Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Пад знакам юбілею і Года моладзі

Пад знакам юбілею і Года моладзі

Усяго тры тыдні застаюцца да адкрыцця ў Паставах XVIII Міжнароднага фестывалю народнай музыкі “Звіняць цымбалы і гармонік”, які адбудзецца 12—14 чэрвеня. Якім  будзе сёлета музычны форум? Пра гэта карэспандэнту “ПК” расказала дырэктар фестывалю, начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Г. М. ЧАПЛІНСКАЯ.

— Галіна Мікалаеўна, кожны фестываль пры ўсёй сваёй традыцыйнасці атрымліваецца адметным і непаўторным. Так будзе і сёлета?

— Несумненна. Маючае адбыцца свята — юбілейнае, дваццаць пятае па ліку, і праводзіцца ў Год моладзі. Гэтыя дзве тэмы — юбілей і маладзёжны “акцэнт” — чырвонай стужкай пройдуць праз усе фестывальныя мерапрыемствы. Дарэчы, трэці год запар яны фінансуюцца ў асноўным за кошт сродкаў раённага і абласнога бюджэтаў. А на працягу сямі апошніх гадоў аргкамітэт фестывалю ўзначальвае старшыня райвыканкама Віктар Сяргеевіч Гутараў.

— Штогод на фестываль да нас з’язджаецца мноства самадзейных артыстаў не толькі з Беларусі, але і з краін блізкага і далёкага замежжа. Якой будзе геаграфія свята сёлета?

— Мы чакаем каля 400-500 удзельнікаў і гасцей. Будуць прадстаўлены ўсе вобласці рэспублікі і горад Мінск. Ужо заявілі пра свой удзел у фестывалі выканаўцы з Расіі, Літвы, Латвіі, Эстоніі, Украіны. Павінны прыехаць артысты са Славакіі, Малдовы, Аджарыі (Грузія) і Польшчы. Сябруем мы і з гарадамі-пабрацімамі, якіх на сённяшні дзень у Пастаў 12. Акрамя калектываў і індывідуальных выканаўцаў, адтуль прыбудуць афіцыйныя дэлегацыі. А падчас фестывалю адбудзецца падпісанне дагавора аб пабрацімскіх сувязях з яшчэ адным горадам — латвійскім Віесітэ.

— Адкрыццё музычнага форуму і традыцыйныя фестывальныя мерапрыемствы запланаваны на суботу і нядзелю. Між тым, свята пачнецца ў пятніцу…

— Так. У гэты дзень мерапрыемствы будуць праводзіцца для пастаўчан, гасцей горада і тых замежных артыстаў, якія ўжо прыбудуць. Мы плануем адкрыць фотавыставу “Горад. Гісторыя. Людзі”, арганізаваць вялікае літаратурнае свята, прымеркаванае да 115-ай гадавіны з дня нараджэння нашага земляка Уладзіміра Дубоўкі. На яго збяруцца мясцовыя паэты і пісьменнікі, прыедуць літаратары з Мінска, прадстаўнікі літаб’яднанняў з суседніх раёнаў. Сапраўдным падарункам жыхарам горада і яго гасцям стане бясплатны канцэрт творчых калектываў Смаленскага дзяржаўнага інстытута мастацтваў, які пройдзе вечарам у Доме культуры па вуліцы Станкевіча. Для моладзі рыхтуем цікавую вячэрнюю праграму. Адбудуцца маладзёжная акцыя “Мой горад. Мая краіна” і дыскатэка.

— А што чакае нас у наступныя дні?

— Па традыцыі самым “фестывальным” і насычаным днём стане субота. 13 чэрвеня адбу­дзецца прэс-канферэнцыя з удзе­лам шматлікіх гасцей, тых, хто ўнёс значны ўклад у развіццё фестывальнага руху на Пастаўшчыне, іх ушаноўванне і ўзнагаро­джанне, пройдуць любімыя многімі пастаўчанамі конкурс “Хто каго?” і агляд-конкурс сельскіх падворкаў, знакаміты “Пастаўскі баль”, канцэрт класічнай музыкі “Музыка палацаў і сядзіб”. Таксама плануем адкрыццё музейных экспазіцый, прысвечаных юбілею фестывалю. Яны будуць аформлены ў палацы Тызенгаўзаў, краязнаўчым музеі і Доме рамёстваў. Наша творчая група на чале з галоўным рэжысёрам свята Аленай Слядзеўскай працуе над канцэпцыяй адкрыцця фестывалю і прыдумала некалькі цікавых “фішак”, пра якія не буду расказваць, каб захаваць інтрыгу. Адзначу толькі, што галоўнымі дзеючымі асобамі на ім стануць артысты, якія прыедуць здалёк. Яны змогуць выступіць на цэнтральнай плошчы і прадэманстраваць свае таленты. Вечарам там адбудзецца канцэрт маладзёжнага складу Тэатра песні Ірыны Дарафеевай. А завершыцца ўсё дыскатэкай, якую правядуць лепшыя дзіджэі Віцебшчыны. Летась такое мерапрыемства прайшло ў моладзі на ўра. Думаю, і на гэты раз яно атрымаецца яркім і запамінальным. Рыхтуецца таксама феерверк, які абяцае быць не менш маляўнічым і цікавым, чым мінулагоднія, здзівіць навінкамі ў піратэхніцы.

У нядзелю, як звычайна, мы арганізуем канцэрт класічнай музыкі ў касцёле. Плануем, што ў ім прыме ўдзел вядомая арганістка з Полацка Ксенія Пагарэлава. Тым часам на плошчы Леніна адбудзецца пляц-канцэрт ваеннага духавога аркестра Смаргонскай пагранічнай групы. Затым усе ўдзельнікі свята накіруюцца ў гарадскі парк, дзе пройдуць гала-канцэрт лаўрэатаў фестывалю і іх узнагароджанне з удзелам Нацыянальнага акадэмічнага народнага хору Рэспублікі Беларусь імя Г. Ціто­віча. А перад яго пачаткам — урачыстае адкрыццё памятнага знака гарадам-пабрацімам.

— У дні правядзення фестывалю ў Паставы прыязджае вя­лікая колькасць гасцей і турыстаў. Хочацца, каб у іх засталіся найлепшыя ўражанні пра наш горад і свята музыкі.

— Спадзяюся, так і будзе. Зараз актыўна ідуць работы па добраўпарадкаванні, і гараджане ўжо заўважылі, наколькі ярчэйшымі, чысцейшымі і прыгажэйшымі сталі нашы старажытныя і вечна маладыя Паставы. Кожны, хто наведае іх у фестывальныя дні, зможа сам убачыць гэта, пазнаёміцца са славутасцямі горада, яго гістарычнымі мясцінамі, пабываць на шматлікіх канцэртных мерапрыемствах і атрымаць асалоду ад народнай музыкі і высокага выканальніцкага майстэрства.

Гутарыла Алена ШАПАВАЛАВА.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Спутник планеты Земля?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Постав

Чтобы подать бесплатное объявление на Край.бай, просто наберите с мобильного телефона номер 133

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта www.ivetta.ua Разместить бесплатное объявление на нашем портале стало проще. Для этого 41

Как заработать покупая?

Хотите узнать больше? Кэшбэк – современный способ заработка Еще совсем недавно любители интернет-шопинга впервые услышали о «новомодной» бонусной системе под названием 43

Дождались тепла! До +27 ожидается по западу Беларуси 20 мая

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта pixabay.com Кратковременные дожди и грозы ожидаются в Беларуси в выходные. В субботу по 35

Сергей Чепик назначен председателем Поставского райисполкома (фото)

Хотите узнать больше? Александр Лукашенко 12 мая согласовал назначение новых руководителей местных исполнительных и распорядительных органов. Фото с сайта president.gov.by 130

Ищем супергероев в Молодечно и Сморгони!

Хотите узнать больше? Английский летний лагерь «Академия супергероев» в Молодечно Английский летний лагерь «Академия супергероев» для ребят от 8 до 12 лет начнет свою 62

Выгодные покупки. Шоп-тур в Белосток из Молодечно состоится 12 мая

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта pixabay.com Шоп-тур выходного дня в Белосток (Польша) организует автобусный парк №4 49

Родители учеников СШ №4 в Поставах: «Помогите нам сохранить школу в том же статусе!»

Хотите узнать больше? Военно-патриотический класс СШ №4 в Поставах. Фото с сайта belchas.by В этом году поставская школа №4 отметит 50-летие. Ее «изюминка» – 68

Как теперь будет выглядеть справка для бесплатного проезда школьников в Беларуси (фото)

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта lentaregion.ru На справках, по которым дети бесплатно ездят в общественном транспорте, 81