоў-пабрацімаў з Расіі, Літвы, Латвіі, Эстоніі, Польшчы, Украіны, Італіі. Супрацоўніцтва з многімі з іх пачыналася менавіта дзякуючы культурным сувязям і нашаму фестывалю. Сёлета будзе падпісаны дагавор аб пабрацімскіх сувязях з латвійскім Віесітэ.

Значны ўклад фестывалю ў развіццё інфраструктуры горада, сферы абслу­гоўвання, добраўпарадкаванне. У апошнія гады ў горадзе ўстаноўлены скульптурныя кампазіцыі, створаныя на пленэрах каменячосаў, арганізаваных сумесна з установай адукацыі “Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў”, якія сталі сапраўдным упрыгажэннем горада.

І, нарэшце, сёння Міжнародны фестываль народнай музыкі “Звіняць цымбалы і гармонік” стаў візітоўкай горада і вядомы далёка за межамі Беларусі, расце папулярнасць як фестывалю, так і горада.

Дзякуючы фестывалю жыхары Пастаўшчыны мелі магчымасць пазнаёміцца з творчасцю слынных калектываў рэспублікі і краін замежжа. На канцэртных пляцоўках горада і раёна выступілі лепшыя прафесійныя калектывы Рэспублікі Беларусь: Нацыянальны акадэмічны народны хор Рэспублікі Беларусь імя Г. Цітовіча пад кіраўніцтвам народнага артыста Рэспублікі Беларусь Міхаіла Паўлавіча Дрынеўскага, Нацыянальны акадэмічны народны аркестр Рэспублікі Беларусь імя І. Жыновіча, якім кіруе і дырыжыруе народны артыст Беларусі Міхаіл Антонавіч Казінец, харэаграфічны ансамбль “Харошкі”, ансамбль “Палац” і іншыя беларускія калектывы, а таксама прафесійныя вакальныя і харэаграфічныя калектывы з Польшчы, Літвы, Малдовы, Грузіі і іншых краін.

— Якая роля моладзі, падрастаючага пакалення музыкантаў у развіцці і прадаўжэнні традыцый свята народнай музыкі?

— Традыцыйна з года ў год у фестывальных мерапрыемствах актыўны ўдзел прымаюць і маладыя выканаўцы, музыканты, дзіцячыя і маладзёжныя калектывы. Гэта прапісана ў Палажэнні аб фестывалі. Нас радуе актыўны ўдзел моладзі ў свяце народнай музыкі і творчасці, бо менавіта такая зацікаўленасць маладых талентаў гарантуе далейшае паспяховае жыццё фестывалю, прадаўжэнне яго лепшых традыцый. Пастаўшчына багатая на таленты. Паглядзіце, колькі новых адораных маладых музыкантаў узгадаваў наш раён: Валерый Кетрыс, Рэнат Косаў, Аляксандра Барысюк, Наталля Садкоўская, Сяргей Бароўка, Алесь Собаль, Марына Козел, Ілья Драгуноў, Таццяна Салавей. Сёння маладыя цымбалісткі Лізавета Глазава, Валерыя Патрушава, баяністка Кацярына Ясінская абараняюць гонар раёна на міжнародных, рэспубліканскіх і абласных конкурсах.

— Некалькі слоў пра тое, як сёння развіваецца Пастаўскі раён.

— Нездарма ў народзе кажуць: “Будзе хлеб — будзе і песня”. Зразумела, што без паспяховага развіцця народнагаспадарчага комплексу раёна немагчыма функцыянаванне і развіццё яго сацыяльнай сферы. Калі коратка ахарактарызаваць сітуацыю ў эканоміцы, то трэба адзначыць, што па выніках пяці месяцаў бягучага года вытворчасць прамысловай прадукцыі склала 122% да ўзроўню мінулага года. Экспарт прадукцыі чакаецца на ўзроўні 117%.

У раёне 9 буйных прамысловых прадпрыемстваў. Дзякуючы рабоце такіх флагманаў, як Пастаўскі мэблевы цэнтр, Пастаўскі малочны завод, “Паставымэбля”, нам удаецца папаўняць раённы бюджэт, забяспечваць функцыянаванне ўстаноў адукацыі, аховы здароўя, культуры.

— Вашы пажаданні фестывалю народнай музыкі “Звіняць цымбалы і гармонік?”

— Новых творчых дасягненняў, каб ён прыўнёс яркія старонкі ў летапіс Міжнароднага фестывалю народнай музыкі “Звіняць цымбалы і гармонік” і ўзбагаціў культурнае жыццё Пастаўшчыны. Жадаю ўсім удзельнікам і гасцям фестывалю, усім пастаўчанам добрага настрою, аптымізму і яркіх уражанняў. Спадзяюся, што паспяховаму правядзенню фестывалю паспрыяе і сонечнае надвор’е.

Гутарыла Галіна ЧАПЛІНСКАЯ.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Спутник планеты Земля?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Постав

Чтобы подать бесплатное объявление на Край.бай, просто наберите с мобильного телефона номер 133

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта www.ivetta.ua Разместить бесплатное объявление на нашем портале стало проще. Для этого 37

Как заработать покупая?

Хотите узнать больше? Кэшбэк – современный способ заработка Еще совсем недавно любители интернет-шопинга впервые услышали о «новомодной» бонусной системе под названием 42

Дождались тепла! До +27 ожидается по западу Беларуси 20 мая

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта pixabay.com Кратковременные дожди и грозы ожидаются в Беларуси в выходные. В субботу по 33

Сергей Чепик назначен председателем Поставского райисполкома (фото)

Хотите узнать больше? Александр Лукашенко 12 мая согласовал назначение новых руководителей местных исполнительных и распорядительных органов. Фото с сайта president.gov.by 129

Ищем супергероев в Молодечно и Сморгони!

Хотите узнать больше? Английский летний лагерь «Академия супергероев» в Молодечно Английский летний лагерь «Академия супергероев» для ребят от 8 до 12 лет начнет свою 62

Выгодные покупки. Шоп-тур в Белосток из Молодечно состоится 12 мая

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта pixabay.com Шоп-тур выходного дня в Белосток (Польша) организует автобусный парк №4 48

Родители учеников СШ №4 в Поставах: «Помогите нам сохранить школу в том же статусе!»

Хотите узнать больше? Военно-патриотический класс СШ №4 в Поставах. Фото с сайта belchas.by В этом году поставская школа №4 отметит 50-летие. Ее «изюминка» – 67

Как теперь будет выглядеть справка для бесплатного проезда школьников в Беларуси (фото)

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта lentaregion.ru На справках, по которым дети бесплатно ездят в общественном транспорте, 80