Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Грацыёзныя «Непаседы»

Грацыёзныя «Непаседы»

Немагчыма ўзгадаць хоць адно мерапрыемства, у якім бы ні прымаў удзелу танцавальны калектыў «Непаседы» раённага цэнтра дзяцей і моладзі. І гэта той унікальны выпадак, калі якасць не замяняецца колькасцю: кожнае выступленне юных артыстаў не проста танец, а сапраўдны міні-спектакль з захапляльным сюжэтам.

Cпасцігаць асновы ўніверсальнай мовы чалавецтва — танца — пастаўскім школьнікам вось ужо больш за чвэрць стагоддзя дапамагае педагог дадатковай адукацыі па харэаграфіі Валянціна Савельеўна Бахановіч. Дзякуючы ёй не адно пакаленне дзяўчынак і хлопчыкаў навучылася артыстызму і грацыёзным рухам, здольным без слоў перадаць пачуцці і эмоцыі. Ёсць сярод яе выхаванцаў і тыя, хто абраў сваёй прафесіяй харэаграфію.

Зараз у Валянціны Савельеўны займаецца 60 чалавек. Дзеці падзелены па ўзросце на малодшую, сярэднюю і старэйшую групы. Як правіла, у кожнай з іх свой рэпертуар, аднак самыя эфектныя і відовішчныя нумары, на думку педагога, атрымліваюцца пры пастаноўцы танцавальнага нумара, у якім удзельнічаюць усе ўзроставыя катэгорыі. І такіх нумароў з кожным годам становіцца ўсё больш.

У сярэднім за год В. С. Бахановіч з кожнай групай развучвае па чатыры танцавальныя кампазіцыі. Кожная з іх — унікальная: педагог не проста займаецца пастаноўкай нумароў, а сама складае сюжэт, прадумвае ўсе дэталі сцэнічных вобразаў.

— Падчас вучобы ў Магілёўскім культасветвучылішчы нам неабходна было інсцэніраваць песню так, каб праглядаўся сюжэт. Як і ў літаратурным творы, у ім павінны былі быць завязка, развіццё дзеяння, кульмінацыя і развязка. Гэтыя навыкі мне вельмі спатрэбіліся ў прафесіі, — расказвае В. С. Бахановіч. — Зараз, калі чую песню, вобраз пастаноўкі нараджаецца сам па сабе. Застаецца толькі прадумаць касцюмы. Яны ў танцы не менш важныя, чым самі рухі, паколькі ствараюць неабходны візуальны эфект.

Рэпертуар у танцавальнага калектыву «Непаседы» вельмі разнастайны. Ён складаецца з народных, класічных, эстрадных, бальных, сюжэтных, характарных танцаў і сучаснай харэаграфіі. І калі маленькія ўдзельнікі калектыву могуць узяць гледачоў харызмай і непасрэднасцю, то для старэйшых галоўнае — тэхніка і сінхроннасць рухаў. Над імі яны працуюць па 8-10 гадзін у ты­дзень. Узнагарода за настойлівасць і цярпенне — шчырыя апладысменты гледачоў, а ў конкурсах — яшчэ і высокая ацэнка журы. Менавіта такой яна была і на апошнім з іх — раённым фестывалі-аглядзе харэаграфічнага мастацтва «Танцавальны мікс». На ім «Непаседы» занялі два першыя і два другія месцы.

Валянціна Савельеўна ўпэўнена, што танцавальныя нумары маглі б быць яшчэ больш яркімі, відовішчнымі і запамінальнымі, калі б у іх калектыве не адчувалася недахопу хлопчыкаў старэйшага школьнага ўзросту.

Тэкст і фота Веранікі ФІЛАНОВІЧ.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц весны?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Постав

Марина Коляда из Молодечно идет в цирк «SIRIUS» в Ошмянах: «Сначала муж выиграл у вас, а теперь я!»

Хотите узнать больше? Цирк-шапито «SIRIUS» с программой «Другой цирк!» выступит в Ошмянах 23 и 24 июня Цирк-шапито «SIRIUS» с программой «Другой цирк!» выступит в Ошмянах 34

И снова розыгрыш! Вы можете выиграть билет на ночной концерт Сергея Любавина «Глаза родные» в Молодечно

Хотите узнать больше? Сергей Любавин. Фото с сайта afisha.yuga.ru Ночной концерт Сергея Любавина состоится 25 июня в 00.30 в Летнем амфитеатре Молодечно. Аккомпанировать 38

Старыя лекавыя ўпакоўкі, каробачкі ад лекавых сродкаў, старадаўнія бутэлечкі. Музей аптэкі з’явіцца у Паставах

Хотите узнать больше? Музей аптэкі з’явіцца у Паставах. Фота з сайта news.vitebsk.cc Віцебскае гандлёва-вытворчае рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства «Фармацыя» 36

В цирк-шапито «SIRIUS» в Островце идет Марина Кажура из Вилейки

Хотите узнать больше? Цирк-шапито «SIRIUS» выступит в Островце 16 и 17 июня с программой «Другой цирк!» Цирк-шапито «SIRIUS» выступит в Островце 16 и 17 июня с программой 56

Канцэрты, конкурсы і горад майстроў. Пастаўскі фестываль “Звіняць цымбалы і гармонік” пройдзе 9-11 чэрвеня (праграма)

Хотите узнать больше? Выява выкарыстана ў якасці ілюстрацыі. Фото з архіва Край.бай Асноўнымі пляцоўкамі для правядзення ХХ Міжнароднага фестывалю народнай музыкі “Звіняць 88

Чтобы подать бесплатное объявление на Край.бай, просто наберите с мобильного телефона номер 133

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта www.ivetta.ua Разместить бесплатное объявление на нашем портале стало проще. Для этого 74

Как заработать покупая?

Хотите узнать больше? Кэшбэк – современный способ заработка Еще совсем недавно любители интернет-шопинга впервые услышали о «новомодной» бонусной системе под названием 64

Дождались тепла! До +27 ожидается по западу Беларуси 20 мая

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта pixabay.com Кратковременные дожди и грозы ожидаются в Беларуси в выходные. В субботу по 48