Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

У Лучаі адбыўся фэст у гонар святога Андрэя Баболі (+фота)

У Лучаі адбыўся фэст у гонар святога Андрэя Баболі (+фота)

Лучайская парафія, што на Пастаўшчыне ў Віцебская дыяцэзіі, 16 мая адзначала адпустовую ўрачыстасць у гонар святога Андрэя Баболі. Нягледзячы на пахмурнае і зменлівае надвор’е, вернікаў прыбыло, як заўседы шмат. Прыгожы і велічны лучайскі касцёл сабраў пад свае скляпенні зноў сваіх сяброў і пілігрымаў з Пастаў разам з кс. Юрыем, Шаркаўшчыны, Глыбокага, Мінска і іншых мясцін краіны.

Вядома, што святы Андрэй Баболя з’яўляецца таксама нябесным заступнікам чыгуначнікаў. Каб урачыста адсвяткаваць гэты асаблівы дзень і ўшанаваць рэліквіі апекуна, таксама прыбылі ў Лучай мясцовыя працаўнікі беларускай чыгункі і калегі па працы з Гродна, Маладзечна і Мінску разам з душпастырам супольнасці чыгуначнікаў – айцом Станіславам, пробашчам парафіі Маці Божай Ларэтанскай у Мінску.

Мясцовая моладзь з каталіцкім гуртом «Laudans» з Мінску правяла напачатку адарацыйныя разважанні і спевы перад Найсвяцейшым Сакрамантам ля алтара св. Андрэя Баболі на тэму: “Кожны святы – гэта Божы знак для тых часоў, у якія жыве”. Гэта дало вернікам магчымасць паразважаць і задумацца ў гэты час на малітве… Бо святы пакутнік Андрэй – Божы знак яшчэ і для нас, і для нашых часоў. Ён з’яўляецца для нас узорам непарушнай веры, якая не адступае і не ломіцца перад абліччам найвялікшага цярпення, якая не баіцца ані пагроз, ані здзекаў.

Адпустовая літургія распачалася надзвычай урачыста, калі да працэсіі святароў і міністрантаў далучыліся чыгуначнікі ў сваёй форме і са штандарам супольнасці. Відовішча для нашага рэгіёну пакуль што незвычайнае. Цэлебраваў святую Імшу капелан Яго Святасці ксёндз доктар Аляксандр Рагіня, сакратар Апостальскай Нунцыятуры ў Казахстане, які ўдзячны сваей роднай парафіі і не забывае сваіх землякоў. У святочнай гаміліі айцец Станіслаў звярнуў увагу на пытанне «Як цяжка быць пакутнікам у сучасным свеце». На прыкладзе святога Андрэя Баболі святар падкрэсліў, што кожны павінен імкнуцца быць верным Хрысту, верным сваей сям’і.

Св. Андрэй Баболя з’яўляецца апякуном Беларусі, таму беларускага каларыту прыўнеслі ў свята маладыя хлопцы і дзяўчаты ў нацыянальных касцюмах. Яны разам з чыгуначнікамі падрыхтавалі дары і ўрачыста прынеслі іх да алтара. На заканчэнне літургіі прагучала літанія да св. Андрэя Баболі і адбылася працэсія з Найсвяцейшым Сакрамантам.

Гістарычнай падзеяй гэтага дня для парафіі стала адкрыцце “Касцёльнага музея імя Ганны Дубовік” – легендарнай парафіянкі. Яна напрыканцы жыцця ажжыцявіла сваю мару і стала сястрой законнай з іменем Міхаэля. Усё жыццё яна прысвяціла служэнню Касцёлу, дасылала ці сама вазіла пасылкі святарам сасланых у лагеры і падтрымлівала з імі карэспандэнцыю, катэхізавала дзяцей у савецкі час, вазіла іх у іншую парафію для першай споведзі і Камуніі.

Перад адкрыццём музея слова прамовіў ксендз Аляксандр Рагіня. Святар лічыць спачылую Ганну Дубовік або Ганначку (так пяшчотна называлі яе парафіяне) сваей духоўнай апякункай. Больш таго, славуты сын лучайскай зямлі упэўнены, што менавіта яна вымаліла ў Бога дар святарскага паклікання для яго. Ён зазначыў, што адкрыцце музея, дзе знаходзяцца рэчы, якімі карысталіся нашы продкі, з’яўляецца памяццю пра іх і падзякай ім за дар веры, якую захавалі і перадалі сваім нашчадкам, але таксама і напамінам нам, каб веру і святыню захоўваць, падтрымліваць і перадаваць наступным пакаленням – найлепш уласным прыкладам свайго штодзённага жыцця і такі прыклад пакінула Ганна Дубовік.

Кожнаму жадаючаму была магчымасць наведаць новы музей, размешчаны на некалькіх ярусах вежы касцёла, падымаючыся па сходах аж да званоў, дзе адчынялася вачам прыгожая панарама Лучая. А спусціўшыся з вежы уніз на зямлю, госці маглі пакатацца па Лучаі на поні, пасмакаваць “адпустовыя цукеркі”, набыць сувеніры, заставацца аж да вечара на канцэрце, каб пасля завесці добры настрой і ўражанні з Лучая да дому.

І хоць здавалася немагчымай канцэртная праграма пад адкрытым небам, але быццам хмары расступіліся і выглянула сонейка ад той станоўчай энэргіі, якую выпраменьвалі не толькі запрошаныя артысты, але і заўзятыя аматары павесяліцца. Пакуль музыкі з гурта «Laudans» настройвалі пасля дажджу сваю гукаапаратуру, самабытны баяніст Чэслаў Рачыцкі з Шаркаўшчыны, прыўзняў святочны настрой выконваючы мелодыі мінулых гадоў. А спявачка Валянціна Альшанская з зачароўваючым, мілагучным голасам парадавала сваім рэпертуарам і была вядучай усёй канцэртнай праграмы. Майскі фэст адкрыў лучайскім слухачам і яшчэ новыя імёны: Алега Сямёнава – беларускага спявака, лаўрэата прэміі «За духоўнае адрадженне», заснавальніка гурта «Чысты голас» і маладога выканайцу Улада Сіманіса з Шаркаўшчынска РДК. Беларускія чыгуначнікі на чале са сваім душпастырам паказалі, што здольныя «і да танца, і да ружанца». Вясёлае гучанне музыкі і спеву ўсіх прысутных паяднала як-бы ў адну радасную сям’ю, водзячы карагоды пад прыгожыя песні беларускіх аўтараў у выкананні запрошанных артыстаў. А тым больш, ад віртуознага выканання таленавітага акардэаніста Дзмітрыя Корсака, частага і многімі любімага лучайскага госця – безумоўна нельга было ўстаяць на месцы!

Сапраўды, падобныя святы вельмі аб’ядноўваюць людзей. У Лучаі ўсё спрыяе, каб стаць бліжэй Бога, каб адчуць сябе сапраўднымі братамі і сёстрамі. Тут спалучаецца прыгажосць створаная Богам і прыгажосць створаная рукамі руплівых, неабыякавых людзей. А ўсё, дзякуючы нястомнаму пробашчу Мікалаю Ліпскаму, вопыт якога ужо пакрыху пераймаюць і іншыя парафіі.

Надыходзячым летам Лучай чакае вас: 28 чэрвеня – на Свята сям’яў, 25-26 ліпеня – на адпуст св. Ганны і на свята, прысвечанае 250-годдзю народзін Міхаіла Клеафаса Агінскага. Да новых сустрэч!


У Лучаі адбыўся фэст у гонар святога Андрэя Баболі (+фота)

У Лучаі адбыўся фэст у гонар святога Андрэя Баболі (+фота)

У Лучаі адбыўся фэст у гонар святога Андрэя Баболі (+фота)

У Лучаі адбыўся фэст у гонар святога Андрэя Баболі (+фота)

У Лучаі адбыўся фэст у гонар святога Андрэя Баболі (+фота)

У Лучаі адбыўся фэст у гонар святога Андрэя Баболі (+фота)

У Лучаі адбыўся фэст у гонар святога Андрэя Баболі (+фота)

У Лучаі адбыўся фэст у гонар святога Андрэя Баболі (+фота)

У Лучаі адбыўся фэст у гонар святога Андрэя Баболі (+фота)

У Лучаі адбыўся фэст у гонар святога Андрэя Баболі (+фота)

У Лучаі адбыўся фэст у гонар святога Андрэя Баболі (+фота)

У Лучаі адбыўся фэст у гонар святога Андрэя Баболі (+фота)

У Лучаі адбыўся фэст у гонар святога Андрэя Баболі (+фота)

У Лучаі адбыўся фэст у гонар святога Андрэя Баболі (+фота)

У Лучаі адбыўся фэст у гонар святога Андрэя Баболі (+фота)

У Лучаі адбыўся фэст у гонар святога Андрэя Баболі (+фота)

У Лучаі адбыўся фэст у гонар святога Андрэя Баболі (+фота)

У Лучаі адбыўся фэст у гонар святога Андрэя Баболі (+фота)

У Лучаі адбыўся фэст у гонар святога Андрэя Баболі (+фота)

У Лучаі адбыўся фэст у гонар святога Андрэя Баболі (+фота)

12345

 Алена Клімза-Колтан.

Фота: Андрэй Мацур, Сяргей Вшыўкоў, Святлана Вярышка.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Сколько лет в веке? (ответ числом)

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Постав

Погода на неделю в Беларуси: до +36 °С, грозы, шквалистый ветер, возможен град

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото из архива Край.бай На этой неделе в Беларуси ожидается всплеск жары, но при этом пройдут грозы, 28

Марина Коляда из Молодечно идет в цирк «SIRIUS» в Ошмянах: «Сначала муж выиграл у вас, а теперь я!»

Хотите узнать больше? Цирк-шапито «SIRIUS» с программой «Другой цирк!» выступит в Ошмянах 23 и 24 июня Цирк-шапито «SIRIUS» с программой «Другой цирк!» выступит в Ошмянах 38

И снова розыгрыш! Вы можете выиграть билет на ночной концерт Сергея Любавина «Глаза родные» в Молодечно

Хотите узнать больше? Сергей Любавин. Фото с сайта afisha.yuga.ru Ночной концерт Сергея Любавина состоится 25 июня в 00.30 в Летнем амфитеатре Молодечно. Аккомпанировать 41

Старыя лекавыя ўпакоўкі, каробачкі ад лекавых сродкаў, старадаўнія бутэлечкі. Музей аптэкі з’явіцца у Паставах

Хотите узнать больше? Музей аптэкі з’явіцца у Паставах. Фота з сайта news.vitebsk.cc Віцебскае гандлёва-вытворчае рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства «Фармацыя» 44

В цирк-шапито «SIRIUS» в Островце идет Марина Кажура из Вилейки

Хотите узнать больше? Цирк-шапито «SIRIUS» выступит в Островце 16 и 17 июня с программой «Другой цирк!» Цирк-шапито «SIRIUS» выступит в Островце 16 и 17 июня с программой 60

Канцэрты, конкурсы і горад майстроў. Пастаўскі фестываль “Звіняць цымбалы і гармонік” пройдзе 9-11 чэрвеня (праграма)

Хотите узнать больше? Выява выкарыстана ў якасці ілюстрацыі. Фото з архіва Край.бай Асноўнымі пляцоўкамі для правядзення ХХ Міжнароднага фестывалю народнай музыкі “Звіняць 90

Чтобы подать бесплатное объявление на Край.бай, просто наберите с мобильного телефона номер 133

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта www.ivetta.ua Разместить бесплатное объявление на нашем портале стало проще. Для этого 84

Как заработать покупая?

Хотите узнать больше? Кэшбэк – современный способ заработка Еще совсем недавно любители интернет-шопинга впервые услышали о «новомодной» бонусной системе под названием 66