Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Задача прафсаюзаў — клопат пра людзей

Задача прафсаюзаў — клопат пра людзей

21—22 мая ў рэспубліканскім Палацы культуры прафсаюзаў праходзіў VII з’езд Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі. Удзел у ім прымала і старшыня Пастаўскага раённага аб’яднання прафсаюзаў І. А. Далецкая.

— Іна Аляксееўна, з якімі ўражаннямі вярнуліся са з’езда?

— Іх мноства. Перад пачаткам важнага форуму адбылася сустрэча на мемарыяльным комплексе “Курган Славы”. Гэта святое месца для беларусаў. Помнік пабудаваны сіламі ўсяго народа. У юбілейны год Вялікай Перамогі Курган Славы быў абноўлены дзякуючы прафсаюзам. Дэлегаты і госці з’езда ўсклалі кветкі да падножжа помніка, мінутай маўчання ўшанавалі памяць аб загінуўшых. У гэты час на вяршыні Кургана Славы прагучаў Звон Перамогі. Яго асаблівасць у тым, што метал для яго выраблены з гільзаў, сабраных пасля баёў Вялікай Айчыннай.

З’езд быў надзвычай прадстаўнічым: паўтысячы дэлегатаў, у тым ліку прафсаюзныя лідары і актывісты, міністры, вышэйшыя службовыя асобы, парламентарыі, кіраўнікі грамадскіх аб’яднанняў і госці з замежжа. У рабоце з’езда прыняў ­удзел і Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка. Больш за дзве гадзіны ён выступаў перад аўдыторыяй. Закрануў самыя надзённыя пытанні і тэмы. Прыемна адчуваць падтрымку з боку кіраўніка краіны.

— На якія пытанні была звернута асаблівая ўвага?

— Згодна з праграмай, прынятай на 2015—2020 гады, прафарганізацыі, як і раней, будуць садзейнічаць занятасці насельніцтва, удасканальваць сістэму аплаты працы, захоўваць у поўным памеры правы і гарантыі работнікаў. Асаблівая ўвага — калектыўным дагаворам, якія дапамагаюць рэгуляваць працоўныя адносіны і павышаць адказнасць наймальніка. У планах — павялічыць колькасць калектыўных дагавораў у прыватным сектары, каб адстойваць інтарэсы і супрацоўнікаў камерцыйных арганізацый.

Эканоміка вырашае ўсё. Але нават у складаныя часы яна павінна быць сацыяльна арыентаванай. Крызіс прыходзіць і адыходзіць, а людзі застаюцца. Менавіта таму Прэзідэнт паставіў задачу захаваць працоўныя калектывы і падтрымаць людзей, асаблівую ўвагу ўдзяліць кваліфікаваным кадрам. Захаванне ў поўнай меры працоўнага заканадаўства, сацыяльная справядлівасць, абарона і падтрымка працоўных — вось тыя напрамкі, па якіх трэба і ў далейшым працаваць прафсаюзам.

Усё, што гарантавана работнікам законам, ён мае права адстойваць, але нельга забываць і пра абавязкі. Асаблівая ўвага павінна надавацца маладым спецыялістам. Дзяржава гарантуе выпускніку першае рабочае месца, а прафсаюзы абавязаны падтрымаць і дапамагчы адаптавацца ў калектыве. Пасля прыняцця ў снежні мінулага года Прэзідэнтам Дэкрэта № 5 больш паўнамоцтваў маюць кіраўнікі, але і адказнасць на іх кладзецца вялікая, і патрабаванні да іх больш жорсткія.  Варта папулярызаваць рабочыя прафесіі. Федэрацыяй прафсаюзаў распрацаваны шэраг мерапрыемстваў па прыцягненні і замацаванні маладых спецыялістаў на вытворчасці. Для паляпшэння жыцця людзей трэба аб’яднаць намаганні Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі, ветэранскіх арганізацый і Беларускага саюза жанчын. Ішла размова і пра стварэнне новых прафсаюзных арганізацый, у тым ліку на прыватных прадпрыемствах.

— Раённае аб’яднанне прафсаюзаў Вы ўзначальваеце ўсяго некалькі месяцаў. Што паспелі зрабіць за гэты час?

— Найперш сфарміравалі савет, выбралі прэзідыум і намесніка старшыні. Ім стаў Сяргей Мікалаевіч Герасіменка — старшыня раённай прафсаюзнай арганізацыі работнікаў аграпрамысловага комплексу. Распрацавалі план работы. Маладыя члены прафсаюза прынялі актыўны ўдзел у раённым вакальным конкурсе “Новыя імёны Беларусі”. Трое з іх абаранялі гонар раёна ў вобласці.

У перыяд падрыхтоўкі да святкавання 70-годдзя Вялікай Перамогі сіламі членаў прафсаюзных арганізацый быў адрамантаваны помнік воінам-землякам у Васілінах. Рэгулярна праводзяць бясплатныя кансультацыі прававыя інспектары працы розных галіновых прафсаюзаў з вобласці. Яны вядуць прыём грамадзян, дапамагаюць у вырашэнні ўзнікаючых пытанняў.

Жадаючым паправіць здароўе ў санаторыях і дамах адпачынку краіны прадастаўляюцца пуцёўкі. Разнастайныя экскурсіі прапануе “Беларустурыст”. Заўсёды рада прапановам з боку старшынь прафсаюзных арганізацый прадпрыемстваў, арганізацый, устаноў. Гатова падтрымаць любую ініцыятыву па ўдасканаленні работы.

Прафсаюзныя лідары абавязаны быць у курсе таго, як жывуць людзі з іх працоўных калектываў, што іх хвалюе, якія ў іх праблемы, ведаць і аператыўна рэагаваць на сітуацыю, удзяляць увагу ветэранам працы, мнагадзетным і нядобрана­дзейным сем’ям, цікава арганізоўваць вольны час.

Вярнуся яшчэ раз да з’езда. Атрымала шмат карыснай інфармацыі. Было прыемна пагутарыць з калегамі, пачэрпнуць крупінкі іх вопыту, расказаць пра свой раён. Вывад для сябе зрабіла такі: асноўны прыярытэт сённяшняга дня — клопат пра людзей. У гэтым напрамку і будзем будаваць сваю работу.

Гутарыла Анна АНІШКЕВІЧ.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц лета?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Постав

Поставские косари победили на Чемпионате мира по сенокошению

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото из архива kraj.by На Чемпионате мира по сенокошению, который проходил в Польше, косари из 41

Ветер, температура до +26°С и дожди – погода в Беларуси на этой неделе

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта pixabay.com На предстоящей неделе ожидается неустойчивый характер погоды. Об этом 44

После трагедии в Молодечно убирать картошку на Поставщине помогают учителя. Школьников больше не задействуют

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта pxhere.com В Поставском районе на уборку картофеля вместе с сельчанами выходят учителя 46

Пересесть на велосипед и больше ходить пешком. Мядель и Вилейка поучаствуют в Европейской неделе мобильности

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта pixabay.com Молодечно и Поставы присоединились к проведению этой кампании год назад. 47

«Андрей дал мне все, что нужно женщине». История инвалида из Постав, который нашел свою любовь

Хотите узнать больше? Андрей Чепулис, его жена Алеся и мама Татьяна Васильевна. Фото с сайта vitvesti.by Жизнь Андрея Чепулиса из Постав перевернул случай: неудачно нырнув 80

Готовимся к школе вместе с магазином «Багет»

Хотите узнать больше? Готовимся к школе вместе с магазином «Багет» Меньше двух недель остается до начала учебного года – самое время купить все необходимое. Собрать 69

Как в 77 лет носить юбку с разрезом и много путешествовать. История Ванды Тюльковой из Постав

Хотите узнать больше? Ванда Тюлькова не бывает в плохом настроении. Фото портала tut.by Ванда Тюлькова не бывает в плохом настроении. На интервью пришла в кожаной юбке с 85

Рыбачьте бесплатно. Участки Западной Двины в Браславском и Поставском районах забрали у арендаторов

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта wikimedia.org Участки некоторых водотоков, ранее находившиеся в ведении арендаторов, 90