Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Цэны ніжэй — пакупнік бліжэй

Цэны ніжэй — пакупнік бліжэй

Сёння цяжка здзівіць людзей харчовай прадукцыяй. Вось і ў  Паставах купіць яе, вобразна кажучы, можна на кожным кроку як у магазінах спажывецкай кааперацыі, так і іншых форм уласнасці. Тым не менш гараджане ахвотна наведваюць адкрыты рынак па вуліцы 17 Верасня. Адны ідуць па хатнія малочныя прадукты, яйкі, мёд, агародніну і садавіну, іншых прываблівае тое, што на рынку кааператары прадаюць шэраг відаў уласнай прадукцыі і вырабаў айчыннай вытворчасці па ніжэйшых, чым у магазінах, цэнах. Асабліва шмат пакупнікоў падчас сельскагаспадарчых асенніх і вясенніх кірмашоў. На чарговым, які адбыўся 18 красавіка, сваю прадукцыю — у асноўным фуражнае і насеннае зерне, харчовую бульбу, а таксама мяса — прапаноўвалі пакупнікам ААТ “Камайскі-агра”, “Хацілы-агра”, “Навасёлкі-Лучай”, “Ярэва-агра”, СВК “Андроны”, СП “Дунілавічы-агра”.

Адной з першых пакінула рынак аўтамашына з Навасёлак. За дзве гадзіны было прададзена каля 3 тон бульбы па 3 тысячы рублёў за кілаграм. Людзей задавальняла не толькі цана, але і чыстыя, ва ўпакоўцы, клубні.

— Рэалізацыю бульбы розным спажыўцам вядзём з восені, — расказвала галоўны аграном сельгаспрадпрыемства В. В. Мукель. — Кошт яе мяняецца ў залежнасці ад пары года. Сёлета з ранняй вясны ён не перавышае 3,5 тысячы рублёў за кілаграм. Бульбу сартоў “рагнеда”, “архідэя” і “кураж” жыхары Пастаў ахвотна купляюць у нашым фірменным магазіне “Натуральныя прадукты”, што ў мікрараёне пятага гарадка. Калі вага пакупкі перавышае больш за 50 кілаграмаў, можам даставіць яе дамоў.

З СВК “Андроны” ўпершыню за апошнія гады на рынак прывезлі сем ладных бычкоў вагой па 60 і крыху больш кілаграмаў. Дагледжаныя, чыстыя, яны лашчыліся да тых, хто прыцэньваўся да жывога тавару і шкадаваў, што пры сабе не аказалася патрэбнай сумы грошай. Тым не менш для двух бычкоў знайшліся гаспадары. Павінна разысціся і астатняя жывёла, бо патэнцыяльныя пакупнікі абяцалі самі прыехаць у гаспадарку.

На сваім пастаянным месцы з жывымі карпам і таўсталобікам, рыбнымі кансервамі размяшчаліся рыбгасаўцы. Вадзіцель і прадавец папярэджвалі пакупнікоў, што неўзабаве жывой рыбы ў продажы не будзе. Таму, маўляў, запасайцеся, тым больш што таўсталобік прадаецца па акцыі — цана на яго была на 7 тысяч рублёў ніжэйшая, чым у звычайныя дні. І гэта паўплывала на актыўнасць пакупнікоў — рэалізавана больш за паўтоны рыбы.

Большую частку рыначнай плошчы, адведзенай для ўдзельнікаў кірмашу, займалі гандлёвыя рады раённага спажывецкага таварыства. Нашы кааператары маюць багаты вопыт работы на рынках абласнога цэнтра і сталіцы, іншых гарадоў краіны і нават блізкага замежжа. Таму і ў Паставах яны дамінуюць па продажы амаль усіх без выключэння харчовых тавараў. А з улікам таго, што кірмаш сельскагаспадарчы, асноўная стаўка была зроблена на прадукцыю палёў і ферм, пасадачны матэрыял, рабочыя прылады і інструменты, угнаенні і сродкі аховы раслін.

Каля дзесяці месцаў на рынку было адведзена пад саджанцы пладовых дрэў, кусты маліны, парэчак, агрэсту і іншых садовых ягад. Аднак такая канкурэнцыя, як заўважыў пастаўскі садавод Сяргей Парангоўскі, ніколькі не перашкодзіла яму прадаць дзясяткі саджанцаў ранніх сартоў яблыкаў, чарэшні, вішні, слівы, ігруш.

На рынку, як звычайна, было шмат індывідуальных прадпрымальнікаў і тых, хто прадаваў лішкі ўласнай агародніны. Кожны знаходзіў сваіх пакупнікоў. Праўда, для гэтага даводзілася рэгуляваць цэны, прыбліжаць іх да тых, якія ўстанавілі буйныя вытворцы і прадаўцы.

Гандаль ішоў пад вясёлую музыку, песні і жарты. Са змястоўнай забаўляльнай праграмай выступілі народны ансамбль «Вітанне», самадзейныя артысты з Дунілавіч, Юнек, Парыжа, Варапаева, Камай, Навасёлак, цэнтра культуры і народнай творчасці раёна.

Цэны ніжэй — пакупнік бліжэй

Цэны ніжэй — пакупнік бліжэй

Цэны ніжэй — пакупнік бліжэй

Цэны ніжэй — пакупнік бліжэй

Цэны ніжэй — пакупнік бліжэй

Тэкст і фота Пятра КУРЫЛОВІЧА.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц лета?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Постав

Марина Коляда из Молодечно идет в цирк «SIRIUS» в Ошмянах: «Сначала муж выиграл у вас, а теперь я!»

Хотите узнать больше? Цирк-шапито «SIRIUS» с программой «Другой цирк!» выступит в Ошмянах 23 и 24 июня Цирк-шапито «SIRIUS» с программой «Другой цирк!» выступит в Ошмянах 23

И снова розыгрыш! Вы можете выиграть билет на ночной концерт Сергея Любавина «Глаза родные» в Молодечно

Хотите узнать больше? Сергей Любавин. Фото с сайта afisha.yuga.ru Ночной концерт Сергея Любавина состоится 25 июня в 00.30 в Летнем амфитеатре Молодечно. Аккомпанировать 34

Старыя лекавыя ўпакоўкі, каробачкі ад лекавых сродкаў, старадаўнія бутэлечкі. Музей аптэкі з’явіцца у Паставах

Хотите узнать больше? Музей аптэкі з’явіцца у Паставах. Фота з сайта news.vitebsk.cc Віцебскае гандлёва-вытворчае рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства «Фармацыя» 33

В цирк-шапито «SIRIUS» в Островце идет Марина Кажура из Вилейки

Хотите узнать больше? Цирк-шапито «SIRIUS» выступит в Островце 16 и 17 июня с программой «Другой цирк!» Цирк-шапито «SIRIUS» выступит в Островце 16 и 17 июня с программой 54

Канцэрты, конкурсы і горад майстроў. Пастаўскі фестываль “Звіняць цымбалы і гармонік” пройдзе 9-11 чэрвеня (праграма)

Хотите узнать больше? Выява выкарыстана ў якасці ілюстрацыі. Фото з архіва Край.бай Асноўнымі пляцоўкамі для правядзення ХХ Міжнароднага фестывалю народнай музыкі “Звіняць 86

Чтобы подать бесплатное объявление на Край.бай, просто наберите с мобильного телефона номер 133

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта www.ivetta.ua Разместить бесплатное объявление на нашем портале стало проще. Для этого 71

Как заработать покупая?

Хотите узнать больше? Кэшбэк – современный способ заработка Еще совсем недавно любители интернет-шопинга впервые услышали о «новомодной» бонусной системе под названием 63

Дождались тепла! До +27 ожидается по западу Беларуси 20 мая

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта pixabay.com Кратковременные дожди и грозы ожидаются в Беларуси в выходные. В субботу по 46